Яго развіццю ў БССР спрыяла дзейнасць нар.маст. школы ў Віцебску, маст. студый у Віцебску, Магілёве (кіраўнік Ф.Пархоменка), Гомелі, Оршы і Мінску (падкіраўніцтвам Я.Кругера, Г.Віеру, А.Тычыны), а таксама майстэрні М.Філіповіча, Ф.Сяргеева. Адначасова мастакі атрымлівалі адукацыю ў Вільні, Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Варшаве, Кракаве. На развіццё выяўл. мастацтва значна паўплывалі створаныя ў 1927 Усебел. асацыяцыя мастакоў (з філіяламі ў Віцебску, Гомелі, Маскве і Ленінградзе; у 1928 рэарганізавана ў Рэвалюцыйную арганізацыю мастакоў Беларусі) і аб’яднанне «Прамень», у якое ўваходзілі мінскія мастакі.
У Зах. Беларусі цэнтрам маст. жыцця была Вільня, дзе ў 1919 быў адроджаны Віленскі ун-т, пры Віленскай бел. гімназіі ў 1926—27 дзейнічала маст. студыя-майстэрня Я.Драздовіча. Пошукі нац. адметнасці, уласцівыя бел. мастакам, у значнай ступені абапіраліся на традыцыі віленскай школы. Творчасць Б.Кубіцкага, Ф.Рушчыца, Л.Сляндзінскага і інш. развівалася пад уплывам агульнаеўрап. плыней.
Адно з вядучых месцаў у мастацтве пач. 1920-х г. займалі агітацыйнае і афармленчае мастацтва. Эскізы размалёвак афармлення Віцебска ў 1918—19 выконвалі А.Бразер, М.Шагал, С.Юдовін, Д.Якерсон, а ў 1920-я г. — К.Малевіч і члены арганізацыі «УНОВИС» В.Ермалаева, М.Коган, Л.Лісіцкі, М.Суэцін, І.Чашнік і інш. Афармленнем Гомеля займаліся мастакі студыі імя Урубеля, у Мінску — М.Цэханоўскі і У.Страмінскі. Развіваліся агітацыйныя графіка і плакат: А.Быхоўскі, М.Волк, А.Гефтэр, Ф.Іванчук, С.Каўроўскі, Л.Лісіцкі, Л.Фрындлендэр, Я.Целішэўскі, С.Юдовін, для творчасці якіх характэрны метафарычныя элементы, графічны лаканізм і ўздзеянне авангардных плыней. Агітацыйны плакат сустракаўся ў творчасці А.Ахола-Вало, А.Быхоўскага, П.Гуткоўскага, В.Дваракоўскага, Я.Драздовіча, Г.Зархі, Ф.Іванчука, В.Карамышына, М.Станюты, Б.Ульпі. Лозунгавы характар агітац. графікі сярэдзіны 1920-х г. змяніўся сюжэтнымі кампазіцыямі. Значны ўплыў на развіццё скульптуры ў першыя паслярэв. гады зрабіў т.зв. ленінскі план манум. прапаганды. У адпаведнасці з ім у розных гарадах рэспублікі былі ўстаноўлены часовыя помнікі дзеячам міжнар.рэв. руху, выкананыя А.Бразерам, К.Елісеевым, В.Мацвеевым, М.Цэханоўскім, Д.Якерсонам. Яркія нар. вобразы створаны З.Азгурам, А.Бразерам, А.Грубэ. Развіццю бел. скульптуры садзейнічала адкрыццё ў Віцебскім маст. тэхнікуме скульпт. аддзялення (1924), якое ўзначаліў М.Керзін. Выпускнікі гэтага аддзялення (З.Азгур, А.Бембель, А.Глебаў, А.Арлоў, А.Жораў, Г.Ізмайлаў) разам з М.Керзіным выканалі скульпт. афармленне Дома ўрада ў Мінску на тэмы рэв. барацьбы, гісторыі станаўлення сав. улады на Беларусі (1931—35). Адметнае месца ў жывапісе гэтага часу займае віцебскі перыяд творчасці М.Шагала і К.Малевіча, творчая практыка групы «УНОВИС». У выяўл. мастацтве 1920 — пач. 1930-х г. адлюстраваліся ідэі адраджэння нац. культуры, багатыя гіст. і культ. традыцыі народа і побыт беларусаў, вобразы славутых гіст. асоб Беларусі, помнікі архітэктуры ў творах Я.Драздовіча, А.Грубэ, У.Кудрэвіча, П.Сергіевіча, М.Сеўрука, М.Станюты, А.Тычыны, М.Філіповіча і інш. У пейзажах 1920-х г. пераважала адданасць рэаліст. кірунку, не пазбаўленаму ўплываў імпрэсіянізму (У.Кудрэвіч, панарамныя пейзажы В.Волкава). Сярод інш. пейзажыстаў П.Мрачкоўская, Ф.Пархоменка, Д.Полазаў, Ю.Пэн, М.Сляпян, М.Станюта. 1920-я г. былі пачаткам фарміравання маст. школы бел.сав. графікі; побач з агітацыйнай масавай графікай развівалася станковая, часопісна-газетная, прыкладная, тэатральны плакат: творы І.Валадзько, П.Гуткоўскага, П.Мрачкоўскай, І.Пляшчынскага, М.Філіповіча і інш. У ліку найб. пашыраных былі пейзаж (малюнкі тушшу А.Астаповіча), архітэктурныя матывы (ксілаграфіі З.Гарбаўца, Я.Мініна, С.Юдовіна), індустрыяльныя замалёўкі (лінагравюры А.Тычыны), нацюрморт (акварэлі М.Тарасікава). З сярэдзіны 1920-х г. пачала развівацца кніжная графіка (П.Гуткоўскі, В.Дваракоўскі, Г.Змудзінскі, М.Лебедзева, В.Літко, Б.Малкін, А.Тычына, М.Філіповіч, М.Эндэ і інш.). Графіка ў часопісах («Маладняк», «Світанак», «Наддзвінне» і інш.) набыла выразную сацыяльна-грамадскую накіраванасць у афармленні А.Ахола-Вало, П.Гуткоўскага, В.Дваракоўскага, А.Пузынкевіча, А.Тычыны і інш. Развіваліся карыкатура, шарж. Важную ролю ў фарміраванні тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва адыграла творчасць мастакоў тэатра імя Я.Купалы (БДТ, з 1926 БДТ-1). У бел. дэкарацыйным мастацтве найб. плённымі былі творчыя пошукі ў афармленні нац. твораў, дзе яскрава раскрываўся пафас барацьбы народа за лепшую будучыню: мастакі К.Елісееў, А.Марыкс.
Пераважная большасць твораў мастакоў Сав. Беларусі экспанавалася на маст. выстаўках (1-я адбылася ў ліст. 1919 у Віцебску, пазней у Бабруйску), а таксама на 1—4-й Усебел. выстаўках (1925, 1927, 1929 і 1931). Значная роля ў вызначэнні шляхоў развіцця мастацтва ў 1930-я г. належыць Усебел. канферэнцыі мастакоў (1931) і 1-му з’езду мастакоў (1938). Гал. рысай мастацтва 1930-х г. з’яўлялася прапагандысцкая функцыя, уплыў на масавую свядомасць. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічала зацвярджэнне адзінага творчага метаду — сацрэалізму. У жывапісе асаблівая папулярнасць належала сюжэтна-тэматычнай карціне, у аснову якой былі пакладзены традыцыі рус. рэалістычнага мастацтва 19 ст. Разам з тым творы вылучаліся больш складанай кампазіцыйнай пабудовай, выразнай дынамікай рытмаў, шматпланавым сюжэтным дзеяннем, разгорнутай апавядальнасцю. Сярод найб. значных тэм — героіка-рэвалюцыйная, вытв., калгасная, ваенная, спарт., святочна-трыумфальная, а таксама пейзаж, нацюрморт і партрэт. Гіст. тэма займала важнае месца ў творчасці С.Андруховіча, І.Ахрэмчыка, Г.Бржазоўскага, Г.Віеру, В.Волкава, П.Гаўрыленкі, М.Гусева, І.Давідовіча, В.Дзежыца, Я.Зайцава, Г.Змудзінскага, К.Касмачова, А.Кроля, Я.Кругера, М.Манасзона, Л.Рана, В.Руцая, Ф.Фогта, У.Хрусталёва, Я.Ціхановіча, М.Эндэ.
У 1930-я г. тэматычныя карціны, скіраваныя на адлюстраванне вытв. працэсаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, займалі дамінуючае месца ў творчасці І.Ахрэмчыка, Г.Віера, В.Волкава, П.Гаўрыленкі, М.Даўгялы, А.Заборава, Дз.Камарова, А.Каржанеўскага, Я.Красоўскага, Я.Кругера, С.Лі, А.Шаўчэнкі, М.Філіповіча. Паэтычныя і рамантычныя сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі, прысвечаныя жыццю і побыту людзей, пераважалі ў творах А.Волкава, Я.Красоўскага, Л.Лейтмана, У.Хрусталёва, Я.Ціхановіча. Сярод твораў манум. жывапісу кампазіцыі І.Ахрэмчыка, В.Волкава. Цэнтр. вобразы ў партрэтах — рабочы, селянін і салдат, ударнікі працы, калгаснікі, лётчыкі, камандзіры, камсамольцы, піянеры (творы А.Волкава, Дз.Камарова, Н.Тарасікава, Я.Ціхановіча). Вобразы сав. правадыроў, зведзеныя да некалькіх кампазіцыйных схем, пазбаўлены эмацыянальнай афарбоўкі (творы В.Волкава, М.Гусева, І.Давідовіча, Я.Ціхановіча). Псіхалагізм вобразаў, дасканала адлюстраваная індывідуальнасць уласцівы партрэтам І.Ахрэмчыка, В.Волкава, М.Гусева, Я.Кругера, У.Кудрэвіча, Д.Полазава, М.Станюты, М.Тарасікава, Р.Семашкевіча, М.Філіповіча, групавым партрэтам У.Руцая. Сярод нешматлікай колькасці камерных партрэтаў творы П.Явіча, жанравыя — Ю.Пэна. У пейзажы важным вобразным элементам стала адлюстраванне працы сав. чалавека, бурных працэсаў сацыяліст. будаўніцтва: У.Кудрэвіч, М.Дучыц, А.Шаўчэнка, Б.Звінагродскі, С.Лі, Г.Ізергіна. Паступова больш урачыста пафасны характар набыла сав.быт. карціна: А.Волкаў, І.Давідовіч, Я.Красоўскі, У.Хрусталёў. Пашырылася таксама тэма спорту.
У творчасці шэрагу мастакоў Зах. Беларусі (М.Сеўрук, П.Сергіевіч) у 1930-я г. цэнтральнае месца занялі рамантычнага характару жанравыя кампазіцыі, партрэты і пейзажы, у якіх адлюстраваны падкрэслена нац. вобразы, паэтычныя эпізоды сялянскага жыцця і побыту, эмацыянальна выразныя вобразы роднай прыроды.
Росту майстэрства мастакоў-графікаў садзейнічала адкрыццё ў Віцебскім маст. тэхнікуме графічнага аддзялення (1930). У розных тэхніках працавалі Ф.Фогт (літаграфія), Л.Лейтман (акварэль), М.Тарасікаў і А.Бразер (малюнак тушшу), Б.Малкін (афорт). Тэматыка іх твораў самая разнастайная: сатыр. малюнкі, водгук на паліт. падзеі, ілюстрацыі да літ. твораў, плакаты. У афармленні кніг, сярод якіх вырасла колькасць твораў рус. класікаў, прымалі удзел Б.Басаў, А.Волкаў, М.Гусеў, М.Карпенка, М.Лебедзева, М.Малевіч, Б.Малкін, І.Мільчын, Я.Мінін, А.Тычына, М.Эндэ і інш.Вытв. тэма дамінавала ў творах А.Астаповіча, А.Волкава, І.Гембіцкага, Л.Лейтмана, Б.Малкіна, Л.Рана, М.Тарасікава, А.Тычыны, В.Ціхановіча і інш. У галіне манум. скульптуры створаны помнікі У.І.Леніну ў Полацку (1936) і ў Слуцку (1938) А.Бембелем, у Барысаве (1935) А.Грубэ, помнік Ф.Э.Дзяржынскаму ў Дзяржынску (1933) — А.Грубэ. У станковай скульптуры працавалі таксама А.Арлоў, А.Жораў, А.Глебаў, А.Грубэ і інш., у галіне скульптурнага партрэта — М.Керзін, А.Бразер, З.Азгур. Скульптары спрабавалі выйсці за межы аднафігурнай кампазіцыі (творы Л.Карпенкі, А.Арлова, А.Глебава, С.Селіханава). Тэатральна-дэкаратыўнае мастацтва 1-й пал. 1930-х г. характарызавалася эксперыментамі, пэўным адыходам ад рэалізму (М.Аксельрод, С.Тоўбін), захапленнем кубафутурызмам, экспрэсіянізмам, канструктывізмам. Але гэтыя пошукі ў хуткім часе закончыліся вяртаннем на рэаліст. пазіцыі. Гэтаму садзейнічаў і рэпертуар бел. тэатраў, які папоўніўся новымі сучаснымі творамі. Сярод дэкарацыйных вырашэнняў вылучалася сцэнаграфія Я.Нікалаева, Дз.Уласюка, І.Ушакова. У сярэдзіне 1930-х г. прыйшло новае пакаленне мастакоў-дэкаратараў: М.Блішч, У.Кульваноўскі, П.Масленікаў, І.Пешкур, І.Санін. У канцы 1930 — пач. 1940-х г. выкарыстоўваліся пераважна рэаліст. сродкі выразнасці, традыцыі рус. сцэнаграфіі (дэкарацыі А.Басулаева, А.Марыкса, Я.Нікалаева, З.Сірвінта, І.Ушакова, К.Ціханава і інш.).
А.Бембель. Гарэльеф у Доме ўрада ў Мінску. 1936.М.Філіповіч. Казачны сюжэт. 1920-я г.Я.Драздовіч. Сустрэча вясны на Сатурне. 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДАНЕ́ЗІЯ (Indonesia), Рэспубліка Інданезія (Republik Indonesia),
дзяржава ў Паўд.-Усх. Азіі. Займае а-вы Малайскага архіпелага (Вял. і Малыя Зондскія, Малукскія а-вы) і зах. частку в-ва Новая Гвінея (Ірыян-Джая). Працягласць з Пн на Пд каля 2 тыс.км, з З на У больш за 5 тыс.км. Межы ў асноўным марскія (з Індыяй, Тайландам, Малайзіяй, Сінгапурам, В’етнамам, Філіпінамі, Аўстраліяй). Сухапутныя межы на в-ве Калімантан з Малайзіяй і на в-ве Новая Гвінея з Папуа—Новай Гвінеяй. Падзяляецца на 24 правінцыі, 2 асобныя адм. адзінкі, якія маюць статус правінцыі, і метрапалітэнскую акругу (сталічную). Пл. 1904,5 тыс.км². Падкантрольная марская акваторыя (унутр. моры і эканам. зона) — 7,9 млн.км². Нас. 206,6 млн.чал. (1996, 4-е месца ў свеце). Сталіца — г.Джакарта. Дзярж. мова — інданезійская. Карыстаюцца таксама англ., галандскай, яванскай мовамі. Нац. свята — Дзень незалежнасці (17 жніўня).
Дзяржаўны лад. І. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1945. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў Нар. кансультатыўным кангрэсам. Вышэйшы орган улады — двухпалатны парламент, у які ўваходзяць Савет нар. прадстаўнікоў і Нар. кансультатыўны кангрэс. У складзе парламента 1000 дэпутатаў: з 500 дэпутатаў — членаў Савета нар. прадстаўнікоў 400 выбіраюцца насельніцтвам, 100 назначаюцца прэзідэнтам; другая палавіна дэпутатаў дэлегуецца ад мясц. саветаў нар. прадстаўнікоў і функцыянальных груповак, якія прадстаўляюць ваенных, нац. буржуазію, рэліг. суполкі і інш. слаі насельніцтва. Бягучае заканадаўства ажыццяўляе Савет нар. прадстаўнікоў. Губернатары правінцый назначаюцца прэзідэнтам. Суд. сістэма складаецца з Вярх. суда, які з’яўляецца вышэйшай апеляцыйнай інстанцыяй (яго члены назначаюцца прэзідэнтам), дзярж. і абл. судоў (іх члены назначаюцца ўрадам). Існуюць таксама рэліг. суды, якія дзейнічаюць па законах ісламу.
Прырода. У складзе І. каля 17 тыс. астравоў, з іх найбуйнейшыя Ява, Суматра, Сулавесі (Цэлебес), б.ч. Калімантана (Барнео), зах.ч. Новай Гвінеі. Астравы падзелены морамі (Яванскае, Сулавесі, Малукскае, Банда). Берагавая лінія парэзана слаба. берагі цяжкадаступныя. Больш за 72 тэр. займаюць сярэдне- і нізкагор’і (найб.выш. да 5029 м — г. Джая на в-ве Новая Гвінея). Вулканічныя і складкавыя горы цягнуцца праз а-вы Суматра, Ява, Малыя Зондскія; каля 400 вулканаў, у т. л. больш за 100 дзеючых (найб. Керынчы — 3800 м, Рымджані — 3726 м). Частыя землетрасенні. Горы займаюць таксама цэнтр.ч. в-ва Калімантан, а-вы Малукскія і Сулавесі. Нізіны размешчаны на ПнУ в-ва Суматра, на Пд в-ва Калімантан і на З в-ва Новая Гвінея. Карысныя выкапні: нафта (запасы каля 1 млрд.т, 1995), прыродны газ (больш за 2 трлн. м³), вугаль (36 млрд.т), жал. руды, медзь, волава, баксіты, нікель, марганец, золата, серабро, кобальт, хром, уран, торый, алмазы, сера, фасфаты. Клімат экватарыяльны і субэкватарыяльны (а-вы Ява, Малыя Зондскія). Сярэдняя т-ра на працягу года 25—27 °C. У гарах (вышэй за 1500 м) бываюць замаразкі. Ападкаў у зонах экватарыяльнага клімату 2000—4000 мм (на З Суматры больш за 6000 мм), субэкватарыяльнага — менш за 2000 мм (на ПдЗ Сулавесі да 540 мм), дзе з мая да кастр. засушлівы перыяд. Кліматычныя ўмовы дазваляюць займацца земляробствам увесь год і атрымліваць да 3 ураджаяў. Гал. рэкі — Капуас і Барыта (Калімантан), Кампар (Суматра). Шмат невял. азёр у асноўным тэктанічнага і вулканічнага паходжання. Шматлікія гарачыя крыніцы. Глебы пераважна чырваназёмныя, латэрытныя, горныя латэрытныя, трапічныя балотныя, на ПдУ месцамі чырвона-бурыя саванныя. Пад вільготнымі трапічнымі лясамі каля 65% тэрыторыі, больш за 2 тыс. відаў дрэў, у т. л. каля 300 відаў пальмаў, больш за 24 тыс. відаў кветкавых раслін. Растуць каштоўныя пароды дрэў: жалезнае, камфарнае, чорнае (эбенавае), сандалавае і інш. На Пд — участкі саваннаў, у гарах вышынная пояснасць. З жывёл характэрны малпы, насарогі, дзікія быкі, з птушак — фазаны, яванскія паўліны, райскія птушкі. Шмат змей, насякомых. У прыбярэжных морах каля 800 відаў водарасцей, больш за 1500 — рыб. Нац. паркі: Гунунг-Лёсер, Камода-Падар-Рынка, Уджунг-Кулон і інш., некалькі марскіх паркаў, запаведнікі.
Насельніцтва. Больш за 150 этнічных груп, блізкіх па мове, культуры і побыце. Асн. насельніцтва — яванцы (45%), сунданцы (14%), мадурцы (7,5%), малайцы (7,5%); жывуць таксама кітайцы (каля 4 млн.чал.), арабы, індыйцы. Насельніцтва размаўляе больш як на 300 мовах, якія маюць больш за 1000 дыялектаў. Большасць вернікаў — мусульмане-суніты (87%), хрысціяне (пратэстанты і католікі) — 9,7%, ёсць індуісты, будысты і канфуцыянцы. Частка насельніцтва захоўвае традыц. вераванні. Сярэдняя шчыльн. 108 чал. на 1 км², 2/3 насельніцтва сканцэнтравана на а-вах Ява і Мадура (7% тэр.). У гарадах жыве 31% насельніцтва (1996). Найб. гарады (тыс.ж., 1990): Джакарта — 8228, Сурабая — 2474, Бандунг — 2057, Медан — 1780, Семаранг — 1249, Палембанг — 1140, Уджунгпанданг — 944, Маланг — 695, Паданг — 631, Суракарта — 504.
Гісторыя. Продкі інданезійцаў прыбылі на Малайскі архіпелаг каля 3—1-га тыс. да н.э., верагодна, з Пд Кітая. Ужо ў даіндускі перыяд (да н.э.) насельніцтва І. мела ўласную цывілізацыю. На некат. астравах (пераважна на в-ве Ява) развілася высокая культура. Кантакты з Індыяй існавалі яшчэ ў дагіст. час; у першыя стагоддзі н.э.вял. пасяленні індускіх каланістаў у І. пашырылі інд. цывілізацыю, культуру і рэлігію; літургічнай мовай быў санскрыт. Паступова ўзнікалі манархіі на ўзор інд. княстваў. Самай магутнай дзяржавай на астравах І. ў той час была Шрывіджая (Суматра) са сталіцай у Палембангу — гандл. цэнтр, які злучаў Усход з Захадам. Большасць насельніцтва складалі малайцы. У 8 ст. на Яве вылучаліся шываісцкая дзяржава Матарам і будыйская — Шайлендра. У 9—10 ст. дынастыя Шайлендраў, выцесненая з Явы, панавала ў Шрывіджаі. У 1117—1222 на Яве існавала моцная марская дзяржава Кедыры, у 13—16 ст. — магутная імперыя Маджапахіт, якая дасягнула росквіту ў 14 ст. і падпарадкавала амаль усю тэр. сучаснай І. У 12—13 ст. у вял. партах І. з’явіліся калоніі мусульм. купцоў з Аравійскага п-ва і Індыі, чаму паспрыяў ажыўлены гандаль на марскім шляху паміж Б. Усходам і Кітаем. Мусульм. пасяленцы значна паўплывалі на насельніцтва і ўладароў невял. партовых княстваў, якія пачалі масава пераходзіць у іслам. У 15 ст. дасягнуў росквіту Малакскі султанат, уладары якога таксама прынялі іслам. Адсюль новая рэлігія, а з ёю араб. культура і мова пашырыліся на ўсю І. Павелічэнне магутнасці мусульм. княстваў (султанатаў) прывяло да заняпаду імперыі Маджапахіт. Паліт. раздробленасць краіны аблегчыла пранікненне сюды ў 16 ст.еўрап. каланізатараў. У 1511 партугальцы захапілі Малакскі султанат, у 1521 у І. з’явіліся іспанцы, у 1596 — галандцы. У 1602 створана галандская Ост-Індская кампанія з цэнтрам у Батавіі (сучасная Джакарта). Яна падпарадкавала большасць дзяржаў на Яве, кантралявала гандаль ва ўсёй І., якая фактычна ператварылася ў галандскую калонію. Эканам. і паліт. цяжкасці, войны з султанамі Явы і шматлікія паўстанні сталі прычынай фін. крызісу і ліквідацыі ў 1798 кампаніі. Яе ўладанні перайшлі да Нідэрландаў. У перыяд напалеонаўскіх войнаў І. трапіла пад панаванне Францыі, у 1811 яе захапілі англічане. Паводле пагадненняў 1814 і 1824 Вялікабрытанія вярнула І. Нідэрландам. Чужаземнае панаванне неаднойчы выклікала паўстанні (у 1825—30 падкіраўніцтвам Дыпанегора, у 1837 т. зв. паўстанне Падэры). Нац.-вызв. рух актывізаваўся ў 1-ю сусв. вайну і пасля яе. У 1920 левае крыло с.-д. аб’яднання (дзейнічала з 1914) аформілася ў камуніст. партыю І. У 1925 на Яве адбыліся масавыя забастоўкі падкіраўніцтвам камуністаў; у канцы 1926 яны перараслі ў нар. паўстанне, падтрыманае рэліг. лідэрамі; у 1927 ахапіла і Суматру. Папулярнай была Нац. партыя на чале з А.Сукарна (засн. ў 1927, забаронена нідэрл. ўладамі ў 1930). У час 2-й сусв. вайны І. акупіравана Японіяй (1942—45), якая падтрымлівала мясц. нацыяналізм антыеўрап. скіраванасці. 17.8.1945 Сукарна абвясціў незалежную Інданез. рэспубліку і выбраны яе прэзідэнтам. У вер. 1945 у І. высадзіліся брыт., а потым галандскія войскі, супраць іх пачаў барацьбу інданез. ўрад. Брыт. войскі выведзены з І. ў сярэдзіне 1946, Нідэрланды паводле Лінгаджацкага пагаднення 1947 прызналі рэспубліку дэ-факта ў межах Явы, Мадуры і Суматры. З прычыны сабатажу галандцамі ўмоў пагаднення летам 1947 інданезійцы аднавілі ўзбр. барацьбу. Нідэрландцы вымушаны былі пагадзіцца на правядзенне ў 1949 у Гаазе канферэнцыі «Круглага стала». На ёй было абвешчана стварэнне Рэспублікі Злучаных Штатаў Інданезіі (РЗШІ), аб’яднаных з Нідэрландамі персанальнай уніяй. У жн. 1950 РЗШІ абвешчана унітарнай Рэспублікай І. (ліквідавана унія з Нідэрландамі). Незалежная І. стала адным з ініцыятараў правядзення Бандунгскай канферэнцыі 1955. У 1957 Сукарна аб’явіў аб замене «заходняй» парламенцкай дэмакратыі на т. зв. «накіроўную дэмакратыю» з рысамі аўтарытарызму; была ўзмоцнена ўлада прэзідэнта, пашыраны функцыі адміністрацыі і войска. Адначасова Сукарна, нягледзячы на пагаршэнне эканам. сітуацыі, падтрымліваў рэформы, скіраваныя на ўвядзенне ў краіне сацыяліст. гаспадаркі (гэтаму спрыяў афіц. культ асобы Сукарна). У 1963 І. пачала барацьбу супраць стварэння Федэрацыі Малайзіі. Паліт. і эканам. сітуацыя ў краіне стала крытычнай. У 1965 ген.Сухарта ў працэсе ліквідацыі спробы дзярж. перавароту левых афіцэраў («Рух 30 верасня») захапіў уладу. Разгром змоўшчыкаў перарос у масавыя рэпрэсіі супраць кампартыі і яе прыхільнікаў. Быў сфарміраваны рэжым «новага парадку». Прэзідэнт Сухарга (з 1966 часовы, у 1968—98 афіцыйны) жорстка абмежаваў унутр. апазіцыю і паставіў гал. задачай эканам. рост з дапамогай зах. дзяржаў шляхам пераходу да рыначнай гаспадаркі. У 1975 І. аб’явіла сваёй 27-й правінцыяй Усх. Тымор, б.партуг. калонію. У 1970-я г.ўнутр. сітуацыя ў краіне стабілізавалася. У пач. 1980-х г. пачаліся выступленні ісламскіх фундаменталістаў і іх сутыкненні з уладамі, узнік сепаратысцкі рух ва Усх. Тыморы. У знешняй палітыцы І. пашырае адносіны з усімі вядучымі дзяржавамі свету, з’яўляецца адным з лідэраў руху недалучэння. Нягледзячы на пэўныя эканам. дасягненні, 32-гадовае аўтарытарнае кіраванне Сухарга (у 1998 ён выбраны прэзідэнтам на 7-ы тэрмін) выклікала ў маі 1998 нар. паўстанне, якое завяршылася адстаўкай Сухарта. Яго паўнамоцтвы перайшлі да віцэ-прэзідэнта Б.Ю.Хабібі.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Партыя адзінства і развіцця, Дэмакр. партыя І., ГОЛКАР (т. зв. «функцыян. групы», якія аб’ядноўваюць прафес., маладзёжныя, жаночыя, рэліг. і інш. арг-цыі, што не далучыліся да паліт. партый), Усеінданез. саюз працоўных, Усеінданез. саюз рабочых.
Гаспадарка. І. — аграрна-індустр. дзяржава з буйнейшай у Азіі сыравіннай плантацыйнай гаспадаркай і значнай горназдабыўной прам-сцю. Доля прамысловасці ў валавым унутр. прадукце 39%, сельскай гаспадаркі 19%. Вядучая галіна прам-сці — здабыча нафты (каля 90 млн.т, 1995). Нафтапромыслы на а-вах Суматра, Калімантан, Бунью; падводныя радовішчы каля берагоў Суматры, Явы, Калімантана, Новай Гвінеі. Па здабычы прыроднага газу І. выйшла на 3-е месца ў свеце (больш за 90 млрд.м³). З галін гарнаруднай прам-сці маюць значэнне здабыча волава (на а-вах Банка, Белітунг, Сінкеп), нікелю (Сулавесі), медзі (Новая Гвінея), баксітаў (Бінтан). Здабыча (тыс.т, 1995): волава — 30 (2-е месца ў свеце), нікелю — каля 70 (4-е месца ў свеце), медзі — 310, баксітаў — 1320. Вугаль здабываюць на а-вах Суматра і Калімантан (3/4 ідзе на экспарт). Здабываюцца таксама марганцавая руда, золата, серабро, алмазы, уран, сера, фасфаты, азбест, асфальт, кухонная соль. Вытв-сць электраэнергіі 44 млрд.кВт∙гадз (1994), пераважна на ЦЭС (буйнейшая на в-ве Ява, у т. л. Танджунгпрыяк магутнасцю 1,18 млн.кВт). Асн. з’яўляюцца харч. (цукр., алейныя, рысаачышчальныя, кансервавыя, чайныя, кававыя і інш. прадпрыемствы) і лёгкая (вытв-сць баваўняных тканін, трыкатажу, апрацоўка капоку, сізалю і інш.) прам-сць. Ёсць металургічныя (сталеплавільны, феранікелевы, алюмініевы), металаапр., машынабуд. (рамонтна-мех., суднабуд., аўтазборачныя, радыё- і электрапрылад) прадпрыемствы. Гал. цэнтры: Джакарта, Сурабая, Маланг, Медан, Бандунг і інш. Нафта- і газаперапрацоўка на прадпрыемствах у Сунгайгеронгу, Пладжу, Думаі, Панкаланбрандане, Сунгайпакнінгу (Суматра), Балікпапане (Калімантан), Ванакроме (Ява). Вытв-сць (млн.т, 1993): бензіну 5,4, газы 7,1, дызельнага паліва 11,4. Хім.прам-сць прадстаўлена вытв-сцю мінер. угнаенняў (2280 тыс.т, у т. л. фосфарных 437 тыс.т, 1995), штучных валокнаў Í439 тыс.т), каўстычнай соды і інш. Ёсць прадпрыемствы па першаснай апрацоўцы каўчуку, вытв-сці шын, гумавага абутку. Развіта фармацэўтычная, дрэваапр., буд. матэрыялаў (цэментная) прам-сць. Саматужная вытв-сць батыку (спец. афарбаванай тканіны), плеценых вырабаў, чаканка серабра, разьба па косці і дрэве, кераміка. У сельскай гаспадарцы занята 55% працаздольнага насельніцтва. Сучасная сельская гаспадарка — спалучэнне буйных дзярж., памешчыцкіх плантацый з дробнымі паўнатуральнымі гаспадаркамі. Падс.-г. ўгоддзямі каля 16 млн.га, з іх 30% арашаюцца. Асн. прадуктовая збожжавая культура — рыс, збор якога забяспечвае патрэбы насельніцтва. Вырошчваюць таксама кукурузу, сою, маніёк, батат, агародніну, садавіну. Збор (млн.т, 1994): збожжа — 52,8, у т. л. рысу — 45,8 (3-е месца ў свеце), кукурузы — 7, соі — 1,72. Гал. экспартныя культуры: каўчуканосы, какосавая і алейная пальмы, чай, кава, какава, цукр. трыснёг, тытунь, хіннае дрэва, агава (сізаль), сейба (капок), перац, мускатны арэх, гваздзіка, карыца і інш. І. займае 2-е месца ў свеце па зборы (тыс.т, 1994): каўчуку — 1258, копры — 1200, пальмавага алею — 2000; з’яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў кавы (400 тыс.т), какавы (260 тыс.т), чаю (174 тыс.т), арахісу (1080 тыс.т), тытуню (85 тыс.т). Жывёлагадоўля мае другараднае значэнне. Пагалоўе (млн. галоў, 1994): коз — 12,3, буйн. раг. жывёлы — 11,6, авечак — 6,4, коней — 0,7, птушкі — 659. Буйвалы выкарыстоўваюцца як цяглавая сіла. Развіты рыбалоўства і рыбагадоўля. Вядзецца марскі промысел (лоўля трэпангаў, амараў, крэветак, чарапах, жамчужніц). Нарыхтоўка каштоўных парод дрэў. Транспарт пераважна марскі. Флот І. налічвае больш за 500 буйных суднаў (дэдвейт больш за 1 тыс.т). Гал. парты — Танджунгпрыяк (абслугоўвае Джакарту і апрацоўвае каля 50% імпартных грузаў), Сурабая (Ява), Белаван і Палембанг (Суматра), Банджармасін (Калімантан), Уджунгпанданг (Сулавесі). Даўж. чыгункі 6,9 тыс.км (1994). Даўж. аўтадарог больш за 200 тыс.км. Аўтапарк больш за 1,6 млн. машын. Чыгуначныя і аўтамаб. дарогі пераважна на в-ве Ява. Унутр. і міжнар. авіярэйсы ажыццяўляе нац. авіякампанія, 122 аэрапорты. Сетка нафтаправодаў. Экспарт 37,5 млрд.дол. ЗША (1995): нафта і прыродны газ (каля 70% знешнегандл. аб’ёму па кошце), волава, нікель, медзь, каўчук, пальмавы алей, копра, драўніна, тытунь, кава, какава, чай, вострыя прыправы і інш. Імпарт 39 млрд.дол. ЗША (1995): металапракат, абсталяванне, машыны, спажывецкія тавары. Асн.гандл. партнёры — Японія, ЗША, Германія, Рэспубліка Карэя, Сінгапур і інш. Беларусь імпартуе тавары з І. на 5306 тыс.дол. ЗША (1996). У дзярж. бюджэце І. важная роля належыць замежнаму турызму (3—3,5 млн.чал., каля 4 млрд.дол. ЗША; 1993). Грашовая адзінка — інданезійская рупія.
Узброеныя сілы. Складаюцца з сухап. войск, ВПС, ВМС і дзярж. паліцыі. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Тэр. краіны падзелена на 10 ваен. акруг. Функцыі адм. і аператыўнага кіраўніцтва ўскладзены адпаведна на міністра абароны і начальнікаў штабоў (камандуючых) відаў узбр. сіл. У 1996 рэгулярная армія налічвала 274,5 тыс.чал., дзярж. паліцыя 174 тыс., рэзерв 400 тыс.чал.Сухап. войскі налічваюць 214 тыс.чал., на ўзбраенні 356 танкаў, каля 1 тыс. бронетранспарцёраў і баявых разведвальных машын, 840 гармат, 875 мінамётаў. У ВПС 20 тыс.чал., каля 200 самалётаў, 36 верталётаў. У ВМС 40,5 тыс.чал., каля 150 баявых караблёў і катэраў, 100 танкаў, 40 самалётаў і верталётаў, 10 ваен.-марскіх баз. Дзярж. паліцыя падзяляецца на мабільную, марскую, паветр. і рэгулявання руху. Закон 1982 прадугледжвае выкананне арміяй «двайной функцыі» — абароны краіны, а таксама «вядучай сац.-паліт. сілы грамадства» і важнейшага інструмента ў канцэпцыі «рэгіянальнай трываласці» Асацыяцыі дзяржаў Паўн.-Усх. Азіі (АСЕАН).
Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 60, жанчын 64 гады. Смяротнасць 8 на 1 тыс.чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 1660 чал., урачамі — 1 на 6861 чал. Узровень нараджальнасці 24 на 1 тыс.чал. Дзіцячая смяротнасць 63 на 1 тыс. нованароджаных (1996).
Асвета, навуковыя ўстановы. У І. з 1978 уведзена абавязковая бясплатная пач. і сярэдняя агульная адукацыя. Побач з дзярж. школамі існуюць платныя прыватныя, а таксама розныя рэліг.навуч. ўстановы. Сістэма адукацыі І. ўключае дзіцячыя сады, пач., сярэднюю, прафес.-тэхн. і вышэйшую школы. Пач. 6-гадовая школа абавязковая для дзяцей ва ўзросце 7—14 гадоў. У першых 2 класах навучанне вядзецца на мясц., з 3-га класа — на агульнадзярж інданез. мове. Тэрмін навучання ў сярэдняй школе 6 гадоў: 3 гады малодшая (няпоўная) і 3 — старэйшая (поўная). У сярэдняй школе, акрамя прадметаў, што пачынаюць вывучаць у пач. школе, выкладаюцца мараль, курсы сац. і прыродазнаўчых навук., інданез., англ. і 2-я замежная мовы, рамёствы і інш. У 11-м, 12-м класах старэйшай школы вучні размяркоўваюцца па 3 аддзяленнях: культура, сацыяльныя, прыродазнаўча-матэм. навукі. Прафес. падрыхтоўку даюць 3-гадовыя прафес.-тэхн. вучылішчы на базе пач. школы і 3-гадовыя сярэднія тэхн.навуч. ўстановы на базе малодшай сярэдняй школы. Першыя ВНУ (каледжы) створаны галандцамі ў пач. 20 ст. Пазней узніклі ін-ты і ун-ты. У І. 26 дзярж. і каля 10 прыватных ун-таў, 6 політэхн. ін-таў і інш.ВНУ (1990-я г.). Буйнейшыя з іх: Ун-т Гаджа Мада (з 1949; больш за 20 тыс. студэнтаў) у г. Джак’якарта, ун-т І. (з 1950) у Джакарце, ун-т Паджаджаран (з 1957) і тэхнал.ін-т (з 1920) у г. Бандунг, ун-т (з 1954) і тэхнал.ін-т (з 1960) у г. Сурабая і інш. Буйнейшыя б-кі: Цэнтр. па прыродазнаўчых навуках (з 1842) у Богары, б-ка Музея інданез. культуры ў Джакарце. Музей засн. ў 1778, мае этнагр., археал. і інш. калекцыі. У Богары пры адным з буйнейшых у свеце бат. садзе (з 1817) створаны заалагічны музей (з 1894). Навукова-даследчую работу ў розных галінах ведаў праводзяць Інданез.ін-тнавук. даследаванняў (з 1967), у яго складзе ін-ты металургіі, хіміі, геалогіі, Нац.ін-т фізікі, Нац. электратэхн. ін-т, Нац. цэнтр навук. дакументацыі, Нац.біял.ін-т і інш.; Нац. агенцтва атамнай энергіі (з 1958), а таксама галіновыя НДІ адпаведных мін-ваў і ведамстваў, на ф-тах ун-таў, у н.-д. цэнтрах, у т. л. ў Цэнтры сац. і культ. даследаванняў, Навук. цэнтры Атма Джая (з 1972). Навук. дзейнасць каардынуе Навук. Савет І. (з 1956; з 1967 у складзе Інданез. ін-та навук. даследаванняў).
