ЯСЯНЁВЫЯ ЛЯСЫ́, ясеннікі,

фармацыя карэнных шыракалістых лясоў, у дрэвастоі якіх пераважае ясень. Пашыраны ў Еўропе (ясень звычайны), Азіі (ясень маньчжурскі) і Паўн. Амерыцы (ясень ланцэталісты і інш.).

На Беларусі пашыраны па ўсёй тэр., займаюць 0,23% лесапакрытай плошчы. Фарміруюцца на стыку тыповых шыракалістых лясоў (дуброў) і лясоў эўтрофных балот (чорнаалешнікаў). Растуць у лагчынах, поймах рэк і на высокаўрадлівых, вільготных глебах са шчолачнай рэакцыяй. Вылучаюць 7 тыпаў Ял.: кіслічныя, сніткавыя, крапіўныя, папарацевыя, вятроўнікавыя, балотна-разнатраўныя, поймавыя. Маюць важнае водаахоўнае значэнне. Даюць высакаякасную драўніну для мэблевай прам-сці.

т. 18, кн. 1, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯЎСТА́Ф’ЕЎ Мікалай Цімафеевіч (9.8.1903, в. Курашчаны Віцебскай вобл. — ?),

бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-р мед. н. (1972). Скончыў мед. ф-т БДУ (1928). З 1928 у Мінскім мед. ін-це. У 1943—49 нам. міністра аховы здароўя Беларусі, адначасова з 1945 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1945—72 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях склеромнай інфекцыі, лячэння глухаты і марфалогіі нерв. сістэмы гартані чалавека.

Тв.:

Вопросы эпидемиологии склеромы // Материалы науч. сессии Бел. гос. ин-та усовершенствования врачей. Мн., 1967.

т. 18, кн. 1, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯЦКЕ́ВІЧ Вячаслаў Уладзіміравіч (7.5.1938, в. Пліскі Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 1.2.1994),

бел. вучоны ў галіне электратэхнікі і педагог. Канд. тэхн. н. (1968), дац. (1971). Брат У.У.Яцкевіча. Скончыў Харкаўскі політэхн. ін-т (1959). З 1969 у Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1976 у Мінскім філіяле Ленінградскага ін-та сувязі (дэкан ф-та). Навук. працы па сістэмах аўтам. рэгулявання параметраў эл. ланцугоў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.

Тв.:

Электротехника. 2 изд. Мн., 1981;

Электрические схемы лифтов: Справ. пособие. Мн., 1982;

Теория линейных электрических цепей: Справ. пособие. Мн., 1990.

т. 18, кн. 1, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДАСКЕ́ВІЧ Уладзімір Пятровіч (н. 29.9.1956, г.п. Радунь Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне дэрматавенералогіі. Д-р мед. н. (1996), праф. (2002). Чл. Еўрап. акадэміі дэрматалогіі і венералогіі (EADV) з 2002. Скончыў Віцебскі мед. ун-т (1979), дзе працуе з 1991 (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па запаленчых захворваннях скуры, інфекцыях, якія перадаюцца палавым шляхам, хваробах прыдаткаў скуры і інш.

Тв.:

Кожные и венерические болезни. Витебск, 1999;

Инфекции, передаваемые половым путем. М., 2001;

Неотложная дерматология. М., 2001;

Акне вульгарные и розовые. М., 2003.

т. 18, кн. 1, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́КСЕЛЬРОД (Axelrod) Джуліус (н. 30.5.1912, Нью-Йорк),

амерыканскі вучоны ў галіне фізіялогіі і фармакалогіі. Чл. Нац. АН ЗША (1971).Д-р філасофіі (1955). Скончыў Нью-Йоркскі ун-т (1935), дзе працаваў у 1933—49. З 1949 у Нац. ін-це здароўя, з 1955 заг. аддзела Ін-та псіхічнай гігіены (г. Бетэсда). Навук. працы па абмене норадрэналіну, выявіў асн. шляхі яго інактывацыі. Даследаваў ролю парушэнняў абмену катэхаламінаў у патагенезе гіпертаніі і некат. захворванняў нерв. сістэмы. Нобелеўская прэмія 1970 (з Б.Кацам і У.С.Эйлерам).

