МЕЗАЗО́ЙСКАЯ СКЛА́ДКАВАСЦЬ,
сукупнасць працэсаў складкавасці, гораўтварэння і гранітоіднага магматызму, якія адбываліся на працягу мезазойскай эратэмы (групы). Найб. інтэнсіўна праявілася ў межах Ціхаакіянскага рухомага пояса (гл. Ціхаакіянская складкавасць). Адрозніваюць старажытнакімерыйскую, або індасінійскую (канец трыясу — пачатак юры); юнакімерыйскую (гл. Кімерыйская складкавасць); аўстрыйскую (на мяжы ранняга і позняга мелу); ларамійскую (позні мел — ранні палеаген).
т. 10, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАШЭ́ВІЦКІ КАМЕНЕАПРАЦО́ЎЧЫ ЗАВО́Д.
Пабудаваны ў 1980 у р.п. Мікашэвічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. Рэканструяваны ў 1989. Уключае кар’ер па здабычы граніту ў в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. Карыстаецца сыравінай з Украіны і Расіі. Вырабляе (1999): пліты абліцовачныя з граніту, мармуру, арх.-буд. вырабы з прыроднага каменю, надмагільныя помнікі.
т. 10, с. 353
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́КЕЛЕЎШЧЫНА,
вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Масты — Шчучын. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПнУ ад г. Масты, 75 км ад Гродна, 12 км ад чыг. ст. Ражанка. 581 ж., 232 двары (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл.
т. 10, с. 355
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАСЛА́ВІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
У Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Мілаславічы. Створана на р. Іпуць у 1981. Пл. 1,43 км², даўж. 5 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 2,6 м, аб’ём вады 1,8 млн. м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,6 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, адпачынку.
т. 10, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛІЯРЫ́СІЙ (ад лац. miliarense тысячны),
1) познарымская сярэбраная манета 4—5 ст. (лігатурная маса 4,5 г).
2) Візантыйская сярэбраная манета 6—11 ст. (лігатурная маса 3—2,50 г). У канцы 10 — 1-й пал. 11 ст. невял. колькасць М. трапіла на рынкі Русі. На Беларусі трапляецца ў адзінкавых экзэмплярах у скарбах.
т. 10, с. 373
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЛЫНО́К,
вёска ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Мазыр—Оўруч (Украіна). Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 6 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Ельск, 170 км ад Гомеля. 352 ж., 132 двары (1999). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 10, с. 499
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́НКА,
вёска ў Плоскаўскім с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр. саўгаса. За 17 км на З ад г. Талачын, 124 км ад Віцебска, 12 км ад чыг. ст. Слаўнае. 228 ж., 86 двароў (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Каля вёскі курганныя могільнікі (11—13 ст.).
т. 11, с. 105
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАВІ́НЫ АКАДЭ́МІІ НАВУ́К БЕЛАРУ́СІ»,
штотыднёвая газета Нац. АН Беларусі. Выдавалася з кастр. 1979 да ліст. 1997, да 1990 наз. «За передовую науку». Выходзіла на бел. і рус. мовах, з 1994 — на бел. мове. Асн. кірункі публікацый: навук. дасягненні, нац. праблемы, экалогія, пошук рэсурсаў, сац. праблемы навукі. З 28.11.1997 наз. «Веды».
т. 11, с. 106
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА,
стаянка позняга бронзавага веку каля в. Нача Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. Знаходзіцца сярод затарфаванага левабярэжнага поплаву р. Нача на дзюне. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і заштрыхаваная пласкадонная кераміка. Датуецца 1-й пал. 1-га тыс. да н.э. У пач. 20 ст. тут быў раскапаны і могільнік жал. веку.
т. 11, с. 245
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЖКАВА,
вадасховішча ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Нежкава. Створана ў 1989 на р. Парасіца. Пл. 0,5 км², даўж. 3,6 км, найб. шыр. 180 м, найб. глыб. 6 м, аб’ём вады 1,3 млн. м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 2,4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
т. 11, с. 269
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)