Друк, радыё, тэлебачанне. Буйнейшыя тыражы маюць штодзённыя газеты, якія выходзяць на в-ве Ява, у т. л. «Kompas» («Компас», з 1965) і вячэрняя газ. «Pos Kota» («Гарадская пошта», з 1970). Інфарм. агенцтва Антара (з 1937) абслугоўвае дзярж. радыё і тэлебачанне, перыяд. друк; выдае ўнутр.інфарм. бюлетэні і 7 бюлетэняў для замежжа на англ. мове. Радыё з 1945, тэлебачанне з 1962; кантралююцца ўрадам. З 1989 працуе першая прыватная тэлевізійная станцыя.
Літаратура. Першы пісьмовы помнік л-ры І. — перапрацоўка ў 9 ст.інд. эпічнай паэмы (какавін) «Рамаяна». У 14—15 ст. узніклі творы на аснове яванскай міфалаг. спадчыны. У сярэднія вякі л-рагіст., міфалагічнага і дыдактычнага характару з’явілася ў сунданцаў, мадурцаў, балійцаў, бугаў і макасараў. У 15 ст. зарадзілася л-ра на малайскай мове, якая пазней развілася ў сучасную інданез. мову. У 1920-я г. адбыўся свядомы адыход ад традыц.літ. канонаў, маладыя пісьменнікі пачалі арыентавацца на л-ры Зах. Еўропы. У гісторыі ўласна інданез. л-ры вылучаюць 5 перыядаў. У 1-м (1920—33) былі пашыраны літ. жанры, арыентаваныя на зах.-еўрап. мадэлі: раман («Сіці Нурбая» М.Руслі, «Недастатковае выхаванне» А.Муіса і інш.), псіхал. драма, паэзія (зб-кі «Радзіма» М.Яміна, «Пажаўцелая думка» Р.Эфендзі). Многія аўтары пісалі на нідэрл. мове, якая засталася ў І. ад калан. часоў. 2-і перыяд (1933—42) звязаны з дзейнасцю час. «Pudjanga Baru» («Новы пісьменнік»), у якім друкаваліся паэт А.Хамзах (зб-кі «Песня адзіноты», «Плады настальгіі»), паэт і празаік А.Пане, аўтары гіст.-патрыят. раманаў С.Т.Алішахбана («Вуаль пад ветрам»), Пане («Ланцугі»). Проза вылучалася антыісламскай накіраванасцю. 3-і перыяд (1942—50) звязаны з падзеямі яп. і галандскай акупацыі і барацьбы за незалежнасць. У л-ру прыйшло «пакаленне 45-га года», гал. постаццю якога быў паэт Х.Анвар (зб-кі «Завостраны камень», «Крыкі ў пыле»). Развіваліся навела, алегарычная вершаваная драма, сюжэты яе запазычваліся з сучаснасці (У.Т.Сантані, У.Ісмаіл, Эль Хаюм). 4-ы перыяд (1950—65) адзначаны дыскусіямі пра будучыню культуры незалежнай І., вылучыліся 2 канцэпцыі развіцця: «мастацтва для мастацтва», «універсальны гуманізм» (зах.-еўрап. і амер. арыентацыя) і «мастацтва для народа» (прасав. арыентацыя). У гэты час амаль знікла драматургія, вельмі пашыранай стала навела (М.Любіс, С.Сітумаранг, П.А.Тур). Пасля 1957, з пачаткам «кіраванай дэмакратыі» і «антыімперыял. палітыкі», многія літаратары вымушаны былі пакінуць краіну. У 5-ы перыяд (пасля 1966) на літ. арэну выйшла «пакаленне 66-га года», аб’яднанае вакол некалькіх літ. часопісаў [самы значны з іх «Horison» («Гарызонт»)]. Адрадзіўся раман (Нх.Дзіні, К.Х.Рамадхан). Унутрыпаліт. барацьба ў краіне прывяла да ўтварэння літ. арг-цый пры паліт. партыях, сярод якіх найб. уплывовая — «Лекра» («Таварыства нар. культуры»). Пасля падзей 1965 многія члены «Лекры» і інш. левых культ. арг-цый былі рэпрэсіраваны. Творчасць пісьменнікаў гэтага перыяду вызначалася адыходам у свет унутр. пачуццяў, жанравымі і фармальнымі эксперыментамі. Сац. кантрасты адлюстраваны ў драматургіі і паэзіі В.С.Рэндры. У 1970—80-я г.вял. пашырэнне атрымаў «масавы раман». Асобнае месца ў л-ры гэтага часу займаюць «камерныя» раманы Дзіні, псіхалагічныя — П.Віджаі, экзістэнцыялісцкія І.Сіматупанга, а таксама першы інданез. раман-тэтралогія Тура пра станаўленне інданез. інтэлігенцыі.
Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Маст. культура на а-вах Малайскага архіпелага бярэ пачатак ад эпох мезаліту і неаліту (пячорны жывапіс з выявай дзіка на Пд в-ва Сулавесі, каля 2000 да н.э.; кераміка з наразным арнаментам). Каля 2 ст. да н.э. з’явіліся бронзавыя вырабы — схематычныя выявы людзей, сякеры і пасудзіны са спіральным арнаментам, катлы-барабаны з геам. узорам і стылізаванымі выявамі твару чалавека, птушак. Да эпохі позняга неаліту — пач.жал. веку (канец 2 — сярэдзіна 1-га тыс. да н.э.) адносяцца мегалітычныя пабудовы — менгіры, ступеньчатыя курганы, дальмены, скляпы (комплексы Пасемах на Пд в-ва Суматра, Лебак-Сібедуг на З в-ва Ява, горы Янг на У в-ва Ява), каменныя саркафагі і статычныя фігуры продкаў. У першыя стагоддзі н.э.пад уплывам індуізму, будызму і мясц. традыцый на в-ве Ява склалася класічнае мастацтва, у т. л. ў каменнай архітэктуры. У 7 — пач. 8 ст. на плато Дыенг (Цэнтр. Ява) узніклі з абчасаных камянёў невял. індуісцкія храмы-«чанды» простай кубічнай формы, са ступеньчатым цокалем і пірамідальным завяршэннем, а таксама будыйскі храм Каласан (778 — сярэдзіна 9 ст.). Арх. комплекс «чанды» Севу (пач. 9 ст.) — вял. складаны ансамбль буд. свяцілішчаў з гал. храмам у цэнтры і 240 храмікамі-капліцамі, што ўтвараюць 4 канцэнтрычныя квадраты. Самае грандыёзнае і складанае па кампазіцыі свяцілішча на Яве — Барабудур (канец 8 — пач. 9 ст.). Індуісцкі храмавы комплекс Лара Джонгранг у Прамбанане (канец 9 — пач. 10 ст.) аб’ядноўвае на высокім насыпе 8 храмаў, узятых у квадрат са шматлікіх капліц. Індуісцкі храмавы комплекс Панатаран (14—1-я пал. 15 ст.) мае свабодны, асіметрычны план, у яго рэльефах дамінуе арнаментальны графічны стыль (плоскасная ажурная разьба). Храмы на в-ве Балі багата аздоблены шыкоўнай арнаментальнай разьбой. У скульптуры пераважаюць фантаст., мудрагелістыя фігуры (слонападобнае бажаство Ганеша, дэманы, ільвападобныя пачвары «кала»), З 16 ст. традыцыі індуісцкай культуры ў І. пачалі губляцца (захаваліся яны пераважна на в-ве Балі, дзе не было ісламу; храмавыя комплексы 18—19 ст.). На шматлікіх астравах у многіх народаў І. развіваецца нар.дэкар.-прыкладное мастацтва.
Цэнтры маст. рамёстваў цэнтр. Явы вядомы вырабамі з золата і серабра з вяззю вытанчанага арнаменту, непаўторныя па форме і арнаментацыі кінжалы-«крысы». Ад 14—16 ст. дайшлі ўзоры стараж. мастацтва бронз. ліцця на Яве (статуэткі божастваў, пасудзіны для духмяных рэчываў, свяцільні). Ява — радзіма інданез.батыку, выдатнага па прыгажосці традыц. ўзору і колеру.
Ява і Балі — цэнтры апрацоўкі буйвалавай скуры, з якой вырабляюць лялькі для ценявога т-ра, рытуальныя маскі. На ўсіх астравах плятуць цыноўкі, посуд з бамбуку і лісця какосавай пальмы. Традыцыі ткацтва падтрымліваюць на а-вах Сулавесі, Суматра, Малукскіх. Разнастайныя тыпы нар. жылля — хаціны і лёгкія каркасныя дамы на палях з дрэва, бамбуку, вял. абшчынныя дамы. З часу галандскага панавання ў І. гарады будавалі на еўрап. ўзор (будынак гар. праўлення ў Джакарце, 1710), але ў мячэцях і палацах мясц. знаці пераважалі матывы мусульм. архітэктуры краін Азіі. У 20 ст. ў Джакарце, Бандунгу, Сурабаі пачалі ставіць вял. будынкі, у т. л. з жалезабетону, з галерэямі, лоджыямі, сонцаахоўнымі рашоткамі. У 1950-я г. пабудаваны новыя гарады (Сумберджая на Суматры, горад-спадарожнік Джакарты — Кебаяран), новыя раёны ў Джакарце, Бандунгу. З дапамогай замежных спецыялістаў будуюць грамадскія будынкі, прамысл., навучальныя, спарт. і інш. комплексы: спарт. комплекс (1959—62, арх. Р.Семеджыеў, інж. Л.Мурамцаў) і помнік Незалежнасці (1964, скульпт. М.Манізер, паводле праекта І.Рожына) у Джакарце. У сярэдзіне 19 ст. ў І. з’явіўся рэаліст. жывапіс з патрыят. тэматыкай (Ш.Б.Радэн Салех), на мяжы 19—20 ст. — рамант.нац. пейзаж (С.С.Абдулах). Барацьба за незалежнасць спрыяла развіццю нац.рэаліст. мастацтва (Аб’яднанне мастакоў І. «Персагі», засн. ў 1937—38; С.Суджаёнка, А.Джая, К.Афандзі і інш.), якое стала вядучым, суіснуючы з традыцыяй рамант. экзотыкі (Б.Абдулах) і мадэрнісцкімі плынямі. Развіваліся рэаліст. скульптура (Г.Хендра) і графіка (У.Эфендзі). Своеасаблівы жыццярадасны ўзорысты жывапіс Балі (А.А.Г.Сабрат, І.Б.Мадэ). У 1950 створана інданез.АМ, якая арыентуе на вывучэнне нац. традыцый. З сярэдзіны 1960-х г. у выяўл. мастацтве дамінуюць мадэрнісцкія кірункі.
Музыка І. вызначаецца своеасаблівасцю развіцця мясц. форм муз., муз.-танц. і тэатр. мастацтва. У розныя часы на іх паўплывалі элементы культур. араб. свету, Кітая, Індыі, Еўропы, у апошнія дзесяцігоддзі — ЗША. Разнастайнасць лакальных форм музыкі І. абумоўлена геагр. фактарамі і ўвасоблена ў спецыфіцы муз. традыцый асобных астравоў. Найб. значныя і ўплывовыя — муз. культуры а-воў Ява, Балі, Суматра. У 11—13 ст. тут сфарміраваліся, а пазней шырока развіліся класічныя формы і стылі вак. і інстр. музыкі, звязаныя пераважна з традыцыямі прыдворна-цырыманіяльнага і забаўляльнага музіцыравання, а таксама муз.-тэатр. жанры (ценявы т-р ваянг куліт), танец і танц. драма. Яны заснаваны, як правіла, на сюжэтах эпасу «Рамаяна» (танц. драмы-містэрыі баронг на в-ве Балі, ваянг вонг на в-ве Ява). Найб. распаўсюджаны ў музыцы І. тып інстр. ансамбля гамелан, дзе пераважаюць ударныя інструменты: бронзавыя (гонгі, металафоны) і драўляныя (барабаны, ксілафоны); радзей яны ўключаюць струнныя (рэбаб), духавыя (флейта сулінг) інструменты і жаночы голас. Ладагукарадная аснова гамелана — 5-ступенны (слендра) і 7-ступенны (пелаг) гукарады. Кампазіцыя (гендзінг) разгортваецца па прынцыпе чаргавання і распрацоўкі асобных ладамеладычных узораў (ганган). Кампазітарская школа сучаснага тыпу пачала складвацца ў 20 ст. Сярод кампазітараў І.: К.Сінсу, К.Сіманджутак, І.Марзукі, Р.Супратман; выканаўцы: Д.Кусуманінграт, П.С.Данувіджая. У І. працуюць: Ін-т інданезійскай культуры (з 1978), сімф. аркестр Джакарты (з 1968), хор падкіраўніцтвам Суманунгкаліта, Цэнтр мастацтваў імя Ісмаіла Марзукі, нац. ансамблі «Гембіра» і «Ангклунг», Акадэмія музыкі, школы нац. музыкі пры Ун-це прыгожых мастацтваў Нац. ун-та ў Джакарце, інданез. класічнай музыкі ў Суракарце, Дзярж. музычная ў Джак’якарце, Джакарцкі пед.ін-т мастацтва, кансерваторыі традыц. музыкі і танца ў Дэнпасары (в-аў Балі) і прыватныя ў Джакарце, Сурабаі, Суракарце і інш.
Тэатр. Вытокі інданез. тэатра ў стараж. узорах тэатралізаваных дзеяў нар. свят і культавых цырыманіялаў. Драматургічная аснова традыц. паказаў — сюжэты са стараж.-інд. эпасаў «Рамаяна» і «Махабхарата», інданез. сказанні і хронікі. Спектаклі звычайна суправаджае аркестр гамелан. Найб. характэрныя традыц.тэатр. формы: ваянг-тапенг (выканаўцы выступаюць у масках і карыстаюцца сродкамі пантамімы і танца); ваянг-куліт (т-р ценяў), ваянг-келіцік (т-р плоскіх драўляных марыянетак); ваянг-бебер (т-р карцінак у суправаджэнні апавядальніка); тапенг-бабакан (фарсавы т-р); ваянг-аранг (злучае ў сабе рознахарактарныя кананізаваныя тэатр. сродкі) і інш. На рубяжы 19—20 ст. фарміраваўся сучасны т-р — кетапрак і лудрук, якія спалучаюць традыц. сродкі выразнасці з еўрапейскімі. У 1950-я г. ўзніклі трупы найб. блізкія да сучаснага еўрап.т-ра; былі вядомыя трупы «Мархаен», «Трыснаканген». У рэпертуары творы нац. драматургаў (У.Т.Сантані, А.Ханіфаха, А.Махамада, С.Пане і інш.), а таксама п’есы Г.Ібсена, А.Чэхава, М.Гогаля і інш. У 1950-я г. пачалі працаваць Нац.тэатр. акадэмія і «Лембага драма І.» (аддзяленне нац. драмы) у Джакарце.
Кіно. Першыя фільмы зняты ў сярэдзіне 1920-х г. галандскімі рэжысёрамі. З пач. 1930-х г. выпускаюцца кінастужкі на інданез. мове (большасць на галівудскі і кіт. ўзор). Найб. значныя: «Парэх» (1935) М.Франкена, «Ясны месяц» (1937) А.Балінка. У час яп. акупацыі кінематограф служыў мэтам яп. прапаганды, але былі створаны і фільмы са своеасаблівымі нац. рысамі: «Дождж» І.Пербатасары, «Мае мары» С.Паліндзі. Пасля заваёвы незалежнасці (1945) пачала фарміравацца нац. кінематаграфія. У 1950 у Джакарце створаны першая дзярж. кінафірма «ПФН», прыватная кінафірма «Перфіні». Сярод фільмаў: «Калека» (1952) К.Сукардзі, «Туранг» Б.Сіягіна, «Вяртанне на радзіму» Б.Эфендзі (абодва 1954), «За школьнай сцяной» В.Умбаха і інш. У 1960-я г. створана Нац.арг-цыя па кінавытворчасці, кожны імпартаваны фільм абкладаўся падаткам. У выніку з канца 1960-х г.інданез. фільмы (пераважна меладрамы, гіст. і прыгодніцкія) заваявалі кінарынак краін Паўд.-Усх. Азіі. Найб. вядомыя рэжысёры 1960—70-х г.: Умбах («Маленькія зоркі», 1963, «Мама», 1972, «Асоба», 1974), Т.Джунаідзі («Мама, любоў мая», 1968, «Канец мары», 1973), С.Джая («Шаўковы фіялетавы туман», 1980), С.Сувардзі Хасан («Няшчасце падчарыцы», 1973, «Прыёмны сын», 1974, «Няма часу для размоў», 1975) і інш.; акцёры: Ч.Дэві, Р.Мелаці, Ф.Афера, Ф.Арыяні, Сукарна М.Нур, М.Карміла, Б.Херманта і інш. У 1980-я г. выпускалася больш за 50 фільмаў у год.
Літ.:
Кузнецова С.С. Яванские хроники XVII—XVIII вв. как источник по истории Индонезии. М., 1984;
Шауб А.К. «Нагаракертагама» как источник по истории раннего Маджапахита (1293—1365). М., 1992;
Кашмадзе И.И. Индонезия: острова и люди. М., 1987;
Кямилев Э.Х. Завоевание Индонезией независимости. М., 1972;
Яго ж. Политическая борьба и проблемы централизации в Индонезии (1945—1975). М., 1978;
Другов А.Ю. Политическая власть и эволюция политической системы Индонезии (1965—1988). М., 1989;
Панченко Л.П. Армия и модернизация общества: Опыт Индонезии. М., 1994;
Бычков С.В. Изумрудное оперение Гаруды: [История культуры народов Индонезии]. М., 1987;
Сикорский В.В. Индонезийская литература: Краткий очерк. М., 1965;
Демин Л.М. Искусство Индонезии. М., 1965;
Муриан И.Ф. Искусство Индонезии с древнейших времен до конца XV в. М., 1981;
Traditional music in modem Java. Honolulu, 1980;
Мерварт А.М. Малайский театр // Восточный театр. Л., 1929.
У.М.Зайцаў (прырода, насельніцтва, гаспадарка), Н.К.Мазоўка (гісторыя), Р.Ч.Лянькевіч (узброеныя сілы), С.В.Логіш (літаратура); Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), А.М.Гарахавік (музыка).
Герб і сцяг Інданезіі.Да арт.Інданезія: 1 — вёска на востраве Суматра; 2 — возера Тоба.Да арт.Інданезія. Статуя ахоўніка. «Чанды» Севу. Пач. 9 ст.Да арт.Інданезія. «Чанды» Пунтадэвы. Плато Дыенг. 8—9 ст.Да арт.Інданезія. «Чанды» комплексу Панатаран. 1369.Да арт.Інданезія. Дагобы верхніх ярусаў і Буда ў Барабудуры.Да арт.Інданезія. Манджушры ў Барабудуры. Рэльеф трэцяй галерэі.Да арт.Інданезія. Буда садзіць. Бронза. Раён Барабудура. Ява. 9—10 ст.Да арт.Інданезія. Равана. Лялька ценявога тэатра. Пергамент. 16—17 ст.Да арт.Інданезія. Танец «Серымпі». Востраў Ява.Да арт.Інданезія. Будынак гарадскога праўлення ў Джакарце. 1710.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСК,
горад абл. падпарадкавання Беларусі, цэнтр Бабруйскага р-на. За 110 км ад абл. цэнтра — г. Магілёў. Вузел чыгунак на Асіповічы, Жлобін, Акцябрскі і аўтадарог на Мінск, Гомель, Магілёў, Калінкавічы, Слуцк, Рагачоў. Порт на р. Бярэзіна. 227,1 тыс.ж. (1995).
Паселішча чалавека на месцы горада існавала ўжо ў канцы 3-га — 2-м тыс. да нашай эры; на рубяжы нашай эры дзейнічаў водны шлях па Бярэзіне. У 6—7 ст. тут існавала слав. паселішча, з 11 ст. — дрыгавічоў. Першае пісьмовае ўпамінанне Бабруйска (летапісны Бобровск, Бобруеск, Бобрусек) адносіцца да 1387. Цэнтр воласці ў ВКЛ, меў магдэбургскае права. У 14 ст. пабудаваны Бабруйскі замак. У 1503—05 спустошаны крымскімі татарамі, у 1506 вытрымліваў аблогі кн. М.Глінскага. З 1565 у Рэчыцкім пав.; уладанне вял. князя, потым Радзівілаў, Гаштольдаў, Трызнаў. Хутка рос у 16—17 ст. У 1620 меў 15 вуліц, 409 двароў, 75 крам, млын, царкву, касцёл, з 1630 тут дзейнічала Бабруйская езуіцкая гімназія. У антыфеад. вайну 1648—51 значна пацярпеў у час аблогі і штурму войскамі гетмана Я.Радзівіла (гл.Бабруйска абарона 1649). Разбурэнні ў час войнаў сярэдзіны 17 — пач. 18 ст. прывялі горад у заняпад. З 1793 у складзе Рас. імперыі, з 1795 цэнтр Бабруйскага павета. У 1796 Бабруйску нададзены герб: у сярэбраным полі карабельная мачта і 2 перакрыжаваныя бервяны. У вайну 1812 значныя сілы франц. войскаў адцягнула Бабруйскай крэпасці абарона 1812. З Бабруйскам звязаны падзеі дзекабрысцкага руху (гл.Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823). Развіццю горада спрыяла пракладка шашы Масква—Варшава (1848) і Лібава-Роменскай чыгункі (1873). У 1897 у горадзе 34,3 тыс. ж, 19 фабрык і з-даў. Тут адбылося Бабруйскае выступленне салдатаў 1905. У 1916—19 працавала Бабруйская жаночая настаўніцкая семінарыя. У студз. 1918 заняты войскамі Ю.Доўбар-Мусніцкага, у маі—ліст. германскімі, у жн. 1919 — ліп. 1920 польск. войскамі. У 1924 створаны Бабруйскі краязнаўчы музей. З 1924 цэнтр Бабруйскай акругі, з 1927 — Бабруйскага раёна. З 1938 горад абл. падпарадкавання. У перадваенныя гады адзін з буйных прамысл. і культ. цэнтраў БССР. З 28.6.1941 да 29.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія стварылі тут Бабруйскі лагер смерці, загубілі ў Бабруйску і наваколлі каля 100 тыс. грамадзян. Дзейнічала Бабруйскае патрыятычнае падполле. Вызвалены ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944. У 1944 — 28 тыс.ж. У 1944—54 цэнтр Бабруйскай вобласці. У 1959 каля 97,5 тыс.ж.
Хім.прам-сць: вытв. аб’яднанні: «Бабруйскгідролізпрам», Беларускі шынны камбінат, завод «Беларусьгуматэхніка»; маш.-буд. і металаапр.прам-сць; Бабруйскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання, Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, Бабруйскі доследна-механічны завод, з-ды вагавымяральных прылад, аўтатрактарных дэталяў і інш. Лёгкая прам-сць: Бабруйская футравая фабрыка, Бабруйская фабрыка мастацкіх вырабаў, Бабруйскі гарбарны камбінат і камбінат нятканых матэрыялаў; ф-кі швейная, валюшна-лямцавая, трыкатажная, абутковая, люстраная. Харч.прам-сць: мясакамбінат, камбінат хлебапрадуктаў; Бабруйская кандытарская фабрыка «Чырвоны харчавік», з-ды малочны, маслабойны, кансервавы і інш. Самае вялікае на Беларусі вытв.дрэваапр. аб’яднанне; вытв-сцьбуд. матэрыялаў: Бабруйскі фанерна-дрэваапрацоўчы камбінат, Бабруйскі камбінат будаўнічых матэрыялаў, з-ды буйнапанэльнага домабудавання, зборнага жалезабетону. ЦЭЦ. Тэхнікумы: аўтатрансп., лесатэхн., механіка-тэхнал., сельскагаспадарчы (пра кожны гл. асобны артыкул); мед. вучылішча і Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву. Бальнеагразевы курорт Бабруйск.
Паводле інвентара 1638, Бабруйск меў плошчу 6,75 га на правабярэжжы Бярэзіны. На ўзвышшы размяшчаўся замак, каля ракі — касцёл Пятра і Паўла і царква Мікалая, на вул. Падольнай — Бабруйскі «каралеўскі двор», на вул. Свіслацкай — дом езуітаў, каралеўскі сад, паміж вул. Прудовай і Кісялёўскай — царква Прачыстай Багародзіцы, на вул. Ільінскай — царква Ільі Прарока, на вул. Капыльнічавай — замкавы гасціны дом. Першы праектны план Бабруйска складзены ў 1800, паводле яго горад забудоўваўся да 1810. Развіццё арх.-планіровачнай структуры звязана з буд-вам у Бабруйску (1807—36) на месцы гіст. цэнтра адной з самых моцных у Расіі Бабруйскай крэпасці. У канцы 19 — пач. 20 ст. цэнтр горада забудаваны мураванымі будынкамі (жаночая гімназія, банкі, асабнякі, жылыя дамы), у якіх выявіліся рысы стыляў несапраўднай готыкі, псеўдарускага, неабарока, неакласіцызму, мадэрн. У 1920—30-я г. Бабруйск развіваўся па традыцыйнай радыяльна-паўкальцавой схеме на тэр.б. фарштатаў вакол крэпасці і ўздоўж асн. магістраляў — вуліц Мінскай, Рагачоўскай. Пабудаваны дом-камуна, «Дом калектыву», адм. будынкі, у якіх выявіліся рысы канструктывізму, выкарыстаны элементы класічнай спадчыны. У 1960—70-я г. забудоўваўся паводле генплана 1966. Кампазіцыйным ядром застаецца крэпасць, на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Горкага — адм. цэнтр горада з Домам Саветаў. Паводле генплана 1978 кампазіцыйная вось горада — р. Бярэзіна, галоўная — вул. Горкага з новым грамадскім цэнтрам. Вызначаны планіровачныя раёны Цэнтр., Паўн., Паўд. і новы Усходні (в. Цітаўка на левым беразе р. Бярэзіна); прадугледжана інтэнсіўнае жыллёвае буд-ва ў Паўн. раёне, стварэнне паркаў і сквераў уздоўж р. Бярэзіна.
Першыя звесткі пра тэатр. жыццё ў Бабруйску адносяцца да 18 ст. і звязаны з дзейнасцю Бабруйскага школьнага тэатра. У 1852 мінскія аматары паказвалі ў Бабруйску п’есу «Сялянка» В.Дуніна-Марцінкевіча, пазней гастраліравалі польск., яўр., рус.тэатр. трупы. У Бабруйску пачыналі творчую дзейнасць рус. акцёры М.Савіна і В.Далматаў. У 1918 арганізаваны Рус.нар.т-рпадкіраўніцтвам А.Пакрасава. У 1920 сфарміраваны Другі паказальны тэатр. У 1932 тут створаны Дзярж.рус.драм.т-рБССР (гл.Дзяржаўны акадэмічны рускі драматычны тэатр Беларусі), у 1935 — Т-р рабочай моладзі, у 1938 — калгасна-саўгасны т-р, у 1944 — Бабруйскі абласны драматычны тэатр, у 1956 — Бабруйскі вандроўны беларускі драматычны тэатр. З 1970 у Бабруйску дзейнічае Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча. У 1892 у Бабруйску засн.муз.-драм. гурток, з 1921 працавала нар. кансерваторыя, у 1927 створана муз. школа, пачатак дзейнасці якой звязаны з імем Я.Цікоцкага (цяпер носіць яго імя). У 1944—49 працаваў т-рмуз. камедыі, з 1962 Бабруйскі музычна-драматычны тэатр, рэарганізаваны ў Магілёўскі абласны тэатр музычнай камедыі. На 1995 г. ў Бабруйску 2 муз. школы, шматлікія самадз. калектывы. У горадзе Музей народнай творчасці Беларусі, краязнаўчы музей, выставачная зала. Здаўна вядомы традыцыйныя ганчарныя вырабы майстроў з Бабруйску (гл.Бабруйская кераміка). Помнікі: С.М.Халтурыну, В.З.Харужай, воінам 1-га Бел. фронту — вызваліцелям Бабруйска ад ням. фашыстаў. Брацкія магілы падпольшчыкаў і воінаў грамадз. вайны, ваен. інтэрвенцый, сав. воінаў і партызанаў, магілы ахвяраў фашызму Вял.Айч. Вайны.
Цэнтральная плошча ў Бабруйску.Гасцініца «Юбілейная» ў Бабруйску.Да арт.Бабруйск. Асабняк на вул. Пушкіна. 1912.Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у Бабруйску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІЧНАЯ ОПТЫКА
Найбольшае развіццё на Беларусі атрымалі такія раздзелы фізічнай оптыкі, як крышталяоптыка, распаўсюджванне святла ў дысперсных асяроддзях, галаграфія.
Крышталяоптыка развіваецца з 1950-х г. у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі і БДУ. На аснове каварыянтнага бескаардынатнага метаду Ф.І.Фёдаравым створана тэорыя распаўсюджвання эл.-магн. хваль у празрыстых і паглынальных крышталях, прадказаны бакавы зрух светлавога пучка пры поўным адбіцці (зрух Фёдарава). Ф.І.Фёдаравым разам з супрацоўнікамі пабудавана паслядоўная тэорыя аптычна актыўных асяроддзяў (Б.В.Бокуць, А.М.Сердзюкоў); дадзена класіфікацыя паглынальных крышталёў, даследаваны паверхні рэфракцыі і абсорбцыі, пабудавана тэорыя аптычных хваляводаў (А.М.Ганчарэнка); абагульнены закон адбіцця і пераламлення незвычайных прамянёў у крышталях (В.В.Філіпаў); распрацаваны аператарны метад апісання аптычных палёў у складаных асяроддзях (Л.М.Баркоўскі), тэорыя хваль у магнітных крышталях (Л.М.Тамільчык), малекулярная тэорыя поўнага адбіцця святла і выяўлена сувязь кагерэнтнасці з энтрапіяй выпрамянення (Б.А.Соцкі); выяўлены новы тып неаднародных хваль у крышталях (М.С.Пятроў). Распрацаваны палярызацыйна-аптычны метад даследавання цячэння вязкіх асяроддзяў пры дэфармацыі (Б.Б.Бойка), асновы электрааптычнага кіравання светлавымі пучкамі (М.А.Гусак і інш.). Даследавана структура лазернага выпрамянення ў розных асяроддзях (А.П.Хапалюк). Тэорыя распаўсюджвання эл.-магн. хваль абагульнена на пругкія хвалі ў крышталях (Ф.І.Фёдараў); вызначаны асаблівыя напрамкі распаўсюджвання папярочных хваль у крышталях і акустычныя восі, асаблівасці канічнай рэфракцыі, на аснове чаго дадзена класіфікацыя крышталёў паводле акустычных уласцівасцей (Ф.І.Фёдараў, А.Р.Хаткевіч). Адкрыты адзін з тыпаў сінхранізму, эфектыўны для пераўтварэння частаты светлавых хваль у нелінейных крышталях (Б.В.Бокуць, А.Р.Хаткевіч). Прапанаваны вектарны сінхранізм аптымальнага пераўтварэння пучкоў святла, распрацаваны і рэалізаваны высокаэфектыўныя метады і ўстройствы нелінейнага аптычнага і акустааптычнага пераўтварэння частаты лазернага выпрамянення (М.С.Казак і інш.). Адкрыта магчымасць бездыфракцыйнага распаўсюджвання і факусіроўкі святла ў гіратропных крышталях (А.М.Ганчарэнка і інш.). Даследаваны асаблівасці распаўсюджвання і пераўтварэння частаты беселевых пучкоў (У.М.Белы, М.С.Казак і інш.).
Распаўсюджванне святла ў дысперсных асяроддзях. Даследаванні ў гэтым кірунку пачаты ў 1950-я г. працамі Б.І.Сцяпанава разам з А.П.Прышывалкам і Ю.І.Чакалінскай па спектраскапіі дысперсных асяроддзяў і распрацоўкамі М.А.Барысевіча разам з вучнямі па стварэнні дысперсійных святлафільтраў. З 1959 падкіраўніцтвам А.П.Іванова вядуцца даследаванні распаўсюджвання святла ў розных рассейвальных аб’ектах: атмасферы, водных асяроддзях, фатаграфічных матэрыялах, люмінесцыруючых экранах, біялагічных тканках і інш. Развіта тэорыя і распрацаваны метады лабараторнага мадэліравання прыродных працэсаў, павышэння далёкасці і якасці бачання ў замутненай атмасферы і акіянскіх водах, апрацоўкі спадарожнікавых спектральных відарысаў наземных аб’ектаў, вызначэння мікраструктурных характарыстык асяроддзяў і аб’ектаў, лазернага зандзіравання атмасферы і гідрасферы. У Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі створана серыя празрыстамераў, пры дапамозе якіх выкананы даследаванні забруджанасці вод шэрагу акваторый мораў і акіянаў, а таксама азёр Беларусі; у рамках праграм Дзяржкамгідрамета СССР была арганізавана сетка лідарных лазерных станцый кантролю за забруджанасцю паветра ў розных рэгіёнах СССР; у наш час у каардынацыі з Еўрапейскай лідарнай сеткай вядзецца лазерны маніторынг аэразолю ў атмасферы. Створаныя ў Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі і НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ спектрометры выкарыстоўваліся на сав. касмічных апаратах. Рэспубліканскі навук.-тэхн. цэнтр дыстанцыйнай дыягностыкі прыроднага асяроддзя праводзіць рэгіянальны маніторынг і картаграфаванне для вырашэння праблем экалогіі і рэсурснага аналізу. Вырашаны шэраг важных задач па тэорыі ўзнікнення і распаўсюджвання інфрачырвонага выпрамянення ў ракетных струменях (Ін-т фізікі Нац.АН Беларусі) і радыяцыйнага цеплаабмену (Ін-т цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі). Навук. вынікі бел. вучоных у галіне рассеяння і пераносу выпрамянення прыведзены ў больш як 20 манаграфіях і адзначаны 2 Дзярж. прэміямі СССР (М.А.Барысевіч, В.Р.Верашчагін; Б.І.Бяляеў, Л.І.Кісялеўскі, А.А.Каляда, В.В.Равінскі, А.Ф.Чарняўскі) і Дзярж. прэміяй Беларусі (А.П.Іваноў, А.А.Кавалёў, У.Я.Плюта, А.П.Чайкоўскі).
Галаграфія. Даследаванні на Беларусі вядуцца з канца 1960-х г. У Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі закладзены асновы дынамічнай галаграфіі і оптыкі фазавага спалучэння. Адкрыта з’ява абарачэння хвалевага фронту лазернага выпрамянення пры чатыроххвалевых узаемадзеяннях (Я.В.Івакін, А.С.Рубанаў, Б.І.Сцяпанаў); вывучаны ўласцівасці дынамічных галаграм у рэзанансных асяроддзях і на іх аснове распрацаваны метады пераўтварэння прасторава-часавай структуры лазерных пучкоў; развіты метады выкарыстання дынамічнай галаграфіі ў адаптыўнай оптыцы, сістэмах апрацоўкі інфармацыі, лазернай тэхніцы, спектраскапіі (П.А.Апанасевіч, А.А.Афанасьеў, Я.В.Івакін, У.В.Кабанаў, А.М.Лазарук, І.П.Пятровіч, А.С.Рубанаў, А.Л.Тоўсцік, А.В.Чалей). За цыкл работ у гэтым кірунку П.А.Апанасевічу, Я.В.Івакіну, А.С.Рубанаву, Б.І.Сцяпанаву прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1982. Распрацаваныя метады святлоіндуцыраваных дынамічных рашотак (Я.В.Івакін, А.С.Рубанаў) выкарыстоўваюцца для вымярэння фіз. уласцівасцей матэрыялаў. У галіне статыстычнай галаграфіі распрацаваны метады даследавання дэфармацый і вібрацый розных аб’ектаў і рэльефу паверхняў, створаны сістэмы аптычнай памяці і кадзіравання інфармацыі (А.А.Кавалёў, У.А.Піліповіч, Л.В.Танін, Б.М.Цюшкевіч; Ін-т электронікі Нац.АН Беларусі), развіты метады радыё- і акустычнай галаграфіі (М.А.Вількоцкі, А.С.Ключнікаў, П.Дз.Кухарчык; НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ). Наладжана серыйная вытворчасць мастацкіх і ідэнтыфікавальных адбівальных галаграм (Л.В.Танін). У наш час даследаванні і распрацоўкі вядуцца ў ін-тах фізікі, электронікі, фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН Беларусі, БДУ, навукова-вытворчай фірме «Галаграфічная індустрыя».
Літ.:
Федоров Ф.И. Оптика анизотропных сред. Мн., 1958;
Гончаренко А.М., Карпенко В.А. Основы теории оптических волноводов Мн., 1983;
Барковский Л.М., Фурс А.Н. Операторные методы описания оптических полей в сложных средах. Мн., 2003;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСЛІНАВОДСТВА
Мэтанакіраваныя даследаванні па раслінаводстве на Беларусі пачаліся ў Горы-Горацкім земляробчым ін-це (засн. ў 1840; з 1925 — БГСА). У ліку заснавальнікаў навук. раслінаводства А.В.Саветаў (першы доктар с.-г. навук, аўтар прац па вырошчванні кармавых траў і па сістэмах земляробства), І.А.Сцебут (чытаў першы ў Расіі курс па раслінаводстве, выдаў на яго аснове працу «Асновы палявой культуры і меры да яе паляпшэння ў Расіі», арганізаваў у Горках доследнае поле), М.В.Рытаў (арганізаваў першы пладовы гадавальнік, памалагічны сад і доследнае поле для вывучэння агароднінных культур). У 1910 у Беняконах (Гродзенская вобл.) створана батанічна-сельскагаспадарчая доследная станцыя, на якой падкіраўніцтвам В.М.Ластоўскага праводзіліся селекцыйная работа (створаны сорт азімага жыта Беняконскі, некалькі хуткаспелых сартоў лубіну) і выпрабаванні сартоў ячменю, аўса, бульбы. Даследаванні праводзіліся на Мінскай раслінаводчай і Горацкай (з 1920), Турскай, Віцебскай і Палескай (1921) с.-г. доследных станцыях, у Бел. аддзяленні Усесаюзнага ін-та раслінаводства (з 1925). У 1929 створана Бел.с.-г. доследная станцыя паляводства. У 1937 арганізаваны Ін-тсацыяліст. сельскай гаспадаркі (з 1956 — Бел.НДІ земляробства, з 2003 — НДІ земляробства і селекцыі). Да 1960-х г. насенняводчая і селекцыйная праца з с.-г. культурамі была накіравана на выяўленне і вывучэнне. мясц. і замежных сартоў, на ацэнку і ўдасканальванне асобных прыёмаў. У Бел.НДІ земляробства і селекцыі з 1960-х г. вядуцца комплексныя даследаванні па раслінаводстве, распрацоўваюцца тэхналогіі вытворчасці палявых культур і стратэгія інтэнсіўнага раслінаводства ў краіне (М.А.Кадыраў, І.К.Копцік, Л.В. і В.П.Кукраш, А.І.Лапо, М.Дз.Мухін, І.Г.Стралкоў, В.С.Шавялуха, М.П.Шкель, В.М.Шлапуноў, В.І.Шэмпель і інш.). У 1960-я г. створаны першыя бел. сарты: азімага жыта Белта (М.Дз.Мухін), ячменю Сувенір (М.Дз.Мухін, У.А.Сямёнаў) і Мінскі (М.М.Венядзіктаў), яравой пшаніцы Мінская (М.Дз.Мухін). З 1980-х г. вядзецца інтэнсіўны працэс стварэння і раянавання бел. сартоў: азімага жыта Пухаўчанка, Верасень, Ігуменскае, Сяброўка, Спадчына, Калінка, Радзіма, Зуброўка, Ясельда, Завея 2, Зарніца, Талісман; азімай пшаніцы Бярэзіна, Сузор’е, Капылянка, Быліна, Легенда, Шчара, Саната, Завея, Прэм’ера, Спектр, Гармонія, Каравай, Гродзенская 7; азімай трыцікале Дар Беларусі, Міхась, Мара, Ідэя, Модуль, Дубрава, Рунь, Марка, Сокал; яравой пшаніцы Інеса; яравога ячменю Заазерскі 85, Прыма Беларусі, Тутэйшы, Візіт, Верас, Гасцінец, Гонар, Сябар, Вежа, Сталы, Бурштын, Дзівосны, Талер, Атаман, Якуб; яравога аўса Буг, Асілак, Паланэз, Беларускі галазёрны, Стралец, Багач, Вандроўнік, Юбіляр; грэчкі Юбілейная 2, Чарнаплодная, Жалейка, Аніта, Беларуская, Жняярка, Смуглянка, Волма і інш. У ін-це выведзены сарты бабовых культур, якія адаптаваны да мясц. умоў: гароху Агат, Белус, Беларус, Палёт; яравой вікі Наталі; лубіну Данка, Гелена, Міртан, Першацвет, Ашчадны і інш.; распрацаваны безгербіцыдныя і энергарэсурсазберагальныя тэхналогіі іх вырошчвання. Вядуцца шматпланавыя даследаванні тэхналогій вырошчвання кармавых траў і сіласных культур (канюшыны, рапсу, кукурузы і інш.), ствараюцца і раянуюцца іх сарты.
