ЧАЎЧАВА́ДЗЕ Ілья Рыгоравіч (8.11.1837, с. Кварэлі, Грузія — 12.9.1907),
грузінскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1857—61). Працаваў суддзёй і інш., быў старшынёй Т-ва пашырэння пісьменнасці сярод грузін, праўлення Груз.драм.т-ва. Чл.Дзярж. савета (1906). Адзін з заснавальнікаў (з А.Цэрэтэлі) груз.рэв.-дэмакр. плыні 1860—70-х г. «Цергдалеўлебі». Літ. дзейнасць з 1857. Паэзія Ч. прасякнута гуманіст. матывамі, грамадз. пафасам. Пісаў вершы-замалёўкі роднай прыроды. У паэме «Пустэльнік» (1883) тэма грамадз. служэння. Саслоўна-класавыя супярэчнасці груз. грамадства ў паэмах «Здань» (1859, апубл. 1872—73), «Некалькі малюнкаў, або Выпадак з жыцця разбойніка» («Разбойнік Како», 1860), аповесцях «Ці ж ён чалавек?» (1859—63), «Апавяданне жабрака» (1859, апубл. 1873). Аповесць «Атарава ўдава» (1887) пра жыццё вёскі пасля адмены прыгоннага права. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Х.Жычка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАДР (сапр.Іваноў) Іван Дзмітрыевіч
(11.2.1887, г. Шадрынск Курганскай вобл., Расія — 3.4.1941),
расійскі скульптар. Вучыўся ў маст.-прамысл. школе ў Екацярынбургу (1903—07), у рысавальнай школе Т-ва заахвочвання мастацтваў у С.-Пецярбургу (1907—08), у Парыжы (1910—11), Рыме (1911—12). Чл.Т-варус. скульптараў (з 1926). Удзельнічаў у рэалізацыі плана манум. прапаганды. Раннія творы (праект помніка «Сусветнай пакуце», 1915) маюць рысы стылю мадэрн. З 1920-х г. яго творам уласцівы рамант. трактоўка вобразаў, выразнасць індывід. характарыстык, абагульненасць, прасякнутая пафасам сац. пераўтварэнняў: «Чырвонаармеец», «Рабочы», «Сейбіт», «Селянін» (усе 1922), «Камень — зброя пралетарыяту» (1927). Аўтар помнікаў У.Леніну на Зема-Аўчальскай ГЭС (Грузія, 1927), М.Горкаму ў Маскве (1939, ажыццёўлены В.Мухінай, З.Івановай і Н.Зяленскай у 1951), партрэтаў.
Літ.:
Воронова О. Шадр. М., 1969;
Шадр: Лит. наследие. Переписка. Воспоминания о скульпторе. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛЛЕГПРАМПРАЕ́КТ»,
праектны ін-т. Засн. ў 1970 як Мінскі філіял Кіеўскага дзярж. праектнага ін-та № 5. З 1973 галаўны ін-т па праектаванні прадпрыемстваў пач. апрацоўкі лёну. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Беллегпрампраект» у складзе канцэрна «Беллегпрам». Асн. кірункі работы: праектаванне прадпрыемстваў лёгкай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЙ,
ваўсх.-слав. міфалогіі персанаж, чый смертаносны позірк схаваны пад вялізнымі павекамі ці вейкамі. Паводле бел., укр. і рус. казак, павекі, вейкі ці бровы Вія падымалі віламі яго памочнікі. Чалавек, які не вытрымліваў позірку Вія, паміраў. Легенду пра Вія апісаў у аднайм. аповесці М.В.Гогаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́РШЫ (польск. wierszy ад лац. versus верш),
дасілабічныя і сілабічныя (гл.Сілабічнае вершаскладанне) вершаваныя творы ва ўсходнеславянскіх літаратурах у 16—18 ст. Віршы звычайна наз.вершы для чытання (у процілегласць кантам і псалмам, якія спяваліся). Пазней віршамі сталі называць любыя архаічныя і не зусім удалыя вершы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «ВІ́ЦЯЗЬ».
Створана ў 1976—78 як Віцебскі тэлевізійны з-д, з 1989 — сучасная назва. У ВА уваходзіць таксама канструктарскае бюро «Дысплей». Асн. прадукцыя (1996): тэлевізійныя прыёмнікі каляровага і чорна-белага адлюстравання, відэаманіторы каляровага і манахромнага паказу прамысл. прызначэння, мед. тэхніка, мэбля, спец. інструменты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЕ ТЭКСТЫ́ЛЬНАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ, «Віцьтэкс». Засн. ў 1946 у Віцебску як арцель «Чырвоны гарбар». З 1954 арцель, з 1960 ф-ка «Тэкстыльшчык» (з 1976 галаўное прадпрыемства Віцебскага тэкстыльнага аб’яднання), з 1991 ВА «Віцьтэкс» («Віцебскі тэкстыль»). Асн. прадукцыя (1996): дывановыя вырабы, баваўняныя, паўшарсцяныя і махровыя тканіны, швейныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЛЕ́Я (ад грэч. hylē лес),
вільготныя трапічныя лясы Цэнтр. і Паўд. Амерыкі, Цэнтр. Афрыкі і Паўд.-Усх. Азіі. Фарміруюцца ва ўмовах пастаяннага гарачага і вільготнага клімату. Характарызуюцца гушчынёй, шмат’яруснасцю, вял. відавой разнастайнасцю, мноствам ліян і эпіфітаў. У гілеі растуць каштоўныя пароды дрэў (напр., какава, гевея і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ФУ,
горад у Японіі, у цэнтр.ч. в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Гіфу. Каля 500 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Цэнтр шаўкаводчага раёна і вытв-сці шоўку. Машынабудаванне, тэкст., швейная, харч., дрэваапр.прам-сць. Ун-т. Турызм. Гіфу быў разбураны і адноўлены пасля землетрасення ў 1891.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГОМЕЛЬБУДПРАЕ́КТ», Дзяржаўны праектна-тэхналагічны інстытут «Гомельбудпраект» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1988 у Гомелі як «Дзіпрабуд» (Гомельскі філіял «Белдзіпрабуда»). З 1994 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: комплекснае праектаванне буд-ва, расшырэння і тэхнал., перааснашчэння збудаванняў і прадпрыемстваў будіндустрыі і інш. прызначэння.