у Докшыцкім і Глыбоцкім р-нах Віцебскай вобл., пераважна ў вадазборы вярхоўяў р. Бярэзіна. Нізіннага (85%), вярховага (13%), мяшанага тыпаў. Пл. 18,2 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 14,2 тыс.га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 2 м. Ёсць сапрапель магутнасцю да 2,1 м, мергель — да 1,6 м. Балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. Большая ч. балота пад лесам (хвоя, бяроза, вольха).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІРЫ́ЙЦЫ (грэч. Illyriōi),
старажытнаіндаеўрапейскія плямёны, якія ў 1-м тыс.дан.э. насялялі ПнЗ Балканскага п-ва ад узбярэжжа Адрыятычнага м.да Дуная. Найб. вядомыя з гэтых плямён істры, яподы, далматы, лібурны і інш. Пасля працяглай барацьбы І. заваяваны рымлянамі ў 1 ст.дан.э. і потым моцна раманізаваны. Канчаткова асіміляваны ў час Вялікага перасялення народаў. Нашчадкамі стараж. І. некат. вучоныя лічаць сучасных албанцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНІ́Д (Leōnidas; 508 ці 507, Спарта — 480 дан.э.),
цар Спарты ў 488—480 дан.э. У час грэка-персідскіх войнаў узначаліў у 481 дан.э. аб’яднанае войска грэч. гарадоў супраць перс. цара Ксеркса I, які ўварваўся ў Грэцыю. Загінуў у бітве каля Фермапілаў, калі з невял. атрадам прыкрываў адыход асн. часткі грэч. войска. У ант. л-ры імя Л. — сімвал патрыятызму і воінскай доблесці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТАБІЯСФЕ́РА (ад літа... + біясфера),
частка біясферы, якая займае верхнія слаі зямной кары (кару выветрывання).
Звычайна да 8—10 м (максімальна да 6 км у вадзе нафтаносных слаёў). Асн. маса арганізмаў у Л. сканцэнтравана ў слоі глебы да глыбіні каля 1 м. Паняцце «Л.» можа разглядацца таксама як вобласць пашырэння жывых арганізмаў па трэшчынах, падземных вадаёмах або як вобласць біягенных асадкавых парод («былых біясфер» паводле У.І.Вярнадскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТЭЛО́ПСІС (Nitellopsis),
род харавых водарасцей сям. харавых. 3 віды. Пашыраны ўсюды. На Беларусі на ілістым дне глыбокіх вадаёмаў трапляецца Н. прытуплены (N. obtusa).
Талом з ніткападобных парасткаў, членіста-кальчаковай будовы выш.да 1 м, падзелены на вузлы і міжвузеллі, прымацоўваецца да грунту рызоідамі. Міжвузеллі ўтвораны адной шмат’ядзернай клеткай даўж. 0,2—20 см, якая не здольна да дзялення. Размнажэнне вегетатыўнае і палавое.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВО́ЛЖА,
тэрыторыя, якая прылягае да сярэдняга і ніжняга цячэння р. Волга і эканамічна звязаная з ёю. У межах П. вылучаюць прыўзнятае правабярэжжа (з Прыволжскім узвышшам) і нізіннае левабярэжжа, т. зв. Заволжа. Да П. часам адносяць таксама раёны, якія знаходзяцца ў верхнім цячэнні Волгі (ад яе вытокаў да вусця р. Ака). Пры эканам. раянаванні ў П. ўключаюць Калмыкію, Татарстан, Астраханскую, Валгаградскую, Пензенскую, Самарскую, Саратаўскую і Ульянаўскую вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВЯ́ЗКА, перагузна (Vormela peregusna),
млекакормячая жывёла сям. куніцавых атр. драпежных. Пашырана ў паўд.-ўсх. Еўропе і Азіі. Жыве пераважна ў стэпах, паўпустынях і пустынях (акрамя Аравійскага п-ва), у норах. Начная жывёла.
Даўж. цела да 35 см, хваста да 20 см. Тулава тонкае, падоўжанае, ногі кароткія. Хвост пушысты. Афарбоўка яркая, стракатая — на жоўтым фоне рыжыя або бурыя плямы. Корміцца пераважна грызунамі. Нараджае да 8 дзіцянят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСКАВЫ́ РУХАВІ́К,
карбюратарны рухавік унутранага згарання для запуску гал. рухавікоў з запальваннем ад сціскання (дызеляў) на трактарах і машынах спец. прызначэння. Раскручвае вал дызеля праз рэдуктар да вуглавой скорасці, неабходнай для запальвання паліва ў рабочых цыліндрах, пасля чаго аўтаматычна адключаецца. Магутнасць да 15 кВт, частата вярчэння вала да 4000 аб/мін. На Беларусі П.р. (аднацыліндравыя, двухтактавыя, з аднаступеньчатым рэдуктарам і электрастартэрам) выпускае Гомельскі з-д пускавых рухавікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІ́ННІК, дрозд-рабіннік (Turdus pilaris),
птушка роду драздоў сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. Жыве на ўзлесках, у рэдкалессі, па далінах рэк, у парках, садах. Селіцца на дрэвах парамі і калоніямі. На Беларусі пралётны, пералётны і часткова зімуючы від.
Даўж. да 29 см, маса да 103 г. Корміцца насякомымі, інш. дробнымі беспазваночнымі, восенню і зімой ягадамі. Адкладвае да 7 яец, двойчы за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГІСТА́Н,
пустыня на У Іранскага нагор’я, на Пд Афганістана. Даўж. больш за 400 км, шыр.да 200 км. Пл. каля 40 тыс.км². Пакатанахіленая раўніна, выш. ад 1500 м на Уда 800 м на З. Характэрны рухомыя і замацаваныя расліннасцю (палыны, эфемеры, эфемероіды) пяскі. Клімат субтрапічны, кантынент., сухі (ападкаў да 100 мм за год). Па далінах рэк (Гільменд і інш.) тугайныя зараснікі. Качавая жывёлагадоўля, рэдкія аазісы.