КРЫВАШЭ́ІН Апалон Канстанцінавіч (1833, г. Шклоў Магілёўскай вобл. — 25.11.1902),
расійскі дзярж. дзеяч. Скончыў Рышэльеўскі ліцэй у Адэсе і Міхайлаўскае артыл. вучылішча ў Пецярбургу, слухаў лекцыі ў Парыжскім ун-це і Франц. калежы. У 1881—94 чл.Дзярж. савета. З 1886 у Мін-ве ўнутр. спраў, з 1891 дырэктар гасп. дэпартамента. У 1892—94 міністр шляхоў зносін. Па яго прапанове створаны Гал. інспекцыя шашэйных і водных дарог, суднаходныя інспекцыі пры начальніках дыстанцый на рэках Масква, Ака, Зах. Дзвіна, упраўленне па буд-ве Сіб. чыгункі. Апошнія гады жыў у Шклове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАРУ́ХАЛЬНАЯ СІ́ЛА,
намагнічвальная сіла, фізічная велічыня, што характарызуе здольнасць крыніц магн. поля (эл. токаў) ствараць магнітныя патокі. Уводзіцца для разлікаў магнітных ланцугоўпа аналогіі зэлектрарухальнай сілайэл. ланцугоў.
М.с. роўная цыркуляцыі напружанасці магнітнага поляпа замкнёным контуры L, які ахоплівае эл. токі, што ствараюць гэтае поле:
, дзе — элемент контуру L, накіраваны ў напрамку абходу, n — колькасць праваднікоў (віткоў) з токамі Ii, ахопленых контурам L. Адзінка М.с. ў СІ — ампер (або ампер-віток).
тэмпературная шкала, устаноўленая Міжнар. к-там мер і вагі ў 1968 на аснове 11 першасных узнаўляльных тэмпературных пунктаў (рэперных пунктаў; напр., трайны пункт вады, пункты кіпення неону, зацвердзявання серабра), кожнаму з якіх нададзена пэўнае значэнне т-ры. Адрозніваюць міжнар. практычныя т-ры Кельвіна (T68) і Цэльсія (t68), пры гэтым t68 = T68−273,15 К, 1 °C = 1 К. Т-ра, вызначаная па МПТШ-68, у межах хібнасцей вымярэнняў супадае з т-рай па тэрмадынамічнай шкале, якая прынята ў фізіцы за асноўную.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЦЕ́ЛІЦА Дзмітрый Іванавіч (н. 2.2.1938, г. Смаленск, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі і біяхіміі. Д-рхім.н. (1976), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі дзярж.ун-т (1961). З 1974 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 1985 заг. лабараторыі). Навук. працы пахім. і ферментатыўнай кінетыцы, даследаванні механізма дзеяння акісляльна-аднаўляльных ферментаў (цытахром Р-450, пераксідаза, каталаза і дэгідрагеназа) і ферментатыўных працэсаў у міцэлярных сістэмах, па імунаферментным аналізе і яго выкарыстанні ў медыцыне.
Тв.:
Активация кислорода ферментными системами. М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕЎ Аляксандр Аляксандравіч (н. 9.4.1925, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1978). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952). З 1956 у Віцебскім мед. ун-це (у 1965—90 заг. кафедры). Навук. працы па марфалогіі пухлін; па парэнхіматозна-страмальных узаемаадносінах, эпідэміялогіі і марфагенезе пухлін шчытападобнай залозы і страўніка да і пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
О стромообразовании в эпителиальных злокачественных опухолях (разам з А.С.Ягубавым) // Архив патологии. 1975. № 2;
Применение электронной микроскопии в онкоморфологии (у сааўт.) // Здравоохранение Белоруссии. 1988. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЛЬСАН-Э́ЛЕ (Nilsson-Ehle) Нільс Герман (12.2.1873, г. Скаруп, Швецыя — 29.12.1949),
шведскі генетык. Замежны чл.-кар.АНСССР (1932). Скончыў Лундскі ун-т (1894). З 1900 у Шведскай асацыяцыі насенняводства, з 1915 у Ін-це генетыкі і селекцыі ў г. Лунд, у 1925—39 у Ін-це селекцыі раслін у г. Свалёф. Навук. працы па батаніцы, гібрыдызацыі, генетыцы раслін. Вывучаў генетыку колькасных адзнак у с.-г. раслін, правёў фундаментальныя даследаванні па поліплаідыі і эксперым. мутагенезе, трыплаідыі ў яблынь. Устанавіў палімернае (палігеннае) наследаванне ў большасці с.-г. культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІК Ірына Аляксандраўна (н. 17.5.1937, Мінск),
бел. матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1991), праф. (1993). Скончыла БДУ (1959). З 1974 у Бел.пед. ун-це (у 1978—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выкладання матэматыкі ў навуч. установах. Распрацавала перспектыўныя кірункі ў галіне тэорыі і методыкі выкладання матэматыкі; змест, метады, формы і сродкі фарміравання метадычнай культуры выкладчыка матэматыкі ў пед.ВНУ. Аўтар навуч. дапаможнікаў для тэхнікумаў і ВНУ.
Тв.:
Алгебра и начала анализа. Мн., 1980 (разам з А.А.Дадаянам);
Практыкум па методыцы выкладання матэматыкі. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛЕ́НКА Мікалай Андрэевіч (26.6.1926, с. Савінка Паласаўскага р-на Валгаградскай вобл., Расія — 10.5.1987),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1979). Скончыў БДУ (1954), выкладаў у ім (з 1980 праф.). З 1985 дырэктар філіяла Ін-та рус. мовы імя А.С.Пушкіна ў Празе. Даследаванні ў галіне агульнага мовазнаўства, па праблемах бел. словаўтварэння, рус. мове. Аўтар працы «Нарысы па беларускаму словаўтварэнню: Жаночыя асабовыя намінацыі ў старабеларускай мове» (1978), вучэбных дапаможнікаў «Уводзіны ў мовазнаўства» (1962), «Кароткі нарыс гісторыі пісьма» (1965) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАПО́ПАЎ Алег Георгіевіч (н. 3.10.1938, Краснаярскі край, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Канд.тэхн.н. (1986). Скончыў Томскі ун-т (1960). З 1973 у Мінскім НДІ сродкаў аўтаматызацыі. З 1978 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па апрацоўцы відарысаў, лічбавых картаграфічных сістэмах. Распрацаваў метады, алгарытмы, сродкі стварэння і кантролю лічбавых карт мясцовасці і аўтаматызаваных комплексаў для іх вытв-сці; адаптыўныя метады павышэння імавернасці перадачы тэлекодавай інфармацыі па каналах сувязі. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЖЫН Мікалай Пятровіч (14.3.1897, г. Екацярынбург, Расія — 23.2.1969),
расійскі вучоны ў галіне металургіі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1931), дзе выкладаў (з 1949 праф.). З 1964 старшыня секцыі Савета па фізіцы і хіміі паўправаднікоў АНСССР. Навук. працы па тэхналогіі рэдкіх металаў, паўправадніковых матэрыялаў і чыстых рэчываў. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэмія СССР 1946, 1952.
Тв.:
Развитие в СССР металлургии редких металлов и полупроводниковых материалов. М., 1967;
Вещества высокой чистоты в науке и технике. М., 1969.