БЕРЛА́НГА (Berlanga) Луіс Гарсія (н. 12.6.1921, г. Валенсія, Іспанія),
іспанскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Вучыўся ва ун-це ў Валенсіі, у кінаінстытуце ў Мадрыдзе (1947). З 1948 працуе як рэжысёр. Паставіў сатыр. фільмы «Шчыра запрашаем, містэр Маршал!» (1952), «Калабуч» (1956), «Кат» (1963), камедыі «Нацыянальная стрэльба» (1978), «Нацыянальны набытак» (1981), «Нацыянальнае III» (1982). Аўтар сцэнарыяў шэрагу сваіх фільмаў (у т. л.разамзрэж. Х.А.Бардэмам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЗЕ, Бос (Bose) Шацьендранат (1.1.1894, г. Калькута, Індыя — 4.2.1974), індыйскі фізік, адзін са стваральнікаў квантавай статыстыкі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ваз 1958. Скончыў Калькуцкі ун-т (1915). Працаваў у Парыжы ў М.Складоўскай-Кюры (1924—25), праф. Дакскага (1926—56), Калькуцкага (1945—56) ун-таў. Разамз А.Эйнштэйнам стварыў Бозе — Эйнштэйна статыстыку (1924), вывеў Планка закон для цеплавога выпрамянення абсалютна чорнага цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЯНЦЮ́К Анатоль Мікалаевіч (н. 28.8.1951, в. Трыліскі Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Ін-це прыкладной оптыкі АН Беларусі (г. Магілёў). Навук. працы па фіз. оптыцы. Распрацаваў статыстычную тэорыю распаўсюджвання аптычнага выпрамянення і бачання праз стахастычныя рассейвальныя асяроддзі.
Тв.:
Оптическое изображение при дистанционном наблюдении. Мн., 1991 (разамз К.Р.Прэдкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́НАГАС (Vanagas) Аляксандрас (12.8.1934, в. Буйвенай, Літва — 13.4.1995),
літоўскі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1984). З 1966 чл.Міжнар. камітэта анамастыкі. Распрацоўваючы праблемы літоўскай анамастыкі, шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял: «Утварэнне гідронімаў Літоўскай ССР» (1970; Дзярж. прэмія Літвы 1974), «Этымалагічны слоўнік літоўскіх гідронімаў» і «Семантыка літоўскіх гідронімаў» (1981) і інш.Бел.-літоўскім сувязям прысвяціў працу «Літоўскія элементы ў беларускай анамастыцы» (1968, разамз М.В.Бірылам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́НКА Зоя Васілеўна (н. 30.6.1946, в. Слабодка Курскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі харчавання. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыла Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі імя Г.В.Пляханава (1968). З 1974 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па тэхналогіі комплекснай перапрацоўкі і выкарыстання расліннай прадукцыі.
Тв.:
Плодоовощные пюре в производстве продуктов. М., 1987 (разамз У.С.Баранавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬТМАН Віктар Сцяпанавіч (9.10.1926, Мінск — 21.8.1985),
бел. геабатанік. Д-рбіял.н. (1974). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1954). З 1957 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па лясной геабатаніцы і лясной тыпалогіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Леса Белорусского Полесья: (геоботанические исслед.). Мн., 1977 (разамз І.Д.Юркевічам, М.Ф.Лоўчым);
Географический и типологический анализ лесной растительности Белоруссии. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕСПЕРЫ́ДЫ,
у стараж.-грэчаскай міфалогіі 4 дачкі німфы Гесперы і Атланта, надзеленыя звонкімі галасамі. Жылі ўздоўж ракі Акіян, разамз драконам Ладонам ахоўвалі ў садзе багоў залатыя яблыкі, якія Гея падарыла Геры на яе вяселле зЗеўсам. Геракл забіў дракона і выкраў яблыкі (11-ы подзвіг). На гэты сюжэт карціны Рафаэля, Г. фон Марэ і інш.
Гесперыды. Фрагмент размалёўкі апулійскай вазы. 4 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРЫМЕ́ (ад франц. bouts rimés рыфмаваныя канцы),
верш, напісаны на загадзя вядомыя рыфмы. Узнік у Францыі ў 1-й пал. 17 ст. як форма салоннай «лёгкай паэзіі», чыста літаратурная забава. З 20 ст. становіцца пераважна эстрадным жанрам. Прынцып бурыме пакладзены ў аснову некаторых бел.нар. песень: назвы ўсіх дзён тыдня прадвызначылі рыфмы, а разамз тым і арганізавалі вершаваныя радкі жартоўнай песні «Ад панядзелка да панядзелка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́БЕР (Huber) Роберт (н. 20.2.1937, г. Мюнхен, Германія),
нямецкі біяхімік. Чл. Баварскай АН (1988). Скончыў Мюнхенскі тэхн.ун-т (1960). Працуе ў Ін-це біяхіміі імя М.Планка, з 1978 яго дырэктар. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе складаных біяарган. злучэнняў, у т. л. бялкоў. Расшыфраваў трохмерную структуру мембраннага інтэгральнага бялку пурпурных бактэрый, які з’яўляецца фотасінтэзуючым рэакцыйным цэнтрам (1982, разамз І.Дайзенгоферам і Г.Міхелем). Нобелеўская прэмія 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АЧА́КАЎ»,
крэйсер расійскага Чарнаморскага флоту, каманда якога ўдзельнічала ў Севастопальскім паўстанні 1905. Спушчаны на ваду ў 1902, дабудаваны ў 1907. Пасля задушэння паўстання 41 чл. яго экіпажа і камандуючы рэв. флотам лейтэнант П.П.Шміт асуджаны. У 1907—17 крэйсер наз. «Кагул». З 1918 у складзе флоту войскаў белых. У 1920 разамзінш. караблямі Урангеля эвакуіраваны ў порт Бізерта (Туніс). Знаходзіўся ў страі да 1924.