плоская алгебраічная крывая 3-га парадку. Ураўненне ў прамавугольных каардынатах
, дзе a — дыяметр утваральнай акружнасці з цэнтрам у пункце (0; a/2). Мае асімптоту — вось Ox; максімум дасягаецца ў пункце (0; a); плошча паміж крывой і асімптотай S = Πa2. Назва ад прозвішча італьян. матэматыка М.Аньезі, які вывучаў яе (1748).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ПА-ВІША́НСКАЕ БАЛО́ТА,
на З Светлагорскага і Пн Калінкавіцкага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы р. Іпа і яе прытока р. Віша. Нізіннага тыпу. Пл. 13,7 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 9,2 тыс.га. Сярэдняя глыб. торфу 1,8 м. На асушанай ч. вырошчваюць збожжа, бульбу, травы; неасушаная ч. пад лесам, трыснягом, асаковымі, сфагнавымі імхамі. На балоце пясчаныя астравы і грады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫЯТЫ́ДА (грэч. kaiyatides літар. жрыцы храма Артэміды ў Карыях Стараж. Грэцыі),
скульптурная выява жанчыны ў поўны рост, якая служыць апорай бэлькі ў арх. збудаванні ці вобразна выяўляе гэту функцыю. К. звычайна прылягаюць да сцяны ці выступаюць з яе. Пашырана ў ант. (храм Эрэхтэён у Афінах) і еўрап. архітэктуры 17—19 ст. На Беларусі трапляюцца з канца 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМАТАЎТВАРА́ЛЬНЫЯ ПРАЦЭ́СЫ,
атмасферныя працэсы, якія вызначаюць характар клімату Зямлі або асобных яе рэгіёнаў. Глабальныя К.п.: цеплазварот (радыяцыйныя ўмовы на зямной паверхні і цеплаабмен паміж ёю і атмасферай); вільгацезварот паміж атмасферай і зямной паверхняй; агульная цыркуляцыя атмасферы. Для асобных раёнаў істотнымі могуць быць і мясц. цыркуляцыі (брызы, горна-далінныя вятры і г.д.). Існуе сувязь паміж К.п. і рознымі геагр. асаблівасцямі пэўнай мясцовасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЫ́ЧНАЯ МА́СА,
мінімальная маса ядз. гаручага, здольная забяспечыць ажыццяўленне ланцуговай ядзернай рэакцыі. Залежыць ад памераў і формы сістэмы, а таксама ад яехім. саставу. Мінімальная К.м. мае сферычную форму. Найменшую К.м. маюць растворы солей чыстых радыеактыўных нуклідаў з вадзяным адбівальнікам нейтронаў. Для урану-235 К.м. роўная 0,8 кг, плутонію-239—0,5 кг, каліфорнію-251—10 г.Гл. таксама Дзяленне ядраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭДЫ́ТНАЯ БЛАКА́ДА,
адзін з відаў эканам.блакады краіны або групы краін з боку інш. краін або міжнар. фінансава-крэдытных арг-цый, які заключаецца ў адмове ад прадастаўлення крэдытаў. Выкарыстоўваецца з мэтай перашкодзіць яеэканам. развіццю і прымусіць выконваць пэўныя патрабаванні (абавязацельствы), у т. л. і палітычныя. К.б. можа ўжывацца і ў адносінах да асобных прадпрыемстваў або іх груп унутры краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЦУГО́ВАЯ ЛІ́НІЯ,
плоская трансцэндэнтная крывая, форму якой набывае пад уздзеяннем сілы цяжару гнуткая аднародная і нерасцягвальная важкая нітка з замацаванымі канцамі. Яе ўраўненне y = ach(x/a), дзе ch(x/a) — гіпербалічны косінус (гл.Гіпербалічныя функцыі). Выкарыстоўваецца ў разліках, звязаных з правісаннем правадоў, тросаў і інш. Паверхня, утвораная вярчэннем дугі Л.л. вакол восі Ox, наз.катэноідам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГЕ́НДА карты, сукупнасць умоўных знакаў на карце і тлумачэнне да іх. Служыць ключом для чытання карты і ў некаторай ступені раскрывае яе змест, значэнне і суадносіны асобных элементаў. Змяшчаецца на палях або на вольнай плошчы ўнутры рамак карты, радзей на адвароце. У атласах і шматліставых картах Л. можа займаць асобны ліст або дадавацца ў выглядзе тлумачальнай запіскі са звесткамі, якія нельга перадаць графічна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНДЛАРДЫ́ЗМ (англ. landlordism ад landlord гаспадар зямлі),
сістэма буйнога землеўладання ў Вялікабрытаніі, пры якой уладальнікі зямлі здаюць яе ўчасткі ў арэнду прадпрымальнікам для вядзення сельскай гаспадаркі, пад прамысл. забудову, шахты і інш. і атрымліваюць частку іх прыбытку ў выглядзе зямельнай рэнты. Аснова Л. — манаполія арыстакратаў на зямлю, якая склалася ў Вялікабрытаніі ў 14 — пач. 19 ст., у т. л. ў выніку агароджванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́КША Міраслава Янаўна (н. 9.9.1958, мяст. Гайнаўка Падляскага ваяв., Польшча),
бел. пісьменніца. Скончыла філіял Варшаўскага ун-та ў Беластоку (1985). З 1985 працуе ў бел. тыднёвіку «Ніва». У кнігах прозы «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994) і паэзіі «Замова» (1993), «Ёсць» (1994) — філас. роздум над лёсам бел. вёскі, аб яе сучасных праблемах і хваляваннях, сакавітая нар. мова.