род цыкласпоравых водарасцей. 60 відаў. Пашыраны пераважна ў морах паўн. субтрапічнага пояса. Утвараюць зараснікі да глыб. 25 м.
Слаявіна шматгадовая ў выглядзе буйных кустоў, выш. да 2 м (радзей 8). Да грунту прымацоўваецца дыскам, падэшвай або рызоідамі. Галіны цыліндрычныя ці пляскатыя, часта з паветранымі пузырамі. Размнажэнне палавое, аагонііз 1 яйцаклеткай. З Ц. атрымліваюць альгінавыя кіслоты і іх солі (альгінаты), якія выкарыстоўваюць у фармацэўтычнай, тэкст. і харч. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ СЛЕД ЯКУБЯ́НСКІ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1992). Знаходзіцца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Якубянцы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Валун ружовага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату (таблічкі 2 × 4 см, часам 6 × 8 см), шаравата-блакітнага кварцу і біятыту.
Прынесены ледавіком 20—18 тыс.г. назад зПдЗ Фінляндыі. На камені ёсць след, аб паходжанні якога існуюць паданні. У старажытнасці меў культавае значэнне.
шапкавы базідыяльны грыб сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі трапляецца зліп. па вер. у лісцевых і мяшаных лясах.
Шапка дыям. 5—10(15) см, пукатая, потым лейкападобная, з хвалістым краем, слізістая, гладкая, іржава-лілова-шэрая. Мякаць белая, шчыльная, з едкім млечным сокам, які на паветры не мяняе колеру. Пласцінкі зыходныя, патоўшчаныя. Ножка цыліндрычная, шчыльная, потым полая. Споры шарападобныя, бародаўчатыя. Ядомы грыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАХО́ВІЧ Міхась (Міхаіл Аляксеевіч; 20.11.1953, в. Сакі Падляскага ваяв., Польшча — 5.6.2000),
бел.паэт. Скончыў Варшаўскі ун-т (1977). З 1977 працаваў у газ. «Ніва», з 1984 рэдактар штомесячніка «Kontrasty» («Кантрасты»), У 1990—92 кіраўнік выдавецкай суполкі «Сумежжа». Чл. праўлення Бел.літ. аб’яднання «Белавежа». Друкаваўся з 1974. Аўтар паэт. зб-каў «Прамінанне» (1978), «Кліч» (1993), «Пад сузор’ямі» (1998), лірычнай паэмы «Святая ноч» (1981), зб. гумарыст.-сатыр. апавяданняў «Вада ў рэшаце» (1983) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЛЬГО́ЎСКІ Фёдар Несцеравіч (22.4.1893, г.п. Коханава Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 21.4.1968),
генерал-лейтэнант інж.-тэхн. службы (1943). Дацэнт (1940). Скончыў курсы ўдасканалення пры Ваен.паветр. акадэміі (1928), Маскоўскі авіяц.ін-т (1934). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі са жн. 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. З 1938 у Ваен.паветр. акадэміі (выкладчык, нач. кафедры, ф-та), з 1942 нач. Упраўлення ў Цэнтр. апараце ВПС, у 1946—47 нач. Ленінградскай ваенна-паветр. акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФЕМЕРЫ́ДНЫ ЧАС,
раўнамерны час, што ўваходзіць як велічыня ва ўраўненні руху нябесных цел і ў адпаведнасці з якім складаюцца астр.эфемерыды. Уведзены ў 1950.
Сусветны час, заснаваны на перыядзе вярчэння Зямлі вакол сваёй восі, нераўнамерны (з-за векавых і флуктуацыйных змен гэтага вярчэння). Э.ч. заснаваны на перыядзе абарачэння Зямлі вакол Сонца. Каб перайсці да Э.ч., да сусветнага часу дадаюць папраўку, велічыня якой вызначаецца з назіранняў Месяца і планет і публікуецца штогод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮВЕНІ́ЛЬНЫЯ ВО́ДЫ,
падземныя воды, якія вылучаюцца з магмы (пры яе падняцці з глыбінь Зямлі) у падземную гідрасферу і ўключаюцца ў агульны кругаварот прыродных вод. Утвараюцца ў выніку дэгазацыі рэчыва мантыі Зямлі пры магматызме і метамарфізме. Трапіўшы ў зямную кару, змешваюцца з водамі іншага паходжання. У чыстым выглядзе ў прыродзе адсутнічаюць; іх ускосным паказчыкам з’яўляецца павышаная колькасць вуглекіслаты, гелію і вадароду ў складзе падземных вод. Тэрмін «Ю.в.» ўвёў у 1902 аўстр. геолаг Э.Зюс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГУ́ДЗІН Валерый Рыгоравіч (н. 29.8.1937, г. Катоўск Адэскай вобл., Украіна),
расійскі спявак (тэнар). Нар.арт. Расіі (1976). Нар.арт.СССР (1983). Скончыў Новасібірскую кансерваторыю (1965), з 1976 выкладае ў ёй (з 1984 праф.). З 1961 саліст Новасібірскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Вакула («Ноч перад Раством» М.Рымскага-Корсакава), Алег Баян («Клоп» Э.Лазарава), Вася («Алчына песня» Г.Іванова) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎ I (James; 19.6.1566, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 27.3.1625),
кароль Англіі [1603—25]; першы з дынастыі Сцюартаў на англ. прастоле (з 1567 шатландскі кароль Я. VI). Сын Марыі Сцюарт. Прастол заняў пасля смерці Лізаветы I Цюдар. Праводзіў абсалютысцкую палітыку, якая характарызавалася рэліг. нецярпімасцю да пурытан, увядзеннем нов. падаткаў і прымусовых пазык, збліжэннем з каталіцкай Іспаніяй — гал. саперніцай Англіі ў марскім і каланіяльным гандлі. У час яго праўлення абвастрылася барацьба паміж каронай і парламентам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРКО́Ў Уладзімір Міхайлавіч (5.1.1941, г.п. Урэчча Любанскага р-на Мінскай вобл. — 7.8.1991),
бел. дыктар радыё і тэлебачання. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1972). З 1962 дыктар Бел. радыё, з 1966 — Рэсп. тэлебачання. Быў вядучым грамадска-паліт. і інфарм. праграм, перадач пра падзеі з жыцця Беларусі, трансляцый урачыстасцей. Найб. значныя праграмы і цыклы перадач: «Панарама», «Публіцыст», «Наш дом», «У жывапісе, графіцы, скульптуры», «Зямля і людзі», «Чалавек зямлі маёй» і інш.