газета Мінскай арг-цыі РСДРП і фракцыі сацыял-дэмакратаў-меншавікоў франтавога к-таЗах. фронту. Выдавалася з 4(17) кастр. да ліст. 1917 у Мінску на рус. мове 6 разоў на тыдзень. Рэдактары: С.Басіст, А.Хаст, А.Штэрн. Змяшчала матэрыялы па надзённых пытаннях тагачаснага жыцця, асаблівую ўвагу аддавала рабочаму, сялянскаму і франтавому жыццю, з 2-й пал.кастр. асвятляла ход падрыхтоўкі выбараў ва Устаноўчы сход. Стаяла на платформе класавай барацьбы, але адмоўна ставілася да заклікаў бальшавікоў пра неабходнасць сац. рэвалюцыі і ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту, выказвалася супраць перадачы ўсёй улады Саветам. Кастр. рэвалюцыю 1917 кваліфікавала як бальшавіцкі пераварот. Друкавала матэрыялы К-та выратавання рэвалюцыі Зах. фронту, звесткі пра барацьбу за ўладу ў Мінску і інш. гарадах Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧО́СА,
рака ў Лёзненскім і Віцебскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 90 км. Пл. вадазбору 3510 м². Выцякае з воз. Зелянское каля в. Бабінавічы Лёзненскага р-на, цячэ па Лучоскай нізіне і ў межах Віцебскага ўзв.Асн. прытокі: Чарніца, Сухадроўка (справа), Ардышэўка, Серакаратнянка, Абалянка, Чарнічанка (злева). Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шыр. 400—600 м. Пойма перарывістая, чаргуецца на берагах, больш развіта на левабярэжжы, шыр. яе 300—500 м. Рэчышча шыр. 20—30 м, у нізоўі да 60 м. Найвыш. ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пач. красавіка. Замярзае ў канцы 1-й дэкады снеж., крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы крыгаход 3 сутак. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,4 м³/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧЫ́ЦКІ (Іван Васілевіч) (14.6.1845, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 22.8.1918),
расійскі гісторык. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1908). Скончыў Кіеўскі ун-т (1866), з 1877 праф. у ім. Адзін з лідэраў партыі кадэтаў, дэп. 3-й Дзярж. думы (1907—12). З 1908 выкладаў на Вышэйшых жаночых курсах у Пецярбургу. Даследаваў пераважна гісторыю Францыі 16—18 ст. (рэліг. войны, агр. адносіны ў сувязі з рэвалюцыяй 1789—99). Працы Л. паагр. гісторыі Францыі стварылі школу яго паслядоўнікаў у Францыі і інш. краінах. Асн. творы: «Феадальная арыстакратыя і кальвіністы ў Францыі» (1871), «Каталіцкая ліга і кальвіністы ў Францыі» (1877), «Сялянскае землеўладанне ў Францыі напярэдадні рэвалюцыі» (1900), «Стан земляробчых класаў у Францыі напярэдадні рэвалюцыі і аграрная рэформа 1789—1793 гг.» (1912).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬВОЎ ((Lwoff) Андрэ Мішэль) (8.5. 1902, Алье, Францыя — 1994),
французскі генетык і мікрабіёлаг. Чл.Франц.АН (1977). Замежны чл.АМНСССР (1967), Нац.АН ЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва. Прэзідэнт міжнар. асацыяцыі мікрабіял. т-ваў (1962—70). Сын эмігрантаў з Расіі. Скончыў Парыжскі ун-т (1921). З 1921 у Пастэраўскім ін-це ў Парыжы, з 1959 праф. Парыжскага ун-та, з 1969 дырэктар Нац. ін-та даследаванняў раку. Навук. працы па роставых фактарах мікробаў, фізіялогіі вірусаў, індукцыі і рэпрэсіі ферментаў. Даказаў (разам з А.Гутман) спадчынную прыроду лізагеніі, адкрыў здольнасць ультрафіялетавых прамянёў індуцыраваць развіццё прафага; зрабіў уклад у вучэнне аб латэнтных вірусных інфекцыях. Яго даследаванні пакладзены ў аснову тэорыі рэгулявання сінтэзу бялку. Нобелеўская прэмія 1965 (разам з Ф.Жакобам і Ж.Мано).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНЫ́Я ПАЛО́СЫ,
ахоўныя лясныя насаджэнні ў форме стужак. Ствараюцца: на палях, пашах, у садах і па іх межах; уздоўж каналаў, дарог, яроў, упоперак схілаў, пры фермах; сярод сховішчаў, гасп. пабудоў, вял. масіваў хвойных лясоў (проціпажарныя ліставыя Л.п.). Маюць прыродаахоўнае, асяроддзеўтваральнае, рэкрэацыйнае значэнні. Ахоўваюць глебу ад эрозіі, аслабляюць вецер, прадухіляюць заносы, паляпшаюць сан. рэжым вадаёмаў, размеркаванне снегу, гідралагічныя ўмовы мясцовасць, водны, тэмпературны рэжымы глебы; павышаюць урадлівасць глебы, ураджайнасць с.-г. культур. Выкарыстоўваюцца ў агралесамеліярацыі. Характарызуюцца ахоўнай вышынёй і зонай уплыву на асяроддзе. Эфектыўнасць і біял. ўстойлівасць Л.п. залежаць ад іх складу, памераў, узросту і канструкцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫ КАМБІНА́Т.