У БСГА значны ўклад у развіццё раслінаводства зрабілі А.В.Ключароў, І.М.Піўноўскі і інш. Распрацоўваліся пытанні тэорыі фарміравання высокіх ураджаяў (М.С.Савіцкі), перыядычнасці росту с.-г. раслін і яго рэгулявання (В.С.Шавялуха); удасканальваліся прыёмы і тэхналогіі вырошчвання палявых культур (В.І.Качурка, Ф.І.Лешчанка, Э.М.Мухаметаў, Л.Б.Наймарк, В.Р.Стралкоў, А.А.Шалюта), прапанаваны нетрадыцыйныя сістэмы вырошчвання грэчкі (М.Я.Мікалаеў), бульбы (П.І.Панасюга), зернебабовых сумесей (С.С.Камасін). Выкананы шэраг даследаванняў па ўдасканальванні прыёмаў вырошчвання палявых культур: ацэнка культур-папярэднікаў, распрацоўка лакальна-стужачнага спосабу ўнясення мінер. угнаенняў і інтэграванай сістэмы аховы пасеваў ва ўмовах радыяцыйнай нагрузкі (П.К.Александровіч, А.М.Брагін, І.Р. і Р.Т.Вільдфлуш, Г.І.Гарбылёва, С.С.Захараў, А.А.Калікінскі, С.П.Кукраш, А.Р.Цыганоў, П.М.Шарснёў і інш.), па селекцыі збожжавых і зернебабовых культур (А.З.Латыпаў, Р.І.Тарануха), бабовых кармавых траў (В.З.Шарапа). Выведзены сарты палявых культур: лубіну Акадэмічны 1, БСГА-382, Пружанскі, Бісер 347 (Р.І.Тарануха); фасолі Мотальская белая (П.М.Мінюк, В.Н.Кавалёў); канюшыны лугавой Мярэя (В.І.Бушуева); кукурузы Бема 172 СВ, Бема 210 СВ, Парумбель 212 СВ (В.А.Двайнішнікаў).
Па льнаводстве даследаванні вядуцца з 1950-х г. у НДІ земляробства і селекцыі, таксама на Магілёўскай абл.с.-г. доследнай станцыі. Праводзілася селекцыя лёну на ўраджайнасць і якасць валокнаў, на ўстойлівасць да палягання і фузарыёзу і інш. Распрацавана тэхналогія вырошчвання лёну, якая дазваляе атрымліваць 18 ц/га валокнаў і 9 ц/га насення. У 2000 на аснове эксперыментальнай базы «Устье» (Віцебская вобл.) створаны Бел.НДІ лёну, у якім выведзены сарты лёну Блакіт, Форт; распрацавана і рэкамендавана сартавая агратэхніка новых сартоў: Віта, Прамень, Пралеска, Васілёк, Блакіт (І.А.Голуб, В.А.Кажаноўскі, В.А.Пруднікаў, П.І.Шыбко).
Па буракаводстве работы вядуцца з 1928 на Ганусаўскай паляводчай доследнай станцыі (доследнай станцыі па цукр. бураках Нац.АН Беларусі). У розныя гады на станцыі распрацоўваліся тэхналогіі вырошчвання цукр. буракоў адпаведна з узроўнем развіцця і попытам вытворчасці. Створаны аднапарасткавыя трыплоідныя гібрыды Белдан, Данібел, Каўбел (Д.С.Бычкова, Т.С.Макарэвіч, І.С.Татур і інш.).
Па бульбаводстве даследаванні пачаты ў 1928 на Цэнтр. бульбяной доследнай станцыі. У 1956 створаны Бел.НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбаводства. У 1990 вылучаны асобны БелНДІ бульбаводства. Уклад у селекцыю бульбы Зрабілі П.І.Альсмік, А.Л.Амбросаў, І.І.Бусько, М.Дз.Ганчароў, М.А.Дарожкін, А.Я.Зуйкоў, С.М.Купчына, З.І.Рамнёва, Л.А.Панцюхіна, А.П.Пузанкоў, М.А.Шыпількевіч і інш. У наш час найб. пашыраны сарты Ласунак, Явар, Аксаміт, Расінка, Скарб, Лазурыт, Выток, Сузор’е, Дэльфін, Альпініст, Архідэя, Ветразь, Здабытак. Комплексныя даследаванні агратэхнікі бульбы пачаты ў 1950-я г. Л.І.Гарэлкіным, працягваліся А.Ф.Багданоўскім, С.А.Банадысевым, І.І.Бусько, М.В.Кананучанкам, І.С.Малашанкам і інш. Пытанні ахоўных мерапрыемстваў вывучалі С.І.Бельская, М.А.Дарожкін, У.Р.Іванюк, Р.Г.Казак, Г.М.Крамнева, З.І.Рамнёва і інш.
У 2000 на базе Бел.НДІ земляробства і селекцыі створаны Нац. цэнтр генетычных рэсурсаў, які вывучае генетычны патэнцыял гаспадарча-карысных раслін з мэтай іх далейшага выкарыстання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Храналогія найважнейшых падзей гісторыі Беларусі
100—40 тыс. гадоў назад Паяўленне чалавека на тэр. Беларусі. 26 тыс. гадоў назад Верхнепалеалітычная стаянка каля в. Юравічы Калінкавіцкага р-на. 24—23 тыс. гадоў назад Верхнепалеалітычная стаянка каля в. Бердыж Чачэрскага р-на. 11—7 тыс. гадоў назад Эпоха мезаліту на тэр. Беларусі. Канец 5-га—3-е тысячагоддзі да н.э. Эпоха неаліту на тэр. Беларусі. Канец 3-га—2-е тысячагоддзі да н.э. — 8—7 ст. да н.э. Бронзавы век на тэр. Беларусі. 8—7 ст. да н.э. — 8 ст.н.э. Жалезны век на тэр. Беларусі. 8—3 ст. да н.э. Мілаградская культура на тэр. Беларусі 7 ст. да н.э. — 4 ст.н.э. Днепра-дзвінская культура на тэр. Беларусі. 7—6 ст. да н.э. — 4—5 ст.н.э. Культура штрыхаванай керамікі на тэр. Беларусі. 6—5 ст. да н.э. У басейне Прыпяці, вярхоўяў Днястра і Буга жылі плямёны неўраў (наўраў). 4—2 ст. да н.э. Паморская (усходнепаморская) культура на тэр. Беларусі. 3 ст. да н.э. — 2 ст.н.э. Зарубінецкая культура на тэр. Беларусі. 6—8 ст. Банцараўская культура на цэнтр. і паўн.тэр. Беларусі. 862 Першыя летапісныя звесткі пра Полацк. 885 Паход кіеўскага кн. Алега на радзімічаў. 9 ст. 2-я пал. Утварэнне старажытнарускай дзяржавы — Кіеўскай Русі. 907 Удзел крывічоў і радзімічаў у паходзе Алега на Царград. 960—980-я гады Княжанне ў Полацку Рагвалода, заснавальніка дынастыі Рагвалодавічаў. 974 Першыя звесткі пра Віцебск. 980 Першыя летапісныя звесткі пра Тураў. 981—984 Паходы кіеўскага кн. Уладзіміра Святаславіча на яцвягаў, вяцічаў, радзімічаў. 988—989 Прыняцце хрысціянства ў Кіеўскай Русі. каля 988 Першыя летапісныя звесткі пра Заслаўе (Ізяслаўль). 988—1001 Княжанне Ізяслава Уладзіміравіча ў Полацку. 991—992 Утварэнне ў Полацку першай хрысціянскай епархіі (епіскапіі). 10 ст. Заснаваны Навагрудскі замак. 1001 У Друцку пабудаваны адзін з першых хрысціянскіх храмаў (сабор). 1003—1044 Княжанне Брачыслава Ізяславіча ў Полацку. 1005 У Тураве заснавана хрысціянская епархія. 1017, 1019 Першыя летапісныя звесткі пра Брэст. 1044—1066 Будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку. 1044—1101 Княжанне Усяслава Брачыславіча ў Полацку. 1059 Першыя летапісныя звесткі пра Копысь. 1065, 1068 Першыя летапісныя звесткі пра Браслаў (Брачыслаўль). 1067 Бітва на р. Няміга паміж войскамі полацкага кн. Усяслава Брачыславіча і Яраславічаў. Першыя летапісныя звесткі пра Мінск (Менск) і Оршу (Рша). 1068—1069 Народнае паўстанне ў Кіеве. Княжанне полацкага кн. Усяслава Брачыславіча ў Кіеве. Паміж 1069 і 1073 У Мінску вялося будаўніцтва каменнай царквы (не скончана). 1097 Першыя летапісныя звесткі пра Пінск. З’езд князёў у Любечы. Пачатак феадальнай раздробленасці Русі. 11 ст. Заснаваны парубежныя крэпасці Полацкага княства Дзісна, Мядзел (на востраве возера Мядзел), Вільня (Крывіч-горад). Пабудаваны Мінскі замак. Створаны Тураўскае евангелле, Суражскі рукапіс і інш. Канец 11 — пач. 12 ст. Вылучэнне Друцкага, Ізяслаўскага, Лагожскага (Лагойскага), Лукомскага, Мінскага, Віцебскага і інш. удзельных княстваў з Полацкага княства; Клецкага, Дубровіцкага, Пінскага — з Тураўскага княства. Утварэнне Гродзенскага княства. На тэр. Беларусі вядома больш за 30 гарадоў. 1101—1119 Княжанне ў Мінску Глеба Усяславіча. Каля 1101—29.5.1167 Жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай — бел. асветніцы, ігуменні Полацкага манастыра св. Спаса. 1102 Заснаванне Барысава. Каля 1113 — каля 1182 Жыццё і дзейнасць Кірылы Тураўскага — бел. пісьменніка і прапаведніка. 1116 Першыя летапісныя звесткі пра Слуцк. 1127 Першыя летапісныя звесткі пра Гродна, Клецк. 1127—1141 Княжанне ў Гродне Усяслава Давыдавіча (Усеваладка). Канец 1120-х гадоў Узнікненне манументальных помнікаў эпіграфікі Беларусі — Барысавых камянёў. 1136 Першыя пісьмовыя звесткі пра Мсціслаў, Крычаў, Прапойск, Лучын і інш. 1130-я гады У Віцебску пабудавана Дабравешчанская царква. 1142 Першыя летапісныя звесткі пра Гомель, Рагачоў, Брагін. Сярэдзіна 12 ст. У рэзідэнцыі полацкіх князёў Бельчыцы заснаваны Барысаглебскі манастыр (архітэктар Іаан). У Навагрудку пабудаваны храм (цяпер Барысаглебская царква). У Гродне пабудаваны храм, т.зв. Ніжняя царква. 1152—1162 У Полацку пабудаваны Спаса-Ефрасіннеўскі саборны храм (архітэктар Іаан). 1155 Першыя летапісныя звесткі пра Мазыр. 1159 Першыя летапісныя звесткі пра Чачэрск. 1161 Полацкі майстар ювелір Богша (у хрышчэнні Лазар) стварыў т. зв. Ефрасіннеўскі крыж — святыню Полацкай зямлі 1171 Створаны манументальны помнік эпіграфікі — Рагвалодаў камень. 1180-я гады У Гродне ўзведзены храм Барыса і Глеба(цяпер Каложская царква). 1203, 1206, 1216, 1222 Паходы полацкіх дружын на чале з кн. Уладзімірам (Вальдамарам) на крыжакоў, якія захапілі землі ў ніжнім Падзвінні, што належалі Полацкаму княству. 1210 Дагавор полацкага кн. Уладзіміра з рыжскім біскупам Альбертам пра выплату лівамі даніны Полацку. 1213 ці 1214 Першыя летапісныя звесткі пра Рэчыцу. 1229 Заключаны мірны дагавор Смаленска і Полацка з Рыгаю. Заключаны гандлёвы дагавор Смаленскага, Віцебскага і Полацкага княстваў з Рыгаю і Готландам. 1236—1242 Нашэсце мангола-татарскіх полчышчаў Батыя на Русь. Сярэдзіна 1230-х гадоў Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Сярэдзіна 1230-х гадоў — 1263 Княжанне Міндоўга ў Вял.кн. Літоўскім (сталіца г. Навагрудак). 15 ліпеня 1240 Перамога войск наўгародскага кн. Аляксандра Яраславіча (Неўскага) над шведскім войскам на Няве. Удзел у гэтай бітве полацкіх дружын. 1246, 1249, 1257, 1258, 1259, 1275, 1287, 1315, 1338 Набегі татараў на землі Беларусі і Літвы. 1250—1263 Княжанне ў Полацку Таўцівіла. 6 ліпеня 1253 Вялікі князь ВКЛ Міндоўг прыняў тытул караля; каранаваны ў Навагрудку. 13 ліпеня 1260 Перамога літоўскіх і заходнярускіх войск над крыжакамі каля воз. Дурбе. 1262 Заключаны дагавор паміж Міндоўгам і Аляксандрам Неўскім аб сумеснай барацьбе супраць Лівонскага ордэна. 1262—1264 Княжанне ў Віцебску Канстанціна (сын Таўцівіла). 22 снежня 1264 Падпісаны гандлёвы дагавор Полацка (князь Гердзень) з Рыгаю і Лівонскім ордэнам. 1264—1267 У ВКЛ княжыў Войшалк (сын Міндоўга), які аб’яднаў Навагрудскую, Пінскую, Полацкую, Віцебскую і інш. землі. 1267 Першыя летапісныя звесткі пра Магілёў. 1271—1288 Пабудавана Камянецкая вежа (г. Камянец). 1270-я гады Знак «Пагоня» зафіксаваны як герб кн. Нарымонта і г. Навагрудка; з 1293 — герб ВКЛ. 1284 Войскі кн. Рынгольда разграмілі татара-мангольскія войскі каля в. Магільна (Уздзенскі раён). 1293—1316 Княжанне ў ВКЛ Віценя. 1298, 1300, 1330, 1338 Падпісаны гандлёвыя дагаворы ВКЛ з Рыгай і Лівонскім ордэнам. 13 — пач. 14 ст. На тэр. Беларусі вядомы евангеллі: Полацкае, Друцкае, Лаўрышаўскае, Мсціжскае, Мсціслаўскае. 1307 У адпаведнасці з дагаворам («рядом») Полацкае княства ўвайшло ў склад ВКЛ на правах аўтаноміі. 1314 Перамога войск ВКЛпад камандаваннем гродзенскага старосты Давыда над крыжакамі пад Новагародкам (Новагрудкам). 1316 Навагрудак стаў цэнтрам Кіеўскай (Літоўска-Навагрудскай) мітраполіі. 1316—1341 Княжанне Гедзіміна ў Вял.кн. Літоўскім. 1322, 1323 Разгром дружынамі гродзенскага старосты Давыда нямецкіх і дацкіх рыцараў пад Псковам. 1330-я гады Завершана будаўніцтва Крэўскага і Лідскага замкаў, якія ўвайшлі ў лінію крапасных умацаванняў Навагрудак—Крэва—Меднікі—Трокі—Вільня. 1345—1377 Княжанне Альгерда ў Вял.кн. Літоўскім. 2 лютага 1348 Перамога войск ВКЛ над крыжакамі на р. Стрэва (прыток Нёмана). 1362 Войскі ВКЛ на чале з Альгердам разграмілі аб’яднаныя сілы Залатой Арды на р. Сінія Воды. 1368, 1370, 1372 Паходы войск ВКЛ на чале з Альгердам на Маскву. 1377—1392 Княжанне Ягайлы ў Вял.кн. Літоўскім. 8 верасня 1380 Кулікоўская бітва. 1384, 1392, 1394 Асады крыжакамі Лідскага і Ашмянскага замкаў. 14 жніўня 1385 Заключана Крэўская унія паміж Вял.кн. Літоўскім і Польскім каралеўствам. 1386 Выступленне полацкага кн. Андрэя Альгердавіча супраць Крэўскай уніі. 20 лютага 1387 Выданне граматы караля Ягайлы аб прывілеях феадалам, якія прынялі каталіцкую веру. 1390 Гораду Брэст дадзена права на самакіраванне паводле магдэбургскага права. 1391 Гораду Гродна дадзена права на самакіраванне паводле магдэбургскага права. 5 жніўня 1392 Востраўскае пагадненне паміж польскім каралём і вял. літоўскім князем Вітаўтам. 1392—1430 Княжанне Вітаўта ў Вял.кн. Літоўскім. 12 жніўня 1399 Паражэнне войск Вітаўта ў бітве з татарамі на р. Ворскла. 14 ст. Упершыню ўжыты тэрмін «Белая Русь» у дачыненні да тэр. Беларусі. 18 студзеня, 11 сакавіка 1401 Падпісана Віленска-Радамская унія, у выніку якой ВКЛ заставалася самастойнай дзяржавай у саюзе з Польшчай. 1405, 1406, 1407 Заключаны гандлёвыя дагаворы паміж Полацкам і Рыгай. 15 ліпеня 1410 Грунвальдская бітва. Разгром Тэўтонскага ордэна аб’яднанымі арміямі Польскага каралеўства і Вял.кн. Літоўскага. 2 кастрычніка 1413 Гарадзельская унія паміж ВКЛ і Польскім каралеўствам. 1420-я гады Напісаны «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» — выдатны помнік бел. летапісання. 1432 і 1435 Князь ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч выдаў прывілеі пра ўраўнаванне персанальных і маёмасных правоў католікаў і праваслаўных. 1431, 1440, 1447 Заключаны гандлёвыя дагаворы паміж Вял.кн. Літоўскім і Ноўгарадам. 1446 Гораду Слуцк дадзена права на самакіраванне паводле магдэбургскага права. 2 мая 1447 Грамата караля Казіміра IV феадалам Вял.кн. Літоўскага, якая ўраўнавала іх у правах і прывілеях з феадаламі Польскага каралеўства. 29 лютага 1468 Выдадзены Судзебнік караля Казіміра IV — першы збор законаў Вял.кн. Літоўскага. 1470(?)—1533 Жыццё і дзейнасць Міколы Гусоўскага — паэта-гуманіста, аўтара паэмы «Песня пра зубра». 1480 Канчатковае вызваленне рус. зямель ад мангола-татарскага панавання. 1481 Змова праваслаўных князёў Вял.кн. Літоўскага з мэтай скінуць караля Казіміра IV, узвесці замест яго Міхала Алелькавіча і далучыць частку беларускіх зямель да Рускай дзяржавы. Каля 1490 — каля 1551 Жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны — бел. асветніка, заснавальніка ўсходнеславянскага кнігадрукавання. 1492 Прыняты Аляксандраў прывілей, які абмежаваў уладу вялікага князя і павялічыў ролю паноў-рады. 1492—1494 Вайна Маскоўскага княства з ВКЛ за вярхоўскія княствы. 1494 Горад Высокае атрымаў магдэбургскае права. 1497 Крымскія татары захапілі і спалілі г. Мазыр. 1498 Горад Полацк атрымаў магдэбургскае права. 14 сакавіка 1499 Горад Мінск атрымаў магдэбургскае права. 1500 Горад Браслаў атрымаў магдэбургскае права. 1500—1503 Вайна Маскоўскага княства з ВКЛ за смаленскія і інш. землі. 22 кастрычніка 1501 Вялікі князь Аляксандр падпісаў т.зв. Мельніцкі прывілей, якім пашыраны правы шляхты ВКЛ. 1502 Крымскія татары захапілі гарады Тураў, Койданава, асадзілі Брэст, Бабруйск, Слуцк. 1503 Горад Ваўкавыск атрымаў магдэбургскае права. 1504 Утворана Полацкае ваяводства. 5 жніўня 1506 Войскі ВКЛ на чале з М.Глінскім разбілі войскі крымскіх татараў. 1506 Утворана Віцебскае ваяводства. 1506—1510 Пабудаваны Мірскі замак. 1507 Утворана Навагрудскае ваяводства. 1505—1507 Вайна Маскоўскага княства з ВКЛ. 1508 Выступленне бел. феадалаў на чале з М.Глінскім супраць велікакняжацкай улады. 1511 Горад Навагрудак атрымаў магдэбургскае права. 1512—1522 Вайна Маскоўскага княства з ВКЛ. 8 верасня 1514 Аршанская бітва. 1517 Пачатак выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны ў Празе. 1522 Ф.Скарына арганізаваў друкарню ў Вільні. 1529 Сойм ВКЛ прыняў першы Статут Вял.кн. Літоўскага. 1530—13 студзеня 1593 Жыццё і дзейнасць С.Буднага — дзеяча Рэфармацыі на Беларусі. 1541 Заснаваны першы на Беларусі паляўнічы заказнік Белавежская пушча. У г. Гродна заснаваны першы аркестравы калектыў «Літоўская капэла». 1553 У г. Брэст заснавана друкарня — першая на тэр. сучаснай Беларусі 1 красавіка 1557 Кароль Жыгімонт II Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», паводле якой пачалося правядзенне зямельнай рэформы ў Вял.кн. Літоўскім. 1558—1583 Лівонская вайна. 7 ліпеня 1563 Кароль Жыгімонт II Аўгуст падпісаў новы прывілей, які ўраўнаваў правы праваслаўных феадалаў і феадалаў-католікаў. 11 сакавіка 1566 Сойм ВКЛ прыняў другі Статут Вял.кн. Літоўскага. 1566 Утварэнне павятовых сеймікаў у Вял.кн. Літоўскім. 1 ліпеня 1569 Люблінская унія. Аб’яднанне польскага каралеўства і Вял.кн. Літоўскага ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. 1569 Пачатак выдавецкай дзейнасці І.Фёдарава і П.Мсціслаўца на Беларусі. 1572—1630 Жыццё і дзейнасць Мялеція Сматрыцкага. 1573 Выдадзены закон, паводле якога феадалам Рэчы Паспалітай дазвалялася судзіць і караць сялян у сваіх маёнтках. 1577 Гарады Магілёў і Мазыр атрымалі магдэбургскае права. 1 сакавіка 1581 Утвораны вышэйшы судовы апеляцыйны орган Вял.кн. Літоўскага — Галоўны літоўскі трыбунал. 28 студзеня 1588 Сойм ВКЛ прыняў трэці Статут Вял.кн. Літоўскага. Юрыдычнае афармленне запрыгоньвання сялян. 1590—1592 Праваслаўныя брацтвы і брацкія школы заснаваны ў Магілёве, Брэсце, Гродне і інш. 1594—1596 Антыфеадальнае паўстанне ўкраінскіх казакоў і бел. сялян падкіраўніцтвам С.Налівайкі. 6—9 кастрычніка 1596 Брэсцкая царкоўная унія. 1597 Горад Віцебск атрымаў магдэбургскае права. Каля 1597—1648 Жыццё і дзейнасць Афанасія Філіповіча — змагара супраць каталіцызму і царкоўнай уніі. 1609—1618 Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй. Верасень 1610 Войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву. 1610—1612 Барацьба рус. народа супраць інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай. 1617 У Слуцку заснавана гімназія. 1 снежня 1618 Дэулінскае перамір’е паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай. 1620 Горад Орша атрымаў магдэбургскае права. 12 лістапада 1623 Паўстанне гараджан Віцебска супраць Брэсцкай царкоўнай уніі. 1629—25 жніўня 1680 Жыццё і дзейнасць Сімяона Полацкага, беларускага і рускага грамадскага дзеяча, педагога, пісьменніка і публіцыста. 1630—1654 Дзейнасць Куцеінскай друкарні (каля Оршы). 1632—1634 Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, скончылася Палянаўскім мірам. 4 сакавіка 1634—30 сакавіка 1689 Жыццё і дзейнасць Казіміра Лышчынскага — бел. асветніка-атэіста і матэрыяліста. 1648 Барацьба казацкіх атрадаў А.Нябабы, Крывашапкі, Гаркушы, Мікуліцкага і інш. на тэр. Беларусі. 1648—1654 Вызваленчая вайна ўкраінскага і беларускага народаў; антыфеадальныя паўстанні ў Тураве, Мазыры, Бабруйску, Рэчыцы і інш. 1-я палавіна 17 ст. Створаны помнік беларускай літаратуры «Прамова Мялешкі». 1654—1667 Вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай за Беларусь і Украіну. 1655 Цыпрыян Камуняка напісаў «Ліст да Абуховіча» — помнік бел. літаратуры. 1656 Віленскае перамір’е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. 28 чэрвеня 1660 Войскі ВКЛ і Польшчы разбілі армію І.Хаванскага (каля в. Палонка на Слонімшчыне). 1664 У Брэсце заснаваны манетны двор. 30 студзеня 1667 Андросаўскае перамір’е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. 16 мая 1686 Заключаны мірны дагавор («Вечны мір») паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. 1693 Створана Магілёўская хроніка — апошні бел. летапісны звод. 26 жніўня 1696 Канфедэратыўны сойм Рэчы Паспалітай забараніў пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове. 1700—1721 Паўночная вайна. Вясна 1703 У ВКЛ утворана Генеральная канфедэрацыя, якая патрабавала абвясціць саюз з Расіяй. 1704 Утворана Сандамірская канфедэрацыя, якая заключыла саюз з Расіяй у барацьбе супраць шведаў. 1706 Асада Гродна, узяцце Нясвіжа, Полацка і Слуцка шведскімі войскамі. 3 ліпеня 1708 Бой паміж шведскімі і рускімі войскамі каля мяст. Галоўчын Мсціслаўскага ваяводства. 28 верасня 1708 Разгром рускімі войскамі шведскага корпуса ген. Левенгаўпта каля в. Лясная Мсціслаўскага ваяводства. 1708 Шведскія войскі занялі г. Магілёў. 8 ліпеня 1709 Палтаўская бітва, разгром шведскіх інтэрвентаў. 1720-я гады Заснавана Налібоцкая гута. 1743—1744 Антыфеадальнае выступленне сялян Крычаўскага староства падкіраўніцтвам В.Вашчылы, І.Карпача і інш. Сярэдзіна 18 ст. Заснаваны каралеўскія вотчынныя мануфактуры ў Гродне (21 мануфактура) і ва ўладаннях магнатаў — Слуцку, Урэччы, Ільі, Нясвіжы, Вішневе, Быхаве, Маларыце і інш. 1762—1785 Дзейнасць балетнага вучылішча ў Гродне. 1765—1775 Будаўніцтва Агінскага канала, які злучыў басейны Нёмана і Дняпра. 1766 Пастанова сойма аб увядзенні ў Вял.кн. Літоўскім адзінай сістэмы мер і вагі. 20 сакавіка 1767 Створана канфедэрацыя праваслаўнай шляхты ў Слуцку. 1768 Пастанова сойма Рэчы Паспалітай аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Каля 1770—1790-я гады Дзейнасць прыгоннага тэатра ў Слоніме, створанага Міхалам Казімірам Агінскім. 1772 Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй. Уключэнне ўсходняй часткі Беларусі ў склад Рас. імперыі. На тэр. Беларусі, што ўвайшла ў склад Рас. імперыі, створаны Пскоўская і Магілёўская губерні; створана Беларускае генерал-губернатарства. 1773 У Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія; яе намаганнямі ў зах. і цэнтр. Беларусі адкрыта 20 акруговых школ. 1775—1781 Дзейнасць у Гродне Вышэйшай медыцынскай акадэміі; у Гродне заснаваны батанічны сад. 1776 У Гродне пачала выдавацца газета «Газэта Гродзеньска». Утворана Полацкая губерня. Адкрыта суднабудаўнічая верф у Крычаве. 7 кастрычніка 1788—6 жніўня 1877 Жыццё і дзейнасць І.І.Насовіча — бел. філолага, этнографа і фалькларыста, стваральніка «Слоўніка беларускай мовы». 3 мая 1791 Сойм Рэчы Паспалітай прыняў канстытуцыю. Верасень 1792 Адмена канстытуцыі 3 мая 1791. 3 красавіка 1793 Утворана Мінская губерня. 1793 Другі падзел Рэчы Паспалітай. Уключэнне цэнтр. часткі Беларусі ў склад Рас. імперыі. 1794 Паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і ў Літве падкіраўніцтвам А.Т.Касцюшкі. Кастрычнік 1795 Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Уключэнне зах. часткі Беларусі ў склад Рас. імперыі. 1797—1805 Будаўніцтва Бярэзінскага канала, які злучыў басейны Дняпра і Заходняй Дзвіны. 1802 Утвораны Гродзенская і Віцебская губерні. 1803 Створана Віленская навучальная акруга, у якую ўвайшлі і беларускія губерні. 1807—1884 Жыццё і дзейнасць В.І.Дуніна-Марцінкевіча. 1808 Пачата будаўніцтва Бабруйскай крэпасці. 12 студзеня 1812 Заснавана Полацкая езуіцкая акадэмія з правамі універсітэта; са студзеня 1818 там выдаваўся часопіс «Полацкі штогоднік». 12 чэрвеня 1812 Пачатак Айчыннай вайны народаў Расіі супраць арміі Напалеона I. 26 жніўня 1812 Барадзінская бітва. 14—16 лістапада 1812 Разгром французскіх войск на р. Бярэзіна ў час іх пераправы каля в. Студзёнка (на Пн ад Барысава). Пасля 1812 Напісана паэма «Энеіда навыварат». Першыя датаваныя спісы — 1837, першая публікацыя — 1845. 1813 Антыфеадальныя хваляванні сялян у Віцебскай, Віленскай і Мінскай губ. 1819—1872 Жыццё і дзейнасць польскага і бел. кампазітара Станіслава Манюшкі. 1822 У Гродне заснавана тытунёвая фабрыка. 1824 Пачата будаўніцтва Аўгустоўскага канала, які злучыў басейны Нёмана і Віслы. 1825 Дзейнасць таварыства «Ваенныя сябры» ў Літоўскім асобным корпусе на тэр. Беларусі. 1826—1841 Дзейнасць Беларускага вольнага эканамічнага таварыства ў Віцебску. 1829—1850 Дзейнасць Беларускай навучальнай акругі. 1830—1831 Паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і ў Літве. 1831 Забаронена выкарыстанне Статута Вял.кн. Літоўскага 1588 у Віцебскай і Магілёўскай губ. Закрыты Віленскі універсітэт. 1833 Пачата будаўніцтва Брэсцкай крэпасці. 1838—1864 Жыццё і дзейнасць К.С.Каліноўскага. 12 лютага 1839 Полацкі царкоўны сабор. Ліквідацыя уніяцкай царквы на Беларусі. 1830-я гады На тэр. Беларусі дзейнічала 35 мануфактур. 15 жніўня 1840 Адкрыццё Горы-Горацкай земляробчай школы; закладзены батанічны сад. 1840 Забаронена выкарыстанне Статута Вял.кн. Літоўскага 1588 у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ. 1840—1900 Жыццё і дзейнасць Ф.К.Багушэвіча. 1846—1849 Дзейнасць на Беларусі падпольнай арганізацыі «Саюз свабодных братоў». 1848 Адкрыццё Горы-Горацкага земляробчага інстытута. 9 лютага 1852 Пастаноўка ў Мінску трупай В.І.Дуніна-Марцінкевіча першай беларускай оперы «Сельская ідылія». 1859 Пачала дзейнічаць тэлеграфная лінія Мінск—Бабруйск. 19 лютага 1861 Адмена прыгоннага права ў Расіі. Чэрвень 1862 — ліпень 1863 Выданне К.С.Каліноўскім газ. «Мужыцкая праўда». 1862 Па тэр. Беларусі прайшла чыг. лінія Пецярбург—Варшава. У Мінску заснавана таварыства урачоў — адно з першых у Рас. імперыі. 22 мая 1863 Бітва паміж паўстанцамі і царскімі войскамі каля в. Мілавіды Слонімскага пав. 1863—1864 Паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і ў Літве. 1871 Завершана будаўніцтва чыгункі Смаленск—Мінск—Брэст. 1872 Увядзенне на Беларусі міравых судоў. 1873 Заснаванне камерцыйнага банка ў Мінску. Пачатак 1876 У Мінску створаны першы народніцкі гурток. 1876—1916 Жыццё і дзейнасць Цёткі (А.С.Пашкевіч). 1882—1942 Жыццё і дзейнасць Янкі Купалы. 1882—1956 Жыццё і дзейнасць Якуба Коласа. 1883 Заснавана ф-ка хрусталю «Нёман» у Лідскім пав. 1884 Выданне ў Пецярбургу нелегальнага беларускага народніцкага час. «Гомон». 1886—1902 Выданне газ. «Минский листок». 1886—1941 Жыццё і дзейнасць Змітрака Бядулі. 1887—1920 Жыццё і дзейнасць Алеся Гаруна. 1887—1937 Жыццё і дзейнасць Цішкі Гартнага. 1889 Першая публікацыя беларускай паэмы «Тарас на Парнасе». 1880—90-я гады Марксісцкія гурткі ўзніклі ў Мінску, Віцебску, Гродне, Гомелі, Навагрудку, Смаргоні, Лідзе і інш. 1891—1917 Жыццё і дзейнасць Максіма Багдановіча. 1892 Пуск трамвая-конкі ў Мінску. 1893—1938 Жыццё і дзейнасць Максіма Гарэцкага. 18 красавіка 1895 Першае святкаванне 1-га Мая рабочымі Мінска. 1—3 сакавіка 1898 I з’езд РСДРП у Мінску. 1898 Пуск трамвая ў Віцебску. У Мінску створана Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. 1899—1901 Першыя дэманстрацыі рабочых у гарадах Беларусі. Студзень 1900 У Мінску адбыўся I з’езд СДКПіЛ. 1900 У Мінску адкрыта публічная б-ка імя А.С.Пушкіна. Заснаванне льнопрадзільнай ф-кі «Дзвіна» ў Віцебску. 1900—1944 Жыццё і дзейнасць Кузьмы Чорнага. 1902 Стварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). 1902—1905 Выданне газ. «Северо-Западный край». 1903—1904 Стварэнне арг-цый РСДРП у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Гродне, Мазыры, Полацку, Лідзе, Смаргоні, Слуцку, Шклове, Лоеве, Рэчыцы, Оршы, Бабруйску, Копысі, Ашмянах, Барысаве, Чачэрску. Студзень 1904 Створаны Палескі камітэт РСДРП. Сакавік 1904 Створаны Паўночна-Заходні камітэт РСДРП. 9 студзеня 1905 «Крывавая нядзеля» ў Пецярбургу; пачатак рэвалюцыі ў Расіі. Студзень 1905 Палітычныя стачкі і дэманстрацыі ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Гродне і інш. 18 красавіка (1 мая) 1905 Першамайскія забастоўкі, дэманстрацыі і маніфестацыі ў гарадах Беларусі. Красавік 1905 Сялянскія хваляванні ў 32 паветах Беларусі. 15 мая 1905 Першае выступленне ў друку Я.Купалы (верш «Мужык») у газ. «Северо-Западный край». 17 чэрвеня 1905 Расстрэл сялян царскімі войскамі ў в. Кішчыцы Чавускага павета Магілёўскай губ. Чэрвень—ліпень 1905 Палітычныя стачкі і дэманстрацыі рабочых у Мінску, Віцебску, Гомелі, Копысі, Мазыры, Магілёве, Рэчыцы, Смаргоні і інш. Кастрычнік 1905 Усерасійская палітычная стачка. У Мінску набыла ўсеагульны характар 12 кастрычніка. 18 кастрычніка 1905 Курлоўскі расстрэл у Мінску. Разгон царскімі войскамі дэманстрацый і мітынгаў у Віцебску, Полацку і Смаргоні. 22—25 лістапада 1905 Паўстанне салдат у Бабруйску. 8—16 снежня 1905 Рэвалюцыйнае выступленне рабочых і салдат на ст. Баранавічы, гарнізона Брэсцкай крэпасці. Снежань 1905 Узброеныя выступленні сялян у Кобрынскім павеце. 1905 Стварэнне прафсаюзных арганізацый — першых прафсаюзаў на Беларусі. 1905—1969 Жыццё і дзейнасць П.Ф.Глебкі. 1905—1980 Жыццё і дзейнасць П.У.Броўкі. Студзень 1906 II з’езд Беларускай сацыялістычнай грамады. 18 мая 1906 Заснавана легальнае бел. выдавецкае таварыства «Загляне сонца і ў наша аконца». 28 мая—пач. чэрвеня 1906 Утварэнне Абласнога саюза РСДРП Літвы і Беларусі. Кастрычнік 1906 I канферэнцыя Абласнога саюза РСДРП Літвы і Беларусі ў Віцебску. 1906 Выданне беларускай газ. «Наша доля». 1906—1915 Выданне беларускай газ. «Наша ніва». Люты—сакавік 1907 II канферэнцыя Абласнога саюза РСДРП Літвы і Беларусі. 1907 На з’ездзе народных настаўнікаў Беларусі (у Вільні) утвораны Беларускі настаўніцкі саюз. Створана Першая беларуская трупа І.Буйніцкага. 1908 Выйшаў 1-ы зборнік вершаў Я.Купалы «Жалейка». Адбыўся 1-ы з’езд урачоў Мінскай губерні. 1910 Выйшаў 1-ы зборнік вершаў Я.Коласа «Песні-жальбы». У Віцебску заснаваны настаўніцкі інстытут. 14 сакавіка 1911 Увядзенне земстваў у Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай губ. 9 лістапада 1911 У Віцебску адкрыта аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Красавік—май 1912 Стачкі пратэсту на Беларусі супраць Ленскага расстрэлу рабочых. Май 1912 У Мінску адкрыты гарадскі музей. 13 студзеня 1913 Выйшаў 1-ы нумар бел. газеты «Беларус». 27 студзеня 1913 Першая пастаноўка камедыі Я.Купалы «Паўлінка» ў Вільні. 1913 У Магілёве адкрыты настаўніцкі інстытут. У Ваўкавыску пабудаваны цэментны завод. Выйшаў зборнік вершаў М.Багдановіча «Вянок». 1914—1918 Першая сусветная вайна. Жнівень—кастрычнік 1915 Акупацыя войскамі Германіі тэр. Беларусі да лініі Дзвінск—Паставы—Баранавічы—Пінск. 22—26 кастрычніка 1916 Паўстанне салдат у Гомелі. 27 лютага (12 сакавіка) 1917 Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі. 4(17) сакавіка 1917 Утварэнне Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Стварэнне ў Мінску міліцыі на чале з М.В.Фрунзе. 17—23 сакавіка 1917 Створаны беларускія арганізацыі: у Гомелі — Саюз беларускай дэмакратыі; у Віцебску — Беларускі народны саюз; у Магілёве — Беларускі народны камітэт. Сакавік 1917 Утварэнне саветаў рабочых дэпутатаў у Гомелі, Віцебску, Оршы, Магілёве, Бабруйску, Мазыры, Рагачове, Барысаве, Полацку, Рэчыцы, Слуцку і інш. 7 і 9 красавіка 1917 З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый (у Мінску). 7(20)—17(30) красавіка 1917 I з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту ў Мінску. 20—23 красавіка (3—6 мая) 1917 I з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ. 24 красавіка (7 мая) 1917 Адкрыццё ў Мінску Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. 17—19 чэрвеня 1917 II канферэнцыя Беларускай сацыялістычнай грамады. 27 ліпеня (9 жніўня) 1917 Выйшаў 1-ы нумар газ. «Звезда» — органа Мінскага к-таРСДРП(б). 25—30 жніўня 1917 Карнілаўскі мяцеж. 28 жніўня 1917 Утвораны Часовы рэвалюцыйны к-т Заходняга фронту для барацьбы з карнілаўшчынай. 15—18 верасня (28 верасня—1 кастрычніка) 1917 I Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РСДРП(б) у Мінску. 24—25 кастрычніка (6—7 лістапада) 1917 Перамога ўзброенага паўстання рабочых і салдат у Петраградзе. Абвяшчэнне савецкай улады і ўтварэнне сав. ўрада — Савета Народных Камісараў. 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 Загад №1 выканкома Мінскага Савета аб пераходзе ўлады да Саветаў. 28 кастрычніка—6 лістапада 1917 Цэнтральная беларуская рада пераўтворана ў Вялікую беларускую раду. 26 лістапада (9 снежня) 1917 Утвораны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобл. і фронту і СНК Заходняй вобл. і фронту (Аблвыкамзах). Лістапад 1917 Саветы падкіраўніцтвам бальшавікоў устанавілі сваю ўладу на ўсёй неакупіраванай тэр. Беларусі. 