МАН (MAN, абрэвіятура ад Машынабуд. з-ды Аўгсбурга і Нюрнберга),
марка грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў аднайм. германскай фірмы. Выпускаюцца з 1915. Поўная маса аўтамабіляў і аўтапаяздоў ад 6 да 24 т, магутнасць рухавіка да 162 кВт; пасажыраўмяшчальнасць аўтобусаў да 150 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАСПО́РА (ад мікра... + грэч. spora, семя, пасеў),
дробная спора разнаспоравых папарацепадобных, дзеразападобных і насенных раслін. Утвараецца ў мікраспарангіях шляхам меёза, мае гаплоідны набор храмасом. У папарацей і дзеразы з М. прарастае моцна рэдукаваны мужчынскі гаметафіт (зарастак) з палавымі органамі — антэрыдыямі. У насенных раслін М. адпавядае пылковае зерне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЦАР, ζ Вялікай Мядзведзіцы; падвойная зорка. Кампаненты з зорнымі велічынямі 2,4 (Міцар) і 4,0 (Алькор) утвараюць фіз. пару з вуглавой адлегласцю 11,8. М. і Алькор (араб. конь і коннік) — самая вядомая і найб. даступная для назірання падвойная зорка. Абодва кампаненты, у сваю чаргу, — спектральна-падвойныя зоркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМАНГА́Н,
горад, цэнтр Наманганскай вобл. ва Узбекістане. Вядомы з канца 15 ст. 319,2 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: лёгкая (бавоўнаачышчальная, тэкст., абутковая, швейная, маст. вырабаў і інш.), харч. і харчасмакавая, маш.-буд., хім.; трансфарматарны з-д і інш.Пед.ін-т. 2 тэатры. 2 музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСО́Ў,
у беларусаў верхняе расхіннае сял. адзенне з белага даматканага палатна. Падобны на халат, часта з шырокім адкладным каўняром. Апраналі на кашулю, зімою на кажух. Да пач. 20 ст. быў пашыраны ў Віцебскай, на Пн Мінскай і Магілёўскай губ., а таксама на Смаленшчыне і Пскоўшчыне (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КСКА-ДАНСКА́Я РАЎНІ́НА, Тамбоўская раўніна. У еўрап.ч. Расіі, паміж Сярэднярускім і Прыволжскім узвышшамі, у міжрэччы Акі і Дона. Паўн. і цэнтр. частка наз. Тамбоўскай раўнінай. Пласкахвалісты рэльеф водападзелаў звыш. 150—180 м чаргуецца з шырокімі тэрасаванымі далінамі, ярамі і западзінамі, т.зв. стэпавымі сподкамі. Лесастэп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ХАС-ДЭЛЬ-САЛА́ДА (Ojos dei Salado),
патухлы вулкан на ПдЦэнтр. Анд у Паўд. Амерыцы, у Аргенціне, паблізу мяжы з Чылі. Выш. 6880 м. Складзены з андэзітаў і туфаў. Зах. схілы пустынныя, усх. больш вільготныя, да выш. 3000 м укрыты трапічнымі лясамі, вышэй 5000 м — вечныя снягі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЛАГІ́ЗМ (ад грэч. paralogismos памылковы вывад),
ненаўмысная лагічная памылка, звязаная з парушэннем законаў і правіл логікі. Пазбаўляе разважанне доказнай сілы і звычайна прыводзіць да памылковых заключэнняў. Адрозніваюць ад сафізму — памылкі, якая робіцца наўмысна, з мэтаю ўвесці ў зман апанента, абгрунтаваць няправільнае сцвярджэнне і інш. (гл.Сафістыка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТОКАСЧАПЛЕ́ННЕ,
поўны магнітны паток, які пранізвае эл. контур (напр., у шпулі індуктыўнасці — магн. паток, «счэплены» з усімі яе віткамі). Калі з кожным вітком шпулі індуктыўнасці «счэплены» адзін і той жа магн. паток Φ, то П. Ψ = NΦ, дзе N — агульная колькасць віткоў. Адзінка П. ў СІ — вебер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАДГО́Р’І,
паніжаныя ўскраінныя ўчасткі горных краін, сістэм або хрыбтоў, якія характарызуюцца ўзгоркавым або нізкагорным рэльефам. Уяўляюць сабой пераход ад горнай краіны да прылеглай раўніны. Адносныя перавышэнні складаюць дзесяткі і першыя сотні метраў. Звычайна ўтвораны з больш маладых парод, чым уласна горы, або з прадуктаў іх разбурэння.