КАЛО́ДНІЦА,

вёска ў Акцябрскім с/с Крупскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 36 км на Пн ад Крупак, 157 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст. Бобр. 376 ж., 109 двароў (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква (19 ст.). Каля вёскі — курганны могільнік.

т. 7, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́МЕНКА,

рака ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Усыса (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 137 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Малашанкі. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзв. Асн. прыток р. Сутокі. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу каля 5 км каналізаванае.

т. 7, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕЛІМА́НЕ (Quelimane),

горад на У Мазамбіка. Адм. ц. прав. Замбезія. Засн. ў 1544 партугальцамі. 146 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Аэрапорт. Порт на беразе Мазамбікскага прал. Індыйскага ак. (вываз цукру, сізалю, бавоўны, копры, тытуню, чаю). Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., дрэваапр., металаапрацоўчая. У 18—19 ст. — адзін з цэнтраў гандлю рабамі.

т. 8, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

К’ЁГА, Кіёга (Kyoga, Kioda),

возера ў Афрыцы, на тэр. Уганды, на выш. 1029 м. Пл. каля 2,6 тыс. км², даўж. да 120 км, глыб. 3—5 м. Берагавая лінія звілістая, часта губляецца сярод зараснікаў трыснягу і папірусу, якія займаюць усё возера, акрамя суднаходнай пратокі. Праз К. працякае р. Вікторыя-Ніл. Рыбалоўства.

т. 8, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЕ́ТНАЕ,

вёска ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., на р. Даколька. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пд ад г.п. Глуск, 180 км ад Магілёва, 37 км ад чыг. ст. Ратміравічы. 374 ж., 153 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 8, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛО́НДАЙК (Klondike),

залатаносны раён на ПнЗ Канады, у бас. р. Клондайк, правага прытока р. Юкан. Агульная пл. 1800 км². Адкрыты ў 1896. На пач. 20 ст. выклікаў «залатую ліхаманку». Россыпныя радовішчы, да сярэдзіны 1960-х г. амаль выпрацаваны. За час эксплуатацыі здабыта каля 300 т золата. Гал. населены пункт — г. Доўсан.

т. 8, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЮ́КАЎКА,

вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Віцебск—Орша. Цэнтр сельсавета і аграфірмы. За 27 км на Пн ад г. Орша, 53 км ад Віцебска, 13 км ад чыг. ст. Стайкі. 314 ж., 122 двары (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 8, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЯ́ПІНКА,

рака ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл. і Кармянскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 101 км². Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Беразякі 2-я Краснапольскага р-на. Цячэ па паўд. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. У верхнім цячэнні наз. Будзянка.

т. 8, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАМЯНЧУ́ГСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.

На р. Дняпро, у Палтаўскай, Кіраваградскай і Чаркаскай абласцях Украіны. Утворана плацінай аднайм. ГЭС. Запоўнена ў 1959—61. Пл. 2252 км², аб’ём 13,5 км³, даўж. 185 км, найб. шыр. 30 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку, ваганні ўзроўню да 5,25 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, водазабеспячэння, рэкрэацыі. Суднаходства. На К.в. порт Чаркасы.

т. 8, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАСА́ЎКА (Atropa),

род кветкавых раслін сям. паслёнавых. Каля 5 відаў. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі інтрадукавана К. беладонна, або соннае ачмурэнне, ці шалёная ягада (A. belladonna).

Шматгадовыя карэнішчавыя травы выш. да 2 м. Лісце суцэльнае, на кароткіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя. Плод — ягада. Ядавітая. Лек. расліны.

Красаўка беладонна.

т. 8, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)