КРАПІ́ЎНА,
вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., на р. Крапівенка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 11 км на У ад горада і 14 км ад чыг. ст. Орша, 91 км ад Віцебска. 782 ж., 271 двор (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Прачысценская царква (2-я пал. 19 ст.). Каля вёскі адбылася Аршанская бітва 1514.
т. 8, с. 452
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́КАВІЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Віша, на аўтадарозе Калінкавічы — г.п. Азарычы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 46 км на Пн ад г. Калінкавічы, 168 км ад Гомеля, 32 км ад чыг. ст. Халоднікі. 578 ж., 221 двор (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 8, с. 484
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЫ́ШЫН,
вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобл., каля аднайм. вадасховішча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на Пд ад г. Іванава, 151 км ад Брэста, 9 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 625 ж., 262 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 8, с. 523
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́БЛІЧЫ,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на З ад г.п. Ушачы, 172 км ад Віцебска, 19 км ад чыг. ст. Зябкі. 412 ж., 180 двароў (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі на востраве Кубліцкага воз. гарадзішча днепра-дзвінскай культуры.
т. 8, с. 554
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДЗЕ́НІКІ,
вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Навагрудак—Ліда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на Пн ад г. Навагрудак, 169 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Наваельня. 378 ж., 147 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі курганны могільнік (10—11 ст.).
т. 9, с. 95
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАВІ́ЧЫ,
вёска ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Няслаўка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на Пд ад г.п. Акцябрскі, 222 км ад Гомеля, 26 км ад чыг. ст. Рабкор. 513 ж., 192 двары (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа. Дом нар. творчасці, б-ка, аддз. сувязі. У Вял. Айч. вайну ў Л. адбыўся Ламавіцкі бой 1942. Помнік партызанцы Р.І.Шаршнёвай.
т. 9, с. 111
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІЧЫ,
вёска ў Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Раста, на аўтадарозе Магілёў — Слаўгарад. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнЗ ад г. Слаўгарад, 50 км ад Магілёва, 32 км ад чыг. ст. Чавусы. 504 ж., 182 двары (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 9, с. 132
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА.
Створана ў 1929 у г. Ліда Гродзенскай вобл. як ф-ка гумавых вырабаў «Ардаль». У Вял. Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1946. У 1949 здадзены ў эксплуатацыю гумавы цэх, у 1952—3-і цэх мужчынскага, у 1957—7-ы цэх жаночага абутку. З 1994 народнае прадпрыемства «Лідская абутковая фабрыка». Асн. прадукцыя (1999): мужчынскі, жаночы і дзіцячы абутак.
т. 9, с. 249
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБО́НІЧЫ,
вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Бабруйск—Клічаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на З ад г.п. Кіраўск, 105 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 945 ж., 413 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму.
т. 9, с. 398
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНЫ́,
пасёлак у Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Плешчаніцы. Засн. ў 1966. Цэнтр Бараўлянскага с/с і вучгаса. За 22 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Гарадзішча. 8350 ж. Паселішча індустр. забудовы: 26 шматпавярховых дамоў (1999). Гімназія, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, 3 бальніцы, Дом быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Троіцкая царква. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 9, с. 430
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)