птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі, паўн.-зах. Афрыцы. На Беларусі звычайны пералётны від, на Пд і ў цэнтр.ч. часам зімуе. Жыве ў садах, на ўзлесках, лугах. У перыяд гнездавання трымаюцца парамі, у інш.час. чародамі.
Даўж. да 140 мм, маса да 22 г. У самцоў лоб і грудка чырв., спіна карычневая, брушка белае; самкі і маладыя К. шаравата-бурыя. Нясуць 3—7 яец. Кормяцца насеннем травяністых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСІ́ЛІУМ (ад лац. consilium нарада, абмеркаванне),
нарада ўрачоў адной ці некалькіх спецыяльнасцей для ўдакладнення ці ўстанаўлення дыягназу хваробы і спосабаў лячэння. Неабходны ў выпадках няўпэўненасці ў дыягностыцы або спосабах лячэння, пры цяжкім стане хворага, пры накіраванні яго ў спецыялізаваныя ўстановы аховы здароўя. Найчасцей склікаецца па ініцыятыве ўрача, які лечыць, просьбе хворага і яго блізкіх, а таксама на аснове пастановы суд.-мед. органаў. Праводзіцца ў бальніцы, амбулаторна-паліклінічных і санаторных установах. Заключэнне К. заносіцца ў адпаведны мед. дакумент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБЛЁЎ Міхаіл Васілевіч (24.1.1923, в. Баркіна Пашахонскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 10.6.1987),
бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-рмед.н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў Яраслаўскі мед.ін-т (1952). У 1960—87 заг. кафедры Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па ўплыве вытворных дытыякарбамінавай к-ты на арганізм жывёл, пошуку і вывучэнні сродкаў па барацьбе з гіпаксіяй.
Тв.:
Производные дитиокарбаминовой кислоты. Мн., 1971;
Противогипоксические средства. Мн., 1976 (разам з П.І.Лукіенкам).
шведскі паэт.Чл. Шведскай акадэміі (з 1904). Скончыў Упсальскі ун-т (1902). Дэбютаваў паэт.зб. «Песні пра дзікую прыроду і каханне» (1895). Аўтар зб-каў «Песні Фрыдаліна» (1898), «Сад Фрыдаліна» (1901), «Флора і Памона» (1906), «Флора і Белона» (1918), «Асенні горн» (1927), літ.-знаўчых прац. Паэзія К. адметная лірызмам, фалькл. сакавітасцю і этнагр. канкрэтнасцю. Нобелеўская прэмія 1931.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Западноевропейская поэзия XX в. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПЕ́НКА Акім Паўлавіч (17.9.1915, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 10.9.1974),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1933. Скончыў Ленінградскую ваен. школу авіяц. тэхнікаў (1936), Арэнбургскае ваен.авіяц. вучылішча штурманаў (1940). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Паўн.-Каўказскім франтах. Штурман авіяэскадрыллі маёр К. зрабіў 236 баявых вылетаў, з іх 184 на бамбардзіроўку далёкіх варожых аб’ектаў, знішчыў 14 танкаў, 17 самалётаў, 56 аўтамашын, 13 складоў, 4 масты. Да 1954 у Сав. Арміі, палкоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСКІ Сяргей, бел. этнограф і фалькларыст канца 19 ст. Даследаваў побыт некат. рэгіёнаў Беларусі, пераважна Віленшчыны. Аўтар артыкулаў «Эканамічны быт беларусаў Віленскай губерні», «Сямейны быт беларусаў Віленскай губерні», «Дажынкі», «Каляндарныя святы ў беларусаў Віленскай губерні», «Вялікдзень у беларусаў Віленскай губерні» (усе 1891), у якіх падрабязна разглядаў вытв. дзейнасць, промыслы, рамёствы, жыллё, адзенне, сямейна-побытавыя адносіны, каляндарна-агр. святы, абрады і песні, звязаныя з імі.
Тв.:
Народные белорусские свадьбы в Ошмянском уезде Виленской губернии. Вильна, 1888.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРУСЕ́ЛЬ (франц. carrousel),
1) збудаванне для язды па крузе на сядзеннях (у выглядзе конікаў, лодак і інш.), якія верцяцца вакол нерухомай восі. Звычайна ярка расфарбавана і ўпрыгожана. У Расіі вядома з пач. 18 ст. 2) Від коннага спаборніцтва, які замяніў рыцарскія турніры. Найчасцей суправаджаўся алегарычнымі танцамі і тэатр. прадстаўленнямі на гіст. сюжэты. Найб. пашырыўся ў Італіі і Францыі ў 17 ст., у Расіі вядомы ў 18 ст.К. у цырку — рух па арэне груп коней насустрач адна адной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЦКІ Сяргей Дзям’янавіч (5.11. 1913, в. Мудроўка Мінскага р-на — 20.9.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Варонежскі зоатэхн. ін-т (1938). Працаваў у Смаленскай вобл. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., 1-м Укр. франтах Удзельнік вызвалення Луцка, Бродаў, Перамышля.
Камандзір кав. эскадрона, ст. лейт. К. вызначыўся пры выхадзе на чэхаславацкую граніцу 19—20.9.1944, калі яго эскадрон захапіў 2 варожыя батарэі, 7 аўтамашын, знішчыў больш за 70 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСА́ЦЫЯ (ад лац. cassatio адмена, знішчэнне),
1) абскарджанне і апратэставанне суд. рашэнняў і прыгавораў, якія не набылі законнай сілы.
2) Праверка вышэйстаячым судом законнасці і абгрунтаванасці рашэнняў і прыгавораў суда, што не набылі законнай сілы. Робіцца на аснове матэрыялаў, якія знаходзяцца ў справе або прыведзены дадаткова.
3) Перагляд, адмена суд. рашэння ніжэйшай інстанцыі вышэйстаячай пры парушэнні ніжэйшай інстанцыяй законаў або невыкананні ёю правіл судаводства. Парадак разгляду спраў па К. рэгламентуецца крымін.-працэсуальным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІК’Я́РЭ (Casiquiare),
рака на Пд Венесуэлы. Даўж. 410 км, пл. басейна 45 тыс.км². Прымае частку сцёку (каля ⅓) р. Арынока на ўчастку верхняга цячэння, у раёне г. Сан-Карлас злучаецца з р. Рыу-Негру (бас.р. Амазонка). Сувязь дзвюх вял. рэк Паўд. Амерыкі — класічны прыклад біфуркацыі рэк. Злучэнне К. з р. Арынока адбываецца пры дапамозе «канала» — натуральнага рэчышча даўж. каля 30 км (з падзеннем да 5 м), які служыць вадаскідам з р. Арынока ў бас. Рыу-Негру.