РУ́МІН Валерый Віктаравіч (н. 16.8.1939, г. Камсамольск-на-Амуры, Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1979, 1980). Герой Венгрыі, Герой Працы В’етнама, Герой Кубы (1980). Лётчык-касманаўт СССР (1977). Канд.тэхн.навук. Скончыў Маскоўскі лесатэхн. ін-т (1966). З 1973 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. З 1987 нам.ген. канструктара ракетна-касм. карпарацыі «Энергія». Кіраўнік праграм «Мір—НАСА», «Мір—Шатл» (1994—98), дырэктар праграмы «Міжнар.касм. станцыя» (ад Расіі). Здзейсніў (як бортінжынер) палёты: 9—11.10.1977 з У.В.Кавалёнкам накасм. караблі (КК) «Саюз-25»; 25.2—19.8.1979 з У.А.Ляхавым наКК «Саюз-32», «Саюз-34» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6»; 9.4—11.10.1980 з Л.І.Паповым наКК «Саюз-35», «Саюз-37» і АС «Салют-6»; 3—12.6.1998 у складзе экіпажа КК «Дыскаверы» (стыкоўка з АС «Мір»). У космасе правёў 371,7 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́КЦЫЯ ГЛЕ́БЫ,
фізіка-хімічныя ўласцівасці глебы, звязаныя з колькасцю іонаў H+ і OH− у яе цвёрдай і вадкай частцы. Вызначаецца вадародным паказчыкам (pH), характарызуе кіслотнасць глебы. Адрозніваюць Р.г. кіслую (пераважаюць іоны H+), шчолачную (пераважаюць іоны OH−) і нейтральную (аднолькавая канцэнтрацыя іонаў H+ і OH−). Для колькаснай ацэнкі Р.г. выкарыстоўваюцца розныя паказчыкі, найчасцей pH суспензіі глебы ў вадзе ці ў растворы хлорыстага калію (KCl). Р.г. істотна ўплывае на міграцыю прадуктаў выветрывання; міграцыйная здольнасць злучэнняў жалеза, марганцу, стронцыю, медзі (Fe, Mn, Sr, Cu) павялічваецца ў кіслым асяроддзі, а злучэнняў крэмнію (Si), алюмінію (Al) — у шчолачным. Пры кіслай Р.г. многія расліны прыгнечваюцца ад павышанай канцэнтрацыі іонаў H+ і Al3+, таму кіслыя глебы неабходна вапнаваць (гл.Вапнаванне глебы). Моцнашчолачныя глебы таксама неспрыяльныя для с.-г. культур; іх паляпшаюць гіпсаваннем глеб і ўнясеннем арган. угнаенняў. На Беларусі Р.г. с.-г. угоддзяў у межах pH у хлорыстым каліі (KCl) ад 3,9 на пераходных тарфяніках да 7,5 на дзярнова-карбанатных глебах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБО́РНЫ РУХ,
плынь у каталіцкай царкве ў 14 — пач. 15 ст. Яго ідэолагі адхілялі дамаганні папствана універсальную ўладу, яны патрабавалі падпарадкавання папства дзяржаве ў свецкіх і Усяленскаму сабору ў царк. справах. Рух абумоўлены ўзмацненнем у Еўропе цэнтралізаваных дзяржаў, імкненнем нац. цэркваў дасягнуць большай самастойнасці і меншай залежнасці ад папскага прастола, ростам нар.-ератычных рухаў і падзеннем аўтарытэту папскай улады. Ідэолагамі С.р. была частка вышэйшых царк. іерархаў і свецкіх феадалаў (Ж.Жэрсон, П.д’Айі, Мікалай Кузанскі). Практычнай рэалізацыяй патрабаванняў С.р. было скліканне па ініцыятыве кардыналаў без згоды папы Пізанскага (1409, не прызнаны каталіцкай царквой) і Канстанцкага (1414) сабораў, на якіх прыняты рашэнні, накіраваныя на абмежаванне папскай улады. Прынцыпы С.р. замацаваны пастановамі Базельскага сабора (1431—49). Але адсутнасць адзінства ў царк. вярхах дазволіла папу Яўгенію IV нейтралізаваць пастановы Базельскага сабора. На Фларэнційскім саборы (1438—45) С.р. асуджаны. У 1460 булай папы Пія II забаронена апеляцыя да Усяленскага сабора. У далейшым Усяленскія саборы склікаліся толькі паводле рашэння папы.
