ІГНА́ЦЬЕЎ Еўдакім, майстар разьбяной і сталярнай справы 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1683—85 у складзе арцелі бел. разьбяроў і цесляроў удзельнічаў ва ўстаноўцы іканастаса царквы Данскога манастыра ў Маскве, вырабляў для царскіх харомаў сталы, крэслы, куфэркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДАЛА́КШСКІ ЗАЛІ́Ў (ГУБА́),
заліў Белага м. паміж Кольскім п-вам і мацерыком. Даўж. 185 км, шыр. да 67 км. У зах.ч. заліва глыб. да 40 м, ваўсх. — да 350 м. Шмат астравоў. Упадаюць рэкі Ніва і Коўда. Рыбалоўства (селядзец, траска). Парты: Кандалакша, Коўда, Умба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВУ́Л (цюрк. стража),
узброенае падраздзяленне для аховы і абароны баявых сцягоў, ваен. і дзярж. аб’ектаў, аддання вайсковых ушанаванняў і інш.ВаУзбр. Сілах Рэспублікі Беларусь К. падзяляюцца на гарнізонныя і ўнутраныя, бываюць пастаянныя або часовыя, правілы арганізацыі нясення каравульнай службы рэгламентуюцца Часовым статутам гарнізоннай і каравульнай службаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТА́Х,
простае бакакветнае (батрычнае) коласападобнае суквецце з тоўстай мясістай воссю, на якой шчыльна размешчаны сядзячыя (без кветаножак) кветкі. Звычайна абкружаны ярка афарбаваным ці белым падсукветным лісцем (пакрывалам) для прываблівання насякомых-апыляльнікаў. Характэрны для трапічнага сям. ароідных (ва ўмераным поясе капытнік, аер). У побыце К. наз. суплоддзе кукурузы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬСКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў Баранцава м., каля паўн. берага Кольскага п-ва. Даўж. каля 57 км, шыр. 1—7 км, глыб. каля ўваходу 200—300 м. Упадаюць рэкі Тулома і Кола. Зімой замярзае каля берагоў. Прылівы паўсутачныя (да 4 м). У К.з. — незамярзаючыя парты Мурманск і Севераморск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВО́Е,
гідралагічны заказнік ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл. Створаны ў 1979 для аховы Крывога возера і прылеглых прыродных комплексаў. Пл. 1,1 тыс.га.
Размешчаны на Пд У Полацкай нізіны, 17 % вадазборнай пл. ўкрыта лесам, месцамі яна забалочана. Лясы хваёвыя і яловыя, на забалочаных участках бярэзнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КРАШ Лідзія Міхайлаўна (н. 23.7.1934, г. Днепрадзяржынск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Жонка М.П.Кукраша. Д-р. с.-г.н. (1992). Скончыла БСГА (1958). З 1958 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці і якасці лёну ва ўмовах інтэнсіўнага земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КХУ́ЛНА,
горад на Пд Бангладэш. Адм. ц.вобл. Кхулна. 601 тыс.ж. (1991). Порт на р. Пусур (рукаў Ганга), за 45 км ад марскога порта Чална. Буйны эканам.цэнтр.Прам-сць: джутавая, тэкст., харч., металаапр., маш.-буд., дрэваапр., папяровая, хімічная. Верфі (буд-ва рачных суднаў). ЦЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́БЗА Іван, майстар разьбярнай і сталярнай справы 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля, дзе разам з інш. майстрамі-беларусамі рабіў ківоты, крэслы і інш. рэчы для царскага дома. У 1683 прымаў удзел ва ўстаноўцы іканастаса ў царкве Данскога манастыра ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́БА (Malabo),
горад, сталіца Экватарыяльнай Гвінеі, на беразе в-ва Біёка. Адм. ц. правінцыі Біёка. Засн. ў 1827, да 1973 наз. Санта-Ісабель. Каля 70 тыс.ж. (1997). Марскі порт (вываз какавы, кавы, фруктаў). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць харчасмакавая, лесапільная і дрэваапрацоўчая. Вытв-сць пальмавага алею, мыла.