геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1991). Размешчаны за 500 м на ПдЗ ад в. Свяціца Полацкага р-на Віцебскай вобл., каля шашы Лепель—Полацк. Чырвона-буры граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату. Даўж. 3,95 м, шыр. 2,3 м, выш. 1,55 м, у абводзе 9,9 м, аб’ём 7,5 м³, маса бачнай часткі каля 20 т. Мае прасападобную форму. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс.г. назад з Карэльскага перашыйка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛЬНО́ВА Людка (Людміла Данілаўна; н. 20.4.1957, г. Маладзечна Мінскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1979). З 1973 працавала на Маладзечанскай фабрыцы маст. вырабаў, БДУ, ва ўстановах асветы Уздзенскага р-на і г. Мінска, з 1986 у Нац. б-цы Беларусі. Друкуецца з 1985. У паэт. зб-ках «Ластаўка ляціць...» (1993) і «Зеленавокія воі і іх прыгажуні» (2001) роздум над лёсам жанчыны, тэмы паэта і паэзіі. Аўтар кніг «Рысасловы» (1994), «Агністыя дзьмухаўцы» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́БА Аляксандр Мікалаевіч (н. 18.7.1949, с. Гардзееўка Клінцоўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Навазыбкаўскі пед.ін-т (1971). З 1986 у Гомельскім ун-це (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі класаў груп і інш. алгебраў. Пабудаваў тэорыю падгрупавых і падсістэмных функтараў. Распрацаваў рашотчатыя метады даследавання класаў алгебраў.
Тв.:
Формации алгебраических систем М., 1989 (разам з Л.А.Шамятковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ПАВЫ ПАД’ЁМНІК,
устаноўка для транспартавання сыпкіх грузаў з дапамогай аўтаматычна разгружальных карабоў (скіпаў). Складаецца з рэйкавых (з вуглом пад’ёму да 45°) і інш. жорсткіх накіравальных, скіпаў (падвешваюцца да цягавых канатаў, разгружаюцца перакульваннем або праз адкідное дно), пад’ёмнай машыны (лябёдкі), капра, перагрузачных прыстасаванняў. Выкарыстоўваюцца для пад’ёму карысных выкапняў і пароды па шахтавых ствалах, для загрузкі шыхты ў доменныя печы, вагранкі, падачы вугалю ў кацельні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМА́ЛЕНКАЎСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1996). Размешчаны за 500 м на ПнУ ад в. Смаленка Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. Цёмна-шэры разгнейсаваны граніт з ружовымі жылкамі і крышталямі палявога шпату (таблічкі і авоіды ад 1 да 4 см). Даўж. 5,4 м, шыр. 1,9 м, выш. 1,3 м, у абводзе 12 м, аб’ём 14 м³, маса каля 36 т. Прынесены ледавіком каля 150 тыс. гадоў назад з Фенаскандыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕРМАЦЭ́Т (ад сперма + kētos вялікая марская жывёла),
воскападобнае рэчыва, якое выдзяляюць з вадкай тлушчападобнай масы поласцей галавы (т.зв. спермацэтавых мяшкоў) кашалотаў. Раней яго лічылі спермай (адсюль назва). Складаецца з сумесі складаных эфіраў тлустых к-т, пераважна цэтылавага эфіру пальміцінавай к-ты. С. — белыя пласціністыя крышталі, якія добра раствараюцца ў эфіры, ацэтоне, гарачым спірце; tпл = 53—54 °C, добра сплаўляецца з вазелінам, ланалінам, какававым алеем, свіным тлушчам. Выкарыстоўваецца як састаўная ч. асновы мазей, пастаў. касметычных крэмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАПАДДУ́БСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1994). Размешчаны на ПнЗв. Старыя Паддубы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Буравата-жоўты граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2×8 см), парода кіроўнага тыпу. Даўж. 2,9 м, шыр. 1,9 м, выш. 1,3 м, у абводзе 8,2 м, аб’ём 3,8 м³, маса каля 10 т. Прынесены ледавіком 20—18 тыс.г. назад з Аландскіх а-воў у Балт. моры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЫ́НСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1996). Размешчаны за 2,1 км на З ад в. Прошкава Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Назва ад б. хутара Старына. Шаравата-жоўты гнейс з пражылкамі кварцу і палявога шпату (да 10 см). Даўж. 3,9 м, шыр. 1,8 м, выш. 1,6 м, у абводзе 9,1 м, аб’ём 11,2 м³, маса 30 т. Прынесены ледавіком 20—15 тыс. гадоў назад са Скандынавіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́ЛІНСКІ СТАДЫЯ́Л,
адзін з буйных этапаў адступання дняпроўскагазледзянення. Краявыя марэны прадстаўлены асобнымі градамі ў раёне гарадоў Столін і Ельск. С.с. і наступны мазырскі стадыял раздзяліліся ўздзенскім інтэрстадыялам. Марэна С.с. (магутнасць 10—15 м) вызначаецца насычанасцю матэрыялам мясц. парод (мелу, палеагену, неагену), часта ўтрымлівае іх адорвені. Тыповыя флювіягляцыяльныя пароды — пяскі шэрыя, дробназярністыя, з уключэннем жвіру і галькі змясц. парод (крэмень, кварцытападобны пясчанік і інш.), запаўняюць даліны сцёку талых ледавіковых вод або ўкрываюць водападзелы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДЖА́ЕЎ Георгій Аляксандравіч (н. 18.10.1919, г. Астрахань, Расія),
бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі. Д-рмед.н. (1973). Бацька С.Г.Суджаевай. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1945). З 1945 у проціэпідэмічных установах Мінска. З 1960 у БелНДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. З 1971 у Бел.рэсп.сан.-эпідэміял. станцыі. Навук. працы па гігіене, эпідэміялогіі, мікрабіялогіі інфекц. хвароб.
Тв.:
Об эпидемиологическом значении бактерионосительства на разных этапах борьбы с дифтерией в Белоруссии // Здравоохранение Белоруссии. 1964. № 5.