расійскі гісторык і дзярж. дзеяч. У пач. 17 ст. дзяк у шэрагу маскоўскіх прыказаў, з 1607 у Вял. Ноўгарадзе, Астрахані, Яраслаўлі, Ніжнім Ноўгарадзе. Аўтар «Летапісу», у якім ёсць карысныя звесткі па гісторыі Расіі 2-й пал. 16 — пач. 17 ст.: аб праўленнях Івана IV, Фёдара Іванавіча, Барыса Гадунова, Ілжэдзмітрыя I, Смуце, якую лічыў вынікам парушэння спрадвечнага сац. і паліт. ўладкавання грамадства.
Тв.:
Временник. М.; Л., 1951.
Літ.:
Корецкий В.И. Новые материалы о дьяке Иване Тимофееве, историке и публицисте XVII в. // Археографический ежегодник за 1974 г.М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІР СТРАЛКО́ВЫ (франц. tir),
закрытае ці паўзакрытае памяшканне для вучэбнай і трэніровачнай стральбы з ручной агнястрэльнай і пнеўматычнай зброі. Мае стралковы павільён з агнявой зонай і куляпрыёмнік. Памеры Ц. па далёкасці звычайна не перавышаюць 400 м для баявой, 100 м для малакалібернай і 25 м для пнеўматычнай зброі. На Беларусі 1 стралкова-спарт. стрэльбішча, 10 стралкова-спарт. комплексаў, 45 ціраў (25 і 50 м). Найбольшыя: спартыўна-стралковы комплекс імя С.К.Цімашэнкі (Мінск), ціры «Дынама» (Мінск, Гродна), спарт.-стралковы комплекс аб’яднання «Азот» (г. Гродна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІШКО́ЎСКІ Уладзімір Рыгоравіч (н. 22.6.1933, г. Магілёў),
бел. вучоны ў галіне эндакрыналогіі, кардыялогіі і рэўматалогіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1985). Скончыў Бел.мед.ін-т (1963), дзе працаваў у 1963—65. З 1968 у Гродзенскім мед. ун-це (з 1993 заг. кафедры). Асн.навук. працы па праблемах эндакрыналогіі.
Тв.:
Кислородная емкость крови у больных сахарным диабетом (у сааўт.) // Междунар. научн. конференция: Сб. материалов. Гродно, 1998. Ч. 1;
Биомеханические и технологические особенности ортопедической коррекции при «диабетической стопе» (у сааўт.) // 111 Sympozjum inżynieria ortopedyczna i protetyczna. Białystok, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦНЯ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
галаўное вадасховішча Сляпянскай воднай сістэмы, на паўн. ускраіне Мінска. Створана ў 1981. Пл. 0,94 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 7,5 м, аб’ём вады 2,1 млн.м³. Наліўное: напаўняецца па вадаводзе з вадасховішча Дразды. Катлавіна — прыродная ўпадзіна. Дно пясчанае. Берагі пясчаныя, зах. і паўн.-зах. пад лесам. Востраў пл. 0,6 км². Даўж. земляной плаціны 1,1 км. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,5 м. Моцна праточнае. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і воднага добраўпарадкавання Мінска. Месца адпачынку (даўж. пляжаў каля 2 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́ГЛЕР (Ziegler) Карл Вальдэмар (26.11.1898, в. Хельза, паблізу г. Касель, Германія — 11.8.1973),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Марбургскі ун-т (1920). У 1928—36 праф. Гайдэльбергскага ун-та. З 1936 дырэктар хім. ін-та пры ун-це ў Гале. З 1943 дырэктар ін-та даследавання вугалю ў Мюльгайме. Навук. працы па пытаннях каталітычнай полімерызацыі. Адкрыў (1953) змешаны тытан-алюмініевы каталізатар («каталізатар Ц.»), на якім атрыманы поліэтылен з рэгулярнай структурай. Распрацаваў прамысл. спосабы атрымання бутадыену, вышэйшых спіртоў і карбонавых к-т. Нобелеўская прэмія 1963 (з Дж.Ната).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКЛАГЕКСАНО́Л,
аліцыклічны спірт, C6HllOH.
