КРАСІ́НСКІ (Мікалай Фаміч) (1891, г. Вілейка Мінскай вобл. — 23.11.1938),
бел.тэатр. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т. У 1922—24 настаўнік Бел. гімназіі ў Вільні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай драматычнай майстроўні, дзе ў 1922 паставіў спектаклі «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі і «Лес шуміць» паводле У.Караленкі.
Працаваў у Наркамасветы БССР. З 1925 нам. старшыні секцыі мастацтва і старшыня тэатр. падсекцыі Інбелкульта. У 1926—28 дырэктар БДТ-2, з 1928 — Бел. рабочага т-ра імя ЦСПСБ. Для зб. «Беларускае мастацтва» падрыхтаваў артыкул па праблемах мастацтва Зах. Беларусі. У 1930 арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў высылкі ў г. Шадрынск (Расія). У 1938 зноў арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТАПО́ВІЧ (Леў Яўстафавіч) (н. 25.7.1949, в. Пекалін Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1998). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Гомельскім ун-це, з 1980 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі. У 1996—97 вядучы спецыяліст Сакратарыята Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Ін-це сац.-паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах філасофіі сацыялізму, сусв.культ.-цывілізацыйнага працэсу, сац.-эканам., паліт. і нац.-дзярж. развіцця Беларусі ў сучасных умовах.
Тв.:
Философия социализма. Мн., 1996;
Брестская церковная уния (прошлое и настоящее). Мн., 1996 (разам з І.В.Катляровым);
Беларусь: твой путь? Мн., 1997 (разам з В.А.Храмавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСАНТО́МА (ад грэч. xanthos жоўты + ...ома),
паталагічнае ўтварэнне, што ўзнікае ў скуры пры парушэннях ліпіднага абмену і ўяўляе сабой назапашванне фагацытаў, якія ўтрымліваюць халестэрын і трыгліцэрыды. Адрозніваюць 3 яе разнавіднасці: ксанталазма (найчасцей бывае ў пажылых жанчын) — сіметрычна размешчаныя каля ўнутр. краю вока плоскія, мяккія ўтварэнні жаўтавата-аранжавага колеру, авоіднай ці стужкападобнай формы; множная вузельчыкавая — бязбольныя, сіметрычна размешчаныя на скуры галавы, твару, каленных і локцевых суставаў, ягадзіцах вузельчыкі ад жоўтага да карычневага адцення (па краях ружова-чырвоныя); туберозная пухлінападобная (бывае ў нованароджаных і малых дзяцей, радзей у дарослых) — бязбольныя, дольчатыя, шчыльныя ўтварэнні на локцевых і каленных суставах памерам з вішню ці грэцкі арэх жоўтага колеру з бурым ці фіялетавым адценнем. Развіваецца павольна, прагрэсіруе. Лячэнне тэрапеўтычнае (печані, падстраўнікавай залозы, нырак), хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУБА́САЎ (Валерый Мікалаевіч) (н. 7.1.1935, г. Вязнікі Уладзімірскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969, 1975). Лётчык-касманаўт СССР (1969), Герой Венгрыі (1980). Канд.тэхн.н. (1968). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1958). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 11—16.10.1969 з Г.С.Шоніным здзейсніў палёт (як бортінжынер) на касм. караблі (КК) «Саюз-6»; 15—21.7.1975 з А.А.Лявонавым — палёт (як бортінжынер) на КК «Саюз-19» (па праграме ЭПАС); 26.5—3.6.1980 з Б.Фаркашам (Венгрыя) — палёт (як камандзір) на КК «Саюз-36» і на арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж В.В.Румін, Л.І.Папоў), вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз-35». Агульная працягласць палётаў 18,75 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР, залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУГЕ́ЙКА (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 3.4.1948, в. Погіры Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1994). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ; з 1988 — у БДУ. Навук. працы па оптыцы рассейвальнага асяроддзя, тэорыі інфарм.-вымяральных сістэм. Распрацаваў тэорыю і методыкі оптыка-фіз. дыягностыкі неаднароднага рассейвальнага асяроддзя пры адсутнасці апрыёрнай інфармацыі.
