куэставы ўступ плато Карат, пераважна ў Тайландзе (уздоўж мяжы з Кампучыяй і Лаосам). Даўж. каля 300 км. Выш. да 761 м. Складзены пераважна з пясчанікаў. Паўн. схілы спадзістыя, паўднёвыя — стромкія, моцна расчлянёныя. Клімат субэкватарыяльны. Трапічныя лістападныя лясы, саванны. У зах. частцы Д. нац. парк Кхаўяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІНЕ́Я (англ. guinea),
англійская залатая манета 17—18 ст. Упершыню выраблена ў 1663 з золата, прывезенага з Гвінеі (адсюль назва). У 1717 адпавядала 21 шылінгу, у 1817 заменена залатым саверэнам. Да 1971 у Вялікабрытаніі мела назву гінея сума ў 21 шылінг, ужывалася таксама ў якасці разліковай адзінкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РЦАГ (ням. Herzog),
у старажытных германцаў выбарны правадыр племені; у Зах. Еўропе ў час ранняга сярэдневякоўя — племянны князь; у час феад. раздробленасці — буйнейшы тэрытарыяльны ўладальнік, які займаў 2-е месца пасля караля ў сістэме ваенна-леннай іерархіі; з ліквідацыяй феад. раздробленасці — адзін з вышэйшых дваранскіх тытулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКРА́ЙКІ,
палосы нерухомага тонкага лёду, якія ўтвараюцца ўздоўж берагоў рэк, азёр і вадасховішчаў пры незамёрзлым вадаёме. Першасныя З. ўзнікаюць восенню каля берагоў на мелкаводных участках з павольным цячэннем, наносныя — у выніку прымярзання да берагоў лёду, прынесенага ў час крыгаходу, рэшткавыя застаюцца каля берагоў вясной пры раставанні лёду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАТО́Рлёду,
нагрувашчванне крыг у час крыгаходу ў звужэннях і лукавінах рэчышча ракі, на мелях і інш. месцах, дзе ёсць перашкода для праходу лёду. Выклікае рэзкі пад’ём узроўню вады, часам паводкі. Характэрны для рэк, што цякуць зПд на Пн, узмацняецца на рэках звял. звілістасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАДЫЛА́К»
(Cadillac),
марка легкавых аўтамабіляў павышанай камфортнасці аднайм. аддзялення канцэрна «Джэнерал мотарс карпарэйшэн». Выпускаюцца сярэдне- і поўнапамерныя мадэлі заўтам. каробкай перадач; большая частка мадэлей — пярэднепрывадныя з кузавам тыпу седан. Магутнасць бензінавага рухавіка да 220 кВт; найб. скорасць да 240 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТАНЦІ́НАЎКА,
горад на Украіне, раённы цэнтр у Данецкай вобл., на р. Крывы Тарэц. Вядома з 1870, горад з 1932. 107,8 тыс.ж. (1991). Вузел аўтадарог і чыгунак. Буйны прамысл. цэнтр Данбаса. Прам-сць: металургічная, шкляная, хім., прыладабудаванне, гарбарная і інш.; вытв-сць вогнетрывалых матэрыялаў. Гіст.-краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПРЫ (Capri),
востраў у Тырэнскім м., на Пд Неапалітанскага заліва. Тэр. Італіі. Пл. 10,4 км². Выш. да 589 м. Складзены пераважна з вапнякоў. Абрывістыя берагі з прыроднымі аркамі і пячорамі (Блакітны грот і інш.). Міжземнаморскія хмызнякі. Субтрапічнае земляробства і садаводства. Рыбалоўства. Турызм. Курорты: Капры, Анакапры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПАГО́Н (ад грэч. karpos плод + gonos семя),
жаночы палавы орган чырв. водарасцей. Мае бутэлькападобную форму; складаецца з ніжняй (брушной) ч. і вузкай верхняй (трыхагіны). Пасля апладнення яйцаклеткі трыхагіна адмірае, а ў брушной ч. ўтвараюцца карпаспоры, якія могуць размяшчацца на канцах клетачных нітак, што вырастаюць з яйцаклеткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРШЫ́НСКІ СТЭП,
хвалістая раўніна ва Узбекістане. Паніжаецца ад 500 м да 200 мзУ на З ад перадгор’яў Зераўшанскага і Гісарскага хрыбтоў да пяскоў Сундуклі. Арашаецца р. Кашкадар’я і Каршынскім магістральным каналам. Характэрна палынова-салянкавая расліннасць. Пасевы збожжавых і бавоўніку. Ва ўсх.ч. раўніны — г. Каршы.