18 снежня 1917 Пачаў работу I Усебеларускі з’езд (у Мінску), які прыняў рэзалюцыю аб праве бел. народа на самавызначэнне і ўстанаўленне дэмакратычных форм праўлення. 31 студзеня (13 лютага) 1918 Дэкрэт СНК РСФСР аб стварэнні пры Наркамнацы Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома). 20 лютага 1918 У Мінск уступілі войскі корпуса Доўбар-Мусніцкага. 21 лютага 1918 У Мінск уступілі германскія войскі; да 5 сакавіка яны акупіравалі тэр. Беларусі па лініі Полацк—Орша—Магілёў—Гомель. 1 сакавіка 1918 Выйшаў 1-ы нумар газ. «Дзянніца» — веснік Белнацкома. 3 сакавіка 1918 У Брэст-Літоўску падпісаны мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і дзяржавамі германскага блоку (Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Турцыяй, Балгарыяй). 9 сакавіка 1918 Выканком Рады Усебеларускага з’езда прыняў 2-ю Устаўную грамату, у якой абвясціў утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). 25 сакавіка 1918 Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла 3-ю Устаўную грамату, у якой абвясціла стварэнне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі і аддзяленне Беларусі ад Сав. Расіі. 22 красавіка 1918 У Мінску адкрыта Вышэйшая музычная школа (1 чэрвеня 1918 ператворана ў кансерваторыю). Сярэдзіна 1918 Створаны краявы камітэт камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы, Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, аб’яднанні бел. інтэлігенцыі «Бацькаўшчына» і «Прасвета». 17—21 ліпеня 1918 Усерасійскі з’езд бежанцаў з Беларусі ў Маскве. 8—11 жніўня 1918 I канферэнцыя камуністычных арг-цый акупіраваных абласцей Беларусі і Літвы ў Смаленску. 1—3 кастрычніка 1918 I (устаноўчы) з’езд Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі (нелегальны) у Вільні. Кастрычнік 1918 Адноўлена дзейнасць Віцебскага і Мінскага педагагічнага інстытутаў; заснаваны Магілёўскі пед. інстытут. 13 лістапада 1918 Дэкрэт ВЦВК аб ануляванні Брэсцкага мірнага дагавора. 10 снежня Германскія войскі пакінулі Мінск. 21—23 снежня 1918 На канферэнцыі беларускіх секцый РКП(б) у Маскве прынята пастанова аб утварэнні Беларускага сав. ўрада. 30—31 снежня 1918 VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) у Смаленску абвясціла сябе I з’ездам КП(б) Беларусі. Прынята пастанова пра ўтварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (30 снежня). 1 студзеня 1919 Абвяшчэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Створаны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад: 16 камісараў, старшыня Дз.Ф.Жылуновіч. 14 студзеня 1919 Германскія войскі пакінулі Гомель. 31 студзеня 1919 Пастанова Прэзідыума ВЦВК «Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі». 2—3 лютага 1919 I Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Прыняцце першай Канстытуцыі БССР. 25 лютага 1919 Пастанова Прэзідыума ЦВКБССР аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 27 лютага 1919 Сумеснае пасяджэнне ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК Беларускай ССР. Выбранне ЦВК і СНК Літоўска-Беларускай ССР. Люты 1919 Польскія войскі занялі Ваўкавыск, Бярозу, Брэст. Створаны Заходні фронт для барацьбы з польскімі войскамі. 4—6 сакавіка 1919 Аб’яднаўчы з’езд Кампартыі Літвы і Зах. Беларусі і Кампартыі Беларусі ў Вільні. Утварэнне КП(б) Літвы і Беларусі. 24—26 сакавіка 1919 Антысавецкі мяцеж у Гомелі на чале з эсэрам М.Стракапытавым. 7 красавіка 1919 Адноўлена дзейнасць Горы-Горацкага земляробчага інстытута. 19 красавіка 1919 Створаны Савет абароны Літоўска-Беларускай ССР. 1 чэрвеня 1919 Дэкрэт ВЦВК «Аб аб’яднанні Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам». 17 ліпеня 1919 Спыніў дзейнасць урад Літоўска-Беларускай ССР. Улада на неакупіраванай тэр. Беларусі перададзена Мінскаму губ.ВРК. 8 жніўня 1919 Войскі Польшчы захапілі Мінск. Жнівень 1919 Войскі Польшчы акупіравалі тэр. Беларусі да рэк Зах. Дзвіна, Дняпро, Бярэзіна. 2 студзеня 1920 Створана Беларуская камуністычная арганізацыя (БКА) на чале з У.Ігнатоўскім. 25 красавіка 1920 Пачалася савецка-польская вайна. 11 ліпеня 1920 Ад польскіх войск вызвалены Мінск. 19 ліпеня 1920 Ад польскіх войск вызвалена Гродна. 31 ліпеня 1920 Прынята «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі». 1 жніўня 1920 Ад польскіх войск вызвалены Брэст. 15 жніўня 1920 Адкрыты Беларускі вандроўны тэатр (трупа У.Галубка). 5 верасня 1920 Пастанова ЦК КП(б) Літвы і Беларусі аб падзеле Кампартыі на КП(б) Літвы і КП(б) Беларусі. 14 верасня 1920 Адкрыты Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр у Мінску (з 1926 БДТ-1, з 1944 імя Я.Купалы). 24—27 верасня 1920 I з’езд камсамола Беларусі. Верасень 1920 Польскія войскі паўторна акупіравалі тэр.зах. Беларусі. 15—18 кастрычніка 1920 Польскія войскі паўторна захапілі Мінск. Кастрычнік—лістапад 1920 Армія ген. С.Булак-Балаховіча ў выніку наступлення ўздоўж р. Прыпяць захапіла Пінск, Мазыр, Петрыкаў і інш. 14 лістапада 1920 Пачаліся антысавецкія выступленні ў Слуцкім павеце (доўжыліся да 28 снежня 1920). Снежань 1920 Створаны Беларускі політэхнічны інстытут. 14 студзеня 1921 Заснавана Беларускае бюро Расійскага тэлеграфнага агенцтва, з 1931 тэлеграфнае агенцтва БССР (БЕЛТА). 16 студзеня 1921 Падпісаны дагавор аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж РСФСР і БССР. 18 сакавіка 1921 Падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж РСФСР (і па ўпаўнаважанні ўрада БССР) і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога, паводле якога Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. 18 красавіка 1921 Пастанова Прэзідыума ЦВКБССР аб адкрыцці Беларускага дзяржаўнага універсітэта (адкрыты 30 кастрычніка 1921). 7—13 мая 1921 I Усебеларускі з’езд прафсаюзаў Чэрвень 1921 Заснавана Фундаментальная бібліятэка БДУ. Лістапад 1921 У Маскве арганізавана Беларуская драматычная студыя. 3 снежня 1921 У Мінску створана Беларуская рэспубліканская кантора Дзяржбанка РСФСР. 11 студзеня 1922 Прыняты дэкрэт СНКБССР аб аддзяленні царквы ад дзяржавы. 30 студзеня 1922 Адкрыты Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) у Мінску. 16—20 красавіка 1922 II Усебеларускі з’езд прафсаюзаў. Май 1922 Выйшаў 1-ы нумар час. «Вперед» (з сак. 1927 «Бальшавік Беларусі», з ліст. 1952 «Камуніст Беларусі»). 4 жніўня 1922 Створаны Цэнтральны архіў Беларусі. 15 верасня 1922 Заснавана Дзярж. бібліятэка БССР. 14—18 снежня 1922 IV Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Прыняцце Дэкларацыі аб неабходнасці ўтварэння Саюза ССР. 30 снежня 1922 I з’езд Саветаў СССР. Утварэнне Саюза ССР. Снежань 1922 Выйшаў 1-ы нумар час «Полымя». Сакавік 1923 Адкрыццё ў Мінску Дома-музея 1 з’езда РСДРП. Май 1923 Стварэнне Дзяржаўнай планавай камісіі БССР (Дзяржплан БССР) пры СНКБССР. 26 чэрвеня — 1 ліпеня 1923 III Усебеларускі з’езд прафсаюзаў. Жнівень 1923 У Віцебску заснаваны мастацкі тэхнікум. Кастрычнік 1923 У Зах. Беларусі створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). 28 лістапада 1923 Створана бел. літаратурнае аб’яднанне «Маладняк». Снежань 1923 У Мінску адкрыта Генеральнае консульства Польшчы. 1923—32 Выданне часопіса «Маладняк». 30 студзеня 1924 Заснаваны Бярэзінскі дзяржаўны запаведнік. 4 лютага 1924 Пастанова Палітбюро ЦК РКП(б) аб стварэнні Часовага Беларускага Бюро ЦК РКП(б). 7 сакавіка 1924 Пастанова Прэзідыума ЦВКСССР «Аб аб’яднанні ў складзе БССР усіх тэрыторый Савецкага Саюза з большасцю беларускага насельніцтва». 8 красавіка 1924 Створана Беларуская ваенная акруга (БВА). 25 чэрвеня 1924 Я.Купалу прысвоена званне народнага паэта Беларусі. 17 ліпеня 1924 У БССР уведзены новы адм.-тэрытарыяльны падзел на акругі, раёны і сельсаветы. 10 кастрычніка 1924 Устаноўлена вышэйшая ўзнагарода рэспублікі — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Беларускай ССР. Лістапад 1924 Заснаваны Віцебскі ветэрынарны інстытут. 17 снежня 1924 Пастанова СНКБССР аб стварэнні Дзярж. ўпраўлення па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно). Снежань 1924 Выйшлі першыя нумары часопісаў «Беларускі піянер», «Беларуская работніца і сялянка», «Бальшавік». 4—10 студзеня 1925 I Усебеларускі з’езд настаўнікаў. 16 лютага 1925 Заснавана Фундаментальная бібліятэка АН Беларусі. 5 ліпеня 1926СНКБССР зацвердзіў спіс помнікаў культуры, што ўзяты пад ахову дзяржавы. Жнівень 1925 У Горках адноўлена дзейнасць Беларускай с.-г. акадэміі. 14 кастрычніка 1925 Адкрыццё Камуністычнага універсітэта Беларусі імя У.І.Леніна ў Мінску. 15 лістапада 1925 Пачатак перадач беларускай шырокавяшчальнай радыёстанцыі імя Саўнаркома БССР. 25—27 лістапада 1925 I Усебеларускі з’езд паэтаў і пісьменнікаў аб’яднання «Маладняк». 6 снежня Адкрыццё 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. 7 красавіка 1926 Пастанова ЦВК і СНКБССР аб увядзенні на Беларусі абавязковай пачатковай адукацыі. 11 красавіка 1926 Створана Таварыства культурнай сувязі БССР з заграніцай. 26 мая 1926 Створана літаратурнае аб’яднанне «Узвышша». 18 кастрычніка 1926 Я.Коласу прысвоена званне народнага паэта Беларусі. 21 лістапада 1926 У Віцебску адкрыты Беларускі дзяржаўны драм. тэатр. 6 снежня 1926 Пастанова Прэзідыума ВЦВК аб перадачы Рэчыцкага і Гомельскага паветаў у склад БССР. 17 снежня 1926 Усесаюзны перапіс насельніцтва: у Беларускай ССР 4983 тыс. чалавек. 26 снежня 1926 На экраны выйшаў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль», рэжысёр Ю.Тарыч. Студзень 1927 Адкрыццё Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. Сакавік 1927 У Мінску выйшаў 1-ы нумар час. «Узвышша». 11 красавіка 1927 Прыняцце другой Канстытуцыі БССР. Чэрвень 1927 I Усебеларускі з’езд калгасаў. Чэрвень 1927 Пачата будаўніцтва Асінаўскай электрастанцыі пад Оршай (БелДРЭС). 29 ліпеня 1927 Выйшаў 1-ы нумар газ. «Рабочий» (з 30.9.1937 газ. «Советская Белоруссия»). 7 лістапада 1927 Уведзены ў дзеянне гарбарны завод «Бальшавік». У Мінску пачата будаўніцтва Універсітэцкага гарадка. Снежань 1927 Створана літаратурнае аб’яднанне «Полымя». 1927 Створана Усебеларускае аб’яднанне пісьменнікаў, мастакоў і скульптараў. Створаны адзін з першых самадзейных калектываў — ансамбль танца пры Мінскім клубе камсамола падкіраўніцтвам К.А.Алексютовіча. Ліпень 1928 Створана кінастудыя «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. 13 кастрычніка 1928 ПастановаЦВК і СНКБССР аб рэарганізацыі Інбелкульта ў Акадэмію навук Беларусі. Лістапад 1928 Рэарганізацыя «Маладняка» ў Бел. асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў і паэтаў. 1 студзеня 1929 Адкрыццё Акадэміі навук Беларусі. 8—15 мая 1929 IX Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў 1-ы пяцігадовы план развіцця нар. гаспадаркі і культуры БССР. Ліпень 1929 У дзеянне ўведзена швейная фабрыка «Кастрычнік» у Мінску. 1929 Пачаў выпуск прадукцыі Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат. Адкрыты Бел.дзярж. цэнтральны тэатр рабочай моладзі ў Мінску. У БССР пачалася масавая калектывізацыя сялян. 21 мая 1930 Медыцынскі факультэт БДУ рэарганізаваны ў Мінскі медыцынскі інстытут. 10 жніўня 1930 У Мінску адкрыта 1-я Усебеларуская с.-г. і прамысловая выстаўка. 1 кастрычніка 1930 У Мінску створана Бел. студыя оперы і балета. Кастрычнік 1930 Адкрыты Гомельскі аграпедагагічны інстытут (з 1933 педагагічны інстытут). Лістапад 1930 Уведзены ў дзеянне фабрыка штучнага шоўку ў Магілёве, фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» ў Віцебску, 1-я чарга Асінаўскай электрастанцыі (БелДРЭС). 1930 Створана Койданаўская МТС — першая ў БССР. Адкрыты Бел. лесатэхнічны інстытут у Гомелі (з 1945 у Мінску; у 1961 пераўтвораны ў Бел. тэхналагічны інстытут). Уведзены ў дзеянне «Гомсельмаш». 3—9 студзеня 1931 «Тыдзень Савецкай Беларусі» ў Маскве. Красавік 1931 У Мінску заснаваны тэатр юнага гледача, у Віцебску і Гомелі — тэатры рабочай моладзі. 2 мая 1931 Пачала дзейнічаць кандытарская фабрыка «Камунарка» ў Мінску 25—29 лістапада 1931 1 з’езд жанчын-калгасніц БССР. 1931 Заснаваны Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут (з 1935 Мінскі педагагічны інстытут). 26 лютага 1932 Выйшаў 1-ы нумар газ. «Літаратура і мастацтва». 15 сакавіка 1932 У Гомелі адкрыты Беларускі трэці дзярж. драматычны тэатр падкіраўніцтвам У.Галубка. 27 мая 1932 Пастанова ЦККП(б)Б «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР». Верасень 1932 Адкрыты Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. Кастрычнік 1932 Адкрыта Вышэйшая камуністычная с.-г. школа Беларусі імя У.І.Леніна. 15 лістапада 1932 Адкрыта Беларуская дзяржаўная кансерваторыя. Люты 1933 Дэкада беларускай навукі ў Маскве. 21—23 сакавіка 1933 I Усебеларускі з’езд калгаснікаў-ударнікаў. 20 мая 1933 Пастанова СНКБССР аб арганізацыі ў Мінску інстытута народнай гаспадаркі. 25 мая 1933 Адкрыты Бел.дзярж. тэатр оперы і балета. 7 лістапада 1933 Адкрыты Дом урада ў Мінску, Мінскі аэрапорт. 10 лістапада У дзеянне ўведзены Гомельскі шклозавод. 8—14 чэрвеня 1934 1 з’езд савецкіх пісьменнікаў БССР. Ліпень 1934 У Віцебску адкрыта бальніца-медінстытут (з 1938 Віцебскі медыцынскі інстытут). 22 снежня 1934 Створаны Саюз архітэктараў БССР. 15 сакавіка 1935 Пастанова ЦВКСССР аб узнагароджанні БССР ордэнам Леніна. 1935 У Барысаве заснавана фабрыка піяніна. 1936 У БССР адменена картачная сістэма забеспячэння насельніцтва прадуктамі харчавання. 15—19 лютага 1937 II Усебеларускі з’езд Саветаў (надзвычайны) прыняў новую Канстытуцыю БССР. Люты 1937 Створаны Рэспубліканскі дом народнай творчасці ў Мінску. 25 красавіка 1937 Адкрыта Беларуская дзяржаўная філармонія. 22 ліпеня 1937 У Мінску заснаваны Бел. інстытут фізічнай культуры. 1937 Пабудавана 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната. Масавыя рэпрэсіі ў БССР. 15 студзеня 1938 У БССР утвораны першыя вобласці: Віцебская, Гомельская, Мінская, Магілёўская, Палеская. 26 чэрвеня 1938 Выбары ў Вярхоўны Савет БССР 1-га склікання 15 ліпеня 1938 Адкрыты Дзяржаўны тэатр лялек БССР у Гомелі (з 1950 у Мінску). 25—28 ліпеня 1938 На 1-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання ўтвораны СНКБССР. 6—9 снежня 1938 На I з’ездзе савецкіх мастакоў БССР створаны Саюз мастакоў Беларусі. 1938 Створаны Саюз савецкіх кампазітараў Беларусі. Створаны Ансамбль песні і танца БВА. 10 сакавіка 1939 Урачыстае адкрыццё Вялікага дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. Прэм’ера першай сав.бел. оперы «Міхась Падгорны» Я.К.Цікоцкага. Чэрвень 1939 Пастанова пленума ЦККП(б)Б аб ссяленні хутароў у вёскі і калгасныя пасёлкі. 1 верасня 1939 Налад фаш. Германіі на Польшчу — пачатак 2-й сусветнай вайны. 17 верасня 1939 Паход Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь з мэтай аховы жыцця і маёмасці насельніцтва Зах. Украіны і Зах. Беларусі. 10 кастрычніка 1939 Літве перададзены г. Вільня, большая частка Віленскага ваяводства. 22 кастрычніка 1939 Выбары ў Народны сход Зах. Беларусі. 28—30 кастрычніка 1939 Народны сход Зах. Беларусі ў Беластоку. 2 лістапада 1939 Нечарговая 5-я сесія Вярх. Савета СССР прыняла Закон аб уключэнні Зах. Беларусі ў склад СССР і аб уз’яднанні яе з БССР. 8 лістапада 1939 Адкрыццё Дзярж. карціннай галерэі БССР у Мінску. 12 лістапада 1939 3-я нечарговая сесія Вярх. Савета БССР 1-га склікання прыняла пастанову аб уз’яднанні Зах. Беларусі з БССР. Лістапад 1939 У Беластоку заснаваны Беларускі ансамбль песні і танца падкіраўніцтвам Р.Шырмы. 4 снежня 1939 На тэр.Зах. Беларусі ўтвораны вобласці: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская, падзеленыя на 101 раён. 24 снежня 1939 Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных БССР паводле новай Канстытуцыі БССР. 13 сакавіка 1940 У Гродне заснаваны Дзяржаўны польскі тэатр Беларускай ССР. 24 сакавіка 1940 Выбары дэпутатаў у Вярх. Саветы СССР і БССР у Зах. Беларусі. 5—15 чэрвеня 1940 Дэкада бел. мастацтва ў Маскве. 20 ліпеня 1940 Народнай артыстцы Беларусі Л.П.Александроўскай першай на Беларусі прысвоена званне народнай артысткі СССР. Жнівень 1940 Увод у эксплуатацыю рэканструяванага Дняпроўска-Бугскага канала. Верасень 1940 Арганізацыя Беластоцкага педагагічнага, Баранавіцкага, Гродзенскага і Пінскага настаўніцкіх інстытутаў. 6 лістапада 1940 У Мінску заснаваны радыёзавод. 15 снежня 1940 Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных у Зах. Беларусі. 1940 На тэр.Зах. Беларусі створана 1115 калгасаў, 28 саўгасаў, 11 МТС. 22 чэрвеня 1941 Напад фаш. Германіі на СССР — пачатак Вялікай Айчыннай вайны. 22 чэрвеня — ліпень 1941 Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. 24 чэрвеня 1941 Пачалося фарміраванне аднаго з першых на Беларусі Пінскага партызанскага атрада пад камандаваннем В.З.Каржа. 25 чэрвеня 1941 Подзвіг экіпажа М.Ф.Гастэлы, які накіраваў свой падбіты самалёт на скопішча тэхнікі на дарозе Маладзечна—Радашковічы. Урад Беларусі пераехаў з Мінска ў Магілёў. 28 чэрвеня 1941 Захоп ням.-фаш. войскамі Мінска. 29 чэрвеня 1941 Дырэктыва СНКСССР і ЦКВКП(б)парт. і сав. арганізацыям прыфрантавых абласцей аб мабілізацыі ўсіх сіл на барацьбу з германскім фашызмам. 30 чэрвеня 1941 Дырэктыва ЦККП(б)Б № 1 «Аб пераходзе на падпольную работу партыйных арганізацый раёнаў, занятых ворагам». Канец чэрвеня 1941 У Мінску пачало фарміравацца патрыятычнае падполле (дзейнічала на працягу ўсёй акупацыі горада, аб’ядноўвала каля 90 падпольных груп і арганізацый, больш за 6 тыс. падпольшчыкаў). 1 ліпеня 1941 Дырэктыва ЦККП(б)Б №2 «Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага». 2 ліпеня 1941 На рубяжы Зах. Дзвіна—Дняпро ўтвораны 2-і эшалон сав. войск у складзе трох армій. 3—26 ліпеня 1941 Абарона Магілёва. 5—11 ліпеня 1941 Абарона Віцебска. 6 ліпеня 1941 Дырэктыва СНКБССР і ЦККП(б)Б аб арганізацыі атрадаў народнага апалчэння. 10 ліпеня — 10 верасня 1941 Смаленская бітва. 14 ліпеня 1941 Першы залп ракетных (рэактыўных) установак «Кацюша» па скопішчы варожых войск на станцыі Орша. Ліпень 1941 Створаны Мінскі і Пінскі падпольныя абкомы КП(б)Б. 12—19 жніўня 1941 Абарона Гомеля. Жнівень 1941 Створаны Гомельскі падпольны абком КП(б)Б. 30 верасня 1941—8 студзеня 1942 Маскоўская бітва. Лістапад—снежань 1941 Створаны Мінскі падпольны гарком КП(б)Б. Люты — 28 верасня 1942 Час дзеяння Суражскіх (Віцебскіх) «варот» на сав.-германскім фронце. 20 сакавіка — верасень 1942 Дзейнасць Паўн.-Зах. аператыўнай групы ЦККП(б)Б і СНКБССР. Сакавік 1942 Створаны Віцебскі падпольны абком КП(б)Б. 12 мая 1942ЦККП(б)Б і Прэзідыум Вярх. Савета БССР зацвердзілі тэкст прысягі бел. партызана. 18 мая 1942 Выйшаў 1-ы нумар газ. «Звязда» — органа Мінскага падпольнага гарадскога камітэта КП(б)Б. 30 мая 1942 Створаны Цэнтр. штаб партызанскага руху. 17 ліпеня 1942—2 лютага 1943 Сталінградская бітва. 9 верасня 1942 Створаны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). 2 лютага 1943 Заснаваны медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й і 2-й ступеней. Люты 1943 Створаны Палескі падпольны абком КП(б)Б. Сакавік 1943 Створаны Баранавіцкі падпольны абком КП(б)Б. Красавік 1943 Створаны Брэсцкі і Магілёўскі падпольныя абкомы КП(б)Б. 28 мая 1943 Створаны Вілейскі падпольны абком КП(б)Б. Ліпень 1943 Створаны Беластоцкі падпольны абком КП(б)Б. Створаны Брэсцкі абласны антыфашысцкі камітэт. 5 ліпеня — 23 жніўня 1943 Курская бітва 3 жніўня — верасень 1943 «Рэйкавая вайна» партызан Беларусі на чыг. камунікацыях ворага (першы этап). 19 верасня 1943 Пачата аперацыя «Канцэрт» на Беларусі (другі этап «рэйкавай вайны»). 23 верасня 1943 Войскі 13-й арміі Цэнтральнага фронту вызвалілі першы раённы цэнтр Беларусі — гар. пасёлак Камарын. Да 2 кастрычніка 1943 Войскі Бранскага і Цэнтральнага франтоў вызвалілі 6 раёнаў Беларусі: Клімавіцкі, Красналольскі, Крычаўскі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі, Камарынскі. 20 кастрычніка 1943 Цэнтральны фронт пераўтвораны ў Беларускі фронт (камандуючы К.К.Ракасоўскі). 10—30 лістапада Гомельска-Рэчыцкая аперацыя. 26 лістапада 1943 Войскі Беларускага фронту вызвалілі першы абласны цэнтр Беларусі — Гомель. 13—31 снежня 1943 Гарадоцкая аперацыя. Вызвалены Гарадок Віцебскай вобл. 8—20 студзеня 1944 Мазырска-Калінкавіцкая аперацыя; вызвалены Мазыр і Калінкавічы. 1 лютага 1944 Беларускі штаб партызанскага руху перабазіраваны з Масквы ў пас. Чонкі Гомельскай вобл. 21—24 лютага 1944 Рагачоўская аперацыя; вызвалены Рагачоў. Люты 1944 У выніку асенне-зімовага наступлення савецкіх войск вызвалены 36 раёнаў Беларусі. 21—24 сакавіка 1944 VI сесія Вярх. Савета БССР 1-га склікання ў Гомелі. Стварэнне Наркамата замежных спраў БССР. 19 чэрвеня 1944 Беларускія партызаны пачалі 3-і этап «рэйкавай вайны» на камунікацыях ворага. 23 чэрвеня — жнівень 1944 Беларуская аперацыя. 23—27 чэрвеня 1944 Віцебска-Аршанская аперацыя; вызвалены Віцебск і Орша; акружэнне і разгром віцебскай групоўкі ворага. 23—24 чэрвеня 1944 Магілёўская аперацыя; вызвалены Магілёў. 24—29 чэрвеня 1944 Бабруйская аперацыя; вызвалены Бабруйск; акружэнне і разгром бабруйскай групоўкі ворага. 29 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 Мінская і Полацкая аперацыі. 3 ліпеня 1944 Вызвалена сталіца Беларусі — г. Мінск. 3—11 ліпеня 1944 Акружэнне і разгром на ўсход ад Мінска групоўкі ням.-фаш. войск. 5—16 ліпеня 1944 Баранавіцка-Слонімская аперацыя; вызвалены Баранавічы і Слонім. 5—27 ліпеня 1944 Беластоцкая аперацыя. 16 ліпеня 1944 Мітынг працоўных Мінска і партызан з прадстаўнікамі Чырв. Арміі, парад партызан, прысвечаныя вызваленню ад ням.-фаш. захопнікаў. 17 ліпеня 1944 Войскі 3-га Беларускага фронту фарсіравалі р. Нёман. 18 ліпеня 1944 Люблінска-Брэсцкая аперацыя; вызвалены Брэст. Поўнае вызваленне тэр. Беларусі. 9 жніўня 1944 У Мінску арганізаваны аўтазборачны завод (заснаванне Мінскага аўтамабільнага завода). Жнівень 1944 Пачалі выпуск прадукцыі: Мінскі станкабудаўнічы завод, Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат, шклозавод «Нёман». Да канца года на тэр. Беларусі адноўлены і пачалі даваць прадукцыю 3400 прамысловых прадпрыемстваў. 20 верасня 1944 На Беларусі ўтвораны новыя вобласці Бабруйская і Полацкая; Беластоцкая вобл. пераўтворана ў Гродзенскую, Вілейская — у Маладзечанскую. 7 лістапада Адкрыты Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Лістапад—снежань 1944 Аднавілі выпуск прадукцыі: завод «Гомсельмаш», ф-ка «Сцяг індустрыялізацыі» ў Віцебску. 1944 Адкрыты Гродзенскі педінстытут, Мазырскі настаўніцкі інстытут. 25 красавіка — 25 чэрвеня 1945 Канферэнцыя Аб’яднаных Нацый (у Сан-Францыска), у якой удзельнічалі СССР, УССР і БССР. 2 мая 1945Сав. войскі ўзялі сталіцу Германіі — г. Берлін. 8 мая 1945 Падпісанне Акта аб безагаворачнай капітуляцыі германскіх узброеных сіл. 9 мая 1945 Дзень Перамогі над фаш. Германіяй. 3 чэрвеня Парад Перамогі 9 жніўня — 2 верасня 1945 Савецка-японская вайна. Разгром Квантунскай арміі Японіі ў Маньчжурыі і капітуляцыя Японіі. 16 жніўня 1945 Паводле савецка-польскага дагавора, 17 раёнаў Беластоцкай вобл. і 3 раёны Брэсцкай вобл. перададзены Польшчы. 22 верасня 1945 Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР аб узнагароджанні ЛКСМБ ордэнам Чырвонага Сцяга. 6 лістапада 1945 Пачата будаўніцтва Мінскага велазавода. Лістапад 1945 Аднавілі выпуск прадукцыі станкабудаўнічы завод імя Кірава ў Гомелі, цэлюлозна-папяровы камбінат «Герой працы» ў Добрушы. 22 снежня 1945 Заснаваны Бел. тэатральны інстытут у Мінску (з 1953 — тэатральна-мастацкі інстытут). 7 чэрвеня 1946 Пастанова СМБССР аб арганізацыі Бел. тэатральнага аб’яднання. Верасень 1946 VIII сесія Вярх. Савета Беларусі 1-га склікання прыняла Закон аб 5-гадовым плане аднаўлення і развіцця нар. гаспадаркі Беларусі на 1946—1950. 1946 Пачата будаўніцтва Мінскага трактарнага завода. Ліпень 1947 Уведзена ў дзеянне 1-я чарга Мінскага тонкасуконнага камбіната. Кастрычнік 1947 На Мінскім аўтазаводзе выпушчаны першы беларускі аўтамабіль-самазвал МАЗ-205. Лістапад 1947 У эксплуатацыю здадзена 1-я чарга дыванова-плюшавага камбіната ў Віцебску, тонкасуконнага камбіната ў Гродне. 14 снежня 1947 Пастанова СМСССР і ЦКВКП(б) аб правядзенні грашовай рэформы і адмене картачнай сістэмы. Красавік 1948 У дзеянне ўведзены Мінскі гіпсавы завод. Май 1948 Пуск адноўленых фабрык штучнага шоўку ў Магілёве, панчошна-трыкатажнай у Віцебску. 5 чэрвеня 1948 Прысваенне ганаровага звання народнага артыста СССР Г.П.Глебаву. 1 кастрычніка 1948 Адкрыццё Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. 1—2 лістапада 1948 1-я Беларуская рэспубліканская канферэнцыя прафсаюзаў; выбранне Беларускага рэспубліканскага савета прафесійных саюзаў (Белсаўпрофа). 30 снежня 1948 Прысваенне ганаровага звання народных артыстаў СССР Б.В.Платонаву, П.С.Малчанаву. 25 студзеня — 3 лютага 1949 Дэкада бел. літаратуры ў Маскве. 20—24 чэрвеня 1949 II з’езд пісьменнікаў Беларусі. 17 верасня 1950 Адкрыта рэспубліканская прамысловая выстаўка ў Мінску. 14 кастрычніка 1950 Заснаваны Брэсцкі педагагічны інстытут. 1950 Выпуск першага беларускага трактара (гусенічнага КД-35) на Мінскім трактарным заводзе. Канец 1950 Гаспадарка Беларусі дасягнула даваеннага ўзроўню. 1 сакавіка 1951 У дзеянне ўведзены першы на Беларусі цукровы завод у Скідзелі. Кастрычнік 1951 Адкрыты Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Жнівень 1951 Выпуск першай прадукцыі Мінскім падшыпнікавым заводам. 19 верасня 1952 Пуск першай тралейбуснай лініі ў Мінску. Верасень 1952 Адкрыццё Мазырскага і Полацкага педагагічных інстытутаў. 1952 Беларускі дзяржаўны народны хор Беларусі пераведзены ў Мінск. 9 мая 1953 Выйшаў 1-ы нумар часопіса «Маладосць». 19 ліпеня 1953 У дзеянне ўведзена гідраэлектрастанцыя «Дружба народаў» на воз. Дрысвяты. Верасень 1953 Адкрыццё Бел. ін-та інжынераў чыг. транспарту ў Гомелі, Мінскага сувораўскага вучылішча. 15 кастрычніка 1953 Выпуск першага колавага трактара «Беларусь» Мінскім трактарным заводам. 21 снежня 1953 Прысваенне ганаровага звання народнага артыста СССР А.К.Ільінскаму. Сакавік 1954 Першая група моладзі з Беларусі накіравана ў Казахстан на асваенне цалінных зямель. 4 ліпеня 1954 У Мінску адкрыты манумент Перамогі 6 верасня 1954 Адкрыты Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. 11—21 лютага 1955 Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве. 25 лютага 1955 Прысваенне ганаровага звання народных артыстаў СССР Л.І.Ржэцкай, У.І.Уладамірскаму, Я.К.Цікоцкаму, Р.Р.Шырме. 24 верасня 1955 Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР зацверджаны Дзярж. гімн БССР. 30 верасня — 10 кастрычніка 1955 Дэкада беларускай культуры ў Польшчы. Верасень 1955 У дзеянне ўведзена 1-я чарга Мінскага камвольнага камбіната. 16 лістапада 1955 У дзеянне ўведзена 1-я чарга Мінскага гадзіннікавага завода. 1 студзеня 1956 Першая перадача тэлевізійнага цэнтра ў Мінску. 17 студзеня 1956 Прысваенне ганаровага звання народнага артыста СССР М.Дз.Ворвулеву. 27 сакавіка 1956 Прысваенне ганаровага звання народнага пісьменніка БССР К.К.Крапіве. 9 красавіка 1956 У Мінску адкрыты Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача. 28 ліпеня 1956 Першым сакратаром ЦККПБ выбраны К.Т.Мазураў (на гэтай пасадзе да 1965). Жнівень 1956 У дзеянне ўведзена 1-я чарга паліграфічнага камбіната ў Мінску. 8 лістапада 1956 Адкрыццё ў Брэсце Музея абароны Брэсцкай крэпасці. 30 чэрвеня — 2 ліпеня 1957 1-ы Усебеларускі фестываль моладзі. Верасень 1957 Выпуск першага беларускага пракату на Магілёўскім металургічным заводзе. 4 кастрычніка 1957 Запуск у СССР першага ў свеце штучнага спадарожніка Зямлі. 5 лістапада 1957 Адкрыццё ў Мінску Дзярж. мастацкага музея БССР. 8 лістапада 1957 У дзеянне ўведзены Мінскі завод аўтаматычных ліній. 9 жніўня 1958 Заснаваны Гродзенскі медыцынскі інстытут. 5 лістапада Выпуск першых аўтасамазвалаў на Беларускім аўтазаводзе ў Жодзіне. 22 снежня Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР аб узнагароджанні БССР ордэнам Леніна. Снежань 1958 — студзень 1959 Дэкада беларускага мастацтва, прысвечаная 40-годдзю БССР і КПБ. 1958 У дзеянне ўведзена Васілевіцкая ДРЭС. Створана Гомельская абласная студыя тэлебачання. 15 студзеня 1959 Усесаюзны перапіс насельніцтва: на Беларусі 8 054 648 чалавек. 5—6 сакавіка I з’езд журналістаў Беларусі. 1959 У Мінску заснаваны заводы: халадзільнікаў, эндакрынных прэпаратаў, матэматычных машын і інш. 30 кастрычніка 1960 Завершана будаўніцтва газаправода Дашава—Мінск. 1960 Выпуск першых ЭВМ «Мінск-1» на Мінскім заводзе электронных вылічальных машын. Створана Віцебская абласная студыя тэлебачання. 11 студзеня 1961 На Салігорскім калійным камбінаце пачата здабыча калійнай солі. 12 красавіка 1961 Першы ў свеце арбітальны касмічны палёт вакол Зямлі лётчыка-касманаўта СССР Ю.А.Гагарына. 1 верасня 1961 Адкрыты Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. 20—21 снежня 1961 Прыняцце Вярх. Саветам БССР закона «Аб ахове прыроды ў Беларускай ССР». 1961 Пуск першага энергаблока Бярозаўскай ДРЭС. Створана Брэсцкая абласная студыя тэлебачання. 20 красавіка 1962 Прысваенне ганаровых званняў народнага паэта Беларусі П.У.Броўку, народнага пісьменніка Беларусі М.Ц.Лынькову. 22 мая 1962 Пуск Беларускага атамнага рэактара. 6 чэрвеня 1962 Заснавана Беларускае таварыства аховы прыроды. 18 жніўня 1962 Святкаванне 1100-годдзя Полацка. 15 лістапада 1962 I з’езд работнікаў кіно БССР — стварэнне Саюза кінематаграфістаў Беларусі. Май 1963 У дзеянне ўведзены Мінскі маторны завод. 25 чэрвеня 1963 Пуск першай тэхналагічнай лініі Полацкага нафтаперапрацоўчага завода. Снежань 1963 Уведзены ў дзеянне: 1-я чарга 1-га Салігорскага камбіната (з 1971 Беларускі калійны камбінат «Беларуськалій»), Баранавіцкі баваўняны камбінат, Гродзенскі азотна-тукавы завод. 27 лютага 1964 У Мінску адкрыты радыётэхнічны інстытут. Жнівень 1964 Атрыманы першы прамысловы прыток нафты на Рэчыцкім радовішчы. 9—18 студзеня 1965 Дэкада рускага мастацтва на Беларусі. 13 студзеня 1965 У Барысаве пачала выпуск прадукцыі фармацэўтычная фабрыка. Сакавік 1965 Першым сакратаром ЦККПБ выбраны П.М.Машэраў. 8 мая 1965 Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Брэсцкай крэпасці звання «Крэпасць-герой». 24 чэрвеня 1965 У Віцебску адкрыты тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. 1965 Выпуск першай прадукцыі на Светлагорскім заводзе штучнага валакна. 14 студзеня 1966 Пуск 1-й чаргі Гомельскага суперфасфатнага завода 25 сакавіка 1966 Пастанова СМБССР аб адкрыцці ў г. Брэст інжынерна-будаўнічага інстытута. 17—26 красавіка 1966 Дэкада беларускай літаратуры і мастацтва ў Узбекістане. 3 снежня 1966 Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР аб узнагароджанні Мінска ордэнам Леніна. 