МЯ́ДЗЕЛЕЦ Алег Данілавіч (н. 18.4.1952, в. Чырвоная Горка Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гісталогіі і імуналогіі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1996). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1980) і працуе ў ім (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па будове і функцыі скуры і органаў імунітэту ў норме і паталогіі, пры ўздзеянні на арганізм холадавых фактараў і траўмы, гістапаталогіі скуры пры псарыязе.
Тв.:
Изменения функциональной активности макрофагов кожи и регионарного лимфоузла после воздействия на организм белых крыс общей глубокой гипотермии // Архив анатомии, гистологии и эмбриологии. 1989. № 6;
Функциональная морфология и общая патология кожи. Витебск, 1997 (разам з У.П.Адаскевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБЛІ́ЖАНАЕ ДЫФЕРЭНЦАВА́ННЕ,
знаходжанне вытворнай (або дыферэнцыяла) функцыі набліжанымі або лікавымі метадамі. Выкарыстоўваецца, калі метады дыферэнцыяльнага злічэння не прыдатныя (напр., функцыя зададзена таблічна) або выклікаюць значныя цяжкасці (напр., функцыя мае складаны аналітычны выраз).
Алгарытмы Н.д. часта выкарыстоўваюцца для апрацоўкі вынікаў эксперыментаў, якія маюць абмежаваную дакладнасць. У такіх выпадках патрабуецца іх папярэдняе згладжванне. Дакладнасць алгарытмаў, заснаваных наінтэрпаляцыйных формулах істотна залежыць ад спосабу інтэрпаляцыі і часам бывае вельмі нізкай нават для дастаткова гладкіх функцый і вял. ліку вузлавых пунктаў. Большую дакладнасць маюць алгарытмы, заснаваныя на сплайн-інтэрпаляцыі, дзе будуецца інтэрпаляцыйная формула (сплайн), якая мае неперарыўныя вытворныя зададзеных парадкаў на зададзеным адрэзку інтэрпаляцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙБО́ЛЬШЫ АГУ́ЛЬНЫ ДЗЕ́ЛЬНІК двух ці некалькіх натуральных лікаў, найбольшы з цэлых дадатных лікаў, на якія дзеліцца без астачы кожны з дадзеных лікаў. Калі вядома раскладанне дадзеных лікаў на простыя множнікі, то для атрымання Н.а.дз. гэтых лікаў трэба знайсці здабытак тых множнікаў, якія змяшчаюцца ва ўсіх раскладаннях, узяўшы кожны такі множнік найменшую колькасць разоў. Напр., паколькі 360=2∙2∙2∙3∙3∙5 і 396=2∙2∙3∙3∙11, то Н.а.дз. гэтых лікаў роўны 2∙2∙3∙3=36. Паняцце Н.а.дз. дастасавальнае і да мнагаскладаў. Н.а.дз. двух ці некалькіх мнагаскладаў ёсць мнагасклад найвышэйшай ступені, на які дзеліцца кожны з іх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРЖЫ́МСКІ Уладзімір Аляксандравіч (14.2.1915, в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 17.10.1988),
Герой Сав. Саюза (1945). Канд.ваен.н. (1967), дацэнт (1969). Скончыў Ульянаўскую лётна-тэхн. школу (1935), Ейскае ваенна-марское авіявучылішча (1941), Ваенна-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941 у ВПС Чарнаморскага флоту, удзельнік абароны Крыма, Каўказа, баёў у Румыніі, Балгарыі, Аўстрыі, вайны з Японіяй: капітан, нам. камандзіра, камандзір авіяэскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Зрабіў 404 баявыя вылеты, правёў 35 паветр. баёў, збіў 13 самалётаў праціўніка. Пасля вайны ў авіячасцях ВМФ, у 1958—70 на выкладчыцкай рабоце ў ваен.ВНУ.
