праліў паміж усх. берагам п-ва Ютландыя і Скандынаўскім п-вам, які ўваходзіць у сістэму Дацкія пралівы. Даўж. 270 км, найменшая шыр. 60 км, глыб. 17—30 м, у паўн.ч.да 124 м. У сярэдняй ч. а-вы Анхальт і Лесё. Часам каля берагоў замярзае. Порт — Гётэбарг (Швецыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́ША,
у беларусаў кісла-салодкая мучная страва. Сумесь жытняй і грэцкай, радзей толькі жытнюю муку разводзілі цёплай вадой, пасля залівалі варам (або залівалі халоднай вадой і ставілі ў цёплае месца), каб набыла салодкі смак, пасля заквашвалі скарынкай хлеба. К. кісла ноч, раніцай варылі. Вядома ў цэнтр. Палессі. Падобна дакулагі, саладухі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
К’ЁГА, Кіёга (Kyoga, Kioda),
возера ў Афрыцы, на тэр. Уганды, на выш. 1029 м. Пл. каля 2,6 тыс.км², даўж.да 120 км, глыб. 3—5 м. Берагавая лінія звілістая, часта губляецца сярод зараснікаў трыснягу і папірусу, якія займаюць усё возера, акрамя суднаходнай пратокі. Праз К. працякае р. Вікторыя-Ніл. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНАБА́ЛУ (Kinabalu),
горны масіў на Пн в-ва Калімантан, у Малайзіі. Выш.да 4101 м (найвыш. ў Малайскім архіпелагу). Складзены пераважна з гранітаў і гранадыярытаў. Трапічныя вечназялёныя і лістападныя лясы, вышэй 3500 м — хмызнякі і лугі. Фауна: гібон, арангутанг, суматранскі насарог, замбар, барадаты дзік, бантэнг, каля 600 відаў птушак. Нац. парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛО́НДАЙК (Klondike),
залатаносны раён на ПнЗ Канады, у бас.р. Клондайк, правага прытока р. Юкан. Агульная пл. 1800 км². Адкрыты ў 1896. На пач. 20 ст. выклікаў «залатую ліхаманку». Россыпныя радовішчы, да сярэдзіны 1960-х г. амаль выпрацаваны. За час эксплуатацыі здабыта каля 300 т золата. Гал. населены пункт — г. Доўсан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІ́ЖКАў анатоміі,
трэці аддзел шматкамернага страўніка жвачных жывёл (адсутнічае ў аляньковых і вярблюдаў). Злучае сетку з сычугом. Унутры К. слізістая абалонка ўтварае падоўжаныя рухомыя складкі — лісточкі, падобныя да лістоў кнігі (адсюль назва). У К. корм, паўторна праглынуты пасля жвачкі, канчаткова пераціраецца паміж лісточкамі, ператвараецца ў кашку і паступае ў сычуг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМЯНЧУ́ГСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Дняпро, у Палтаўскай, Кіраваградскай і Чаркаскай абласцях Украіны. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запоўнена ў 1959—61. Пл. 2252 км², аб’ём 13,5 км³, даўж. 185 км, найб.шыр. 30 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку, ваганні ўзроўню да 5,25 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, водазабеспячэння, рэкрэацыі. Суднаходства. На К.в. порт Чаркасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАНО́ЦКАЯ СО́ПКА,
дзеючы вулкан на У Камчаткі, у межах Краноцкага запаведніка. Выш. 3528 м. Размешчаны на беразе Краноцкага воз., падпруджанага вылітымі з вулкана лавамі. Складзены з андэзітаў і базальтаў. Належыць да тыпу стратавулканаў. Правільны рабрысты конус увянчаны ледавіковай шапкай. Кратэр запоўнены экструзіўным коркам. На схілах — фумаролы. Вывяржэнні ў 1922—23.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСА́ЎКА (Atropa),
род кветкавых раслін сям. паслёнавых. Каля 5 відаў. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі інтрадукавана К. беладонна, або соннае ачмурэнне, ці шалёная ягада (A. belladonna).
Шматгадовыя карэнішчавыя травы выш.да 2 м. Лісце суцэльнае, на кароткіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя. Плод — ягада. Ядавітая. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЕРАМАРФІ́ЗМ [ад грэч. xēros сухі + ...марф(а)],
сукупнасць анатама-марфал. асаблівасцей раслін, якія прыстасаваліся да недахопу вады. Выражаецца ў памяншэнні памераў лісця, клетак, павелічэнні колькасці клетак, вусцейкаў, сеткі жылак (абумоўлівае павышэнне засухаўстойлівасці). Тоўстая кутыкула і апушэнне паніжаюць транспірацыю. К. найбольш выражаны ў лісці верхніх ярусаў у сувязі з недастатковым водазабеспячэннем.