(Rambetg) Мірыям; 20.2.1888, Варшава — 1982], англійская артыстка балета, тэатр. дзеяч, педагог. Вучылася ў Школе музыкі і рытму ў г. Гелераў (Германія; 1910—12),
у Парыжы і Лондане (1917—23). У 1912—13 супрацоўнічала з «Рускім балетам» С.Дзягілева. З 1918 у Вялікабрытаніі. У 1920 засн. балетную школу ў Лондане, у 1926 — пастаянную балетную трупу (з 1966 «Модэн Дэнс Компані»), якая спрыяла станаўленню нац.англ. балета. Аўтар аўтабіягр.кн. «Ртуць» (1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСКРЫЎНЫ́Я РАБО́ТЫ,
выдаленне горных парод, што пакрываюць карысныя выкапні, з мэтай выяўлення іх пакладаў; адзін згал. працэсаў адкрытай распрацоўкі радовішчаў. Для аддзялення (адбойкі) ад масіву цвёрдай пароды выконваюць узрыўныя работы. Пры распрацоўцы мяккіх парод адбойку сумяшчаюць з пагрузкай экскаватарамі, скрэперамі, бульдозерамі, сродкамі гідрамеханізацыі і інш. Пароды перамяшчаюць у адвал транспартна-адвальнымі мастамі, канвеерамі, адвалаўтваральнікамі і інш. Р.р. выконваюць пры буд-ве кар’ераў, а таксама ў працэсе іх эксплуатацыі (забяспечваюць доступ да карыснага выкапня).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУТКЕ́ВІЦКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва каля в. Руткевічы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Закладзены ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. Парк рэгулярнага тыпу з элементамі больш позняй пейзажнай планіроўкі. Пл. 5 га. Захаваліся 4 невял. тэрасы, фрагменты ліпавых прысад. Да парку прымыкае пладовы сад. У ім растуць каля 80 відаў і форм раслін: змясц. парод — елка, ліпа, вярба, язмін садовы; з экзотаў — елка блакітная, туя зах., лістоўніца польская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЧНІ́ЦА (польск. rusznica),
адзін з першых узораў ручной агнястрэльнай зброі ў краінах Усх. і Цэнтр. Еўропы. У ВКЛ з’явілася ў 2-й пал. 14 ст.; прызначалася ў асн. для пяхоты. Складалася з гладкасценнага кованага жалезнага ствала, прымацаванага да драўлянай ложы. Зараджалася са ствала кулямі з жалеза або свінцу. Калібр 12,5—25 мм, маса да 8 кг, прыцэльная далёкасць стральбы да 150 м. У пач. 16 ст. заменена мушкетам (гл. таксама Самапал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫМКЕ́ВІЧ Феліцыян Васілевіч (1799, г. Магілёў —17.12.1851),
бел. вучоны ў галіне ўнутр. медыцыны. Д-р медыцыны (1821). Скончыў Віленскі ун-т (1820), дзе і працаваў (з 1826 праф.). У 1832—42 у Віленскай Медыка-хірург. акадэміі (з 1834 ардынарны праф.). У 1831 удзельнічаў у барацьбе з халерай у Слуцку, Слоніме, Віцебску. Навук. працы па аўскультацыі сэрца і сасудаў, дыягностыцы хвароб печані, сэрца, дзіцячых і венерычных хвароб. Выдаў «Лекцыі па шпітальнай тэрапіі» (1932 1832).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙСМУСАВЫ СТАНО́К,
адзін з відаў дрэварэзальных станкоў для прастругвання дошак, брусковых загатовак або шчытавых зборачных адзінак цыліндрычным фрэзераваннем. Рэзальны інструмент — нажавы вал з устаўленымі нажамі, падача загатоўкі — вальцовым механізмам. Для апрацоўкі на Р.с. ў загатоўкі папярэдне фарміруюць 1—2 базавыя паверхні на фугавальным станку.
Схема аднабаковага рэйсмусавага станка: 1 — ролік; 2 — стол; 3 — загатоўка; 4 і 8 — задні і пярэдні падавальныя вальцы; 5 і 7 — задні і пярэдні прыціскачы; 6 — вал з рэжучымі нажамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПАРТЫМ’Е́НТА (ад ісп. repartimiento размеркаванне),
тэрмін, які ў ісп. калоніях Лац. Амерыкі з канца 15 ст. абазначаў размеркаванне паміж іспанцамі зямель, ваен. здабычы, тавараў і г.д.Найб. часта ўжываўся як назва прымусовай працоўнай павіннасці індзейцаў, паводле якой прыватныя асобы з іспанцаў мелі права з дазволу калан. адміністрацыі браць штогод у энкам’енду вызначаную колькасць індзейцаў пэўнага раёна для працы на плантацыях, у рудніках і інш. Гэта было прычынай масавай смяротнасці і хуткага скарачэння індзейскага насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ЛЬСКІ Канстанцін Іванавіч (28.5.1902, г. Брэст — 6.12.1969),
інжынер-контр-адмірал (1944). Скончыў ваенна-марское вучылішча (1925), Спец. курсы камсаставу ВМС (1927), Ваенна-марскую акадэмію імя Варашылава (1934). У Чырв. Арміі з 1918, з 1921 у ВМФ. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У Вял.Айч. вайну нам. начальніка мінна-тарпеднага ўпраўлення ВМФ на Балтыцы, р. Волга, Дунай, у час вайны з Японіяй 1945 на Амурскай флатыліі. Да 1957 на кіруючых пасадах у ВМФ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАДЗІ́ЛЬНЯ, саладоўня,
старадаўняе гаспадарчае збудаванне, дзе прарошчвалі і сушылі зерне на солад; тып сушні. Вядома ў матэрыяльнай культуры многіх слав. народаў. На Беларусі ў 16—19 ст. будавалі (пераважна пры броварах ці асобна) драўляныя пабудовы, накрытыя драніцамі ці саломай, з маленькімі вокнамі. Складалася з 2 памяшканняў: у адным ставілі рошчыну, у другім была сушня з курнай печчу. С. былі ў многіх маёнтках і сядзібах. Часам іх выкарыстоўвалі як сушні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАЙГІ́НСКАЯ ГРАДА́ (ОЗ),
геамарфалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1988). Размешчана паміж вёскамі Свайгіні і Замэчак Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Тыповая форма ледавіковага рэльефу, озавая града даўж. 4 км, шыр. 100 м, выш. да 20 м, пл. 0,4 км², выцягнута зПн на Пд. Складзена пераважна з пяску, жвіру, марэннага супеску і дробных валуноў. Утварылася каля 20—17 тыс.г. назад у выніку намнажэння флювіягляцыяльных адкладаў у вузкай шчыліне ледавіка.