у моры Лапцевых, паміж а-вамі дэльты р. Лена наУ, мацерыком наПд і З, каля берагоў Расійскай Федэрацыі. Даўж. 65 км, шыр. каля 130 км, глыб. да 15 м. Вялікі в-аў Джангылах. Упадаюць р. Алянёк, Алянёцкая пратока р. Лена і інш. Амаль увесь год укрыты лёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМУЛЕ́Т (лац. amuletum),
прадмет, які носіцца на целе і, на думку ўладальніка, мае магічную ўласцівасць адводзіць хваробу, бяду, засцерагаць ад ліхіх чараў. Вера ў сілу амулета звязана з першабытнай магіяй і фетышызмам. У многіх народаў свету вера ў амулет захавалася да нашых дзён. Гл. таксама Талісман.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГУЛЕ́М (Angoulême),
горад наЗ Францыі, нар. Шаранта. Адм. ц. дэпартамента Шаранта і гал. горад гіст. вобласці Ангумуа. Засн. ў перыяд рымскай каланізацыі. 95 тыс.ж. (1982). Машынабудаванне, папяровая, паліграф., фаянсавая, харчасмакавая, ваен.вытв-сць. Арх. помнікі 12—15 ст. (у т. л. сабор Сен-П’ер, 1105—23). Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫ́ЛЬСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак., наПнУ ад В. Антыльскіх а-воў. Т-ра вады ў лютым 25, у жн. 28 °C. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Абмывае Антыльскія і Багамскія а-вы, ад в-ва Пуэрта-Рыка з’яўляецца працягам Паўночнага Пасатнага цячэння, наПн злучаецца з цячэннем Гальфстрым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АНЦУЕ́ЛЯ»,
бел.нар. танец, разнавіднасць кадрылі. Назва паходзіць, верагодна, ад адной з размоўных формаў жаночага імя Ганна — Анця, Анцінея. Бытаваў на Навагрудчыне (зафіксаваны напач. 19 ст.). Танцавалі ў 2 або 4 пары па чарзе, потым усе разам. Асн. элемент руху — галоп. Муз. памер . Тэмп хуткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАФІ́ТЫ [ад апа... + ...фіт(ы)],
абарыгенныя расліны, якія з прыродных лясных, лугавых, балотных і інш. згуртаванняў перайшлі на тэрыторыі, звязаныя з гасп. дзейнасцю чалавека (палі, падвор’і, месцы здабычы карысных выкапняў і інш.). У новых месцах апафіты — пустазелле. На Беларусі да апафітаў належаць блюшчык плюшчападобны, крапіва двухдомная, купкоўка зборная, снітка звычайная, чальчак вербалісты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАЎСКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Левы прыток Дняпроўска-Бугскага канала. Пабудаваны ў 1905—10, рэканструяваны ў 1973. Даўжыня 34 км. Пачынаецца з возера Арэхавец на тэрыторыі Валынскай вобласці, вусце наПнЗ ад вёскі Выгода. Прытокі: каналы Лелікаўскі, Церабовіцкі, Дзівінскі (злева), Павіцценскі і Травінскі (справа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЯ́ТА,
возера ў Беларусі, у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 15 кмнаПдЗ ад г.п. Шаркаўшчына, сярод балота Мох. Пл. 0,5 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 0,4 км. Берагі нізкія, тарфяністыя, з балотнай расліннасцю. Зарастае. НаПд з возера выцякае ручай у р. Дзісна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІПЕ́НКА Паліна Дзянісаўна (8.10.1907, с. Асіпенка Бярдзянскага р-на Запарожскай вобл., Украіна — 11.5.1939),
савецкая ваен. лётчыца. Маёр (1939), Герой Сав. Саюза (1938). Устанавіла 5 міжнар.авіяц. рэкордаў для жанчын. Разам з М.Расковай і Грызадубавай на самалёце «Радзіма» здзейсніла беспасадачны пералёт Масква — Д. Усход (1938). Загінула пры выкананні службовых абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДА́Й-АСА́ХІ,
нацыянальны парк у Японіі на в-ве Хонсю. Засн. ў 1950. Пл. каля 190 тыс.га (уключае некалькі запаведнікаў). Размешчаны ў раёнах актыўнай вулканічнай дзейнасці (вулканы Бандай і Адзума): горы ўкрытыя шыракалістымі і хваёвымі лясамі, на вяршынях — лугі і хмызнякі. Шматлікія азёры. Своеасаблівая фауна (чорны мядзведзь, сернаказа, японская макака).