7 снежня 1966 На 1-м (устаноўчым) з’ездзе Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры заснавана Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. 1966 Выпуск першай прадукцыі на Брэсцкім электралямпавым заводзе Пачаўся рух электрапаяздоў на ўчастку Бел. чыгункі Мінск — Маладзечна. 1 лютага 1967 Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР аб узнагароджанні Мінскай вобл. ордэнам Леніна. 8 лютага 196 Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР аб узнагароджанні Віцебскай і Гомельскай абл. ордэнам Леніна. 25—26 мая 1967 Святкаванне 900-годдзя горада Мінска. Чэрвень 1967 У дзеянне ўведзена Гродзенская бавоўнапрадзільная фабрыка. 1 ліпеня 1967 Святкаванне 900-годдзя горада Орша. 8 ліпеня 1967 Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР аб узнагароджанні Магілёўскай вобл. ордэнам Леніна. 16 жніўня 1967 Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР аб узнагароджанні Гродзенскай вобл. ордэнам Леніна. 19 верасня 1968 Прысваенне ганаровага звання народных артыстаў СССР І.І.Жыновічу, З.Ф.Стоме, Г.І Цітовічу. 31 кастрычніка 1968 Прысваенне ганаровых званняў народнага паэта Беларусі А.А.Куляшову і М.Танку. 18—24 снежня 1968 Дні бел. літаратуры і мастацтва ў Маскве. Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР аб узнагароджанні Беларускай ССР ордэнам Кастр. Рэвалюцыі. Адкрыта Выстаўка дасягненняў нар. гаспадаркі Беларусі. 1968 Атрыманы першы поліэтылен на Полацкім хім. камбінаце і першы лаўсан на Магілёўскім камбінаце сінтэтычнага валакна. 1968 У дзеянне ўведзена трыкатажная фабрыка на Пінскім камбінаце верхняга трыкатажу. Створана Гродзенская абл. студыя тэлебачання. 14 сакавіка 1969 Адкрыццё Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. 5 ліпеня 1969 Адкрыццё мемарыяльнага комплексу Хатынь. Адкрыццё Кургана Славы пад Мінскам. Снежань 1969 Пуск 1-га энергаблока Лукомскай ДРЭС. 23 верасня 1970 Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР аб узнагароджанні ЛКСМБ ордэнам Леніна. 4 снежня 1970 Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР аб узнагароджанні Гомеля ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. 15 студзеня 1970 Усесаюзны перапіс насельніцтва на Беларусі: 9 002 300 чалавек. 23 снежня 1970 Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР аб узнагароджанні Мінскай вобл. ордэнам Леніна. 1970 Пачата шматтомнае выданне бел. фальклору (да 2000 выдадзена 50 тамоў; адзначана Дзярж. прэміяй Беларусі). 17 студзеня 1971 У Мінску адкрыты Дзярж. тэатр муз. камедыі Беларусі. 3 сакавіка 1971 Прысваенне ганаровага звання народнага артыста СССР У.І.Дзядзюшку. 25 студзеня 1972 Мінск — 11-ы горад СССР з насельніцтвам больш за 1 млн. чал. 7 ліпеня 1972 Адкрыццё помніка Я.Купалу ў Мінску. 19 ліпеня 1972 Прысваенне ганаровых званняў народнага пісьменніка Беларусі І.П.Шамякіну і І.П.Мележу. Ліпень 1972 Міжнародная сустрэча прыхільнікаў міру ў Мінску пад дэвізам «Няхай ніколі не паўторыцца трагедыя Хатыні, Лідзіц, Арадура, Хірасімы, Сангмі». Пачата серыйная вытворчасць электронных вылічальных машын «ЕС-1020» на Брэсцкім электрамеханічным заводзе. 3 лістапада 1972 Адкрыццё помніка Я.Коласу ў Мінску. 5 лістапада 1972 Выпушчаны мільённы трактар на Мінскім трактарным заводзе. 29 снежня 1972 Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР аб узнагароджанні БССР ордэнам Дружбы Народаў. 1 студзеня 1973 Адкрыты Магілёўскі тэхналагічны інстытут Студзень 1973 Уведзена ў дзеянне 1-я чарга Беларускага шыннага камбіната. Сакавік 1973 1-я рэспубліканская дэкада тэатральнага мастацтва Беларусі. 14 мая 1973 Прысваенне ганаровага звання народнага паэта Беларусі П.Е.Панчанку. 1 студзеня 1974 Адкрыты Наваполацкі політэхнічны інстытут (з 1993 Полацкі універсітэт). 26 чэрвеня 1974 Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР аб прысваенні Мінску ганаровага звання «Горад-герой». 30 чэрвеня 1974 Адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Прарыў» непадалёку ад г.п. Ушачы Віцебскай вобл. 11 жніўня 1974 Адкрыццё помніка Ф.Скарыну ў Полацку. 28 жніўня 1974 Указ Прэзідыума Вярх. Савета СССР аб узнагароджанні г. Віцебска ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. 29—31 жніўня 1974 Святкаванне 1000-годдзя горада Віцебск. Верасень 1974 Завершана будаўніцтва Лукомскай ДРЭС і газаправода Таржок — Мінск. 27 снежня 1974 Здадзена ў эксплуатацыю 1-я чарга Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. 1974 Адкрыты рэспубліканскі спартыўны комплекс «Раўбічы». Заснаваны Беларускі фальклорна-харэаграфічны ансамбль «Харошкі». Студзень 1975 Увод у дзеянне першых вытворчых магутнасцей на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. 8 мая 1975 На Мінскім аўтазаводзе выпушчаны 500-тысячны аўтамабіль. 5 мая 1975 Заснаваны Мінскі інстытут культуры (адкрыты 1.9.1975, з 1993 Беларускі універсітэт культуры). 24 мая 1975 Лётчыку-касманаўту Герою Сав. Саюза П.І.Клімуку прысвоена званне двойчы Героя Савецкага Саюза. 26 чэрвеня 1975 Завершана выданне 12-томнай Беларускай савецкай энцыклапедыі (10 яе актыўным стваральнікам у 1976 прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі). Лістапад 1975 Адбылося музычнае свята-фестываль «Беларуская музычная восень» (з гэтага часу праводзіцца штогод). 30 снежня 1975 Завершана электрыфікацыя ўчастка Бел. чыгункі Мінск—Стоўбцы. Снежань 1975 Мінскі завод халадзільнікаў выпусціў 3-мільённы халадзільнік. У в. Жупраны (Ашмянскі раён) адкрыты Дом-музей і помнік Францішку Багушэвічу. 21 студзеня 1976 Уведзены ў дзеянне Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній. 23 лютага 1976 Беларускі аўтазавод (г. Жодзіна) выпусціў 75-тонны самазвал. 3 мая 1976 Уведзены ў дзеянне Лунінецкі завод электрарухавікоў. 26 мая 1976 У Мінску ўстаноўлены мемарыяльны знак у гонар Т.Шаўчэнкі. 3 мая 1977 У Мінску пачата будаўніцтва метрапалітэна. Кастрычнік 1977 У в. Ляўкі (Аршанскі р-н) адкрыты філіял музея Я.Купалы (з 1978 Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі»). 1 лістапада 1977 Драматургу А.Макаёнку прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі. 22 лістапада 1977 Пры БДУ заснаваны НДІ фізіка-хімічных праблем. 30 снежня 1977 Мінскае вытворчае аб’яднанне «Гарызонт» выпусціла 10-мільённы каляровы тэлевізар. Студзень 1978 Уведзена ў дзеянне Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка. 24 лютага 1978 Народнаму мастаку Беларусі М.А.Савіцкаму прысвоена званне народнага мастака СССР; народнаму артысту Беларусі Р.І.Янкоўскаму — народнага артыста СССР. 14 красавіка 1978 Прынята новая Канстытуцыя Беларускай ССР (дзейнічала да 1994). Красавік 1978 Уведзены ў дзеянне Мінскі завод шампанскіх він. 1 мая 1978 На базе Гродзенскага педінстытута створаны Гродзенскі універсітэт імя Я.Купалы. 14 ліпеня 1978 Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў закон аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры. 12 снежня 1978 У дзеянне ўведзены Добрушскі фарфоравы завод. 30 снежня 1978 Уведзена ў дзеянне 1-я чарга Жлобінскага завода штучнага футра. 1978 У г. Наваполацк заснаваны завод бялкова-вітамінных канцэнтратаў. Віцебскі тэлевізійны завод асвоіў вытворчасць каляровых тэлевізараў «Віцязь». 17 студзеня 1979 Усесаюзны перапіс насельніцтва: на Беларусі 9 560 000 чалавек. 21 красавіка 1979 У Мінску закладзены дэндралагічны парк (з 1992 парк «Дружбы»). 28 чэрвеня 1979 Заснавана Чырвоная кніга Беларусі — спіс рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін (кніга выдадзена ў 1981 выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя», перавыдадзена ў 1993). 12 снежня 1979 У пас. Раўбічы адкрыты Музей беларускага нар. мастацтва. 27 снежня 1979 Завершана электрыфікацыя чыгуначнага ўчастка Орша — Вязьма. 28 студзеня 1980 У АН Беларусі створаны Інстытут прыкладной фізікі. Студзень 1980 У Гомелі адкрыты кааператыўны інстытут. 2 ліпеня 1980 Завершана будаўніцтва адгалінавання газаправода Орша — Віцебск. 10 ліпеня 1980 У Мінску заснаваны літаратурны музей Петруся Броўкі. 19 ліпеня — 3 жніўня 1980 На XXII Алімпійскіх гульнях у Маскве бел. спартсмены заваявалі 34 медалі, у т. л. 15 залатых. 20—27 ліпеня 1980 У Мінску адбыўся групавы адборачны футбольны турнір XXII Алімпійскіх гульняў. 19 верасня 1980 Васілю Быкаву прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі, Кастрычнік 1980 У сувязі з трагічнай смерцю П.М.Машэрава 1-м сакратаром ЦККПБ выбраны Ц.Я.Кісялёў (на гэтай пасадзе да 11.1.1983). 26 мая 1981 Герою Сав. Саюза У.В.Кавалёнку прысвоена званне двойчы Героя Савецкага Саюза. 13 красавіка 1981 Янку Брылю прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі. 18 красавіка 1981 У Брэсце пушчана 1-я тралейбусная лінія. Жнівень 1981 Брэсцкі завод газавай апаратуры выпусціў мільённую газавую пліту. 11 верасня 1981 У Гомелі адкрыты політэхнічны інстытут (з 1995 імя П.В.Сухога). 9 снежня 1981 У Мінску адкрыты помнік М.Багдановічу. 7 студзеня 1982 Завершана будаўніцтва газаправода Орша—Магілёў. 13 студзеня 1982 Мінскі падшыпнікавы завод выпусціў мільярдны падшыпнік. 2 сакавіка 1982 У Брэсце адкрыты археалагічны музей «Бярэсце». 11 сакавіка 1982 Завершана будаўніцтва Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. 2—4 ліпеня 1982 Святкаванне 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. 2 снежня 1982 У Мазыры пачаў дзейнічаць завод кухоннай солі. 1983 У Магілёве пачаў выдаваць прадукцыю завод сельскагаспадарчага машынабудавання. 27 сакавіка 1984 Мінскі трактарны завод выпусціў 2-мільённы трактар. 30 чэрвеня 1984 Здадзена ў эксплуатацыю 1-я чарга Мінскага метрапалітэна (ад станцыі «Інстытут культуры» да станцыі «Маскоўская»), 1 ліпеня 1984 За прапаганду ідэй аховы прыроды выдавецтву «Беларуская энцыклапедыя» ўручаны Вялікі сярэбраны медаль Праграмы ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП). 1984 Уведзены ў дзеянне Беларускі металургічны завод (г. Жлобін), Маладзечанскі завод парашковай металургіі. 24 жніўня 1985 У гар. пасёлку Радашковічы ўведзена ў дзеянне 1-я чарга керамічнага завода. Кастрычнік 1985 У Мінску заснаваны заапарк. 26 красавіка 1986 Аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, у выніку якой многія раёны Гомельскай, Магілёўскай, часткова Брэсцкай і Мінскай абласцей забруджаны радыенуклідамі. 1986 У г. Баранавічы ўведзены ў дзеянне станкабудаўнічы завод. 3 красавіка 1987 Музычны фестываль «Мінская вясна» (з таго часу праводзіцца штогод). 27 мая 1987 Народнаму артысту Беларусі кампазітару І.М.Лучанку прысвоена званне народнага артыста СССР. Ліпень 1987 Заснаваны Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі (кіраўнік М.Фінберг). 1987 У дзеянне ўведзены: Мінскі і Барысаўскі заводы буйнапанэльнага домабудавання, Полацкі і Браслаўскі малочныя заводы. Студзень 1988 Выйшлі першыя нумары часопісаў «Роднае слова», «Крыніца», «Беларуская мова і літаратура ў школе». Ліпень 1988 У Віцебску пабудаваны летні амфітэатр з самай вялікай у краіне сцэнай і залай на 5400 месцаў. Жнівень 1988 У Мазыры пачаўся рэгулярны трамвайны рух. 1988 Завершана выданне Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі ў 8 тамах (адзначана Дзярж. прэміяй Беларусі 1990). 12 студзеня 1989 Усесаюзны перапіс насельніцтва: на Беларусі 10 200 200 чалавек. 28 сакавіка 1989 Міжнародны аэрапорт «Мінск-2» прыняў першых пасажыраў. 17 красавіка 1989 Мінскі аўтазавод выпусціў мільённы аўтамабіль. 1—2 ліпеня 1989 1-ы з’езд Беларускага экалагічнага саюза (Мінск). Люты 1990 1-ы з’езд сялянскага саюза Беларусі (са студзеня 1993 Беларускі саюз фермераў). 5 красавіка 1990 Вярхоўны Савет БССР абвясціў дзень 26 красавіка Днём Чарнобыльскай трагедыі. 24—27 мая 1990 У Мінску адбылося Усесаюзнае свята славянскага пісьменства і славянскіх культур. 27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР (25 жніўня 1991 гэтай дэкларацыі нададзены статус канстытуцыйнага закона). Жнівень 1990 У Гомелі адкрыты медыцынскі інстытут. 1—9 верасня 1990 Урачыстасці, прысвечаныя 500-годдзю з дня нараджэння Францыска Скарыны. 19 лістапада 1990 У Магілёве адкрыты мастацкі музей (з 1996 імя П.В.Масленікава). 30 снежня 1990 Здадзена ў эксплуатацыю 2-я лінія Мінскага метрапалітэна (ад станцыі «Трактарны завод» да станцыі «Пушкінская»). Студзень 1991 Падпісаны дагаворы аб узаемаадносінах паміж Беларуссю, Украінай і Казахстанам. 25—27 мая 1991 1-ы Міжнародны кангрэс беларусістаў (Мінск). 25 жніўня 1991 Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пакет рашэнняў: аб палітычнай незалежнасці і эканамічнай самастойнасці Беларусі, аб Дэпартызацыі органаў дзярж. улады і кіраўніцтва Беларусі, аб уласнасці КПБ; дзейнасць КПБ—КПСС на тэр. Беларусі прыпынена, памяшканні ЦККПБ, абкомаў, райкомаў і інш. партыйных устаноў апячатаны, іх уласнасць нацыяналізавана. 19 верасня 1991 Вярхоўны Савет Беларусі прыняў рашэнне аб змене назвы Беларускай ССР на Рэспубліку Беларусь. 20 верасня 1991 Органы ваеннага кіраўніцтва ў Беларусі падпарадкаваны СМ Рэспублікі Беларусь. Кастрычнік 1991 Падпісаны дэкларацыі аб добрасуседскіх адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча (у Варшаве), паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай (у Мінску). Лістапад—снежань 1991 Падпісаны пагадненні аб прынцыпах гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова, Рэспублікай Кыргызстан, Азербайджанскай Рэспублікай (усе ў Мінску), Расійскай Федэрацыяй (у Маскве), Латвійскай Рэспублікай (у Рызе). 3 снежня 1991 Кіраўнікі дзяржаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны падпісалі пагадненне аб дэнансацыі дагавора пра стварэнне Саюза ССР ад 1922 і аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД; падпісана ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы). Цэнтрам СНД выбраны г. Мінск. (Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў гэтае пагадненне 10.12.1991). 21 снежня 1991 Незалежныя дзяржавы Азербайджан, Арменія, Рэспубліка Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расійская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіна падпісалі Дэкларацыю аб утварэнні на роўных правах Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), якая не з’яўляецца ні дзяржавай, ні наддзяржаўнай структурай. 1991 Рэспубліку Беларусь прызналі 59 дзяржаў (у 1992 — яшчэ 48 дзяржаў). 30 студзеня 1992 Рэспубліка Беларусь прынята ў члены Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве. 27 лютага 1992 Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінкскі заключны акт. 10 красавіка 1992 Рэспубліка Беларусь падпісала Парыжскую хартыю новай Еўропы. Верасень 1992 У Мінску адкрыта прадстаўніцтва ААН. 19 студзеня 1993 Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў закон «Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці». 4 лютага 1993 Рэспубліка Беларусь далучылася да Міжнароднага дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. 28 красавіка 1993 На нарадзе кіраўнікоў СНД (у Мінску) створаны каардынацыйна-кансультатыўны камітэт як пастаянны орган СНД. 8—10 ліпеня 1993 1-ы з’езд беларусаў свету (у Мінску). 26 ліпеня 1993 На тэр. Беларусі зняты з абароту савецкія грашовыя знакі і ўведзены новыя. 13 лістапада 1993 Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў закон «Аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны» (на ўліку і пад ахову ўзята 16,3 тыс. помнікаў гісторыі і культуры). 2 сакавіка 1994 Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзідэнцкую форму праўлення на Беларусі. 15 сакавіка 1994 Прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь. Сакавік 1994 3 тэр. Рэспублікі Беларусь пачалі выводзіць стратэгічныя ядзерныя сілы; вывад завершаны ў лістападзе 1996. 26 красавіка 1994 Выбраны Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь. 20 мая 1994 У гар. пасёлку Тураў устаноўлены помнік Кірылу Тураўскаму. 25 мая 1994 Устаноўлена святкаванне Дня беларускага пісьменства і друку (з гэтага часу штогод праводзіцца ў першую нядзелю верасня). Чэрвень 1994 Рэспубліку Беларусь прызналі 123 дзяржавы, з 97 з іх устаноўлены дыпламатычныя адносіны. 23 ліпеня 1994 Выбары першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 10 ліпеня 1994 На 2-м туры галасавання Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выбраны А.Р.Лукашэнка (20.7.1994 Прэзідэнт прыняў прысягу). 4—5 кастрычніка 1994 Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў законы «Аб палітычных партыях» і «Аб грамадскіх арганізацыях». Лістапад 1994 Рэспубліка Беларусь далучылася да праграмы НАТО «Партнёрства дзеля міру». 21 лютага 1995 Паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй падпісаны пагадненні: аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі і навукі; у галіне турызму; аб адзінстве кіравання мытнымі службамі; аб сумесных намаганнях у галіне аховы дзярж. граніцы (у Мінску). 12 красавіка 1995 Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Закон «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь», у т. л. аб устанаўленні вышэйшага звання Герой Беларусі. 14 мая 1995 Выбары ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь і рэферэндум па пытаннях мовы, новай сімволікі, эканамічнага збліжэння з Рас. Федэрацыяй і права Прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет (усе вынесеныя на рэферэндум пытанні ўхвалены большасцю галасоў). 10 жніўня 1995 Рашэннем Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь створаны нацыянальны парк Браслаўскія азёры. 20 лістапада 1995 У Оршы ўстаноўлены помнік У.Караткевічу. 1 студзеня 1996 ААН абвясціла 1996 годам Чарнобыльскай трагедыі. 29 сакавіка 1996 Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, Казахстана, Кыргызстана і Расійскай Федэрацыі падпісалі пагадненне аб больш цесным эканамічным супрацоўніцтве. 28 красавіка 1996 Выйшаў 1-ы том 18-томнай Беларускай энцыклапедыі. 24 лістапада 1996 Завершаны рэферэндум па пытаннях, унесеных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь (аб новай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 са зменамі і дапаўненнямі, аб пераносе Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь на 3 ліпеня, аб куплі і продажы зямлі, аб смяротным пакаранні) і прапанаваных Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь (аб Канстытуцыі 1994, аб фінансаванні ўсіх органаў улады з дзярж. бюджэту і галосна, аб прамых выбарах кіраўніцтва мясцовых выканаўчых органаў). Большасць насельніцтва падтрымала прапановы Прэзідэнта. 29 лістапада 1986 Спынены паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь; створаны Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь: Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. 2 красавіка 1997 Падпісаны дагавор аб саюзе Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй (у Маскве). Чэрвень 1997 У Пружанах устаноўлены помнік Р.Р.Шырме. 4—5 ліпеня 1987 Урачыстасці, прысвечаныя 930-годдзю Мінска. 26—27 ліпеня 1997 2-і з’езд беларусаў свету (у Мінску). 31 жніўня 1997 У г. Іванава ўстаноўлены помнік мастаку Н.Орду, у г. Рэчыца — гісторыку М.В.Доўнар-Запольскаму. Снежань 1997 У Віцебску ўстаноўлены помнік мастаку М.Шагалу. 7 верасня 1998 Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (у Мінску). 10 снежня 1998 У двары-скверы Белдзяржуніверсітэта ўстаноўлены помнікі Францыску Скарыне і Міколу Гусоўскаму; пазней — Сымону Буднаму і Васілю Цяпінскаму. 25 снежня 1998 Прэзідэнты Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь падпісалі дагавор аб роўных правах грамадзян, аб роўных падыходах да суб’ектаў гаспадарання. 16—23 лютага 1999 Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь: на Беларусі 10,2 мільёна чалавек. 10 ліпеня 1999 У Мінску ўстаноўлены помнік А.С.Пушкіну. 21 верасня 1999 Завершана пракладка 1-й чаргі газаправода Ямал—Зах. Еўропа; на тэр. Беларусі пракладзена траса ў 506 км 13 лістапада 1999 У Віцебску адкрыты лядовы палац. 8 снежня 1999 Прэзідэнты Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь падпісалі дагавор аб стварэнні саюзнай дзяржавы. Чэрвень 2000 Мінскі аўтамабільны завод выпусціў 1000-ы гарадскі аўтобус. 10 ліпеня 2000 Помнік-мемарыял ахвярам халакоста ўстаноўлены ў Мінску — на т.зв. мемарыяле «Яма», дзе ням. фашысты знішчалі вязняў Мінскага гета. Верасень 2000 На XXII Алімпійскіх гульнях (Аўстралія) спартсмены Беларусі заваявалі 17 медалёў, у т. л. 3 залатыя. Кастрычнік 2000 У Полацку ўстаноўлены помнік Ефрасінні Полацкай. Снежань 2000ЮНЕСКА у спіс помнікаў сусветнай спадчыны ўключыла Мірскі замак. У Слуцку ўстаноўлены помнік княгіні Соф’і Слуцкай. 31 мая — 1 ліпеня 2001 Кіраўнікі пяці дзяржаў (Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан) на саміце ў Мінску прынялі ўстаноўчыя дакументы па стварэнні міжнароднай Еўразійскай эканамічнай супольнасці. Чэрвень 2001 Беларускі аўтамабільны завод (г. Жодзіна) пачаў выпускаць 200-тонныя самазвалы. 30—31 жніўня 2001 Святкаванне 1000-годдзя з часу заснавання старажытнага горада Друцка (Талачынскі р-н) і першага хрысціянскага храма на беларускай зямлі. 1 верасня 2001 У Маладзечне ўстаноўлены помнік кампазітару М.К.Агінскаму. 9 верасня 2001 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выбраны А.Р.Лукашэнка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА І РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. 13—18 ст.
Палітычнае развіццё ў 2-й пал. 13—1-й пал. 16 ст. Да сярэдзіны 13 ст. ў Панямонні ўтварылася новая дзяржава са сталіцай у Новагародку (Навагрудку) — Вялікае княства Літоўскае і Рускае (з сярэдзіны 15 ст. — і Жамойцкае). Па запрашэнні мясцовага баярства тут стаў княжыць Міндоўг [сярэдзіна 1230-х г. — 1263]. У склад гэтай дзяржавы ўвайшлі бел. землі Панямоння (асноўнае ядро — Наваградскае княства), землі па верхнім цячэнні Віліі і бліжэйшыя землі Аўкштайціі. Па паліт. матывах, каб спыніць вайну з Лівонскім ордэнам і Галіцка-Валынскім княствам, Міндоўг прыняў хрышчэнне паводле каталіцкага абраду і 6.7.1253 у Новагародку каранаваны каралеўскай каронай ад імя папы рымскага біскупам хелмінскім Генрыкам. Аднак у 1260 ён вярнуўся ў язычніцтва. Наступныя ўладары дзяржавы насілі тытул вял. князя. У 2-й пал. 13—1-й пал. 14 ст. ішоў працэс мірнага аб’яднання бел. і літ. зямель (без Жамойці) шляхам пагадненняў вял. князя з мясц. князямі і баярамі ў адзіную феад. дзяржаву «рускіх» (беларусаў) і літоўцаў паводле прынцыпу «мы старыны не рухаем і навіны не ўводзім». Тэр.ВКЛ значна пашырылася ў перыяд панавання вял.кн.Гедзіміна [1316—41], які называў сябе ў граматах вял. князем «літоўцаў і рускіх». У 1320 у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 1220—30-я г. — Берасцейская зямля, Менскае княства і Турава-Пінская зямля. Сталіцай дзяржавы з 1323 стала Вільня. У час панавання Альгерда [1345—77] у склад ВКЛ увайшлі бел. падняпроўскія землі, Мазырская і Брагінская воласці, Бранскае княства, Кіеўская, Чарнігаўская і Падольская землі. Было падначалена і Смаленскае княства. На захадзе барацьба супраць Тэўтонскага ордэна ішла з пераменным поспехам. Альгерд намагаўся аб’яднаць пад сваёй уладай усе землі б. Кіеўскай Русі і праводзіў актыўную палітыку на ўсходзе. У 13—14 ст. сыны і браты вял. князя атрымлівалі ў сваё кіраванне ўдзелы, і дзяржава ўяўляла сабой федэрацыю зямель, а мясц. князі знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад вял. князя. Аднак паступова ўлада гаспадара (вял. князя) умацавалася ў цэнтр. раёнах дзяржавы, а аўтаномныя княствы і землі засталіся на перыферыі.
Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж яго сынам Кейстутам і братам Ягайлам; апошні стаў вял. князем [1377—92], Гэта скарысталі крыжакі, каб распаліць у ВКЛ міжусобную вайну, якая скончылася перамогай Ягайлы. З мэтай процідзеяння знешняй небяспецы з боку Тэўтонскага ордэна, што пагражала не толькі ВКЛ, але і Польшчы, і для ўмацавання сваёй улады Ягайла заключыў з Польшчай Крэўскую унію 1385, паводле якой ён перайшоў у каталіцтва, прыняў імя Уладзіслаў, ажаніўся з каралевай Ядвігай і быў абвешчаны польскім каралём; ён абяцаў правесці хрышчэнне язычнікаў-літоўцаў паводле каталіцкага абраду і далучыць да Польшчы землі ВКЛ. У 1387 створана Віленскае біскупства і пачалося хрышчэнне літоўцаў. Касцёлы пачалі будаваць і на бел. землях. Супраць падпарадкавання ВКЛ Польшчы выступіў Вітаўт. Міжусобная вайна паміж Вітаўтам і Ягайлам скончылася Востраўскім пагадненнем 1392, паводле якога Вітаўт стаў вял. князем [1392—1430]; ВКЛ гарантавалася самастойнасць у саюзе з Польшчай, а Ягайла захоўваў намінальны тытул вярхоўнага князя ВКЛ. У канцы 14 ст.вял. князь Вітаўт ліквідаваў буйныя ўдзельныя княствы, але невял. ўдзельныя княствы (Пінскае, Гарадзецкае, Клецкае і інш.) захаваліся да 1520-х г. Слуцкае княства як удзел існавала да пач. 17 ст., потым захавала пэўныя формы ўдзельнага княства да 1791.
Нямецкая агрэсія на землі ВКЛ была спынена з разгромам войска Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве 1410. Паліт. саюз Польшчы і ВКЛ замацавала Гарадзельская унія 1413, якой уведзены прывілеяваныя правы для баяр-католікаў. Пасля смерці Вітаўта вял. князем выбраны на сойме (з’ездзе) баяр малодшы брат Ягайлы Свідрыгайла [1430—32], праціўнік дзярж. уніі з Польшчай, з якой адбыўся канфлікт з-за Валыні. У выніку змовы літ. баяр, не згодных з палітыкай Свідрыгайлы, які абапіраўся на буйных бел. і ўкр. феадалаў, ён быў скінуты з велікакняжацкага пасада ў вер. 1432 і ўцёк у Полацк. Вялікім князем быў абвешчаны малодшы брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч [1432—40], прыхільнік саюзу з Польшчай. Пачалася феад. вайна 1432—39. Уладу Жыгімонта прызнала Жамойць, Літва і больш цесна звязаныя з ёю прынёманскія воласці, Берасцейская і Менская землі, Падляшша. Свідрыгайлу падтрымалі Полацкая, Віцебская, Смаленская, Ноўгарад-Северская і Кіеўская землі, Валынь і Падолле. Вайна суправаджалася знішчэннем гарадоў і сёл, рабаваннем насельніцтва. Так, у 1433 Свідрыгайла ў час паходу загадаў спаліць Заслаўе і Менск, а Жыгімонт знішчаў гарады ва ўсх. Беларусі. Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзярж. унію з Польшчай і выдаў прывілей 1434, якім ураўнаваў асабістыя і маёмасныя правы правасл. баяр з правамі баяр-католікаў. Улетку 1436 Полацкая і Віцебская землі перайшлі на бок Жыгімонта, які пацвердзіў гэтым землям іх ранейшыя прывілеі. У канчатковай фазе вайны Свідрыгайла страціў і ўкр. землі і эмігрыраваў. Замацаваўшыся ў ВКЛ, Жыгімонт пачаў праводзіць самаст. палітыку ў адносінах да Польшчы. Супраць Жыгімонта выступіла апазіцыя літ. знаці, незадаволеная рэпрэсіямі Жыгімонта і тым, што на дзярж. пасады ён прызначаў прадстаўнікоў дробнага і сярэдняга бел. і літ. баярства. У выніку змовы Жыгімонт 20.3.1440 забіты, вял. князем выбраны малодшы брат польскага караля Уладзіслава III Казімір IV [1440—92]. У 1447 ён выбраны і каралём Польшчы. Прывілеем 1447вял. князь гарантаваў усім баярам асабістую недатыкальнасць, скасаваў ранейшыя натуральныя і грашовыя павіннасці з маёнткаў на карысць дзяржавы, перадаў баярам права судзіць і караць сваіх сялян. Прывілей паслужыў кансалідацыі ўсяго баярскага саслоўя ВКЛ. З таго часу пачаўся рост уплыву і значэння баяр у жыцці краіны. Пазней Казімір выдаў Судзебнік 1468, у якім змешчаны юрыд. нормы пераважна крымінальнага права. Большую частку свайго жыцця Казімір Ягайлавіч правёў у Польшчы. У ВКЛ у час яго адсутнасці вял. значэнне ў кіраванні дзяржавай набыў вышэйшы кіруючы орган — паны-рада, які складаўся з вышэйшых асоб цэнтр. і мясц. адміністрацыі. У гэты ж час феад. апазіцыя спрабавала зрабіць дзярж. перавароты, выстаўляючы кандыдатамі на велікакняжацкі пасад нашчадкаў старэйшага сына Альгерда Уладзіміра — слуцкіх князёў Алелькавічаў. Апошняя змова апазіцыйных правасл. князёў, сваякоў Казіміра, Міхаіла Алелькавіча, Фёдара Бельскага, а таксама кн. Івана Гальшанскага скончылася няўдачай, бо іх не падтрымалі сярэднія і дробныя феадалы.
Пасля смерці Казіміра вял. князем на сойме абраны яго сын Аляксандр [1492—1506]. Пры яго абранні паны-рада паставілі ўмовы пра абмежаванне велікакняжацкай улады: усе найважнейшыя дзярж. справы — абарона краіны, міжнар. адносіны, выданне законаў, разгляд найважнейшых судовых спраў — вял. князь павінен быў вырашаць разам з радай паноў. Паны-рада дамагліся ад вял. князя Аляксандра выдання прывілея 1492, у якім былі замацаваныя гэтыя абмежаванні правоў вял. князя. Рэзка нарастаў уплыў вышэйшай групоўкі феад. саслоўя — магнатаў.
З канца 15 ст. пачалася серыя войнаў ВКЛ з Маскоўскім вял. княствам (1492—94, 1500—03, 1507—08, 1512—22, 1534—37), у выніку якіх Маскоўскае вял. княства паступова пашырала сваю тэрыторыю на захад. У 1494 ВКЛ страціла Вязьму і Казельск, у 1503 — Таропец, Дарагабуж, Бранск, Курск, Ноўгарад-Северскі, Чарнігаў, у 1514 — Смаленск, у 1537 — Себеж. Адначасова саюзнікі вял. князя маскоўскага Івана III крымскія татары ўчынялі напады на Украіну і Беларусь; асабліва моцныя набегі адбыліся ў 1505 і 1506. Гэтыя нашэсці спыніліся пасля разгрому татарскага войска ў Клецкай бітве 1506.
Пасля смерці Аляксандра на велікакняжацкі трон выбраны яго малодшы брат Жыгімонт I Стары [1506—48]. Каб захаваць персанальную унію паміж дзвюма дзяржавамі, польская шляхта праз 3 месяцы выбрала Жыгімонта і сваім каралём. У час панавання Жыгімонта адбылася Аршанская бітва 1514, у ходзе якой войска ВКЛ на чале з К.І.Астрожскім (30 тыс.чал.) разграмілі 80-тысячную маскоўскую армію І.А.Чалядніна і М.І.Булгакава-Голіцы (паводле рус. летапісаў). Перамога ў Аршанскай бітве дазволіла стабілізаваць усх. граніцу ВКЛ, аднак Смаленск вернуты не быў. У гэты ж час быў прыняты адзін з першых у Еўропе сістэматызаваных збораў законаў — Статут Вялікага княства Літоўскага 1529.
Яшчэ пры жыцці Жыгімонта Старога на сойме ў Вільні ў 1529 вял. князем літоўскім быў абраны яго 9-гадовы сын Жыгімонт II Аўгуст. Праз 2 месяцы і польскі сойм выбраў яго польскім каралём. Гэтыя двайныя выбары мелі на мэце стварыць умовы для спадчыннай манархіі ў абедзвюх дзяржавах і забяспечыць умацаванне уніі паміж імі. Далейшым развіццём гэтай палітыкі была перадача ўлады ў ВКЛ Жыгімонту Аўгусту на Берасцейскім сойме ў кастр. 1544. Жыгімонт Стары захаваў тытул вярхоўнага князя, а сын атрымаў усю паўнату ўлады ў ВКЛ на перыяд адсутнасці бацькі. Пры Жыгімонце II Аўгусце [1548—72] у ВКЛ праведзены важныя паліт. і эканам. рэформы. Паводле адм. рэформы 1565—66 у складзе новых і старых ваяводстваў былі ўтвораны паветы. На павятовых сойміках вырашалі мясц. пытанні і выбіралі па 2 паслы (дэпутаты) ад павета на агульнадзярж. сойм, а таксама павятовыя суды — гродскія (замкавыя), земскія і падкаморскія (суддзяў выбірала мясц. шляхта). У выніку рэформы шляхецкае саслоўе (баяры з 2-й чвэрці 16 ст. пачалі называцца шляхтай) стала пануючым у дзяржаве, адхіліўшы магнатаў і князёў ад манапольнага кіравання дзяржавай.