Тв.:
О возможностях измерения оптических характеристик рассеивающих сред с помощью подвижных лидаров (разам з М.М.Сяргеевым. Д.А.Ашкінадзе) // Изв. АНСССР. Физика атмосферы и океана. 1982. Т 18, № 12;
К определению опорных значений оптических характеристик в дистанционных измерениях // Оптика атмосферы и океана. 1997. Т. 10, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Н (Аляксандр Трыфанавіч) (н. 24.7.1918, в. Даброціна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),
парт. і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў БДУ (1949). Удзельнік Вял.Айч. вайны. У 1948—50 заг. аддзела прапаганды і агітацыі Савецкага райкома КПБ Мінска. З 1951 заг. аддзела прапаганды і агітацыі, з 1953 аддзела школ і ВНУ Мінскага гаркома КПБ, з 1955 заг. аддзела прапаганды і агітацыі Мінскага абкома КПБ. У 1958—62 сакратар Мінскага абкома КПБ, з 1962 заг. аддзела прапаганды і агітацыі, з лют. 1971 пажн. 1986 сакратар ЦККПБ. Чл.ЦККПБ з 1966, чл. Бюро ЦККПБ з лют. 1971. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1979—84, Вярх. Савета БССР у 1963—80, 1985—90, нам. старшыні Вярх. Савета БССР у 1967—71.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛАКО́ЎСКАЯ (Тамара Нікандраўна) (17.2.1919, г. Полацк Віцебскай вобл. — 15.11.1986),
бел. аграхімік-глебазнавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-рс.-г.н. (1965), праф. (1974). Акад. УАСГНІЛ (1975). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Герой Сац. Працы (1979). Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію (1941). У 1949—58 у ін-це меліярацыі і воднай гаспадаркі АН Беларусі, у 1959—86 у НДІ глебазнаўства і аграхіміі (у 1969—79 дырэктар), адначасова з 1979 акад.-сакратар Прэзідыума Зах. аддзялення УАСГНІЛ. Навук. працы па пытаннях урадлівасці глебы, жыўлення раслін, рацыянальнага выкарыстання ўгнаенняў.
Тв.:
Применение удобрений. Мн., 1970;
Почвенно-агрохимические основы получения высоких урожаев. Мн., 1978;
Проблемы расширенного воспроизводства плодородия дерново-подзолистых почв в условиях возрастающей интенсификации сельского хозяйства // Вестн. с.-х. науки. 1982. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТУ́РА ТКА́НКІ, эксплантацыя,
метад захавання жыццядзейнасці органаў ці іх частак, участкаў тканак і асобных клетак па-за арганізмам. Заснавана на стварэнні асептычных умоў, якія забяспечваюць харчаванне, газаабмен і выдаленне прадуктаў абмену аб’ектаў, што культывуюцца пры т-ры, блізкай да аптымальнай для арганізма, кампаненты якога ўзяты для вырошчвання. Пры дапамозе К.т. вывучаюць гістагенез, міжтканкавыя і міжклетачныя ўзаемадзеянні, дыферэнцыроўку, рост і дзяленне клетак, асаблівасці абмену рэчываў у жывых клетках, патрэбнасць іх у харчаванні, адчувальнасць да розных рэчываў, у т. л. да лякарстваў. На клетках культур робяць аперацыі (выдаляюць ч. клеткі, уводзяць у яе мікробы і вірусы), рыхтуюць вакцыны (напр., супраць воспы, адру, поліяміэліту); культуры органаў выкарыстоўваюцца для вывучэння спосабаў захавання жыццядзейнасці ізаляваных органаў і тканак, якія прызначаны для трансплантацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЯШО́ВА (Галіна Рыгораўна) (н. 20.7.1928, г. Гомель),
бел. музыказнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1984). Скончыла Харкаўскую кансерваторыю (1956). З 1956 выкладала ў Херсонскім і Гомельскім муз. вучылішчах, у Бел. кансерваторыі. З 1962 (з перапынкам) у ІМЭФНац.АН Беларусі. Асн. працы патэарэт. пытаннях оперы і яе канкрэтным сцэн. увасабленні. Аўтар манаграфій «Беларуская савецкая опера» (1967), «Пытанні драматургіі оперы» (1979), «Кампазіцыя оперы» (1983). Навук. кіраўнік, рэдактар і сааўтар выдання «Музычны тэатр Беларусі» (кн. 1—4, 1990—97). Распрацавала навуч. праграму і курс асноў опернай драматургіі для муз.ВНУ. Выступае як муз. крытык. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Н.И.Аладов. Л., 1970;
Заметки о белорусской опере // Музыкальная культура Белорусской ССР. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРДЫСТА́НСКІЯ ГО́РЫ, Курдскія горы,
горы паміж Армянскім і Іранскім нагор’ямі, у Турцыі, Іране і Іраку. Складаная сістэма хрыбтоў і масіваў выш. да 4168 м (г. Джыло). Грабяні хрыбтоў вышэй за 3500 м альпійскага тыпу, менш высокія пераважна плоскавяршынныя. Схілы моцна расчлянёныя вузкімі цяснінамі. Складзеныя з сланцаў, кварцытаў, мармуру, мергелю. Ледавікі. Рэкі ў асн. ўтвараюць левыя прытокі р. Тыгр. Клімат субтрапічны. Ападкаў на паўд.-зах. схілах 1000—3000 мм, на паўн.-ўсх. — 400—700 мм за год. На паўд. схілах міжземнаморскія лясы, хмызняк (маквіс), фісташкавыя і арчовыя рэдкалессі, на паўн. — горныя стэпы і фрыганападобная расліннасць; на плоскіх вяршынях — альпійскія лугі. Качавая жывёлагадоўля. Па далінах рэк — сады, пасевы пшаніцы, кукурузы, ячменю. Зах. частка К.г. наз. таксама Армянскім Таўрам.