МАШЫНАБУДАВА́ННЯ ЭЛЕКТРО́ННАГА НДІ (НДІЭЛМАШ) Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1988 у г. Маладзечна як Усесаюзны НДІ машынабудавання для сілавых і паўправадніковых прыбораў. З 1992 НДІЭЛМАШ. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка энергазберагальных тэхналогій (укараненне частотнарэгулюемых электрапрыводаў на прадпрыемствах Беларусі); распрацоўка апаратуры перадачы даных для кіравання электрапрыводамі дапрамысл. абсталявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНДЗЯЛЕ́ВІЙ (лац. Mendelevium),
Md, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат.н. 101, адносіцца даактыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомыя ізатопы з масавымі лікамі 247—252, 254—260; найб. устойлівы — 258Md (перыяд паўраспаду 56 сут, α-выпрамяняльнік), атрыманы ў 1967 у ЗША. Названы ў гонар Дз.І.Мендзялеева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНІ́ЧНЫ РУХ,
змена ўзаемнага размяшчэння цел (ці іх частак) у прасторы з цягам часу; адна з самых простых форм руху. М.р. любога цела падпарадкоўваецца Ньютана законам механікі; для цвёрдага цела зводзіцца да суперпазіцыі вярчальнага руху і паступальнага руху. Мерай М.р. з’яўляюцца кінетычная энергія і імпульс (ці момант імпульсу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІНСКМЕТРАПРАЕ́КТ»,
праектны ін-т. Засн. ў 1997 у Мінску. Да 1991 мінскі філіял дзярж. праектна-вышукальнага ін-та «Метрадзіпратранс». Асн. кірункі дзейнасці: вышуканне і распрацоўка праектаў і каштарысаў буд-ва і рэканструкцыі ліній і збудаванняў метрапалітэна; распрацоўка праектаў і каштарысаў буд-вачыг. і аўтадарожных тунэляў, падземнага буд-ва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТРАПАЛІ́Т (ад грэч. mētropolitēs чалавек з гал. горада, метраполіі),
вышэйшы духоўны сан у правасл. і некат. інш.хрысц. цэрквах. У цэрквах, дзе ўстаноўлена патрыяршаства, — другі пасля патрыярха сан у царк. іерархіі. Духоўная ўлада распаўсюджваецца на царк. акругу (мітраполію), якая аб’ядноўвае хрысц. абшчыны мітраполіі і прылеглай да яе вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЎСАНА БЕ́РАГ (Mawson Coast),
краявая частка ледавіковага покрыва цэнтр. і зах.ч. ўзбярэжжа Зямлі Мак-Робертсана ва Усх. Антарктыдзе. Абмываецца м. Садружнасці. Выш.да 1000—1500 м. Шмат выхадаў карэнных парод. Адкрыты Брытанска-аўстрала-новазеландскай антарктычнай экспедыцыяй у 1930. Названы ў гонар Д.Моўсана. На М.Б. аўстрал.навук. станцыя Моўсан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЧНЫ́ ЧАРВЯ́К,
лічынка жука хрушчака мучнога. Пашыраны ўсюды. Шкоднік прадуктаў размолу зерня (мука, крупы і інш.), вотруб’я, макароны, сухароў, хлеба і інш.
Даўж. да 30 мм. Цела цыліндрычнае, цвёрдае, саламяна-жоўтае. Фаза лічынкі працягваецца 280—600 сут. Разводзяць у якасці корму для пеўчых птушак (салаўі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ДЗЕЛЬ Міхаіл Маркавіч (17.10.1910, в. Задзежжа Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 21.1.1981),
Герой Сав. Саюза (1943). З 1941 на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. і Варонежскім франтах. Ст. лейтэнант М. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Чарнігаўскай вобл. (Украіна). Да 1971 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАІ́,
горад у Бухарскай вобл., у даліне Зераўшана. 111,6 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: золатаздабыўная, эл.-хім., цэм., бавоўнаачышчальная, буд. матэрыялаў, харчовая; ВА «Наваіазот». ГРЭС. Да 1958 наз. Керміне. Пераназваны ў гонар узб. паэта А.Наваі. Каля Н. — маўзалей 10—11 ст. і ханака (культавы будынак; 1558—59).