Сацыяльна-эканамічны лад. Асновай сац.-эканам. ладу ВКЛ была сельская гаспадарка. Вярхоўным уласнікам зямлі лічыўся вял. князь (гаспадар), яму належалі гаспадарскія землі (велікакняжацкі дамен), якія ў 16 ст. мелі статус дзяржаўных. Вял. князь раздаваў гаспадарскія землі шляхце і магнатам у часовае трыманне і ва ўласнасць. Большасць прыватных уладанняў знаходзілася ў больш населеных зах. і цэнтр. раёнах Беларусі. Там былі і больш урадлівыя глебы і развітая сетка дарог. Меліся таксама і царкоўныя маёнткі. Пасля перамогі войск Польшчы і ВКЛпад Грунвальдам, адкрыцця гандлёвых шляхоў па Нёмане і Зах. Дзвіне да Балтыйскага мора, росту попыту на с.-г. прадукты ў Зах. Еўропе ў канцы 15—1-й пал. 16 ст. адбыўся значны ўздым сельскай гаспадаркі ў ВКЛ. З сярэдзіны 16 ст. двары (цэнтры для вытворчасці прадукцыі для асабістых патрэб феадалаў і ўтрымання адміністрацыі), што існавалі ў некат. прыватных і царкоўных маёнтках і ў многіх дзярж. уладаннях, ператвараліся ў фальваркі, дзе значная частка прадукцыі была прызначана для гандлю, гал. чынам знешняга. Першай аграрную рэформу ў сваіх маёнтках (Клецкае і Пінскае староствы) правяла ў 1552—55 каралева польская і вял. княгіня літоўская Бона, жонка Жыгімонта Старога. Былі асвоены і заселены новыя землі, уведзены новыя формы землекарыстання сялян і новыя павіннасці з мэтай павелічэння прыбыткаў. Вопыт гэтай рэформы быў выкарыстаны пры правядзенні валочнай памеры і выданні «Уставы на валокі» 1557 у гаспадарскіх маёнтках (рэформа Жыгімонта Аўгуста). У фальварках, якія ствараліся ў дзярж. уладаннях і сял. гаспадарках з надзелам у 1 валоку (21,36 га), зямля падзялялася на 3 роўныя палі. Такім чынам замацоўвалася трохполле з прымусовым севазваротам, ліквідоўваліся цераспалосіца, далёказямелле і стракатасць у памерах сялянскіх надзелаў. Акрамя падворнага надзелу сялянам адводзіліся землі агульнага карыстання: сенажаці, выганы, дубровы і інш. «Устава на валокі» 1557 была накіравана на максімальнае пашырэнне збожжавай гаспадаркі, а там, дзе яна адсутнічала, — на яе арганізацыю. Пад фальваркі адводзіліся лепшыя землі, адабраныя ў сялян. Для апрацоўкі ворнай зямлі да панскіх фальваркаў прымацоўваліся сяляне з разліку на адну фальварачную зямлю «по семи волок оседлых... з волы и с клячами... которые по 2 дни в тыдень служити мають с чим уряд расскажет». Акрамя таго, сяляне абавязаны былі выходзіць на талокі і гвалты згодна з нормамі, прадугледжанымі ўставай. Паводле ўставы сялянскі надзел лічыўся патомным, спадчынным дзяржаннем. Акрамя цяглых сялян, якія адбывалі паншчыну ў фальварках, існавала і вял. катэгорыя асадных (аброчных, чыншавых) сялян. Замест 2-дзённай паншчыны ў тыдзень і 4 цяглых талок у год яны давалі 30 грошаў чыншу і працавалі 12 талок і гвалтаў у год. Асадныя сяляне былі менш залежныя ў сваёй гаспадарчай дзейнасці, чым цяглыя. Невял. група агароднікаў, з былой чэлядзі нявольнай і збяднелых сялян, атрымала надзелы ў 9—15 маргоў ворнай зямлі, за якія працавалі ў двары па 3 дні на тыдзень. Вышэйшай групай сельскага насельніцтва былі сяляне-слугі, якія выконвалі розныя спец. работы і неслі службу за надзелы зямлі па 2 валокі. Найб. прывілеяванай катэгорыяй сялян-слуг былі вайсковыя — панцырныя і путныя баяры, якія выконвалі кур’ерскую службу, а ў час вайны ішлі на службу з поўным узбраеннем за ўласны кошт. Аграрная рэформа ў дзярж. маёнтках Беларусі была праведзена неадначасова. Ва ўсх. Беларусі і на Палессі яе правядзенне расцягнулася да сярэдзіны 17 ст. На працягу 2-й пал. 16 ст. аграрная рэформа праведзена і ў прыватнаўладальніцкіх маёнтках на захадзе і ў цэнтры Беларусі. Такім чынам, фальваркова-паншчынная сістэма гаспадаркі стала асноўнай. У гаспадарскіх маёнтках даходы ад новай сістэмы гаспадарання павялічыліся ў 3 разы.
Гарады, культура, рэлігія. У 15—16 ст. у эканам. і грамадскім жыцці Беларусі вял. ролю адыгрывалі гарады. У 15 ст. станавіліся гандлёвымі і рамеснымі цэнтрамі былыя крэпасці, замкі, некат. гаспадарскія і панскія двары. Яны ўсё болей адыгрывалі ролю і фінансавых асяродкаў. Вярх. ўлада была зацікаўлена ў развіцці гарадоў, бо яны прыносілі ў дзярж. скарб больш грашовых прыбыткаў, чым скарб атрымліваў ад жыхароў сельскай мясцовасці. У 15—16 ст. ствараліся і мястэчкі — невял. паселішчы гар. тыпу, дзе таксама развіваліся гандаль і рамёствы, але ў меншай ступені, чым у гарадах. Гараджане, асабліва ў мястэчках, займаліся і сельскай гаспадаркай. Жыхары гарадоў і мястэчак вылучаліся з навакольнага насельніцтва сваім юрыд. становішчам — яны былі вольнымі людзьмі, мелі правы мяшчан. Мяшчане дамагаліся выхаду з-пад юрысдыкцыі велікакняжацкай адміністрацыі і стварэння сваёй сістэмы самакіравання і суда. Гэта было замацавана ўвядзеннем у большасці гарадоў і мястэчак самакіравання паводле магдэбургскага права. Значная частка гарадоў і мястэчак утварылася ў прыватнаўладальніцкіх латыфундыях і маёнтках. Вышэйшай уладай у такіх гарадах быў уладальнік горада. Значная частка прыватнаўладальніцкіх гарадоў таксама атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права. Нягледзячы на асабістую свабоду, мяшчане знаходзіліся ў сістэме феад. грамадства, феад. дзяржавы, выконвалі дзярж. павіннасці, а ў прыватнаўладальніцкіх гарадах — павіннасці і падаткі на карысць уладальніка горада. Гарадам і мястэчкам перадаваліся ў «вечнае» карыстанне і с.-г. землі. Гарады былі і асяродкамі культуры.
З-за больш высокага ўзроўню эканам. і паліт. фактараў у развіцці бел. зямель у першыя стагоддзі існавання ВКЛ вядучую ролю тут адыгрывала бел. («руская») культура. На рэліг. жыццё і на культуру ў гэты перыяд мела пэўны ўплыў візантыйская культура. З канца 14 ст. разам з увядзеннем каталіцтва ў літ. землях пачынаецца і заходнееўрапейскі ўплыў на развіццё бел. культуры. На бел. мове ў ВКЛ вялося дзярж. справаводства і судаводства, выдаваліся граматы, прывілеі, статуты, пастановы соймаў і паноў-рады, ствараліся летапісы, хронікі і маст. творы. Сярод пісараў велікакняжацкай канцылярыі і павятовых органаў улады і судоў пераважалі прадстаўнікі мясцовага насельніцтва, што спрыяла развіццю бел. мовы і ў літ. землях; паўсюдна пратаколы гар. рад пісаліся па-беларуску (нават у Жамойці). Пры буйных манастырах дзейнічалі рукапісныя майстэрні (скрыпторыі), цэнтры кніжнай пісьменнасці. Такімі ж асяродкамі пісьменства былі двары магнатаў. Пры манастырах існавалі бібліятэкі. Моладзь з ВКЛ з канца 15 ст. накіроўвалася на вучобу ў Кракаўскі і інш. ун-ты ў Еўропе.
У час агульнага ўздыму культуры ў Зах. Еўропе — Рэнесансу — значны рост попыту ў ведах абумовіў і бел.Адраджэнне 16 ст. Заснавальнікам бел. кнігадрукавання быў выдатны гуманіст і асветнік Ф.Скарына. У 1517—19 ён выдаў у Празе Псалтыр і 22 кнігі Старога запавету Бібліі. У 1522 Скарына заснаваў першую ва Усх. Еўропе друкарню ў Вільні і выдаў «Малую падарожную кніжку», а ў 1525 — «Апостал». Яго традыцыі развіў С.Будны, дзеяч Рэфармацыі, адзін з заснавальнікаў Нясвіжскай друкарні, які ў 1560-х г. выдаў на бел. мове першыя навучальныя і палемічныя творы. Дзеячы Рэфармацыі заснавалі друкарні ў Брэсце, Нясвіжы, Вільні і інш. гарадах, выдалі дзесяткі кніг, у т. л. «Брэсцкую Біблію» (1563).
У гэты час узніклі лацінамоўная паэма Яна Вісліцкага «Пруская вайна» з апісаннем перамогі пад Грунвальдам (1516), паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» (1523). Неўзабаве пасля Аршанскай бітвы 1514 узнікла летапісная «Пахвала гетману Канстанціну Астрожскаму».
У 14—1-й пал. 16 ст.асн. тыпам манументальных збудаванняў на Беларусі былі замкі. Іх размяшчалі на натуральных узвышшах (Навагрудскі замак, Гродзенскі Стары замак). Напачатку замкі былі драўляныя, з 15 ст. драўляныя сцены замяняліся мураванымі. Некат. замкі адразу будавалі мураванымі (Крэўскі замак, Лідскі замак). У 15—16 ст. пашырылася будаўніцтва драўляных і мураваных прыватнаўладальніцкіх замкаў. Найвышэйшым дасягненнем абарончага дойлідства Беларусі стаў Мірскі замак магнатаў Іллінічаў. У выяўленчым мастацтве пераважаў іканапіс, а з 16 ст. пашырыўся партрэтны жанр. У 1520-х г. намалявана першая батальная карціна «Бітва пад Оршай». Развіваліся драўляная разьба і скульптура.
Рэліг. жыццё ў ВКЛ у 13 — сярэдзіне 16 ст. ўскладнілася. Бел. насельніцтва ВКЛ было праваслаўным з пэўнымі традыцыямі. Літоўцы былі язычнікамі да 1387, калі ў раёне Вільні яны былі ахрышчаны паводле каталіцкага абраду; іх хрышчэнне ў Жамойці працягвалася і ў 1-й пал. 15 ст. У 13—14 ст. шмат хто з князёў літ. паходжання прыняў праваслаўе. Правасл. царква на Беларусі захоўвала прывілеяванае становішча да канца 14 ст. Пасля Крэўскай уніі 1385 прывілеяванае становішча ў ВКЛ пачаў займаць каталіцкі касцёл. Паступова каталіцтва пашырала свой уплыў на зах. раёны Беларусі. Аднак і правасл. царква захоўвала свае пазіцыі ў гэтым рэгіёне. Так, імператарскі пасол З.Герберштэйн у 1517 адзначаў, што ў сталіцы ВКЛ Вільні «храмаў рускіх значна больш, чым рымскай канфесіі». На працягу 1387—1550 на тэр. Віленскай дыяцэзіі (біскупства) было заснавана 259 парафій, у т. л. 93 — на бел. землях. Размяшчаліся яны пераважна на захадзе Беларусі, да лініі Браслаў—Паставы—Будслаў—Менск—Нясвіж—Пінск. На ўсход ад гэтай лініі да сярэдзіны 16 ст. існавалі адзінкавыя касцёлы (Полацк, Віцебск, Абольцы, Гайна, Слуцк). Правасл. царква працягвала панаваць у цэнтры і на ўсходзе Беларусі. Ва ўсх. раёнах (Магілёў, Мсціслаў, Орша) касцёлаў увогуле не было да пач. 17 ст. У 1550—60-х г. на Беларусі пачала пашырацца Рэфармацыя, у асноўным кальвінізм.
Лівонская вайна 1558—83. Люблінская унія 1569. Вял. ўплыў на далейшы лёс Беларусі зрабіла Лівонская вайна 1558—83. Рас. цар Іван IV намагаўся далучыць да Расіі Лівонію, атрымаць новых прыгонных сялян і гарады на Балтыйскім моры для гандлю з Еўропай. Паводле дагавора з магістрам ад 31.8.1559 Лівонскі ордэн пераходзіў пад пратэктарат Жыгімонта Аўгуста, да дагавора далучаўся і рыжскі арцыбіскуп. Паколькі пазіцыя Польшчы ў лівонскім пытанні была асцярожнай, ВКЛ уступіла ў вайну з Іванам IV без саюзніка. У 1562 ваенныя дзеянні адбываліся ўжо на тэр. Беларусі. У пач. 1563 цар з гал. сіламі рас. войска асадзіў Полацк. Невял. гарнізон 2 тыдні адбіваў атакі, але вымушаны быў капітуляваць. Далейшыя ваен. дзеянні на Беларусі адбываліся на поўдзень ад Полацка, аднак вял. гарадоў царскаму войску захапіць не ўдалося. 26.1.1564 10-тысячнае (паводле інш. звестак 4-тысячнае) войска вял. гетмана ВКЛ М.Радзівіла Рудога разбіла 30-тысячнае войска князя І.Шуйскага на Чашніцкіх палях на р. Ула. Праз некалькі дзён атрымана перамога каля Оршы. Улетку 1564 войскі Івана IV мелі поспехі ў раёне Мсціслава, Крычава і Магілёва. У адказ войска ВКЛ зрабіла ў 1565 рэйды пад Вялікія Лукі і Смаленск. На заваяванай тэрыторыі паводле загаду Івана IV пабудаваны замкі Усвят, Ула, Сокал, Суша і інш. У 1567 ваен. дзеянні аднавіліся, у ліпені 2-тысячны конны атрад польнага гетмана ВКЛ Р.Ф.Сангушкі разграміў лагер маскоўскіх войск пад Чашнікамі (9 тыс.чал.), у верасні ён разбіў 9-тысячнае маскоўскае войска на маршы, у верасні 1568 штурмам узяў замак Ула, а віцебскія казакі на чале з С.Бірулем спалілі замкі Усвят і Веліж. У адказ рас. войскі спрабавалі ўзяць Віцебск, але толькі спалілі гар. прадмесці. Ход вайны паказаў, што аднаму ВКЛ без саюзнікаў не перамагчы такую моцную дзяржаву, як Расія. Шляхта, ратуючы сваю краіну і свае маёнткі, на палявым сойме каля Віцебска 13.9.1952 прыняла акт і накіравала яго вял. князю з просьбай заключыць новую дзярж. унію з Польшчай. Яна намагалася мець агульныя соймы з Польшчай, сумесна з польскай шляхтай выбіраць караля (ён жа вял. князь літоўскі), а галоўнае — карыстацца аднолькавымі правамі і разам змагацца з ворагам. Супраць уніі з Польшчай выступіла асн. частка магнатаў на чале з віленскім ваяводам, канцлерам і маршалкам земскім М.Радзівілам Чорным, якая не хацела страціць свае паліт. пазіцыі і свае грамадскія прывілеі. Пытанне аб уніі разглядалася на соймах Віленскім 1563, Варшаўскім 1563—64, Бельскім 1564, Берасцейскім 1566, на палявым сойме ў Лебедзеве. У час падрыхтоўкі да уніі быў прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага 1566, які замацаваў новы адм.-тэр. падзел дзяржавы, новую сістэму судоў, пашырыў правы шляхты.
1.7.1569 на сумесным сойме ў Любліне асобна дэпутатамі Польскага сойма і сойма ВКЛ быў прыняты акт аб уніі (гл.Люблінская унія 1569), паводле якога ўрачыста абвяшчалася аб’яднанне на аснове роўнасці Польшчы (Кароны) і ВКЛ (Літвы, або Княства) у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. На чале дзяржавы быў кароль польскі (ён жа вял. князь літоўскі), якога выбірала пажыццёва шляхта «абодвух народаў». Ствараўся агульны для ўсёй дзяржавы магнацка-шляхецкі сойм з 2 палат: Сената (магнаты, прадстаўнікі цэнтр. і мясц. адміністрацыі, вярхі каталіцкай царквы) і Пасольскай Ізбы, у якую выбіраліся па 2 паслы ад кожнага павета. Сойм прымаў асобныя законы для Польшчы і ВКЛ. Абедзве дзяржавы захоўвалі аўтаномію ва ўнутр. справах, асобныя дзярж. адміністрацыі, войскі, скарб і права эмісіі аднолькавай манеты, адм. і судовы апарат, свае законы і мытную сістэму. Кожная краіна мела сваю дзярж. мову: Польшча — лацінскую, ВКЛ — беларускую (у крыніцах — «рускую»). Асобным актам 3.8.1569 Курляндыя была абвешчана васалам Польшчы і ВКЛ, Ліфляндыя — іх сумесным уладаннем (кандамініумам). У час Люблінскага сойма 1569 шляхта ўкр. ваяводстваў і Падляшскага ваяв. добраахвотна прыняла акты аб далучэнні сваіх ваяводстваў да Польшчы. Калі шляхта Кіеўскага ваяв. вырашала пытанне аб выхадзе са складу ВКЛ і далучэнні да Польшчы, соймік Мазырскага пав. не згадзіўся на гэта і пакінуў павет у складзе ВКЛ, далучыўшы яго да Менскага ваяв. Люблінская унія была кампрамісам шляхты Польшчы і ВКЛ, у выніку якога стваралася больш моцная федэратыўная дзяржава. Адной з гал. прычын паліт. збліжэння ВКЛ і Польшчы была ўсё больш небяспечная для ВКЛ палітыка ўсх. суседа, пастаянны націск з яго боку, серыя войнаў канца 15—16 ст. Усё гэта скіроўвала інтарэсы Польшчы на ўсход, каб абараніць свайго пастаяннага саюзніка. Люблінская унія ўмацоўвала паліт. еднасць абедзвюх дзяржаў, узмацніла працэсы іх эканам., паліт. і культ. збліжэння, узмацніла ўплыў еўрапейскай культуры на бел. землі.
Органы ўлады, гаспадарка і культура ў 2-й пал. 16—18 ст. Вышэйшым органам улады ў Рэчы Паспалітай быў сойм, які складаўся з Сената і Пасольскай Ізбы. Кароль польскі (ён жа вял. князь літоўскі, рускі і жамойцкі), які выбіраўся соймам пажыццёва, лічыўся таксама ў складзе сойма як асобная юрыд. персона. Соймы звычайныя і надзвычайныя склікаліся каралём. Для выбрання новага караля прымас — галава каталіцкай царквы — склікаў соймы: канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі пасад, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатам; элекцыйны (выбарчы), на якім заключалася пагадненне аб умовах выбрання і праводзіліся выбары; каранацыйны, у час якога кароль каранаваўся і прыносіў прысягу захоўваць права і ўмовы пагаднення. Пры абранні на каралеўскі пасад у 1573 Генрыка Валезы былі прыняты агульнадзярж. акты — Пакта канвента і Генрыкавы артыкулы. Пакта канвента заключаліся паміж шляхтай і новаабраным каралём пры кожным канкрэтным выбары. Генрыкавы артыкулы былі агульнадзярж. актам з 18 пунктаў, якія абмяжоўвалі ўладу караля ўвогуле. Кароль абавязваўся кіраваць дзяржавай без спадчыннага замацавання трона, склікаць кожныя 2 гады сойм, правіць разам з радай з 18 сенатараў, без згоды сойма не абвяшчаць вайну і не заключаць мір, не ўводзіць новых падаткаў і інш. Пры парушэнні каралём гэтых артыкулаў шляхта мела права адмаўляцца ад паслушэнства яму, склікаць канфедэрацыі і са зброяй у руках адстойваць свае правы. 28.1.1573 на канвакацыйным сойме быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі, паводле якога абвяшчалася рэлігійная талерантнасць у дзяржаве ў адносінах да ўсіх веравызнанняў. З сярэдзіны 17 ст. на соймах уведзена правіла аднагалоснага прыняцця законаў і пастаноў («ліберум вета»), Заява хоць аднаго дэпутата аб яго нязгодзе з праектам закона была ўмовай непрыняцця яго, а сойм распускаўся. Толькі ў час канфедэрацый ці соймаў, якія абвяшчалі сябе канфедэрацыйнымі, законы і пастановы прымаліся большасцю галасоў. У паветах дзейнічалі павятовыя соймікі, на якіх шляхта прымала рашэнні як адносна спраў свайго павета, так і агульнадзяржаўных. Соймік выбіраў па 2 паслы (дэпутаты) на соймы. Аднак шляхце не забаранялася прымаць удзел і ў пасяджэннях сойма. Рашэнні на сойміках спачатку таксама прымаліся аднагалосна, аднак ужо з 1613 па некат. пытаннях прымаліся большасцю галасоў, а ў 18 ст. прымаліся і аднагалосна, і большасцю галасоў. Падчас бескаралеўя і адсутнасці соймаў (гал. чынам з-за іх зрыву) соймікі вырашалі дзярж. пытанні, у т. л. фінансавыя. У 2-й пал. 17—18 ст. усё большае значэнне ў кіраванні вайсковымі і фінансавымі справамі дзяржавы набывалі павятовыя соймікі, якім было перададзена права збіраць некат. падаткі і распараджацца імі, а таксама назначаць новыя падаткі. Соймікі прысвойвалі сабе функцыі заканадаўчай і судовай улады, давалі сваім дэпутатам на сойм інструкцыі, якіх трэба было прытрымлівацца, а потым даваць справаздачу. Кароль польскі і вял. князь літоўскі Жыгімонт III Ваза, абраны на трон 29.1.1588, каб атрымаць падтрымку магнатаў і шляхты ВКЛ, выдаў у Кракаве прывілей, якім зацвярджаў трэці Статут ВКЛ. Статут 1588 захаваў усе юрыд. нормы, якія падкрэслівалі самастойнасць ВКЛ. У артыкуле 12 забаранялася даваць пасады ў дзяржаве і маёнткі чужаземцам, у т. л. польскай шляхце, якая не мела права атрымліваць зямлю нават у якасці падарунка. Статут ВКЛ быў надрукаваны на бел. мове. Ён меў 14 раздзелаў і 487 артыкулаў, у якіх выкладзены нормы дзярж., грамадзянскага, сямейна-шлюбнага, зямельнага, саслоўнага і крымінальнага права, а таксама судаводства. Дзейнічаў Статут ВКЛ 1588 і пасля таго, як Беларусь і Літва былі ўключаны ў склад Рас. імперыі. Толькі ў 1831 дзейнасць Статута была спынена ў Віцебскай і Магілёўскай губ., указам Мікалая I ад 25.6.1840 ён скасаваны ў Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губ., Беластоцкай вобл. і губернях Правабярэжнай Украіны.
У 2-й пал. 16 ст. на Беларусі пашырылася Рэфармацыя ў яе розных плынях. Да Рэфармацыі далучыліся магнацкія і шляхецкія сем’і, частка гараджан. Пераважная большасць прыхільнікаў Рэфармацыі належала да кальвіністаў. Узначальвалі Рэфармацыю ў 16 і 17 ст. прадстаўнікі роду Радзівілаў (у 2-й пал. 16 ст. М.Радзівіл Чорны і М.Радзівіл Руды, а ў 17 ст. — Я. і Б. Радзівілы). У сувязі з наступам контррэфармацыі ў канцы 16 — пач. 17 ст. большасць магнатаў, шляхты і мяшчан, пакінула рэфармацкія суполкі і перайшла ў каталіцтва (і былыя католікі, і былыя праваслаўныя). У 17—18 ст. прыхільнікі Рэфармацыі складалі нязначную меншасць вернікаў. Рэлігійную сітуацыю на Беларусі рэзка змяніла абвяшчэнне 9.10.1596 Брэсцкай уніі — акта пра арганізацыйнае аб’яднанне на тэр. Рэчы Паспалітай правасл. царквы з каталіцкай. Брэсцкая унія была праведзена на аснове ўзаемных уступак: прызнавалася вяршэнства папы рымскага, у царк. догматах зыходжанне Святога Духа не толькі ад Бога-Айца, але і ад Бога-Сына (каталіцкі догмат), у той жа час захоўваліся ўсе правасл. абрады, богаслужэнне і казанні на царкоўнаслав. (потым на бел.) мове. Унію прыняла значная частка правасл. насельніцтва Беларусі, але ў некат. раёнах яна не замацавалася (Слуцкае княства, наваколле Пінска і Магілёва). Супраціўленне царкоўнай уніі часта прымала актыўныя формы (забойства полацкага архіепіскапа І.Кунцэвіча ў 1623). Рэліг. канфлікты мелі месца і ў інш. гарадах Беларусі. Паступова уніяцкая царква на Беларусі ахапіла сваёй дзейнасцю шырокія масы гар. і асабліва сельскага насельніцтва. Вернікі уніяцкай царквы ў канцы 18 ст. складалі 75% насельніцтва Беларусі (у вёсцы 80%), праваслаўнымі заставалася 6,5% насельніцтва. Каталіцкая царква займала прывілеяванае становішча.
У сельскай гаспадарцы Беларусі адбыліся значныя змены. У 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. аграрная рэформа (валочная памера) была праведзена ва ўладаннях магнатаў і шляхты Літвы, зах. і цэнтр. Беларусі. Стварэнне фальваркаў суправаджалася ўзбуйненнем вёсак, іх перапланіроўкай і наразаннем сялянам валочных надзелаў. Пашыраўся 3-польны севазварот, павялічылася ўраджайнасць. Сяляне паводле павіннасцей падзяляліся на 2 асн. катэгорыі: цяглых і асадных сялян. У час ваенных дзеянняў сярэдзіны 17 ст. гаспадарка Беларусі была разбурана. Для яе аднаўлення ў 2-й пал. 17—1-й пал. 18 ст. феадалы, пераважна ў каралеўскіх маёнтках, пераводзілі значную частку сялян з паншчыны на грашовы чынш. У магнацкіх маёнтках паншчына ў асноўным захоўвалася. Да сярэдзіны 18 ст.сял. гаспадарка дасягнула некаторых поспехаў у развіцці агратэхнікі, павысілася ўраджайнасць, павялічылася пагалоўе свойскай жывёлы. Пашырыўся ўнутраны рынак, развіваліся таварна-грашовыя адносіны. Усё гэта адбілася на дзярж. палітыцы пашырэння фальварковай гаспадаркі ў каралеўскіх эканоміях (рэформа А.Тызенгаўза).
Зрухі адбыліся і ў гар. жыцці. Замацавалася сістэма гар. самакіравання паводле магдэбургскага права, цэхавая сістэма, кірмашы і гандл. традыцыі. Гарады і ў пэўнай ступені буйныя мястэчкі выконвалі эканам., адм. і вайсковую функцыі, былі культ. і рэліг. цэнтрамі. У сярэдзіне 17 ст. на Беларусі было 42 гарады і 425 мястэчак. У 18 ст. — 50 гарадоў, з іх 25 прыватнаўладальніцкіх. У час войнаў сярэдзіны 17 і пач. 18 ст. большасць гарадоў і мястэчак разбурана і прыйшла ў заняпад. У 18 ст. гарады і мястэчкі аднаўляліся. Уздым гаспадаркі гарадоў Беларусі прыпадае на 2-ю пал. 18 ст.
Бел. культурнае адраджэнне ў 16 ст. абумоўлена бел. дзяржаўнасцю, культ. сувязямі з Зах. Еўропай, гуманістычным светапоглядам дзеячаў культуры Беларусі. Новы ўздым у культ. і грамадска-паліт. жыцці быў звязаны з рэфармацыйным рухам 2-й пал. 16 ст. Высокага ўзроўню дасягнула кнігадрукаванне. Паслядоўнікамі Скарыны былі Будны, І.Фёдараў, П.Мсціславец. Друкарні дзейнічалі ў Брэсце, Нясвіжы, Вільні, Заблудаве, Еўі, Куцейне, Магілёве. Вял. ўклад у развіццё бел. культуры зрабілі В.Цяпінскі, П.Зізаній, Мамонічы, М.Сматрыцкі, Вашчанкі і інш. Вышэйшай навуч. установай у ВКЛ была Віленская акадэмія, заснаваная ў 1578. На Беларусі існавала сетка сярэдніх навуч. устаноў езуітаў з высокім узроўнем навучання. У 18 ст. ўзніклі піярскія вучылішчы, у 1773 пачала дзейнасць Адукацыйная камісія з сеткай дзярж. школ у кожным павеце. Развівалася музычнае мастацтва. Падрыхтоўка спевакоў вялася ў манастырскіх і брацкіх школах. З 17 ст. пры калегіумах і дварах магнатаў існавалі капэлы, якія складаліся з аркестра і групы вакалістаў. Яны суправаджалі тэатральныя спектаклі, балі, рэліг. службы, вайсковыя парады. У 18 ст. ў прыватнаўладальніцкіх гарадах існавалі прыдворныя тэатры з балетнымі трупамі. У 16—18 ст. дзейнічалі школьныя тэатры. Магнацкія замкі і рэзідэнцыі ператварыліся ў палацава-замкавыя ансамблі. У выяўл. мастацтве пашырыліся партрэтны і батальны жанры. Дасягнулі росквіту драўляная разьба і скульптура. У 18 ст. на мануфактурных прадпрыемствах выраблялі унікальныя ўзоры прыкладнога мастацтва — шпалеры, слуцкія паясы, вырабы са шкла (Урэцкая і Налібоцкая мануфактуры) і інш.
Палітычнае развіццё ў 2-й пал. 16—1-й пал.17 ст. Пасля Люблінскай уніі 1569 бел. землі амаль цалкам засталіся ў складзе ВКЛ і падзялялі лёс гэтай дзяржавы. Пасля адм.-тэр. рэформы 1565—66 і Люблінскай уніі ў складзе ВКЛ на бел. землях засталіся: Віленскае ваяв. з паветамі Ашмянскім, Браслаўскім, Лідскім і часткай Віленскага; Гродзенскі пав. Троцкага ваяв.; Полацкае ваяв., Навагрудскае ваяв. з паветамі Ваўкавыскім, Слонімскім і Навагрудскім, у склад якога ўваходзіла і Слуцкае княства (у 1791 пераўтворана ў Случарэцкі пав.); Віцебскае ваяв. з Віцебскім і Аршанскім пав.; Брэсцкае ваяв. з Брэсцкім і Пінскім пав.; Мсціслаўскае ваяв.; Мінскае ваяв. з Мінскім, Мазырскім і Рэчыцкім пав. У 1611—67 існавала Смаленскае ваяв. са Смаленскім і Старадубскім пав., але паводле перамір’я 1667 яно адышло да Расіі. (Шляхце, што выехала са Смаленскага ваяв., на бел.-літ. памежжы былі дадзены маёнткі; Смаленскае ваяв. і 2 яго паветы фармальна існавалі на тэр. Віленскага, 2 яго павятовыя соймікі выбіралі ў сойм па 2 дэпутаты.).
Пасля нядоўгага панавання караля польскага і вял. князя літоўскага Генрыка Валезы [1574] новым каралём і вял. князем выбраны князь Трансільваніі Стафан Баторый [1576—86]. Выкарыстаўшы нестабільнасць паліт. становішча ў Рэчы Паспалітай, цар Іван IV пачаў наступленне ў Лівоніі, і яго войскі занялі тэр. ад Дынабурга (цяпер Даўгаўпілс) да Рыгі. У ліп. 1579 40-тысячнае польскае і бел.-літ. войска Стафана Баторыя разам з венгерскімі і нямецкімі наёмнікамі рушыла да Полацка. Перадавыя бел.-літ. атрады пад камандаваннем вял. гетмана М.Радзівіла Рудога занялі замкі Казяны, Сітна і Краснае; пасля 26-дзённай аблогі 30.8.1579 вызвалены Полацк, 4 вер. ўзята крэпасць Сокал, праз месяц — Суша. У наступную кампанію 1580 войскі Стафана Баторыя занялі Усвят, Веліж, Вялікія Лукі, Невель, Завалочча, Езярышча, Холм і Старую Русу. У 1581 у адказ рас. войскі спустошылі ваколіцы Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова, Магілёва і Мсціслава. 26.8.1581 войскі Стафана Баторыя асадзілі Пскоў, але аблога не дала вынікаў. 15.1.1582 Рэч Паспалітая і Расія падпісалі Ям-Запольскае перамір’е на 10 гадоў, паводле якога Расія адмаўлялася ад Лівоніі, Полацкай зямлі і Веліжа, а Рэч Паспалітая вяртала ёй заваяваныя гарады на рас. тэрыторыі.
Пасля смерці Стафана Баторыя польскім каралём і вял. князем літоўскім выбраны шведскі каралевіч Жыгімонт Ш Ваза [1587—1632], які імкнуўся атрымаць падтрымку літ.-бел. магнатаў і шляхты. 28.1.1588 ён выдаў прывілей, якім зацвярджаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Пасля смерці свайго бацькі (1592) Жыгімонт заняў і шведскі трон. У сваёй палітыцы ён намагаўся знішчыць у Рэчы Паспалітай Рэфармацыю і вярнуць былыя пазіцыі каталіцкаму касцёлу пры падтрымцы ордэна езуітаў. У час абвяшчэння Брэсцкай уніі 1596 Жыгімонт падтрымаў іерархію і царкоўны сабор уніяцкай царквы. Як шчыры католік, Жыгімонт усяляк падтрымліваў ідэю царкоўнай уніі і дапамагаў ажыццяўляць яе, але як палітык і кіраўнік дзяржавы вымушаны быў лічыцца з рэальным становішчам у краіне і за яе межамі, таму ён далучыўся да пастаноў соймаў Рэчы Паспалітай 1609, 1618 і 1631, якія гарантавалі правы праваслаўных. Выступаючы супраць абсалютысцкіх планаў караля-католіка, шведскія дваране-пратэстанты на сойме пазбавілі Жыгімонта трона і каралём Швецыі абвясцілі яго дзядзьку Карла. З-за намаганняў Жыгімонта Вазы вярнуць шведскі трон у 1600 пачалася вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй, якая цягнулася да 1629.
У пач. 17 ст. кароль захапіўся новым планам, прапанаваным групай магнатаў і шляхты, — далучыць Маскоўскую дзяржаву да Рэчы Паспалітай у якасці члена федэрацыі або заключыць саюз з царом, якім меў быць каралевіч польскі. З гэтай мэтай кароль разам з магнатамі і шляхтай падтрымалі Лжэдзмітрыя I і Лжэдзмітрыя II, але калі апошняму не ўдалося захапіць Маскву, Жыгімонт пачаў рыхтавацца да вайны. У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18 польскае і літ. войска, разбіўшы 4.7.1610 каля Клушына рас.-шведскае войска, падышло да Масквы, дзе адбыўся пераварот, і сын Жыгімонта каралевіч Уладзіслаў быў абвешчаны рас. царом. Польскае і літ. войска заняло Маскву. Жыгімонт не адпусціў сына ў Расію, бо схіляўся да дзярж. уніі Рэчы Паспалітай з Расіяй. 22—26.10.1612 другое апалчэнне падкіраўніцтвам К.Мініна і Дз.Пажарскага вызваліла Маскву, а ў лют. 1613 земскі сабор выбраў на царскі трон Міхаіла Фёдаравіча Раманава. У 1617—18 каралевіч Уладзіслаў, які меў тытул цара маскоўскага і ўсяе Русі, сам узначаліў паход на Маскву, рас. ваяводы здавалі яму гарады «на імя царскае», але вычарпаныя баявыя рэсурсы і вял. страты ў людзях прымусілі абодва бакі пайсці на перагаворы. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 да ВКЛ адышлі землі Смаленшчыны з гарадамі Смаленск, Белая, Дарагабуж, Сярпейск, Рослаўль, Старадуб і Трубчэўск, а да Польшчы — Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі і Северская Украіна. Каралевіч Уладзіслаў захаваў тытул рас. цара, але і Міхаіл Раманаў застаўся на троне.
Пасля смерці Жыгімонта Вазы польскім каралём і вял.кн. літоўскім выбраны яго сын Уладзіслаў IV Ваза [1632—48]. Яшчэ да абрання караля, выкарыстаўшы міжуладдзе ў Рэчы Паспалітай, рас. цар Міхаіл Фёдаравіч пачаў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34. Рас. войскі асадзілі Смаленск, але горад вытрымаў аблогу. Рас. войска было акружана польскім і бел.-літ. войскамі, якія ўзначальваў кароль Уладзіслаў, і капітулявала. Палянаўскі мір 1634 пацвердзіў умовы Дэулінскага перамір’я пра пераход Смаленскага ваяв. ў склад ВКЛ. Кароль Уладзіслаў вымушаны быў адмовіцца ад тытула рас. цара і вярнуў крыжацалавальную грамату масквічоў 1610 аб выбранні яго царом.
У канцы 16 — пач. 17 ст. ўскладнілася становішча на Украіне. Інкарпарацыя ўкр. ваяводстваў Польшчай стварыла магчымасць для пранікнення на Украіну польскай шляхты і каталіцкага духавенства, што прывяло да запрыгоньвання дзесяткаў і соцень тысяч укр. сялян, узмацнення нац. прыгнёту і рэліг. супярэчнасцей. Няўстойлівая пазіцыя іерархаў правасл. царквы садзейнічала канфрантацыі, асабліва з боку казацтва, якое было абмежавана ў правах і хацела пазбавіцца кантролю з боку польскіх улад. У канцы 16 ст. адбыўся шэраг казацкіх выступленняў і паўстанняў, да якіх далучаліся найб. актыўныя і вольналюбівыя сяляне. Казакі выступалі як абаронцы «простага народу» («людзей паспалітых») — сялян і гараджан. Адным з найбольшых антыфеад. казацка-сял. выступленняў на Украіне і на паўд.-ўсх. Беларусі было Налівайкі паўстанне 1594—96. Адступаючы пад націскам 7-тысячнага войска рэестравых (запісаных на каралеўскую службу) казакоў, паўстанцы адышлі на Палессе, дзе да іх далучыліся мясц. сяляне, мяшчане і дробная шляхта, захапілі Петрыкаў і Слуцк. Пасля паражэння пад Капылём 2-тысячны атрад казакоў і сялян заняў Магілёў, але пасля Буйніцкай бітвы 1595 паўстанцы зноў адступілі на Палессе і праз Тураў і Пінск адышлі на Валынь.
У апошнія гады жыцця Уладзіслаў Ваза распрацоўваў планы вял. вайны супраць Турцыі і Крымскага ханства, войскі якіх рабілі набегі на ўкр. і польскія землі. Ён разлічваў на саюз з Расіяй і на ўкр. казацтва, але гэта выклікала незадавальненне магнатаў і заможнай шляхты. Уладзіслаў вымушаны быў адмовіцца ад планаў вайны з Турцыяй. Казакі тым часам працягвалі рыхтавацца да вайны, толькі супраць польскай шляхты. У студз. 1648 гетманам запарожскага войска быў выбраны Б.Хмяльніцкі, які заключыў саюзны дагавор з крымскім ханам і на чале казацкага войска і 4-тысячнага атрада крымскіх татараў разграміў польскія войскі каля Жоўтых Водаў і Корсуня, што стала сігналам для нар. паўстання ва ўсх. і цэнтр. частках Украіны. Пачалася антыфеадальная вайна 1648—51. 20.5.1648 памёр кароль Уладзіслаў. Скарыстаўшы перыяд міжуладдзя, казацкія войскі занялі ўсю Левабярэжную Украіну і Кіеў. 20.11.1648 каралём і вял. князем літоўскім быў выбраны малодшы брат Уладзіслава Ян II Казімір [1648—68], які заключыў з Хмяльніцкім перамір’е.
У дачыненні да Беларусі ў Хмяльніцкага былі асобныя планы. Ён хацеў адцягнуць ад наступлення на Украіну войскі Рэчы Паспалітай і звязаць іх ваен. дзеяннямі на тэр. Беларусі, а пры спрыяльнай сітуацыі далучыць частку Беларусі (асабліва Палессе і Падняпроўе) да Украіны. Улетку 1648 на поўдні Беларусі з’явіліся казацкія загоны (атрады) Галавацкага, А.Нябабы, Крывашапкі, Гаркушы, Міхненкі, Паддубскага і інш., якія рабавалі панскія маёнткі, касцёлы і кляштары, знішчалі фінансавыя дакументы, забівалі каталіцкіх святароў і манахаў. Да казакоў далучаліся сяляне і частка гараджан. Паўстанцы захапілі Гомель, Лоеў, Брагін, Мазыр, Тураў, Пінск, Бабруйск. У канцы 1648 у раёне Брэста сабралася войска пад камандаваннем гетмана польнага Я.Радзівіла, якое, рухаючыся ўздоўж Прыпяці на ўсход, авалодала Туравам, Мазыром, Бабруйскам, Рэчыцай. Вясной 1649 на Беларусь былі накіраваны новыя казацкія атрады Галоты, Падбайлы, Гаркушы, цераз Дняпро пераправіўся вял. казацкі атрад М.Крычэўскага, да якога далучыліся сяляне. З 1.7.1649 аб’яднанае казацка-сял. войска Крычэўскага было акружана, але з вял. стратамі (загінуў сам Крычэўскі) часткова выйшла з аблогі. У 1651 адбыліся паўстанні ў раёнах Мсціслава, Прапойска, Чачэрска і Горваля, якія былі падаўлены ўрадавым войскам, бо на дапамогу ім казацкія атрады ўжо не прыйшлі: Хмяльніцкі ў выніку паражэння заключыў з Польшчай Белацаркоўскі мірны дагавор. У ліп. 1651 войска Я.Радзівіла накіравалася на Украіну, па дарозе каля лоеўскіх перапраў разбіла 15-тысячнае казацкае войска М.Нябабы (сам Нябаба загінуў) і заняло Кіеў.