Бясколерныя крышталі са слабым пахам камфоры, мал. м. 100,16, tпл 25,15 °C, tкіп 161,1 °C, шчыльн. 942 кг/м³ (30 °C). Растваральнасць у вадзе 4,3% па масе, добра раствараецца ў большасці арган. растваральнікаў. Утварае ўсе характэрныя для спіртоў вытворныя (напр., складаныя эфіры). Пры каталітычным акісленні Ц. кіслародам утвараецца цыклагексанон. Асн.прамысл. спосаб атрымання — гідрыраванне фенолу. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці адыпінавай к-ты, цыклагексанону; растваральнік масел, воскаў, фарбавальнікаў; стабілізатар эмульсій, крэмаў і інш. У высокай канцэнтрацыі аказвае наркатычнае дзеянне (ГДК 10—15 мг/м³).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКЛО́ПЫ (Cyclopoida),
падатрад (паінш. сістэме атр.) беспазваночных атр. весланогіх рачкоў кл. ракападобных. Больш за 250 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў прэсных водах, нямногія — планктонныя; некаторыя марскія Ц. свецяцца. На Беларусі каля 20 відаў.
Даўж. 1—8 мм. Маюць адно няпарнае лобнае вока (адсюль назва ад імя аднавокіх гігантаў з грэч. міфалогіі). Перамяшчаюцца скачкамі. У самак 2 яйцавыя мяшкі. Большасць драпежнікі, ёсць і расліннаедныя. Ц. кормяцца рыбы. Многія з іх паразіты рыб і беспазваночных, некат. прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей (напр., рышты, шырокага ленцяца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́ПКІН Барыс Навумавіч (12.9.1896, Мінск — 3.3.1961),
бел. артапед-траўматолаг. Д-рмед.н. (1936), праф. (1949). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1930 у Бел. ін-це фізіятрыі, артапедыі і неўралогіі. З 1941 у эвакашпіталях г. Уфа. З 1945 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі (нам. дырэктара), адначасова (1950—54) у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні хвароб і пашкоджанняў касцей, касцявых пухлін.
Тв.:
Вучэнне аб скрыўленнях хрыбетніка (скаліёзы, кіфозы, лардозы). Мн., 1932;
Клиника, диагностика и лечение костных опухолей. Мн., 1961 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ СІ́ЛА,
прыкладзеная да цела сіла, лінія дзеяння якой праходзіць праз пэўны пункт (цэнтр сілы) пры любых становішчах гэтага цела. Напр., сіла цяжару, сіла эл.-статычнага ўзаемадзеяння кропкавых эл. зарадаў (гл.Кулона закон). Рух свабоднага матэрыяльнага пункта адбываецца па плоскай траекторыі, а адрэзак прамой, які злучае гэты пункт з цэнтрам сілы, апісвае за роўныя прамежкі часу роўныя плошчы (гл.Кеплера законы). Тэорыя руху цел пад уздзеяннем Ц.с. мае дастасаванні ў нябеснай механіцы, пры разліках руху касм. лятальных апаратаў, у т. л.ШСЗ, і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНУРО́ЗЫ,
гелімінтозы жывёл, зрэдку чалавека, што выклікаюцца лічынкамі стужачных чарвей роду Multiceps (цэнурамі). На Беларусі адзначаецца Ц. цэрэбральны, найб. пашыраны сярод авечак і коз, т.зв. «вярцячка».
Чалавек і жывёлы заражаюцца пры ўжыванні ежы і вады, забруджаных фекаліямі (пераважна сабак, ваўкоў, лісоў і інш.), дае ўтрымліваюцца яйцы гельмінтаў. У кішэчніку з яец выходзяць зародкі, якія з крывёй разносяцца па арганізме. У галаўным і спінным мозгу, воку, мышцах, брушной поласці, падскурнай клятчатцы зародкі ператвараюцца ў цэнуры (буйныя пухіры з вадкасцю — кісты з зародкавымі галоўкамі). Лячэнне хірургічнае.