Пабудаваны ў 1915 у г. Мазыр Гомельскай вобл. як лесапільны з-д. У 1922—23 пачаў перабудоўвацца, наз. «Пралетарый» У Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Архангельск, разбураны. У 1945—49 адноўлены як М.д.к. У 1954—63 уведзены ў эксплуатацыю цэхі: раскроечна-загатовачны з сушыльнай гаспадаркай, мэблевы па вытв-сці драўнянастружкавых пліт (ДСП). У 1971 на базе М.д.к. створана ВА «Мазырдрэў», у складзе якога Мазырская, Ельская і Калінкавіцкая мэблевыя ф-кі, а з 1978 — Ельскі і Тураўскі леспрамгасы. У 1992 ВА «Мазырдрэў» стала арэндным прадпрыемствам, ад яго аддзяліліся Тураўскі леспрамгас і Калінкавіцкая ’мэблевая ф-ка. З 1997 адкрытае акц.т-ва «Мазырдрэў». Асн. прадукцыя (1999): корпусная і інш. мэбля, ДСП, піламатэрыялы, паркет, струганая шпона, вырабы дрэваапрацоўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАВЕ́ЦКІ (Генадзь Іосіфавіч) (н. 21.9.1935, в. Навапольцы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Д-рфіз.-матэм.н. (1989), праф. (1991). Скончыў БДУ (1957). З 1958 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН Беларусі (у 1976—94 нам. дырэктара). Навук. працы па сінтэзе цвёрдых раствораў паўправадніковых сістэм на аснове складаных халькагенідаў пераходных металаў, даследаванні іх магн., эл., цеплавых і інш.фіз. уласцівасцей у шырокім дыяпазоне тэмператур і магн. палёў.
Тв.:
Фазовая диаграмма магнитного состояния системы теллурид хрома—селенид хрома // Физика твердого тела. 1986. Т. 28, № 3;
Структурные, магнитные и электрические свойства твердых растворов системы теллурид хрома—теллурид марганца (разам з А.І.Галясам, К.І.Янушкевічам) // Там жа. 1997. Т. 39, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́КІ (Macaca),
род вузканосых малпаў сям. мартышкападобных. 12 (паінш. звестках 19—20) відаў. Пашыраны ў Паўд. і Усх. Азіі, 1 від — магот (M. sylvanus) — у Паўн. Афрыцы і Еўропе (Гібралтар). Жывуць у трапічных лясах, лясах умеранага пояса (Кітай, Японія). Вядуць паўдрэвавы спосаб жыцця, трымаюцца статкамі. М. японскі (M. fuscata) зімой трапляецца сярод снежных суметаў (п-аў Сімокіта). 3 віды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. цела да 76 см, хваста да 70 см (у магота хваста няма), маса да 28 кг. Афарбоўка жаўтаватая, рыжаватая, чорная, у некат. уздоўж спіны цёмная паласа, на галаве «шапачка», на твары бакенбарды, вусы, барада. Канечнасці кароткія, дужыя. Усёедныя. Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцяняці. Выкарыстоўваюцца ў мед. эксперыментах.
англійскі эстрадны і рок-спявак, кампазітар. З 1959 у квартэце «Бітлз» (бас-гітара, клавішныя, труба). Пасля 1970 выступаў і запісваў альбомы з групай «Уінгз» (1971—81), Дж.Харысанам, Р.Старам, М.Джэксанам і інш. Сярод лепшых сольных альбомаў «Ансамбль у руху» (1973), «Уінгз» вакол Амерыкі» (1976), «Усё лепшае» (1986), «Зноў у СССР» (1987, 1989), «Па-над зямлёй» (1993). Яго музыцы ўласцівы выключны меладызм, найб. яскрава выяўлены ў песнях «Учора», «Няхай будзе так», «Мыс Кінтайр» і інш. Аўтар «Ліверпульскай араторыі» (1991, першы твор у жанры класічнай музыкі). У 1996 М. нададзены тытул рыцара.
Літ.:
Багиров А «Битлз» — любовь моя. Мн., 1993;
Benson R. Paul McCartney Behind the Myth. London, 1992.
ірландскі паліт. дзеяч, дыпламат, праваабаронца. Пасля пакарання смерцю бацькі за ўдзел у Ірландскім паўстанні 1916 разам з маці пераехаў у Дублін. З 1919 або 1921 да 1937 у Ірландскай рэспубліканскай арміі, потым адвакат. Заснавальнік (1946) і лідэр Рэсп. партыі Ірландыі. У 1948—51 міністр замежных спраў. Дэп. парламента (1947—58). Старшыня Амністыі міжнароднай (1961—74) і Міжнароднага бюро міру (1968—74). У 1963—70 ген. сакратар Міжнар. камісіі юрыстаў (дзейнічала з 1952 у Зах. Берліне, наглядала за станам правоў чалавека ў Герм.Дэмакр. Рэспубліцы і інш.усх.-еўрап. краінах). Выступаў за выкананне правоў чалавека, раззбраенне і рух у абарону міру. У 1974—76 камісар ААНпа Намібіі. Нобелеўская прэмія міру 1974 (разам з Э.Сата).