Вайна 1654—67. У кастр. 1653 земскі сабор у Маскве прыняў пастанову аб далучэнні Левабярэжнай Украіны да Расіі, а ў студз. 1654 Пераяслаўская рада зацвердзіла гэту пастанову. Улетку 1654 пачалася вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Цар Аляксей Міхайлавіч выставіў 80—83 тыс.чал. супраць 10-тысячнага войска ВКЛ. З поўдня на Беларусь наступала 20-тысячнае казацкае войска. У кампанію 1654 рас. войскі занялі Смаленск, Мсціслаў, Шклоў, Оршу, Дуброўну; казакі І.Залатарэнкі занялі Гомель, Чачэрск, Новы Быхаў і аблажылі Стары Быхаў, 24 жн. здаўся Магілёў. На поўначы Беларусі армія В.П.Шарамецева заняла Невель, Полацк, Дзісну, Друю, Усвят, у ліст. 1654 Віцебск. Рас. войскі наступалі таксама ў Інфлянтах і разам з укр. казакамі — на Украіне. У канцы 1654 — пач. 1655 войскі Я.Радзівіла, А.Гансеўскага, П.Сапегі, Е.Глябовіча, С.Аскеркі перайшлі ў наступленне: у снежні 1654 знята аблога Старога Быхава, вызвалены Копысь, Дуброўна і Орша, зроблена спроба заняць Магілёў. Аднак улетку 1655 рас. войска і ўкр. казакі правялі паспяховае наступленне: занялі ўсю цэнтр. і значную частку зах. Беларусі; зноў захапілі Дуброўну, Оршу, Копысь, у ліпені — Свіслач, Барысаў, Мінск, у жніўні — Вільню, Гродна і Коўна, казацкія атрады занялі Прынямонне. Не здолеўшы авалодаць Старым Быхавам і Слуцкам, армія А.М.Трубяцкога рэйдам прайшла па Беларусі, заняла і спаліла Клецк, Ляхавічы, Мыш, Сталовічы, Слонім, Навагрудак, дзе злучылася з казацкім атрадам В.Залатарэнкі і на зваротным шляху спаліла Нясвіж, Капыль, зноў безвынікова імкнулася авалодаць Слуцкам. На поўдні атрад Валконскага захапіў і спаліў Тураў, Давыд-Гарадок, Столін і Пінск.
Улетку 1655 армія шведскага караля Карла X Густава напала на Польшчу і заняла амаль усю яе тэр. (за выключэннем усх. і ўкр. ваяводстваў). Шведскі кароль прапанаваў Аляксею Міхайлавічу план падзелу Рэчы Паспалітай, аддаючы цару тэр. на ўсход ад лініі Слуцк—Мінск—Докшыцы—Дзісна, але цар адмовіўся, бо рас. войскі і без таго займалі бел. і літ. землі. Частка феад. знаці вырашыла захаваць дзяржаўнасць ВКЛ у саюзе са Швецыяй. 20.10.1655 Я.Радзівіл, яго стрыечны брат Б.Радзівіл з вял. групай шляхты (пераважна з Жамойці) заключылі Кейданскі дагавор 1655 аб уніі ВКЛ са Швецыяй, прызнаючы Карла X Густава вял. князем літоўскім. Шляхце і каталіцкаму касцёлу пакідаліся ранейшыя прывілеі. Частка шляхты выказалася за Аляксея Міхайлавіча ў якасці вял. князя літоўскага, частка шляхты працягвала барацьбу з рас. і шведскімі войскамі, выступаючы за захаванне дзярж. уніі з Польшчай. Рыхтуючыся да вайны супраць Швецыі за Прыбалтыку, рас. цар заключыў з Рэччу Паспалітай Віленскае перамір’е 1656.
На захопленай тэр. Беларусі была ўстаноўлена рас. адміністрацыя, у буйныя гарады былі прызначаны рас. ваяводы. Шляхце, якая прысягнула цару, рас. ўрад захаваў маёнткі і саслоўныя правы. Тыя шляхціцы, што аказвалі супраціўленне ці былі ўзяты ў палон, пазбаўляліся маёнткаў. За правасл. царквой захоўваліся ўсе ўладанні і правы. Была забаронена дзейнасць рымска-каталіцкага касцёла і уніяцкай царквы, зачынены касцёлы і кляштары, каталіцкія навуч. ўстановы. Гарады Беларусі, разрабаваныя і абязлюджаныя, атрымалі граматы на дазвол рамесніцка-гандлёвай дзейнасці. У гарадах з магдэбургскім правам на час вайны дазвалялася самакіраванне, але пад кантролем рас. ваявод. Асабліва пагоршылася становішча сялян, бо дваране з рас. войска вывозілі іх у свае маёнткі ў Расіі. Укр. казацкая старшына намагалася далучыць усх. частку Беларусі да Украіны. Казацкія войскі на Беларусі ўзначальваў І.Нячай. Пасля Гадзяцкага дагавора 1658 Нячай з казакамі перайшоў на бок Рэчы Паспалітай і заняў значную частку ўсх. Беларусі (Быхаў, Чавусы, Мсціслаў, Рослаўль і інш.) і некат. паўд. раёны. 14.2.1659 рас. войскі штурмам узялі Стары Быхаў, дзе знаходзіўся апорны пункт казакоў Нячая, і жорстка расправіліся з кіраўнікамі казацкіх атрадаў. Толькі па просьбе новага гетмана Украіны Ю.Хмяльніцкага Нячай быў памілаваны і высланы ў Табольск.
Увосень 1659 на Беларусь была кінута моцная рас. армія пад камандаваннем І.А.Хаванскага, якая ў снежні авалодала Гроднам, 15.1.1660 заняла Брэст, у сак. 1660 аблажыла ўмацаваную крэпасць П.Я.Сапегі — Ляхавічы. Аб’яднанае войска ВКЛпад камандаваннем Сапегі і польскае войска пад камандаваннем С.Чарнецкага ў бітве 28.6.1660 каля Палонкі (Слонімскі пав.) перамаглі армію Хаванскага. 3.7.1660 войскі Сапегі і Чарнецкага занялі Мінск і вызвалілі тэр. на захад ад Бярэзіны. Хаванскі з рэшткамі войска пацярпеў паражэнне каля Чарэі і адступіў у Полацк. 8.10.1660 аб’яднаныя войскі Рэчы Паспалітай сустрэлі каля Чавус рас. войска Ю.А.Далгарукага і не дапусцілі аб’яднання яго з войскамі Хаванскага. 12.2.1661 гараджане Магілёва за адну ноч знішчылі 3-тысячны гарнізон стральцоў, такія ж паўстанні адбыліся ў Дзісне, Себежы, Гомелі і інш. гарадах. 2.12.1661 вызвалена Вільня. Ваен. дзеянні прыпыніліся на 2 гады, бо больш чым палове войска ВКЛ не выплацілі жалавання. Але Расія ўжо не магла скарыстаць сітуацыю. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 Расія захавала Смаленскае ваяв., Левабярэжную Украіну і Кіеў. Вайна 1654—67 была нац. трагедыяй бел. народа. Большасць гарадоў, вёсак і мястэчак была разрабавана і зруйнавана, сельская гаспадарка, рамёствы і гандаль прыйшлі ў заняпад. Колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася напалову (у 1650 на Беларусі жыло 2,9 млн.чал., у 1667—73—1,4 млн.чал.). Найб. скарацілася колькасць насельніцтва ва ўсх. і цэнтр. Беларусі: у Полацкім, Віцебскім, Мсціслаўскім і Мінскім ваяводствах на 60—70%, у Навагрудскім, Брэсцкім і Віленскім ваяводствах на 35—45%. Эканоміка Беларусі апынулася ў стане глыбокага заняпаду.
Палітычнае развіццё ў 2-й пал. 17 — сярэдзіне 18 ст. Расчараваны ў выніках войнаў у час яго панавання і ў марнасці рэфармавання дзярж. ладу Рэчы Паспалітай, кароль Ян II Казімір Ваза ў 1668 адрокся ад трона. Новым польскім каралём і вял. князем літоўскім выбраны Міхал Вішнявецкі [1669—73]. Паводле пастановы сойма 1673, кожны трэці сойм (акрамя тых, што выбіралі караля) збіраўся ў ВКЛ у Гродне. Наступным каралём польскім і вял. князем літоўскім быў выбраны Ян III Сабескі [1674—96], якога падтрымлівалі магнаты і шляхта прафранцузскай арыентацыі. «Вечны мір» 1686 паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй замацаваў дзярж. граніцы і стварыў умовы для сумесных дзеянняў супраць Турцыі і Крымскага ханства. Але 9-ы артыкул гэтага дагавора даваў магчымасць царызму пад выглядам абароны праваслаўя пастаянна ўмешвацца ва ўнутр. справы Рэчы Паспалітай.
У асяроддзі магнатаў усё больш разгаралася барацьба за вярхоўную ўладу ў ВКЛ. Каралеўская ўлада намагалася супрацьпаставіць адну групоўку магнатаў другой. У 1660—1-й пал. 1670-х г. найбольшага паліт. ўплыву на Беларусі дамагліся Пацы — кіраўнікі шляхецкай прааўстрыйскай групоўкі. Пасля выбрання каралём Яна III Сабескага Пацы ўзначалілі апазіцыю каралю. Яны атрымлівалі грашовыя субсідыі ад Аўстрыі і Брандэнбурга, наладзілі сувязі з Расіяй. Кароль жа падтрымаў сем’і Сапегаў і Агінскіх, якія выступалі супраць Пацаў. Гэтае саперніцтва скончылася перамогай Сапегаў (1-я пал. 1680-х г.), якія атрымалі ад Яна III Сабескага высокія пасады ў дзяржаве. Умацаваўшы сваё становішча, Сапегі выступілі супраць караля, маючы намер стаць на чале самастойнай ВКЛ. Аднак у асяроддзі бел. і літ. шляхты расла незадаволенасць усеўладдзем і злоўжываннямі Сапегаў. У 1696 супраць іх пачалася адкрытая барацьба бел. і літ. шляхты. Канфедэрацыйны сойм 29.8.1697 канчаткова ўраўнаваў правы шляхты ВКЛ з правамі шляхты Польшчы. На элекцыйным сойме 1697 ураўнаванне правоў было зацверджана з узмацненнем кантролю шляхты над дзейнасцю вышэйшых службовых асоб у ВКЛ. Адным з пунктаў гэтай пастановы была замена бел. мовы як афіцыйнай у ВКЛ на польскую, але з захаваннем юрыдычнай моцы ранейшых дзярж. актаў на бел. мове. На практыцы кандыдаты на ўсе судовыя пасады павінны былі валодаць бел. мовай, каб дакладна ведаць і тлумачыць ранейшыя дзярж. акты, а таксама розныя дакументы. Аднак увядзенне польскай мовы як афіцыйнай садзейнічала паланізацыі мясцовай шляхты і вярхоў мяшчанства.
Выбраны пры падтрымцы Аўстрыі і Расіі каралём і вял. князем літоўскім Аўгуст II [1697—1706, 1709—33], курфюрст саксонскі, імкнуўся прымірыць варагуючыя бакі. Аднак канфлікт паміж Сапегамі і большай часткай шляхты Беларусі і Літвы на чале з Р.А.Агінскім і Вішнявецкімі набыў характар вайны. У ліст. 1700 пад Алькенікамі (паблізу Вільні) адбылася вырашальная бітва паміж атрадамі Сапегаў і шляхты; войска Сапегаў было разбіта. Аўгуст II скарыстаў гэта, каб умацаваць сваю ўладу ў ВКЛ. Яго прыхільнікі на чале з Агінскім, а таксама праціўнікі Сапегаў — Радзівілы, Пацы і Вішнявецкія, выступілі з праектам выхаду ВКЛ са складу Рэчы Паспалітай і стварэння спадчыннай манархіі для Аўгуста II і яго нашчадкаў. У Беларусь і Літву былі ўведзены саксонскія войскі для «прымірэння бакоў», быццам бы для аховы гэтай тэр. ад шведскіх войск.
У Паўночную вайну 1700—21 Аўгуст II уступіў як курфюрст Саксоніі і як саюзнік Пятра I. Напачатку Рэч Паспалітая не ўдзельнічала ў вайне. У пач. 1702 войскі шведскага караля Карла XII праз Гродна прайшлі ў Польшчу. А ў Беларусі і Літве працягвалася барацьба паміж большай часткай шляхты і Сапегамі, якія перайшлі на бок шведаў. Сапегі арганізавалі казацка-сялянскія атрады, што дзейнічалі ва ўсх. частцы Беларусі (Дуброўна, Галоўчын, Быхаў), пакуль не былі разбіты ў лютым 1702. Прадстаўнікі шляхты ’падпісалі дагавор з Расіяй, паводле якога Пётр I абяцаў ваен. і грашовую дапамогу ВКЛ. Скліканая вясной 1703 генеральная канфедэрацыя ВКЛ абвясціла саюз з Расіяй. Карл XII арганізаваў канфедэрацыю, якая 13.7.1704 выбрала каралём польскім і вял. князем літоўскім пазнанскага ваяводу Станіслава Ляшчынскага. Увосень 1704 60-тысячная рас. армія пад камандаваннем А.І.Рапніна ўвайшла ў Беларусь, да лета 1705 частка арміі заняла Гродна, другая частка — раёны Мінска і Слуцка. Карл XII вярнуўся з Польшчы на Беларусь і аблажыў Гродна, але рас. войску ў сак. 1706 удалося вырвацца і праз Брэст адысці ў Кіеў. Шведскае войска разам з атрадамі К.Я.П.Сапегі прайшло па цэнтр. Беларусі, руйнуючы маёнткі шляхты. Пацярпеўшы паражэнне, Аўгуст II паводле ўмоў Альтранштацкага дагавора 1706 адмовіўся ад кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, на бок якога перайшлі Радзівілы, Пацы, Вішнявецкія і частка шляхты. Аднак Сандамірская канфедэрацыя ў Польшчы і генеральная канфедэрацыя ВКЛ не прызналі гэтага дагавора, іх падтрымліваў Пётр I. У студз. 1708 шведскія войскі зноў увайшлі ў Беларусь, занялі Гродна і рушылі на ўсход. 15.7.1708 каля мяст. Галоўчын адбылася бітва паміж рас. і шведскімі войскамі, у ходзе якой корпус Рапніна быў разбіты. Шведы занялі Магілёў і рушылі на ўсход. У баях каля вёсак Добрае і Раеўка (Мсціслаўскае ваяв.) у вер. 1708 авангард шведскай арміі панёс страты. Карл XII накіраваў сваё войска на Украіну. 9.10.1708 каля в. Лясная армія Пятра I разбіла шведскі корпус графа А.Левенгаўпта, які ішоў на дапамогу Карлу XII. Пасля перамогі рас. войск у бітве пад Палтавай 8.7.1709 на тэр. Беларусі адбываліся ваен. дзеянні паміж рас. войскамі і канфедэратамі, з аднаго боку, і прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага, з другога. Аўгуст II вярнуўся ў Польшчу і зноў заключыў саюз з Пятром I. Паўн. вайна прычыніла вял. страты Беларусі, шмат якія гарады былі спалены, колькасць насельніцтва зменшылася (з 2,2 млн.чал. да вайны да 1,5 млн.чал.). Неўзабаве пасля вяртання Аўгуста II на Беларусі пачалася барацьба паміж прыхільнікамі гетмана вялікага ВКЛ Л.К.Пацея, які пры падтрымцы Пятра I яшчэ раней фактычна сканцэнтраваў у сваіх руках уладу ў ВКЛ, і прыхільнікамі караля на чале з гетманам польным ВКЛ С.Э.Дэнгафам. Віленская канфедэрацыя 1716 выступіла супраць абсалютысцкіх планаў караля. «Нямы» сойм 1717 пад дыктоўку Пятра I абмежаваў уладу караля і гетманаў, пацвердзіў права «ліберум вета», польскае войска скарачалася да 18 тыс.чал., войска ВКЛ — да 6 тыс.чал., аднак замест войск часовага набору стваралася пастаяннае войска. З таго часу ўплыў Расіі на паліт. жыццё ў Рэчы Паспалітай стаў пастаянным. Пасля смерці караля Аўгуста II, шляхта выбрала 12.9.1733 каралём польскім і вял. князем літоўскім Станіслава Ляшчынскага, стаўленіка Францыі, што не адпавядала інтарэсам Расіі. Маршам праз Беларусь на тэр. Польшчы ўвайшлі рас. войскі. Рас. камандаванне і дыпламаты арганізавалі новыя выбары. 5.10.1733 новым каралём польскім і вял. князем літоўскім выбраны Аўгуст III [1733—63], курфюрст Саксоніі, сын Аўгуста II. У час яго кіравання ішло далейшае паглыбленне паліт. крызісу Рэчы Паспалітай, соймы пастаянна зрываліся, што паралізавала дзейнасць цэнтр. улады. Пасля смерці Аўгуста III па прапанове Кацярыны II на выбарчым сойме выбраны апошні кароль польскі і вял. князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі [1764—95], які пачаў праводзіць палітыку памяркоўных рэформ дзярж. ладу, што выклікала незадаволенасць урадаў Расіі і Прусіі, інтарэсам якіх адпавядала слабая Рэч Паспалітая.
Падзелы Рэчы Паспалітай. Карыстаючыся правам абароны правоў праваслаўных у Рэчы Паспалітай, Кацярына II, а таксама прускі кароль Фрыдрых II, які да яе далучыўся, прапанавалі праект ураўнавання ў паліт. правах шляхты-дысідэнтаў (некатолікаў) з каталіцкай шляхтай. Калі сойм адхіліў гэты праект, у Рэч Паспалітую былі ўведзены рас. войскі. Пры падтрымцы рас. пасла М.В.Рапніна шляхта-дысідэнты ў 1767 стварылі пратэстанцкую канфедэрацыю ў Торуні і кальвінісцка-праваслаўную Слуцкую канфедэрацыю 1767, якія пры падтрымцы Расіі і Прусіі імкнуліся ўраўнаваць правы дысідэнцкай шляхты з каталіцкай. Абедзве канфедэрацыі былі прыняты пад «найвысачэйшую пратэкцыю» Кацярыны II, якая прыслала ім на дапамогу 40-тысячную армію. Сойм пад націскам Расіі ў 1768 згадзіўся прыняць пастанову аб ураўнаванні правоў некаталіцкай шляхты з каталіцкай. Патрыятычна настроеная шляхта і праціўнікі ўраўнавання правоў арганізавалі Барскую канфедэрацыю 1768, якая выступала за цэласнасць і незалежнасць дзяржавы. Атрады канфедэратаў дзейнічалі ў Брэсцкім і Мсціслаўскім ваяводствах, Ашмянскім, Аршанскім, Браслаўскім і Ваўкавыскім паветах. У кастр. 1768 рас. войскі разграмілі канфедэратаў пад Дзярэчынам (Слонімскі пав.) і занялі Нясвіжскую і Слуцкую крэпасці. У 1769 атрад канфедэратаў перамог рас. войскі ў баях пад Бераставіцай, Слонімам, Мышшу. У чэрв. 1770 з Літвы на Беларусь перайшоў атрад Ш.Касакоўскага, які складаўся пераважна з дробнай шляхты, а таксама сялян. Ён дзейнічаў у раёнах Мядзела, Радашковіч, Мінска. Зноў узнялася на барацьбу шляхта ў Ашмянскім і Браслаўскім паветах, у Мсціслаўскім і Полацкім ваяводствах. Неўзабаве атрад Касакоўскага быў разбіты пад Навагрудкам. У вер. 1771 на бок канфедэратаў перайшоў гетман вялікі ВКЛ М.К.Агінскі, але яго 3-тысячны атрад быў разбіты войскам А.В.Суворава пад Сталовічамі. Вынікам разгрому барскіх канфедэратаў была дамоўленасць паміж урадамі Расіі і Прусіі (сакрэтная канвенцыя ад 5.8.1772; пазней далучылася і Аўстрыя) пра першы падзел Рэчы Паспалітай. Паводле канвенцыі Прусія атрымала паўн.-зах. частку Польшчы, Аўстрыя — паўд. частку Польшчы і большую частку зах. Украіны са Львовам (Галіцыю). Да Расіі былі далучаны землі ўсх. і паўн. Беларусі на поўнач ад Зах. Дзвіны, на ўсход ад Друці і Дняпра, а таксама Інфлянцкае ваяводства.
У 1770—80-я г. ўрад Рэчы Паспалітай правёў некаторыя рэформы, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча мяшчан, развіццё прамысловасці. Была створана Адукацыйная камісія, рэарганізавана сістэма адукацыі. Патрыятычныя колы на Чатырохгадовым сойме 1788—92 правялі некалькі наспелых рэформ, хоць і палавінчатых. У 1791 сойм змяніў адміністрацыйны падзел у дзяржаве (з 34 паветаў у ВКЛ 20 было на тэр. Беларусі). Была прынята Канстытуцыя 3 мая 1791, якая захавала правы і прывілеі шляхты, аднак падкрэслівала неабходнасць збліжэння яе з мяшчанствам. Сял. саслоўе абвяшчалася пад заступніцтвам закона, але пры існаванні дагавора сялян з панам прыгоннае права не адмянялася. Права «ліберум вета» і канфедэрацыі скасоўваліся, усе рашэнні на сойме павінны былі прымацца большасцю галасоў. Канстытуцыя абвяшчала ўтварэнне унітарнай дзяржавы, аднак у Беларусі і Літве захоўваліся асобныя дзярж. пасады, працягвала існаваць войска ВКЛ. Канстытуцыя мела прагрэсіўны характар, яна ліквідавала феад. анархію і стварала спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталіст. адносін. Рэакцыйныя колы магнатаў і шляхты, якіх падтрымала беззямельная шляхта, што знаходзілася пад уплывам магнатаў і была пазбаўлена выбарчых правоў, звярнуліся да Кацярыны II з просьбай аб дапамозе ў барацьбе супраць Канстытуцыі. 27.4.1792 у Пецярбургу складзены акт канфедэрацыі і да граніцы з Рэччу Паспалітай перакінуты рас. войскі. У памежным мяст. Таргавіца (Украіна) быў апублікаваны акт Таргавіцкай канфедэрацыі. Рас. войскі з групай канфедэратаў пачалі прасоўвацца на тэр. Беларусі і Правабярэжнай Украіны. Пасля некалькіх бітваў войскі ВКЛ і Польшчы адступілі ў ліп. 1792 за Зах. Буг. Кароль далучыўся да канфедэрацыі. Канфедэрацыі ВКЛ і Польшчы аб’ядналіся. Канстытуцыя і іншыя рэформы Чатырохгадовага сойма адмяняліся. Таргавіцкая канфедэрацыя фактычна падрыхтавала другі падзел Рэчы Паспалітай. 23.1.1793 у Пецярбургу падпісана новая канвенцыя паміж Расіяй і Прусіяй. Апошняя атрымала зах. частку польскіх зямель з г. Познань; Расія — цэнтр. частку Беларусі з гарадамі Барысаў, Мінск, Бабруйск, Слуцк, Мазыр, Пінск, а таксама Правабярэжную Украіну. У складзе Рэчы Паспалітай засталася частка польскіх зямель, зах. Беларусь, Валынь, Падляшша, Літва, Жамойць і Курляндыя. Гродзенскі сойм 1793 маўкліва прыняў рашэнне аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Асн. маса магнатаў, шляхты і духавенства прысягнулі Кацярыне II, аднак патрыятычныя колы шляхты і мяшчан, шматлікая дробная шляхта, прагрэсіўнае афіцэрства і духавенства зрабілі спробу захаваць незалежнасць дзяржавы, вярнуць страчаныя тэрыторыі і працягваць рэформы.
24.3.1794 на кракаўскім рынку быў абвешчаны акт паўстання 1794, начальнікам якога прызначаны ген. У.Касцюшка, па паходжанні шляхціц з Брэсцкага пав. У красавіку да паўстання далучыліся Літва і Беларусь. 23.4.1794 утворана Найвышэйшая Літоўская рада — часовы рэв. ўрад Літвы і зах. Беларусі. Спачатку паўстанне мела некаторы поспех. У гарадах і паветах Беларусі і Літвы былі створаны органы паўстанцкай улады. Сяляне верылі Найвышэйшай радзе, якая абяцала скасаваць прыгоннае права, і таксама прынялі ўдзел у паўстанні або дапамагалі паўстанцам. 7.5.1794 Паланецкім універсалам Касцюшка абвясціў сялян свабоднымі, але зямлю пакідаў панам, ператвараючы сялян у арандатараў. Асн. маса заможнай шляхты сабатавала гэты універсал, што адштурхнула сялян ад паўстання. Каб адцягнуць сялян ад паўстання, рас. генералы абвясцілі амністыю сялянам-паўстанцам. Акрамя таго, узніклі супярэчнасці паміж Касцюшкам і Найвышэйшай Літоўскай радай. Абвінаваціўшы раду ў дзеяннях супраць «уніі братніх народаў», Касцюшка распусціў яе і ўтварыў Цэнтральную дэпутацыю Вялікага княства Літоўскага, якая складалася з больш памяркоўных элементаў (са жніўня да кастр. знаходзілася ў Гродне). У чэрвені—жніўні найб. актыўныя ваенныя дзеянні адбываліся на Гродзеншчыне і Віленшчыне. У жніўні атрад С.Грабоўскага прабіўся ў Мінскую губ., але ў Любанскім баі быў разбіты і капітуляваў. Разгром паўстання на Беларусі давяршыў корпус Суворава (12 тыс.чал.), які нанёс паражэнне 17 вер. корпусу К.Серакоўскага і атраду К.Князевіча (5 тыс.чал.) у час Крупчыцкага бою. І.Е.Ферзен нанёс паражэнне паўстанцам у Мацяёвіцкай бітве (10.10.1794), дзе паранены Касцюшка трапіў у палон. Паўстанне скончылася паражэннем. Рэч Паспалітая была акупіравана рас., прускімі і аўстрыйскімі войскамі. 24.10.1795 у Пецярбургу падпісана канвенцыя аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Расія далучыла да сваіх уладанняў землі зах. Беларусі, большую частку Літвы (на поўнач і ўсход ад Нёмана), Курляндыю і Валынь. Мазовія з Варшавай, Падляшша з Беластокам і Бельскам, Занёманская Літва (на поўдзень ад Коўна) аддадзены Прусіі. Аўстрыя атрымала Малую Польшчу з Кракавам і Люблінам і паўд. частку Падляшша, а таксама зах. частку Брэсцкага ваяв. (за Зах. Бугам). Кароль і вял. князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 25.11.1795 адмовіўся ад трона і перавезены ў Гродна. Рэч Паспалітая спыніла сваё дзярж. існаванне.
Літ.:
Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута: Ист. очерки. [М., 1892];
Яго ж. Литовско-русский сейм. М., 1900;
Яго ж. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. 2 изд. М., 1915;
Довнар Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Т. 1. Киев, 1901;
Яго ж. История Белоруссии. Мн., 2003;
Лаппо И.И. Великое княжество Литовское за время от заключения Люблинской унии до смерти Стефана Батория (1569—1586). Т. 1. СПб., 1901;
Максимейко Н.А. Сеймы Литовско-Русского государства до Люблинской унии 1569 г. Харьков, 1902;
Sierzputowski T. Pierwsza próba reformy polityczny w Polsce. Warszawa, 1905;
Малиновский И. Рада Великого Княжества Литовского в связи с боярской думой древней России. Ч. 2, вып. 2. Томск, 1912;
Halecki O. Dzieje unii Jagiellońskiej. T. 1—2. Kraków, 1919—20;
Feldman J. Polska w dobie wielkiej wojny północnej, 1704—1709. Kraków, 1925;
Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Księstwa Litewskiego za Jagiellonów. T. l.Warszawa, 1930;
Пресняков А.Е. Лекции по русской истории: (читанные автором в 1908—1910 гг.). Т. 2, вып. 1. М., 1939;
Пичета В.И. Аграрная реформа Сигизмунда-Августа в Литовско-Русском государстве. 2 изд. М., 1958;
Яго ж. Белоруссия и Литва XV—XVI вв. М., 1961;
Пашуто В.Т. Образование Литовского государства М., 1959;
Bardach J. Studia z ustroju i prawa Wielkiego Księsiwa Litewskiego XIV—XVII w. Warszawa, 1970;
Яго ж. O dawnej i niedawnej Litwie. Poznań, 1988;
Morzy J Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku. Poznań, 1965;
Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972;
Łowmiański H. Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego. Poznań, 1983;
Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5 выд.Мн., 1991;
Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992;
Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Мн., 1993;
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994;
Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Мн., 2001;
Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. 2 выд. Rzeszów, 2000;
Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. 2 выд.Мн., 2001;
Яго ж. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. 2 выд.Мн., 2003;
Дзмітрачкоў П.Ф. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага: (Другая палова XIII — першая палова XVII стст.). Магілёў, 2003.
А.П.Грыцкевіч.
Грунвальдская бітва 1410. Карціна Я.Матэйкі.Статут ВКЛ 1529.Люблінская унія 1569. Карціна Я.Матэйкі.Скроневыя кольцы і іншыя ўпрыгожанні крывічоў. Знаходкі з курганнага могільніка Казлоўцы.Скроневыя кольцы і іншыя ўпрыгожанні дрыгавічоў. Знаходкі з курганнага могільніка Каласы.Скроневыя кольцы і іншыя ўпрыгожанні радзімічаў. Знаходкі з курганнага могільніка Ветачка.Захоп Мінска паўднёварускімі князямі пасля Нямігскай бітвы 1067 і ўгон жыхароў у палон. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу.Тураў у 12—13 ст. Рэканструкцыя П.Ф.Лысенкі, мастак Я.Г.Каробушкін.Берасцяная грамата 13—14 ст. з Мсціслава.Інтэр’ер дома з фрэскамі 12 ст. ў Навагрудку. Рэканструкцыя В.Сташчанюка паводле матэрыялаў Ф.Д.Гурэвіч.Грунвальдская бітва 1410. Карціна Я.Матэйкі.Статут ВКЛ 1529.Люблінская унія 1569. Карціна Я.Матэйкі.Аблога Брэста шведамі ў 1657. Гравюра Э.Дальберга.Карыкатура на 1-ы падзел Рэчы Паспалітай. 1772.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКВА́,
федэральны горад, сталіца Расійскай Федэрацыі, цэнтр. Маскоўскай вобл. Найбуйнейшы ў краіне прамысл., фін., навук. і культ.цэнтр. Горад-герой (1965). Размешчаны ў міжрэччы Волгі і Акі, на ўскраіне Мяшчорскай нізіны. Па тэр. М. працякае каля 150 рэчак, большасць з якіх у падземных трубах; самая вял.р. Масква з прытокамі Яўза і Сетунь. Агульная пл. 1071 км² (пад жылымі кварталамі 367 км², падпрамысл. зонай 151 км², зялёнымі насаджэннямі 104 км², водныя аб’екты 24 км²). У межы М. ўключаны б. гарады Бабушкін, Любліно, Кунцава, Пярова, Тушына і інш.нас. пункты. Падзяляецца на 10 адм. акруг. 8,7 млн.ж. (1999). Вузел чыгунак, аўтамаб., водных і паветр. шляхоў зносін, рачны порт. Ад М. адыходзяць 11 электрыфікаваных напрамкаў чыгункі, 13 шашэйных дарог. 9 чыг. вакзалаў, 3 рачныя парты, 4 пасажырскія аэрапорты (Дамадзедава, Шарамецьева, Унукава, Быкова). Метрапалітэн (працягласць 255,7 км, 158 станцый). М. — адзін з найб. у свеце індустр. цэнтраў; вырабляе каля 5% прадукцыі прам-сці Расіі. У структуры прамысл. прадукцыі (1995, %) вылучаюцца электраэнергетыка — 17, машынабудаванне — 24, прам-сцьбуд. матэрыялаў — 8, харч. — 23, інш. — 28. Шмат прадпрыемстваў ваенна-прамысл. комплексу, вядучыя прадпрыемствы авіяц., ракетна-касм., радыёэлектроннай, прыладабуд. прам-сці. Вядучае месца займаюць машынабудаванне і металаапрацоўка, у т. л. станкаінстр., эл.-тэхн., аўтамаб.прам-сць, вытв-сць халадзільнага, кампрэсарнага і пад’ёмнага абсталявання, падшыпнікаў, гадзіннікаў. Найб.маш.-буд. прадпрыемствы: «ЗІЛ», АЗЛК, «Маскоўскі падшыпнік», авіяц.вытв. аб’яднанне імя Дзяменцьева, вытв. аб’яднанне «Энергія», з-ды імя Хрунічава, «Калібр», «Метраном», «Чырвоны пралетарый» і інш. Развіта хім.прам-сць, у т. л.вытв-сцьаўтамаб. шын, гумава-тэхн., пластмасавых, фармацэўтычных, парфумерных вырабаў, фарбаў, тавараў быт. хіміі. Прадпрыемствы чорнай металургіі, нафтаперапр.з-д. М. — традыц. цэнтр тэкст. і швейнай прам-сці. Развіты харч. (кандытарская ф-ка «Чырв. Кастрычнік», Астанкінскі і Чаркізаўскі мясаперапрацоўчыя камбінаты, акц. т-вы «Ферэйн», «Царыцына», «Бабаеўскае» і інш.), паліграф., гарбарная, абутковая, футравая прам-сць. М. — цэнтр кнігавыдавецтва і кнігадрукавання. Кінапрамысловасць. У М. сканцэнтраваны буйныя прадпрыемствы буд. індустрыі. Фін. і інвестыцыйны цэнтр краіны (банкі, біржы). 92 плавальныя басейны, 18 палацаў спорту, 96 стадыёнаў.
Гісторыя. У канцы 1-га тыс.н.э. асновай насельніцтва М. былі вяцічы. У канцы 11 ст. М. — невял. горад з умацаваным цэнтрам і рамесна-гандл. пасадам. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе ў 1147 як уладанне суздальскага князя Юрыя Далгарукага. На мяжы 12—13 ст. значны горад Уладзіміра-Суздальскага княства. У 1237—38 разбурана мангола-татарамі. З канца 13 ст. цэнтр самаст. княства; пачынальнікам дынастыі маск. князёў быў Даніла Аляксандравіч, сын Аляксандра Неўскага. З 14 ст. цэнтр Маскоўскага вялікага княства. Каля 1326 пры Іване I з Уладзіміра ў М. перанесена рэзідэнцыя мітрапалітаў рус.правасл. царквы. У 1368 і 1370 войскі Дзмітрыя Іванавіча Данскога адбілі напады на М. вял. князя ВКЛАльгерда. У М. фарміравалася рус. войска, якое ўдзельнічала ў Кулікоўскай бітве 1380. У 1382 горад абрабаваў і спаліў хан Тахтамыш (гл. таксама Маскоўскае паўстанне 1382). З канца 15 ст. М. — сталіца Расіі, у сувязі з чым у 15—16 ст. павялічылася эканам. значэнне горада (вытв-сць зброі, тканін, скураных, ганчарных і ювелірных вырабаў), засн.Гарматны двор, Парахавы (канец 15 ст.) і Манетны (1534) двары. У сак. 1564 І.Фёдараў (Федаровіч) і П.Мсціславец выдалі ў М. першую друкаваную рус. кнігу («Апостал»). Горад моцна пацярпеў у часы апрычніны (1565—72, 1575—76), у 1571 спалены (акрамя Крамля) войскам крымскага хана Даўлет-Гірэя. У 1610 акупіраваны войскамі Рэчы Паспалітай, вызвалены нар. апалчэннем падкіраўніцтвам К.М.Мініна і Дз.М.Пажарскага. З 17 ст. М. — усерас. цэнтр рамеснай вытв-сці і гандлю (у канцы 1630-х г. у горадзе было каля 2 тыс. рамеснікаў), узніклі парахавыя млыны, папяровыя мануфактуры, Гранатны двор і інш. У 1687 засн.Славяна-грэка-лацінская акадэмія (з 1682 Маск. духоўная акадэмія). У 1682 (гл.Маскоўскае паўстанне 1682) і 1698 у М. адбыліся бунты стральцоў. З 1708 цэнтр Маскоўскай губ., рэзідэнцыя ген.-губернатарства. Пасля пераносу ў 1712 сталіцы Расіі ў Пецярбург М. засталася важнейшым эканам., гандл. і культ. цэнтрам краіны. У 18 ст. развівалася тэкст.вытв-сць (палатняныя, шаўковыя мануфактуры, Суконны двор). Паводле перапісу 1701 у М. 16 358 двароў. Пачалося брукаванне вуліц, у 1730 з’явілася вулічнае асвятленне, у 1781—1804 пабудаваны першы ў Расіі водаправод. У 1699 засн. Бурмістрава палата (пазней Ратуша, з 1720 Магістрат), у 1785 — Гар. дума. Засн.Артыл. (1707) і Інж. (1712) школы, у 1755 — Маскоўскі універсітэт. У вайну 1812 М. — цэнтр агульнарас. супраціўлення, на 2/3 спалена войскамі Напалеона 1. У 1814 тут дзейнічала больш за 250 прадпрыемстваў. З 2-й пал. 19 ст. М. — найбуйнейшы чыг. цэнтр краіны. У канцы 1840-х г. у горадзе з’явіўся першы грамадскі транспарт — «лінейкі», у 1899 — трамвай. У пач. 20 ст. М. — буйны сусв. крэдытна-фін.цэнтр. Адзін з цэнтраў рэвалюцыі 1905—07 і Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі. З 1918 М. — сталіца РСФСР, у 1922—91 — СССР. У Вял.Айч. вайну адбылася Маскоўская бітва 1941—42, масквічы сфарміравалі 16 дывізій нар. апалчэння; тут знаходзіліся Дзярж.к-т абароны і Стаўка Вярх. галоўнакамандавання. У 1980 месца правядзення ХХП летніх Алімп. гульняў. У 1990 у М. абвешчаны дзярж. суверэнітэт Рас. Федэрацыі. З 1992 М. — сталіца Рас. Федэрацыі, горад федэральнага значэння — суб’ект Рас. Федэрацыі.