В.​Ф.​Ермакоў.

т. 18, кн. 1, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНО́ШКА Марыя Пятроўна (14.8.1944, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. геолаг, геахімік і глебазнавец. Д-р геолага.-мінералаг. навук (1999). Скончыла БДУ (1966). З 1974 у Ін-це геал. навук Нац. АН Беларусі (з 2003 заг. лабараторыі). Навук. працы па геахіміі элементаў, ландшафтаў, навакольнага асяроддзя, мед. геахіміі.

Тв.:

Геохимическое изучение ландшафтов Березинского биосферного заповедника. Мн., 1985 (у сааўт.);

Азот и его минеральные формы в ландшафтах Белоруссии. Мн., 1990;

Геохимия ландшафтов Припятского Полесья. Мн., 1997 (у сааўт.). Техногенные радиоактивные изотопы в ландшафгах Беларуси. Мн., 2000 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТО́НАЎ Генадзь Іванавіч (н. 29.12.1961, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.),

расійскі вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1999), палкоўнік мед. службы (2000). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію імя Кірава (С.-Пецярбург, 1985). З 1988 у 3-м Цэнтр. ваен. клінічным шпіталі (г. Краснагорск Маскоўскай вобл.), з 1991 нач. аддзялення нейрасасудзістай хірургіі. У 1995 удасканальваў навучанне ў Лондане (Англія) і ў нейрахірург. цэнтры Каліфарнійскага ун-та ў Сан-Францыска (ЗША). Навук. працы па нейрасасудзістай хірургіі.

Тв.:

Хирургическое лечение ишемического инсульта. М., 2001 (у сааўт.).

Б.​Д.​Далгатовіч.

т. 18, кн. 1, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРША́НСКІ ТЭ́ХНІКУМ ЧЫГУ́НАЧНАГА ТРА́НСПАРТУ Беларускай чыгункі.

Засн. ў 1929 у г. Орша Віцебскай вобл. на базе школы фабр.-зав. навучання, якая рыхтавала памочнікаў машыністаў і дзяжурных па станцыі, як эксплуатацыйны тэхнікум, з 1942 сучасная назва. Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на дзярж. і камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці (2003/04 навуч. г.): чыгуначны пуць і пуцявая гаспадарка, электразабеспячэнне, арганізацыя перавозак і кіраванне рухам, арганізацыя грузавой і камерцыйнай работы, водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў на чыг. транспарце.

т. 18, кн. 1, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТА́ПАЎ Валерый Пятровіч (н. 2.1.1942, в. Хальч Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. ваен. дзеяч. Ген.лейт. унутр. службы (2001). Скончыў Харкаўскае пажарна-тэхн. вучылішча МУС СССР, БПІ (1968). З 1961 у ваенізаваных пажарных часцях розных раёнаў Мінска. З 1973 нам. нач. ўпраўлення, з 1977 нач. аддзела пажарнай аховы УУС Мінскага аблвыканкома. З 1986 нач. упраўлення пажарнай аховы МУС БССР, з 1991 нач. Гал. ўпраўлення пажарнай аховы МУС Рэспублікі Беларусь, з 1993 нач. Гал. ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь. З 1999 міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

т. 18, кн. 1, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЎЭРСО́КС (Bowersox) Кенет (н. 14.11.1956, г. Портсмут, ЗША),

касманаўт ЗША. Магістр навук па механіцы (1987). З 1987 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 25.6—9.7.1992 на КК «Калумбія» і 2—13.12.1993 на КК «Індэвар» (як пілот), 20.10—5.11.1995 на КК «Калумбія», 11—21.2.1997 на КК «Дыскаверы» (як камандзір), 24.11.2002—4.5.2003 на КК «Індэвар» і Міжнар. касм. станцыі (як яе камандзір). У космасе правёў 211,5 сут. Залатыя медалі НАСА «За касмічны палёт» (5).

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 18, кн. 1, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)