СКЛЕРАФІ́ТЫ (ад грэч. sklēros цвёрды, шчыльны + ...фіт),
засухаўстойлівыя (ксерафільныя) расліны з шорсткімі парасткамі. Шорсткасць сцёблаў і лісця абумоўлена моцным развіццём мех. тканак, таму пры водным дэфіцыце ў раслін адсутнічаюць прыкметы завядання. З траў да С. адносяць дурнічнік калючы, сінегаловік палявы, кавылі; з кустовых раслін — ігліцу пантыйскую, саксаул і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЯБ (англ. slab літар. — пліта),
стальная загатоўка прамавугольнага сячэння з вял. адносінамі шырыні да вышыні; паўпрадукт металургічнай вытв-сці. Атрымліваюць на машынах бесперапыннага ліцця ці пракаткай злітка на абціскальным стане — слябінгу (радзей блюмінгу). Шырыня С. 400—2500 мм, вышыня (таўшчыня) 75—600 мм. Выкарыстоўваюць пераважна для вырабу ліставога пракату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕ́ЖНІК,
нерухомае скопішча снегу і лёду, якое захоўваецца даўжэй, чым навакольнае снегавое покрыва, або на працягу ўсяго года; стадыя пераходу ад сезоннага снегавога покрыва да ледавікоў. Узнікаюць у зацененых месцах з-за запаволенага раставання снегу, прынесенага ветрам (навеяныя С.) або лавінамі (лавінныя С.). Садзейнічаюць фарміраванню ў гарах караў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАЗМАФІЛІ́Я (ад спазма + ...філія), тэтанія,
узнікненне сутаргаў у дзяцей ад 6 мес да 2 гадоў. Адбываецца ў выніку зніжэння іанізавальнага кальцыю ў крыві і павышэння нервова-мышачнай узбуджальнасці. Бывае наяўная (ларынгаспазма, сутаргі) і скрытая (пасля ўдару або сціскання мышцаў, кароткачасовае спыненне дыхання пры ўколе). Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕКТР (ад лац. spectrum вобраз, відарыс, прывід) у фізіцы, сукупнасць значэнняў, якія можа прымаць пэўная фіз. велічыня (энергія, імпульс, скорасць і інш.). Бываюць неперарыўныя (гл.Суцэльны спектр) і дыскрэтныя (гл.Лінейчасты спектр, Паласатыя спектры). Найб. часта паняцце С. выкарыстоўваецца ў дачыненні да вагальных працэсаў (гл.Спектр ваганняў, Спектры аптычныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕКТРАМЕ́ТРЫЯ (ад спектр + ...метрыя),
раздзел спектраскапіі, звязаны з вымярэннем залежнасці інтэнсіўнасці светлавых патокаў ад даўжыні хвалі святла. Для вывучэння гэтай залежнасці ў С. выкарыстоўваюць метад параўнання інтэнсіўнасці светлавога патоку да яго ўзаемадзеяння з доследным рэчывам і пасля ўзаемадзеяння. Гэтыя вымярэнні выконваюцца з дапамогай спектрометраў (монахраматараў) і інш.спектральных прылад.
тып дальнамера ў выглядзе двайной зрокавай трубы з акулярамі. Адлегласць да аб’екта вызначаецца па лікавым значэнні зрушэння аптычнага кампенсатара, дзе відарыс аб’екта сумяшчаюць з відарысам спец. метак («марак»), якія знаходзяцца ў факальнай плоскасці дальнамера.
Стэрэаскапічны дальнамер: 1 — агульны выгляд; 2 — поле зроку з «маркамі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСТРЭ́ЧНЫ ІСК,
самастойнае іскавае патрабаванне адказчыка да істца, якое заяўлена ў судзе або арбітражы ў час разбору для сумеснага разгляду з першапачатковым іскам. З’яўляецца сродкам абароны адказчыка супраць прад’яўленага яму іску. С.і. незалежна ад яго падсуднасці прад’яўляецца ў судзе, які разглядае першапачатковы іск, з выкананнем агульных правіл іскавага судаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЙМЫ́Р,
востраў у Карскім м., у Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе, у Расіі, каля ўзбярэжжа п-ва Таймыр. Пл. 350 км², даўж. каля 37 км, шыр. каля 19 км, выш.да 235 м. Складзены пераважна з пясчанікаў і сланцаў. Арктычная тундра. Адкрыты і названы ў 1878 экспедыцыяй Н.А.Э.Нордэншэльда.