дзяржаўны дзеяч Паўд. В’етнама. Скончыў школу права і адм. кіравання ў Ханоі (1921). Губернатар правінцыі, потым — міністр унутр. спраў пры ўрадзе апошняга в’етн. імператара Бао Дая. У 1950—54 у эміграцыі ў ЗША У 1954—56 кіраўнік в’етн. ўрада наПд В’етнама, пасля абвяшчэння там у 1956 Рэспублікі В’етнам — яе прэзідэнт. Усталяваў рэжым асабістай улады. Нягледзячы на поспехі ў эканоміцы, выклікаў масавую незадаволенасць карумпіраванасцю свайго ўрада і прызначэннем надзярж. пасады пераважна аднаверцаў-католікаў (б.ч. насельніцтва Паўд. В’етнама — будысты). З 1961 вёў узбр. барацьбу з Нацыянальным фронтам вызвалення Паўднёвага В’етнама. Забіты ў ходзе дзярж. перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЗАБІТО́ЎСКІ Станіслаў (24.9.1641, в. Ятра Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 1717),
бел. мемуарыст, кальвінісцкі грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме. Служыў у Радзівілаў, доўгі час жыў у Слуцку. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам ад навагрудскай шляхты на сесіі Трыбунала ВКЛ. Збераглася вял. эпісталярная спадчына Н. (каля 700 лістоў да розных асоб, у т. л. да польскага паэта З.Морштына). Аўтар змястоўных і падрабязных успамінаў, дзе апісаны падзеі 1682—1700 на Навагрудчыне і Случчыне. Яго мемуары — каштоўная крыніца па гісторыі грамадска-паліт. і прыватнага жыцця Беларусі і Літвы канца 17 ст. Рукапіс мемуараў зберагаецца ў Нац. б-цы ў Варшаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПЕРАРЫ́ЎНАСЦЬу матэматыцы,
адно з важнейшых паняццяў, якое існуе ў 2 асн. канцэпцыях — Н. мноства (гл.Кантынуум) і Н. адлюстравання.
Н. адлюстравання — абагульненне паняцця сапраўднай неперарыўнай функцыіна адвольныя адлюстраванні: адназначнае адлюстраванне y = 𝑓(x) некаторага мноства X элементаў xна мноства Y элементаў yназ. неперарыўным. калі са збежнасці паслядоўнасці x1, x2, ..., xn, ... элементаў мноства X да x вынікае збежнасць іх вобразаў 𝑓(x1), 𝑓(x2), …, 𝑓(xn), ... да вобраза 𝑓(x) лімітавага элемента x. Такім чынам, Н. адлюстравання аднаго мноства на другое залежыць ад таго, як у зададзеных мноствах вызначаны лімітавыя суадносіны. Мноства элементаў з пэўнымі лімітавымі суадносінамі паміж імі наз. тапалагічнай прасторай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СТАР,
старажытнарускі пісьменнік і гісторык канца 11 — пач. 12 ст., адзін з заснавальнікаў летапіснага жанру на Русі. Манах Кіева-Пячэрскага манастыра. Аўтар «Чытання пра жыццё і гібель... Барыса і Глеба» і «Жыція Фядосія Пячэрскага». У сваіх творах побач з пропаведдзю хрысціянства праводзіў ідэю адзінства і незалежнасці Русі ад Візантыі, асуджаў міжкняжацкія ўсобіцы. На думку многіх даследчыкаў, Н. — адзін са складальнікаў «Аповесці мінулых гадоў». У майстэрстве гіст. апавядання дасягнуў высокай дакладнасці, прастаты і жывасці выкладу. Яго творы былі шырока вядомы на Беларусі.
Тв.:
У кн.: Памятники литературы Древней Руси: Начало рус. лит., XI — нач. XII в. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ПСА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Акунёўка, за 16 кмнаПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,93 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 580 м, найб.глыб. 20 м, даўж. берагавой лініі 7,8 км. Пл. вадазбору 3,17 км². Катлавіна лагчыннага тыпу падзяляецца на 2 плёсы. Схілы выш. 15—18 м, у верхняй ч. разараныя. Шмат заліваў. Берагі выш. да 1 м, стромкія, пад хмызняком, наПд нізкія, забалочаныя. Востраў пл. 0,1 га. Дно да глыб. 1,5—3 пясчанае, да 8—10 м ілістае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае да глыб. 2,5 м. Упадае меліярацыйная канава, выцякае ручай у воз. Пагошча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СІПАВА Марыя Барысаўна (9.1.1909, в. Серкавіца Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 5.2.1999),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыла Вышэйшую камуніст.с.-г. школу Беларусі (1935), Мінскі юрыд.ін-т (1940). З 1926 насав. і парт. рабоце. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 арганізавала ў Мінску падп. групу, удзельніца Мінскага патрыятычнага падполля, была сувязной партыз. атрадаў М.Нікіціна, «Дзіма», «Мясцовыя», брыгады «Дзядзькі Колі». Арганізоўвала ратаванне, забеспячэнне дакументамі і адпраўку ў партыз. атрады сав. ваеннапалонных, вязняў гета, дастаўку партызанам зброі і боепрыпасаў. Адна з арганізатараў знішчэння ген. камісара Беларусі В.Кубэ. Пасля вайны насав. рабоце. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—63. Ганаровая грамадзянка Мінска.