у Беларусі, у Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ракітаўка, за 32 км на ПдУадг. Чашнікі. Пл. 0,35 км², даўж. 1,32 км, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 3,8 м, даўж. берагавой лініі 3,75 км. Пл. вадазбору 1,5 км². Схілы катлавіны выш. да 13—25 м, пад с.-г. ўгоддзямі. Берагі нізкія, пясчаныя, зах. параслі хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно глеістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РАЎНА,
возера ў Беларусі, у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнічанка, за 25 км на Уадг.п. Бешанковічы. Пл. 2,04 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 9,5 м. Пл. вадазбору 4,4 км².
Размешчана сярод забалочанай лясістай мясцовасці. Катлавіна круглаватая, злёгку выцягнутая з Пн на Пд, берагі нізкія, парослыя хмызняком. Слаба зарастае каля берагоў. Сцёк па канаве ў воз. Ліпна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНДВА́ХТА (ад галанд. brandwacht вартавы карабель),
1) карабель, які нясе вартавую службу на ўваходзе (выхадзе) на рэйд (у гавань, канал) і падтрымлівае ўстаноўлены рэжым плавання (рэгуляванне руху суднаў, выкананне ім мытных, каранцінных, рэйдавых і інш. правілаў).
2) Пост на беразе або на судне, прызначаны сачыць за пажарнай бяспекай на тэр. порта.
3) Несамаходнае судна — жыллё для экіпажа земснарадаў, вадалазных станцый, пошукавых партый, партовых рабочых і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРО́НЫ,
вёска ў Беларусі, у Віцебскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 16 км на Уад Віцебска, на шашы Віцебск—Лёзна. 756 ж., 314 двароў (1996). Міжнар. вузел сувязі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. У час Вял.Айч. вайны была спалена. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік на месцы бою рус. і франц. войск у 1812.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАТЭРЛІ́НІЯ (галанд. water-lijn ад water вада + lijn лінія),
лінія судакранання паверхні вады з корпусам судна, што плавае. Грузавая ватэрлінія супадае са спакойнай паверхняй вады пры поўнай загрузцы судна і адпавядае найбольшай дапушчальнай у эксплуатацыі асадцы; адзначаецца грузавой маркай. Тэарэтычныя ватэрлініі атрымліваюць сячэннем паверхні корпуса судна гарыз. плоскасцямі на чарцяжы. Форма ватэрлініі і велічыня абведзенай ёю плошчы ўплываюць на характарыстыкі ходкасці і астойлівасці судна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎЧО́К Алесь, бел.нар. казачнік. Селянін з в. Крылоўшчына Навагрудскага пав. У 1901 польскі лінгвіст Э.Кліх запісаў ад яго 18 казак і апавяданняў, урыўкі з якіх надрукаваў, дакладна перадаўшы асаблівасці мясц. дыялекту. У традыц. бытавых казачных сюжэтах («Як поп цяліўся», «Марка Багаты» і інш.) Ваўчок самабытна развіваў сац. матывы, жыва перадаваў жанравыя сцэнкі.
Тв.:
[Казкі] // Materiały i prace Komisji językowej Akademii Umiejętności. Kraków, 1903. T. 2, z. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РТЭШСЁЛЁШ (Vértesszöllös),
стаянка эпохі палеаліту за 50 км на Зад Будапешта (Венгрыя). Адзін з найстаражытнейшых археал. помнікаў Еўропы, датуецца часам міндэльскага зледзянення (350 тыс.г. назад). Адкрыта ў 1962. Выяўлены рэшткі гамінідаў, у т. л. фрагмент чэрапа, які спачатку быў аднесены да гома эрэктус. Некаторыя навукоўцы лічаць яго прымітыўнай формай гома сапіенс, якую назвалі гома палеахунгарыкус. Знойдзены прылады з галькі (чоперы) і з крамянёвых адшчэпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ТЧАНСКАЕ ВО́ЗЕРА,
ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 28 км на ПдЗадг.п. Ушачы. Пл. 0,35 км², даўж. 980 м, найб.шыр. 480 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 3,25 км². Схілы катлавіны выш. 7—10 м, пад лесам, на Пд і У разараныя. Берагі нізкія, на У зліваюцца са схіламі. Уваходзіць у зону адпачынку Ушачы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІВА́РЫЙ (лац. vivarium ад vivus жывы),
памяшканне для ўтрымання лабараторных жывёл (мышэй, пацукоў, марскіх свінак, трусоў, хамякоў, катоў, сабак і інш.), якіх выкарыстоўваюць у эксперыментах. Бывае спецыялізаваны (напр., малпоўня) або комплексны. Уключае памяшканне для прыёму жывёл, каранціннае аддзяленне, пакоі для ўтрымання жывёл, маніпуляцыйную, аперацыйную, вет.-дыягнастычны кабінет, кухню, памяшканне для прыёму і утылізацыі трупаў, душавыя і інш. Пры вывучэнні асабліва небяспечных інфекцый віварый абсталёўваецца санпрапускніком.
аперацыя на жывой жывёле з мэтай мед. і фізіял. даследаванняў, вывучэння функцый арганізма, прычын захворвання, дзеяння розных рэчываў на арганізм; распрацоўка метадаў хірург. лячэння і інш. Даследаванне вядзецца ў час самой аперацыі (востры дослед), напр. пры раздражненні, перасадцы або выдаленні якога-н. органа, або аперацыя з’яўляецца толькі падрыхтоўкай для далейшых даследаванняў (хранічны дослед). Пры вівісекцыі абавязкова выкарыстоўваюцца наркатычныя сродкі.