Архітэктура. Гіст. ядро М. — Крэмль Маскоўскі (узнік у 11—12 ст. у сутоках Масквы-ракі і р. Няглінная), Красная плошча (з 15 ст.) з Васіля Блажэннага храмам (1555—90). У аснове радыяльна-кальцавога плана М. вуліцы, што разыходзіліся ад Крамля, і 3 поясы крапасных умацаванняў: Кітай-горада (1535—38, захаваліся фрагменты), Белага горада (1585—93, дойлід Ф.Конь, цяпер Бульварнае кальцо) і Землянога горада (1591, 1641 і 1659, цяпер Садовае кальцо). У 13—16 ст. на гал. падыходах да М. ўзведзены ўмацаваныя манастыры: Андронікаў манастыр, Данскі манастыр, Новадзявочы манастыр, Данілаў (засн. ў 1282, цяпер манастыр-рэзідэнцыя патрыярха Маскоўскага) і інш. Забудова горада была пераважна драўляная. У 14 ст. складваецца Маскоўская школа дойлідства. Пачалі будаваць каменныя пасадскія храмы, у т. л. бесстаўповыя, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі (царква Зачацця Ганны, што ў Вугле, 1478—93). У 16 ст. будавалі цэрквы стоўпападобныя шатровыя (царква Ушэсця ў Каломенскім, 1532), манум. 5-купальныя (царква Адсячэння галавы Іаана Прадцечы ў Дзякаўскім, 1547). У 17 ст. Крэмль страціў крапасное значэнне, яго вежы ўпрыгожылі дэкар. шатрамі; культавыя і грамадз. збудаванні набылі свецкі характар, ускладніўся сілуэт, з’явіліся ўзорыстая цагляная муроўка, белакаменная разьба, каляровая кафля (царква ў Хамоўніках, 1679—80). З канца 17 ст. будавалі ў духу т.зв.нарышкінскага барока: цэрквы Уваскрэсення ў Кадашах (1687—1713, перабудавана ў 1860), Тройцы ў Хахлоўскім завулку (1696, каляровая кафля бел. цанінніка Палубеса), Тройцы ў Троіцкім-Лыкаве (1698—1704, прыпісваецца Я.Бухвоставу), каменныя жылыя дамы (палаты дзяка Аверкія Кірылава, 1657, перабудаваны ў 18 ст.). Многія храмы і палацы М. аздаблялі бел. рэзчыкі (гл.Беларуская рэзь). З канца 17 — пач. 18 ст. былі спробы рэгулявання планіроўкі гар. кварталаў, складзены першы геад. план М. (1731—39, арх. І.Мічурын, І.Мардвінаў). Будавалі ў традыц. формах 17 ст. з выкарыстаннем ордэра, склаўся стыль барока (царква Архангела Гаўрыіла, т.зв. Меншыкава вежа, пачата ў 1701, у 1704—07 — арх. І.Зарудны; дом Апраксіных, 1766—69). У 2-й пал. 18 ст. ў М. пашырана буд-ва ў формах класіцызму: будынкі Шляхетнага сходу (да 1775, перабудаваны ў 1784—90; цяпер Дом Саюзаў), Сената ў Крамлі (1776—88; цяпер рэзідэнцыя прэзідэнта Рас. Федэрацыі), Галіцынскага шпіталя (1796—1801), царква Філіпа Мітрапаліта (1777—88), дамы Дзямідава (1779—91), Барышнікава (1797—1802; усе арх. М.Казакоў), Пашкова (1784—96, арх. В.Бажэнаў, цяпер корпус Рас.дзярж. б-кі). У канцы 18 ст. на месцы Белага горада закладзены бульвары (першы — Цвярскі, 1796). У 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. склаліся ансамблі падмаскоўных сядзіб — Астанкіна, Кускова, Царыцына і інш. На ўскрайках М. сяліліся рамеснікі і рабочыя. Пасля пажару 1812 (зруйнавана больш за 2/3 будынкаў) створана «Камісія для адбудовы Масквы» (1813—43, адзін з кіраўнікоў арх. В.Бавэ), праводзіліся вял. горадабуд. работы, створаны ансамблі Краснай і Тэатральнай плошчаў, разбіты Аляксандраўскі сад, узведзены будынкі манежа (1817, Л.Карбанье, А.Бетанкур, Бавэ), Вялікага тэатра Расіі (1824), перабудаваны ун-т (1817—19, арх. Д.Жылярдзі). Аблічча М. вызначала жылая забудова невял. асабнякамі (майстар А.Грыгор’еў). Найб. значныя збудаванні 1-й трэці 19 ст. ў стылі ампір: Удовін дом (1809—11, арх. Дж.Жылярдзі, перабудаваны ў 1818, арх. Д.Жылярдзі), сядзібы кн. Галіцыных (Кузьмінкі, 1820-я г.), Усачовых-Найдзёнавых (1829—31, абедзве арх. Д.Жылярдзі), Правіянцкія склады (1821—35, арх. В.Стасаў, Ф.Шастакоў), Трыумфальныя вароты (1827—34, арх. Бавэ). Пабудовы 19 — пач. 20 ст. ў духу эклектыкі і стылю мадэрн: храм Хрыста Збавіцеля ў памяць вайны 1812 (1837—83, знесены ў 1930-я г., адноўлены ў 1990-я г.), Мікалаеўскі вакзал (цяпер Ленінградскі; 1849, абодва арх. К.Тон, рус.-візант. стыль), Гістарычны музей (1875—81), Музей выяўленчых мастацтваў імя А.С.Пушкіна (1898—1912), будынак МХАТ імя А.П.Чэхава (1902), асабняк Рабушынскага (1902—06, абодва арх. Ф.Шэхтэль, мадэрн), гал. фасад Траццякоўскай галерэі (1906). План «Новая Масква» (1918—25, калектыў архітэктараў падкіраўніцтвам А.Шчусева і І.Жалтоўскага) прадугледжваў добраўпарадкаванне цэнтр. і перыферычных раёнаў М., буд-ва жылых кварталаў са свабоднай расстаноўкай будынкаў, багатым азеляненнем (раёны Усачоўкі, Дангаўэраўкі і інш.). Грамадскія будынкі 1920—30-х г. у духу канструктывізму: радыёвежа на Шабалаўцы (1921, інж. У.Шухаў), дом газ. «Известия» (1925—27, арх. Р.Бархін), клуб імя І.Русакова (1927—29, арх. К.Мельнікаў). Цэнтр. стат. ўпраўленне (1928—35, арх. Ле Карбюзье, з удзелам арх. М.Колі; цяпер Дзяржкамстат Расіі), камбінат газ. «Правда» (1929—35, арх. П.Голасаў), Палац культуры аўтазавода «АМО» (1930—34, арх. браты Весніны) і інш. У ансамблі Краснай пл. маўзалей У.І.Леніна (1929, арх. Шчусеў). У 1930-я г. пачалося буд-ва метрапалітэна, здадзена ў эксплуатацыю першая тралейбусная лінія, пабудаваны канал імя Масквы. У працэсе рэалізацыі плана рэканструкцыі М. 1935 (арх. У.Сямёнаў, С.Чарнышоў і інш.) створана Манежная пл., пабудаваны гасцініца «Масква» (арх. Шчусеў, А.Стапран, Л.Савельеў), будынак Дзяржплана (абодва 1932—38, арх. А.Лангман), рэканструяваны гал.гар. магістралі — вул. Горкага (цяпер Цвярская), Мажайская шаша (цяпер ч. Кутузаўскага праспекта) і інш. У 1936—39 цалкам перабудаваны масты, у т. л. Маскварэцкі (арх. Шчусеў, інж. В.Кірылаў), вісячы Крымскі (арх. А.Уласаў, інж. В.Канстанцінаў), створана Усесаюзная с.-г. выстаўка (перабудавана ў 1954, цяпер Усерас. выставачны цэнтр). У канцы 1940-х—60-я г. ўзводзілі вышынныя будынкі: Маскоўскі ун-т на Вараб’ёвых гарах (1949—53), жылыя дамы на вул. Паўстання (арх. М.Пасохін, А.Мндаянц і інш.), гасцініца «Украіна» (1957, арх. А.Мардвінаў). З 1950-х г. на свабодных землях ствараліся буйныя гар. раёны, падзеленыя на мікрараёны (Паўд. Захад, Новыя Чаромушкі, Паўн. Ізмайлава і інш.); забудова вялася паводле тыпавых праектаў 5-павярховымі дамамі, з сярэдзіны 1960-х г. — дамамі ў 9 і больш паверхаў. У цэнтры пракладзены і забудаваны новыя праспекты — Камсамольскі (1958—65), Калінінскі (1964—69, цяпер Новы Арбат), Навакіраўскі (1980—90-я г., цяпер праспект А.Дз.Сахарава) і інш. Сярод значных збудаванняў у формах сучаснай архітэктуры: комплекс Цэнтр. стадыёна ў Лужніках (1955—56), кінаканцэртная зала «Кастрычнік» (1967), тэлецэнтр у Астанкіне (вежа — 1967, выш. 533 м, будынак — 1968), будынак СЭУ на Новым Арбаце (1969, цяпер Маск. мэрыя), комплекс гасцініцы «Расія» (1967—70) з Цэнтр. канцэртнай залай (1974); Курскі вакзал (1972), Дом урада Рас. Федэрацыі («Белы дом», 1981), камфартабельныя гасцініцы («Балчуг-Кемпінскі», «Прэзідэнт-атэль») і жыллёвыя комплексы (1990-я г.). У выніку рэканструкцыі 1992—96 Манежная пл. пераўтворана ў гандл.-рэстаранны цэнтр; уздоўж агароджы Аляксандраўскага сада адкрыта штучнае рэчышча (імітацыя вадацёку р. Няглінная), дэкарыраванае балюстрадамі і скульпт. групамі на тэмы рус. казак (скульпт. З.Цэрэтэлі). Паркі: Цэнтр. культуры і адпачынку імя М.Горкага, Ізмайлаўскі, Сакольніцкі і інш. Помнікі: А.С.Пушкіну (1880), «Героям Плеўны» (1887), І.Фёдараву (1909), М.Горкаму (1951), Ю.Далгарукаму, П.І.Чайкоўскаму (абодва 1954), М.Ю.Лермантаву (1965), «Невядомаму салдату» (1967), М.І.Кутузаву (1973), маршалу Г.К.Жукаву (1996) і інш. Крэмль і ансамбль Краснай пл. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Культурна-асветныя ўстановы. У М. знаходзяцца расійскія АН, АМ, акадэмія мед. навук і інш. галіновыя акадэміі; каля 1 тыс.НДІ і канструктарскіх бюро; каля 80 ВНУ, у т. л. Маскоўскі універсітэт, маскоўскія тэхн.ун-т, лінгвістычны ун-т, кансерваторыя, расійскія ун-т дружбы народаў, мед.ун-т, акадэміі: мед., с.-х., ветэрынарная, нафты і газу, эканам., кіравання, музыкі імя Гнесіных, хар. мастацтва імя Свешнікава, тэатр. мастацтва, харэаграфічная, фіз. культуры; ін-т кінематаграфіі, тэатр. і муз. вучылішчы. Буйнейшыя б-кі: Рас. дзяржаўная, гіст., замежнай л-ры, Маскоўскага ун-та і інш. Больш за 70 музеяў, у т. л. музейнае аб’яднанне «Траццякоўская галерэя», выяўл. мастацтваў імя Пушкіна, Гістарычны, Політэхн., Аружэйная палата, архітэктуры імя Шчусева, гісторыі М., Тэатральны імя Бахрушына, Літаратурны; дамы-музеі В.Васняцова, М.Горкага, М.Лермантава, Л.Талстога, М.Цвятаевай, А.Чэхава, Ф.Шаляпіна і інш.; маст. галерэі і выставачныя залы. Каля 60 прафес. тэатраў, у т. л. Вялікі, муз. імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі, аперэты, Малы, МХАТ імя Чэхава, МХАТ імя Горкага, імя Вахтангава, імя Маякоўскага, імя Массавета, імя Ярмолавай, «Ленком», на Таганцы, на Малой Броннай, «Сучаснік», Сатыры, лялек імя Абразцова і інш.; тэатры-студыі. 2 цыркі. Канцэртная зала імя Чайкоўскага, Вял. і Малая залы кансерваторыі, Калонная зала Дома Саюзаў, Цэнтр. канцэртная зала «Расія» і інш. Кінаканцэрн «Масфільм» і інш. кінастудыі. Тэлецэнтр «Астанкіна».
У М. адбываюцца Міжнар. конкурс артыстаў балета (з 1969), Міжнар. конкурс імя Чайкоўскага (з 1958), Маскоўскі міжнар. кінафестываль (у 1935, з 1959 раз у 2 гады), муз. фестывалі «Маскоўскія зоркі», «Руская зіма», «Маскоўская восень», фестываль музыкі і жывапісу «Снежаньскія вечары» і інш.
Беларусы ў Маскве. З бел. зямель ВКЛ у М. перасяляліся пакрыўджаныя ці незадаволеныя палітыкай вял. князёў прадстаўнікі вышэйшага феад. саслоўя (князі Бельскія, Вяземскія, Глінскія і інш.), выводзіліся захопленыя ў час войнаў палонныя — шляхта, сяляне, рамеснікі. У 1-й пал. 16 ст.вял.кн. маскоўскі Васіль III набраў сабе атрад целаахоўнікаў пераважна з выхадцаў з ВКЛ і пасяліў іх асобна ў створанай для іх слабадзе Налі (Наліўкі, Налейка). У пач. 17 ст.засн. яшчэ 2 вайск. слабады, населеныя ў асн. беларусамі — Старапанская (Іншаземная) у раёне Варанцова поля (у 1638 былі 52 двары) і Панская (абедзве асіміляваны да канца 17 ст.). Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 каля 1/5 насельніцтва М. складалі палонныя беларусы, якія сяліліся па розных слабодах (найб. у Броннай і Ганчарнай). У 1672 для іх створана новая іншаземная Мяшчанская слабада, дзе ў 1684 у 477 дварах жыло 612 сем’яў (жыхары Мяшчанскай слабады асіміляваны ў пач. 18 ст.). З 15 ст. ў М. існаваў Літ. купецкі двор, дзе спыняліся купцы з ВКЛ (двор размяшчаўся ў раёне Варварскага крыжа; цяпер вул. Разіна), у канцы 16 ст. перанесены на Лубянскую плошчу, дзе праіснаваў да 2-й пал. 17 ст. З 16 ст. ў М. існаваў дыпламат. двор, прызначаны для пражывання пасольстваў ВКЛ — на Успенскім яры (з 1530), Пакроўцы (з 1560-х г.), Ільінцы ў Кітай-горадзе (пач. 17 ст.); дыпламат. двор ліквідаваны ў сярэдзіне 17 ст. паводле ўказа цара Міхаіла Фёдаравіча. Значны ўплыў на развіццё грамадскай думкі, культуры, асветы, кнігадрукавання ў Расіі 16—18 ст. зрабілі выхадцы з Беларусі, у т. л. П.Мсціславец, І.Фёдараў (Федароўскі), а таксама тыя, што жылі ў М.: І.С.Перасветаў, І.Ф.Капіевіч, А.Х.Белабоцкі, Сімяон Полацкі і інш. Трупа першага рус. (прыдворнага) тэатра (1672—76) амаль цалкам складалася з беларусаў Мяшчанскай слабады. У 2-й пал. 17 ст. дзесяткі беларусаў працавалі на Друкарскім двары, у Аружэйнай палаце, аздаблялі церамы Крамля, цэрквы і манастыры М. Яны прывезлі новыя рамёствы, тэхніку беларускай рэзі, вырабу шматколернай кафлі і інш. У 1800 у М. перасялілі музыкантаў Шклоўскага тэатра Зорыча. У 19 — пач. 20 ст. у М. працавалі мастакі С.К.Заранка, С.Ю.Жукоўскі, В.К.Бялыніцкі-Біруля, вучоныя А.А.Кавалеўскі, В.К.Цэраскі, А.С.Будзіловіч і інш. У першыя дзесяцігоддзі 20 ст. ў М. існавалі бел.паліт. і культ.-асв. арг-цыі: Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская народная грамада, бел. секцыя пры ЦК партыі левых эсэраў, Цэнтр. бюро бел. секцый РКП(б), Беларускі нацыянальны камісарыят, Беларускі народны універсітэт, Беларускае навукова-культурнае таварыства, клуб «Беларус», Беларуская чыгуначная грамада і інш. У 1920—1-й пал. 1930-х г. у М. дзейнічалі Беларускае Цэнтральнае бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР, Цэнтр. бюро бел. студэнцкіх арг-цый, Беларускае пралетарскае студэнцкае зямляцтва, Т-вапаліт. эмігрантаў з Зах. Беларусі, Беларуская культурна-навуковая асацыяцыя, Беларускі клуб, Беларуская драматычная студыя, Беларуская песенная камісія, бел. секцыя Маскоўскай асацыяцыі пралет. пісьменнікаў і інш. У 2-й пал. 20 ст. прыток беларусаў у М. значна павялічыўся: калі ў 1926 у М. было 13 тыс.чал. беларусаў, то ў 1959—34 370, у 1970—50 257, у 1989—73 005. Многія беларусы і ўраджэнцы Беларусі 20 ст. сталі ў М. вядомымі дзярж., грамадскімі і культ. дзеячамі, вучонымі: А.М.Адамовіч, Ж.А.Алфёраў, І.Р.Брайцаў, В.А.Гальданскі, А.А.Грамыка, Я.Б.Зяльдовіч, Л.Іларыёнава, А.К.Каўка, К.Т.Мазураў, Я.А.Мандэльштам, А.Б.Мігдал, П.В.Сухі, М.М.Улашчык, Ф.Л.Шапіра, О.Ю.Шміт, Я.Шыраеў, касманаўты У.В.Кавалёнак і П.А.Клімук. З канца 1980-х г. у М. зноў ствараюцца бел.культ.-асв. і грамадска-паліт. арг-цыі: Т-вабел. культуры імя Ф.Скарыны, аб’яднанне беларусаў М. «Бацькаўшчына», студэнцкая суполка «Пагоня», бел. каталіцкая і уніяцкая суполкі і інш. У кастр. 1999 створана бел. нац.-культ. аўтаномія «Беларусы Масквы». Выдаецца бюлетэнь «Шляхам Скарыны». Прадстаўнікі маск. бел. арг-цый удзельнічалі ў сходзе беларусаў блізкага замежжа (1992), з’ездах беларусаў свету (1993, 1997). У М. размешчаны сядзібы Міжрэгіянальнага аб’яднання беларусаў Расіі і федэральнай нац.культ. аўтаноміі «Беларусы Расіі».
Літ.:
Москва: Энцикл. М., 1998;
Забелин И. История города Москвы: Репринт. воспр. изд. 1905 г.М., 1990;
По Москве: Репринт. воспр. изд. 1917 г.М., 1991;
Молокова Т.А., Фролов В.П. История Москвы в памятниках культуры: К 850-летию столицы. М., 1997;
Абецедарский Л.С. Белорусы в Москве XVII в. Мн., 1957;
Брага С. [Тумаш В.] Доктар Скарына ў Маскве. Мн., 1993;
Прыбытка Г. Міласцю прыроднаю майстры: Бел. слабоды ў Маскве // Бел. мінуўшчына. 1993. № 3/4;
Москва: Памятники архитектуры XIV—XVII вв.: [Альбом]. М., 1973;
Москва: Памятники архитектуры XVIII — первой трети XIX в. Кн. 1—2. М., 1975;
Кириченко Е. Москва: Памятники архитектуры 1830—1910 хт. М., 1977.
Да арт.Масква. Від на Маскву-раку.Да арт.Масква. Вуліца С.Разіна.Да арт.Масква. Пасольскі двор. Малюнак І.-Р.Сторна для кнігі А.Меерберга «Вандраванне ў Масковію». 1661—62.Да арт.Масква. У заваяванай Маскве. (Падпальшчыкі). Мастак В.В.Верашчагін. 1897—98.Да арт.Масква. Царква Зачацця Ганны, што ў Вугле. 1478—93.План Масквы 1610 («Жыгімонтаў план»), Складзены І.Г.Абелінам. Гравюра Л.Кіліяна.Помнік Г.К.Жукаву ў Маскве. 1996.Да арт.Масква. Універсітэт імя М.В.Ламаносава.Да арт.Масква. Жыллёвы комплекс на Мажайскай шашы. 1999.Да арт.Масква. Гасцініца «Расія». 1967—70.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНІСТЫ́ЧНЫ САЮ́З МО́ЛАДЗІ БЕЛАРУ́СІ (КСМБ), Ленінск і Камуністычны саюз моладзі Беларусі (ЛКСМБ), камсамол,
маладзёжная арганізацыя Беларусі, камуністычная па мэтах, палітычная па характары, самадзейная па метадах. Працаваў падкіраўніцтвамКамуністычнай партыі Беларусі (КПБ) і Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі (ВЛКСМ). Мэты, задачы, арганізац. будову, асн. кірункі дзейнасці, абавязкі і правы членаў КСМБ вызначаў Статут ВЛКСМ. Аб’ядноўваў юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 14—28 гадоў. Вышэйшы орган — з’езд, паміж з’ездамі — ЦК. У перыяд існавання СССР, у т. л.БССР, з’яўляўся актыўным памочнікам і рэзервам КПБ, быў правадніком парт. палітыкі ў асяроддзі моладзі.
Папярэднікамі камсамола былі маладзёжныя арг-цыі на ўзор культ.-асв. гурткоў. Бальшавікі надалі ім камуніст. характар. Восенню 1918 разрозненыя маладзёжныя арг-цыі аб’яднаны ва Усерас. саюз прац. моладзі. На I Усерас. з’ездзе моладзі (29.10—4.11.1918) названы Рас.камуніст. саюзам моладзі. У канцы 1918 — пач. 1919 на вызваленай ад герм. войск тэр. Беларусі пачалося стварэнне мясц. камсам. арг-цый. Яны ўзніклі ў Віцебску (13.11.1918), Магілёве (6.12.1918), Мінску (15.12.1918), Бабруйску (22.12.1918), Мазыры, Крупках, Старых Дарогах, Ігумене (Чэрвень), Карме і інш. Іх арганізац. афармленне адбылося на з’ездзе моладзі Зах. камуны (25—27.12.1918, Смаленск), дзе былі прыняты Праграма і Статут саюза. Большасць дэлегатаў з’езда прадстаўлялі камсам. арг-цыі губерняў і паветаў, якія пазней увайшлі ў склад БССР. На з’ездзе выбраны абком, які з пераездам у Мінск абвясціў сябе ЦК КСМБ і наладзіў выпуск газ. «Факел коммунизма». У сувязі з аб’яднаннем у лют. 1919 Беларусі і Літвы ў Літ.-Бел. ССР іх камсам. арг-цыі 10.2.1919 аб’яднаны ў Камуністычны саюз моладзі Літвы і Беларусі (КСМЛіБ). На пач. 1920 у БССР (без Віцебскай і Гомельскай губ., што ўваходзілі ў склад РСФСР) дзейнічалі 19 пав. і гар. к-таў, больш за 100 пярвічных арг-цый, якія аб’ядноўвалі больш за 2 тыс.чал. На I Усебел. з’ездзе КСМБ (24—27.9.1920) вырашана аддзяліцца ад камсам. арг-цый Літвы і надаць камсамолу Беларусі ранейшую назву. II з’езд КСМБ (20—24.4.1921) вызначыў асн. задачай камсамольцаў і ўсёй моладзі дапамогу дзяржаве ў барацьбе з разрухай, ажыццяўленні новай эканамічнай палітыкі, падкрэсліў неабходнасць умацавання пралетарскай праслойкі саюза. У маі 1923 КСМБ аб’ядноўваў 3743 чл., у лют. 1926—42 тыс.чл. і канд. у чл. Да канца 1922 камсамол па ўказанні Камуніст. партыі ліквідаваў маладзёжныя арг-цыі «Югенд-Бунд», яўкамол, «Макабі» і інш. У Зах. Беларусі, што ў 1921—39 знаходзілася ў складзе Польшчы, са студз. 1924 да жн. 1938 дзейнічаў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі. VII з’езд КСМБ (10—12.6.1924) выказаўся за актыўны ўдзел саюзнай і несаюзнай моладзі ў гасп. і культ. буд-ве, перайменаваў КСМБ у ЛКСМБ. У гады індустрыялізацыі ЛКСМБ шэфстваваў над буд-вам БелДРЭС, Мінскай ЦЭЦ-2, Гомсельмаша, Магілёўскай ф-кі штучнага валакна, Аршанскага льнокамбіната, Віцебскай трыкатажнай ф-кі «КІМ», шашы Масква—Мінск і інш. Яго прадстаўнікі працавалі на буд-ве Днепрагэса, Сталінградскага трактарнага з-да, Урала-Кузнецкага камбіната, Камсамольска-на-Амуры. Практычным мерапрыемствам камсамола стаў Усесаюзны паход за ўраджай і калектывізацыю. X з’езд ЛКСМБ (6—13.1.1931) паставіў перад камсамольцамі задачу ўзмацніць дапамогу Кампартыі ў правядзенні суцэльнай калектывізацыі, ва ўмацаванні калгасаў, у авалоданні с.-г. тэхнікай і агранамічнымі ведамі. Па ініцыятыве і з удзелам камсамольцаў у 40 раёнах Беларусі было створана 685 т-ваў с.-г. кааперацыі. У 1930-я г. камсамол, як і ўсё грамадства ў цэлым, зазнаў масавыя рэпрэсіі палітычныя. У 1936—38 сфабрыкавана некалькі «маладзёжных працэсаў», у многіх камсам. арг-цыях колькасць выключаных перавышала колькасць прынятых. З першых дзён Вял.
Айч. вайны ЛКСМБ падпарадкаваў усю сваю дзейнасць задачам абароны Радзімы. У пастанове «Аб задачах камсамольскіх арганізацый Беларусі ў сувязі з ваенным становішчам» ад 28.6.1941 ЦК ЛКСМБ аб’явіў камсамольцаў мабілізаванымі на барацьбу з ням.-фаш. захопнікамі. Да жн. 1941 добраахвотна і па мабілізацыі ў Чырв. Армію пайшло больш за 130 тыс. камсамольцаў, больш за 1500 з іх накіраваны ў разведгрупы Зах., Цэнтр., Бранскага франтоў. На акупіраванай тэр. Беларусі дзейнічалі 10 абл., 214 гар., раённых і міжраённых падп. к-таў ЛКСМБ, 2500 пярвічных арг-цый у партыз. фарміраваннях, каля 3 тыс. камсам. і маладзёжных арг-цый і груп у падполлі (гл.Абласныя падпольныя камітэты ЛКСМБ, Гарадскія падпальныя камітэты ЛКСМБ, Міжраённыя падпольныя камітэты ЛКСМБ, раённыя падпольныя камітэты ЛКСМБ). 52% асабовага складу партыз. фарміраванняў — камсамольцы і моладзь ва ўзросце да 30 гадоў. Звання Героя Сав. Саюза ўдастоены каля 300 бел. камсамольцаў-воінаў, партызан і падпольшчыкаў. Пасля вызвалення Беларусі ад захопнікаў камсамол уключыўся ў мірную працу. На будоўлі і ў прам-сцьБССР у 1946 прыйшло 30 тыс. юнакоў і дзяўчат. Камсамол шэфстваваў над буд-вам мінскіх аўтамаб. і трактарнага з-даў. За 4-ю пяцігодку на буд-ва, у прам-сць і на транспарт рэспублікі прыйшло 80 тыс. юнакоў і дзяўчат; 10 тыс. маладых беларусаў аднаўлялі шахты Данбаса, 6 тыс. адбудоўвалі Сталінград. На 1.1.1948 ЛКСМБ налічваў 262 486 членаў. У пасляваен. дзесяцігоддзі камсамол прымаў удзел у вырашэнні практычна ўсіх нар.-гасп. задач, якія ставіла Камуніст. партыя. У 1954—60 больш за 60 тыс. юнакоў і дзяўчат Беларусі выехалі на асваенне цалінных і абложных зямель у Казахстан. За гераізм у Вял.Айч. вайну, актыўны ўдзел у гасп. буд-ве ЛКСМБ узнагароджаны ордэнамі Чырв. Сцяга (1945), Леніна (1970). На 1.1.1972 ЛКСМБ аб’ядноўваў 1 065 643 членаў, на 1.1.1986—1 516 575, на 1.1.1991—857 966. Скарачэнне амаль удвая колькасці чл. ЛКСМБ было выклікана нарастаннем эканам., сац. і паліт. крызісу сав. грамадства, дэмакратызацыяй грамадскага жыцця. Гэтыя працэсы выліліся ў сац. апатыю, фармальныя адносіны да членства з-за бяздушнасці бюракратычных традыцый, няздольнасці актыву адстойваць інтарэсы моладзі, нізкага аўтарытэту многіх камсам. кіраўнікоў, няяснасці свайго прызначэння ў грамадстве і інш. XXIX з’езд ЛКСМБ (23—26.10.1990) выпрацаваў новыя праграмныя мэты і кірункі дзейнасці камсам. арг-цыі, прыняў Статут ЛКСМБ; былі зацверджаны дэмакр. прынцыпы будовы, жыцця і дзейнасці, якія прадугледжвалі прыярытэт пярвічных арг-цый, поўнаўладдзе камсамольцаў у сваіх арг-цыях, калектыўнасць, галоснасць у рабоце, свабоду дыскусій і інш. Рэформы былі скіраваны на паступовае пераўтварэнне ЛКСМБ у дэідэалагізаваную арг-цыю сац. абароны моладзі.
У сувязі з новымі паліт. рэаліямі, радыкальнымі зменамі прынцыпаў нац.дзярж. ўпарадкавання XXX з’езд ЛКСМБ (6—7.12.1991) перайменаваў рэсп. арг-цыю ў Саюз моладзі Беларусі. 1.2.1992 на I устаноўчым з’ездзе прыхільнікаў камуніст. кірунку ЛКСМБ адроджаны як паліт.арг-цыя моладзі Беларусі. На 1.1.1998 дзейнічалі ЦК, 30 абл., гар. і раённых арг-цый, якія налічвалі 1200 чл. ЛКСМБ.
Літ.:
Комсомол Белоруссии: Цифры и факты. Мн., 1968;
Жураў А.Я. У баях народжаны: Кароткі нарыс гісторыі камсамола Беларусі. 2 выд.Мн., 1970;
Очерки истории Ленинского комсомола Белоруссии. Мн., 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ КАМУНІСТЫ́ЧНЫ РУХ,
пашыраная ў свеце леварадыкальная ідэйна-паліт. плынь, якая кіруецца ў сваёй дзейнасці поглядамі К.Маркса і У.І.Леніна на сацыялізм і камунізм і мае на мэце пабудову ў свеце камуніст. грамадства, першая фаза якога — сацыялізм. Аб’ядноўвае камуніст. і ідэйна блізкія да іх сацыяліст. і рабочыя партыі. Узнік у 1840—50-я г. амаль адначасова з марксізмам як састаўная частка міжнар. рабочага руху. Першай камуніст. арг-цыяй быў створаны ў 1847 Саюз камуністаў, які аб’ядноўваў камуніст. і карэспандэнцкія к-ты шэрагу зах.-еўрап. краін. У напісаным для Саюза Марксам і Ф.Энгельсам «Маніфесце Камуністычнай партыі» (1848) выкладзена праграма міжнар.рэв. рабочага руху і абгрунтавана неабходнасць стварэння паліт. партыі пралетарыяту. Камуніст. (марксісцкая) плынь дамінавала ў Інтэрнацыянале 1-м (1864—76), у с.-д. і сацыяліст. партыях, што стварылі Інтэрнацыянал 2-і (1889—1922). Да канца 19 — пач. 20 ст.камуніст. рух і сацыял-дэмакратыя развіваліся на агульнай аснове марксізму як паралельныя плыні ў рамках с.-д. і сацыяліст. партый, потым адзіны сусв.сацыяліст. рух распаўся на 2 самаст. плыні — сацыял-дэмакр. і камуністычную, якія разышліся ў поглядах на стратэгію і тактыку заваявання паліт. улады, сутнасць, шляхі і спосабы пабудовы сацыялізму. Сацыял-дэмакраты (Э.Бернштэйн і інш.) прыйшлі да высновы, што асобныя палажэнні марксізму не пацвердзіліся часам або ўстарэлі. Прадстаўнікі камуніст. плыні працягвалі адстойваць марксісцкія палажэнні аб выключна рэв. шляху дасягнення сацыялізму як першай стадыі камунізму праз класавую барацьбу і дыктатуру пралетарыяту ў якасці абранага гісторыяй класа. Найб. відным выразнікам гэтай плыні ў пач. 20 ст. стаў лідэр рас.бальшавікоў Ленін. Пасля 1-й сусв. вайны с.-д. і сацыяліст. партыі канчаткова раскалоліся, з іх выйшлі прадстаўнікі рэв. марксізму, якія сталі называць сябе камуністамі і пачалі ствараць уласныя камуніст. партыі. Гэтаму працэсу спрыяла Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 у Расіі. Няўдалай спробай прымірыць і аб’яднаць сацыяліст. рух з камуністычным было стварэнне і непрацяглае існаванне т. зв.«Інтэрнацыянала 2 1/2» (1921—23). Але ў 1919, са стварэннем Камуністычнага Інтэрнацыянала (Камінтэрна), рашэнні кіруючых органаў якога былі абавязковымі для партый-членаў, М.к.р. аформіўся ў самаст.паліт. сілу. У 1920—50-я г. фактычным цэнтрам усяго М.к.р. быў СССР. Грамадска-паліт. з’явы, якія мелі месца ў гэтай краіне (паліт. рэпрэсіі, культ асобы І.В.Сталіна, абмежаванасць паліт. правоў асобы, празмерная роля дзяржавы ў грамадстве і інш.) негатыўна адбіваліся на ўсім камуніст. руху. У 1920-я г. з М.к.р. вылучылася леваэкстрэмісцкая плынь — трацкізм (ад імя Л.Д.Троцкага), прадстаўнікі якога ў 1938 стварылі т. зв.«Інтэрнацыянал 4-ы». Станоўчая роля камуністаў у барацьбе супраць фашызму за свабоду і незалежнасць сваіх краін у гады 2-й сусв. вайны забяспечыла значны рост колькасці кампартый, узмацненне іх уплыву ў асобных краінах і ў свеце ў цэлым. У 14 краінах Еўропы, Азіі і Лац. Амерыкі (Куба) кампартыі заваявалі паліт. ўладу. Склалася Сусв.сацыяліст. сістэма. У 1980-я г.камуніст. і блізкія да іх рабочыя партыі дзейнічалі больш як у 90 краінах і аб’ядноўвалі больш за 80 млн. членаў. СССРпадкіраўніцтвамКПСС дамогся поспехаў у развіцці эканомікі і культуры. У 1960—70-я г.СССР, насельніцтва якога складала 6% ад насельніцтва зямнога шара, даваў 1/5 сусв.прамысл. вытворчасці. Пасля роспуску Камінтэрна (1943) прадпрымаліся новыя спробы каардынацыі М.к.р. У 1947—56 у Бялградзе (да 1948) і Бухарэсце (з 1948) працавала Інфарм. бюро камуніст. і рабочых партый з правам каардынацыі іх дзейнасці (уваходзілі партыі 9 краін Еўропы). Вял. значэнне для згуртавання М.к.р. мелі нарады прадстаўнікоў камуністычных і рабочых партый (маскоўскія 1957, 1960, 1969, шматлікія рэгіянальныя). У 1958—90 у Празе выдаваўся тэарэт. і інфарм. часопіс «Проблемы мира и социализма». З канца 1940-х г. спробы КПСС навязваць кампартыям інш. краін свой вопыт барацьбы за ўладу і сацыяліст. будаўніцтва сустракалі нарастаючае супраціўленне з іх боку. На гэтай глебе М.к.р. перажыў шэраг новых расколаў. У 1948 адмовілася ад сав. мадэлі пабудовы сацыялізму і адасобілася ад М.к.р. Камуніст. партыя Югаславіі, у 1961 выступіла супраць крытыкі культу асобы Сталіна і фактычна выйшла з М.к.р. Албанская партыя працы. Найб. значны раскол у М.к.р. унесла ўзнікненне ў канцы 1950 — пач. 60-х г. мааізму (левадагматычны ўхіл у Кампартыі Кітая і шэрагу інш. партый у Азіі і дробных груповак у розных рэгіёнах свету, ад імя Мао Цзэдуна). У 2-й пал. 1970 — пач. 80-х г. у кампартыях Зах. Еўропы пашырыліся тэорыі «еўракамунізму». Іх прыхільнікі выступалі за мадэрнізацыю марксізму-ленінізму ў адпаведнасці з зах.-еўрап.эканам. і сац.-паліт. рэчаіснасцю, за плюралістычную мадэль сацыялізму. «Еўракамунізм» быў асуджаны КПСС і кампартыямі сацыяліст. краін. Зніжэнне тэарэт. ўзроўню дзейнасці камуніст. партый, дагматызацыя марксізму, недастатковая ўвага да распрацоўкі новых ідэй, акасцянеласць арганізац. структуры, форм і метадаў работы кампартый, адмова ад плюралізму ў меркаваннях, праследаванне іншадумства, адсутнасць шырокай сац. базы, сапраўднай сувязі з рабочым рухам, патрэбнага ўзаемадзеяння, а часта і варожасць да інш. левых сіл абумовілі крызіс М.к.р. ў канцы 1980 — пач. 90-х г., у выніку якога арганізаваны і каардынаваны М.к.р. фактычна перастаў існаваць. У выніку эканам. і паліт. крызісу (1989—91), абумоўленага пралікамі і дэфармацыямі ў дзейнасці КПСС і інш.камуніст. партый, камуністы страцілі ўладу ў краінах Усх. Еўропы і СССР. Распад СССР і забарона КПСС прывялі да спынення фін. падтрымкі, якую яна аказвала кампартыям многіх краін. У 1989—91 спынілі існаванне навук. і навуч.нац. і міжнар. цэнтры, што займаліся распрацоўкай камуніст. праблематыкі, перасталі выходзіць або пераймяноўваліся і змянілі накіраванасць камуніст.тэарэт. выданні. Ва ўсім свеце знізіўся ўплыў камуніст. партый, скарацілася іх колькасць і парушылася ўнутр. адзінства партый, рэзка зменшылася колькасць членаў. Асобныя кампартыі змянілі свае назвы, статуты, праграмы і ператварыліся ў сацыял-дэмакратычныя (у Італіі, Венгрыі, Польшчы, Славакіі, Балт. краінах). Кампартыя Францыі ўяўляе сабой гібрыд сацыял-дэмакратызму і камунізму. Камуніст. партыі Расіі, Украіны, Беларусі (гл.Камуністычная партыя Беларусі і Партыя камуністаў беларуская), Сербіі, з істотнымі агаворкамі таксама Румыніі і Чэхіі сталі на шлях абнаўлення пры захаванні вернасці марксізму-ленінізму. Кампартыі Вялікабрытаніі, Іспаніі, ЗША не адыгрываюць прыкметнай ролі ў жыцці сваіх краін. Аднак камуніст. погляды не страцілі сваёй прыцягальнасці ў значнай часткі насельніцтва шэрагу краін свету. Кітай, Куба, В’етнам, Паўн. Карэя працягваюць ісці па шляху сацыялізму. Правячая Камуністычная партыя Кітая налічвае 58 млн. членаў (1997), Камуніст. партыя Рас. (КПРФ) — 530 тыс. членаў, аб’яднаных у 24 тыс. пярвічных арг-зацый. На прэзідэнцкіх выбарах 1996 яе кандыдат атрымаў каля 30 млн. галасоў выбаршчыкаў. На выбарах 1999 у Дзярж. думу Расіі камуністы атрымалі (па парт. спісах) найб. колькасць галасоў выбаршчыкаў (24,3% ад агульнай колькасці тых, хто галасаваў). М.к.р. імкнецца ісці па шляху абнаўлення, пераадолення лжэсацыялізму, развіцця марксісцка-ленінскай тэорыі ў новых умовах. У чэрв. 1999 на міжнар. сустрэчы прадстаўнікоў камуніст. і рабочых партый у Афінах (Грэцыя) былі прадстаўлены 55 партый з 50 краін.
Літ.:
Партии и партийные системы современной Европы. М., 1994;
Социализм и демократия для XXI в. М., 1997;
Егоров А.Н. Есть ли у Республики Беларусь социалистическая перспектива? // Весн. Бел.дзярж. экан. ун-та. 1997. № 2;