кавальская машына з крывашыпна-паўзунковым механізмам, на якой штампоўкай атрымліваюць вырабы з дроту, пруткоў, стужак, паласавога металу і інш. Да іх адносяцца халодна-, гарачавысадачныя і абрубныя прэсы, профіле- і рэзьбанакатныя, лісташтамповачныя, дрота-цвіковыя, спружынанавіўныя, ланцугавязальныя, гібачныя і інш. аўтаматы. Выкарыстоўваюцца звычайна ў масавай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАІ́МБРА (Coimbra),
горад у цэнтр.ч. Партугаліі, на суднаходнай р. Мандэгу. Адм. ц. акругі Каімбра Вядомы з часоў Стараж. Рыма. 96,1 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Прам-сць: тэкст. (пераважна суконная), фарфоравая, харч., шкляная. Ун-т (з 13 ст.; у будынку б. каралеўскага палаца). Арх. помнікі 12—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́Л ІМЯ́ МАСКВЫ́.
У Маскоўскай вобл., злучае р. Волга зр. Масква. Пабудаваны ў 1932—37. Пачынаецца ад Іванькаўскага вадасх.Даўж. 128 км, з іх 19,4 км у межах вадасховішчаў Ікшынскае, Пестаўскае, Пялаўскае, Клязьмінскае, Хімкінскае. Гал. прыстані: Вял. Волга, Дзмітраў, Яхрама, Паўн. порт Масквы. Да 1947 наз. Масква—Волга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДЭ́НСАР (ад лац. condénso згушчаю, ушчыльняю),
аптычная сістэма, якая збірае прамяні ад крыніцы святла і накіроўвае іх на аб’ект, што разглядаецца ці праецыруецца з дапамогай аптычных прылад. Складаецца з лінзаў, люстэркаў ці іх камбінацыі. Выкарыстоўваецца для асвятлення прэпаратаў у мікраскопах, дыяпазітываў у праекцыйных апаратах, фотаплёнак у фотапавелічальніках і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФЕРАНСЬЕ́ (ад франц. conférencier дакладчык),
артыст эстрады, які вядзе канцэрт. Выступае з самастойнымі, часцей камедыйнымі нумарамі. Упершыню з’явіліся ў 1860-я г. ў парыжскіх кафэшантанах і кабарэ. У канцы 19 — пач. 20 ст. выступалі пераважна ў т-рах вар’етэ, мініяцюр, з сярэдзіны 20 ст. таксама на муз. і кінафестывалях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́БАЧКА,
сухі шматнасенны плод раслін, утвораны некалькімі пладалісцікамі і здольны да раскрыцця. Уласціва многім відам (напр., мак, трыпутнік, цюльпан, бавоўнік і інш.). Бывае двух- ці шматгнездавая (паслёнавыя, залознікавыя, лілейныя), аднагнездавая з пасценнымі (фіялкавыя, званочкавыя) ці зцэнтр. (гваздзіковыя) насенняносцамі. К. называюць таксама частку спарагонія імхоў, дзе знаходзяцца споры.
бел. спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар (1994). Засл. трэнер СССР (1984).
Скончыў БДУ (1971). Чэмпіён Сусв. шашачнай алімпіяды (1992) у складзе зборнай каманды Беларусі. Падрыхтаваў трох чэмпіёнак свету па міжнар. шашках — А.Альтшуль, З.Садоўскую і Л.Сахненка. З 1994 у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НДРУ ((Kendrew) Джон Коўдэры) (н. 24.3.1917, г. Оксфард, Вялікабрытанія),
англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1960). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939), з 1946 працуе ў ім. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе бялковых малекул. Устанавіў прасторавую будову малекулы міяглабіну. Нобелеўская прэмія 1962 (разам з М.Ф.Перуцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРКУ́К,
горад на ПнУ Ірака. Адм. ц. мухафазы Таамім. Больш за 600 тыс.ж. (1996, з прыгарадамі). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр раёна здабычы нафты. Ад К. ідуць нафтаправоды ў парты Баніяс (Сірыя) і Трыпалі (Ліван). Нафтаперапр.з-д. Вытв-сць серы. Гарбарна-абутковая і тэкст.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РШЫ,
балцкае племя, якое жыло на З сучаснай Латвіі; лацінізаваная назва — куроны, у рус. летапісах — корсь. У 7—8 ст. адбілі напады скандынаваў (вікінгаў). Да пач. 17 ст. зліліся зінш.лат. плямёнамі (земгаламі і латгаламі) у адзіную лат. народнасць. Ад К. паходзіць назва гіст. вобласці Курземе (гл.Курляндыя).