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1982, 1984). Лётчык-касманаўт СССР (1982). Канд.тэхн.н. (1987). Засл. майстар спорту СССР (1970). Чэмпіёнка свету па вышэйшым пілатажы (1970), устанавіла 18 сусветных рэкордаў. Дачка Я.Я.Савіцкага. Скончыла Маскоўскі авіяц.ін-т (1972). З 1976 лётчык-выпрабавальнік. У 1980—1993 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 19—27.8.1982 з Л.І.Паповым і А.А.Серабровым здзейсніла (як касманаўт-даследчык) палёт накасм. караблі (КК) «Саюз Т-7» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-7» (пасадка наКК «Саюз Т-5»); 17—29.7.1984 (як бортінжынер) з У.А.Джанібекавым і І.П.Воўкам — наКК «Саюз Т-12» і АС «Салют-7» (пасадка наКК «Саюз Т-11»), у час якога ўпершыню ў свеце здзейснены выхад жанчыны-касманаўта ў адкрыты космас. Правяла ў космасе 19,7 сут. Залаты медаль міжнар.авіяц. федэрацыі (ФАІ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́МЕРСАЎ Вілор Фрыдманавіч (24.7.1937, с. Андома Выцегарскага р-на Валагодскай вобл., Расія — 19.4.1999),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Чл.-кар. УАСГНІЛ (1988). Д-рс.-г.н. (1984), праф. (1985). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Ленінградскі с.-г.ін-т (1960). З 1960 на Слаўгарадскай селекцыйнай станцыі, з 1961 ва Усесаюзным ін-це аховы раслін, з 1963 у аддзеле заалогіі АН Беларусі, з 1971 у Бел.НДІ аховы раслін (заг. аддзела, з 1974 нам. дырэктара, з 1978 дырэктар). З 1992 акад.-сакратар Акадэміі агр. навук Беларусі. Навук. працы па ўплыве мінер. угнаенняў на насякомых, комплекснай сістэме аховы с.-г. раслін ад шкоднікаў, выкарыстанні камп’ютэрнай тэхнікі, развіцці экалагічнага кірунку, каардынацыі міжнар. дзейнасці ў пытаннях аховы раслін.
Тв.:
Влияние минеральных удобрений на насекомых. Мн., 1976 (разам з С.Л.Гаравой);
Вредители и болезни зерновых культур и меры борьбы с ними. Мн., 1978 (разам з С.Ф.Буга);
Интегрированная система защиты зерновых культур от вредителей. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАБО́ДА СЛО́ВА,
адно з асн. асабістых правоў чалавека і паліт. правоў грамадзян, састаўная частка больш агульнага права, якое атрымала назву «свабода інфармацыі». Уяўляе сабой магчымасць публічна (вусна, у пісьмовай форме, з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі) выказваць сваё меркаванне (думкі). Заканадаўства і суд. практыка ў дэмакр. краінах выпрацавалі сістэму абмежаванняў С.с. і карыстання інфармацыяй з мэтай не дапускаць злоўжывання імі і абароны гонару і годнасці грамадзян. Забараняецца выкарыстанне С.с. для заклікаў да гвалтоўнага звяржэння законнай дзярж. улады, выдавання дзярж. і інш. тайнаў, якія ахоўваюцца законам, для падбухторвання да ўчынення злачынстваў, для распальвання нац., расавай, рэліг. і інш. варожасці, абраз і паклёпаў наінш. асоб, пасяганне на грамадскую мараль. Пералік абмежаванняў на С.с. можа быць пашыраны ў перыяд дзеяння рэжымаў надзвычайнага і ваен. становішча. У Рэспубліцы Беларусь С.с. і права на атрыманне і распаўсюджванне інфармацыі замацаваны ў арт. 34 Канстытуцыі. Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадскімі аб’яднаннямі або асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца. Гл. таксама Галоснасць, Інфармацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕНТАКШЫ́СКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Swiętokrzyskie),
адм.-тэр. адзінка наПд Польшчы. Утворана 1.1.1999. Пл. 11,4 тыс.км². Нас. 1,3 млн.чал. (1999), гарадскога 47%. Адм. цэнтр — г.Кельцы. Найб. гарады: Астровец-Свентакшыскі, Скаржыска-Каменна, Старахавіцы, Сандамір. Размешчана пераважна на Келецка-Сандамірскім узв., у межах якога вылучаюцца Свентакшыскія горы. Клімат умераны. Сярэдняя т-растудз. ад -4,5 °C у Свентакшыскіх гарах да -2,5 °CнаПд, ліп. 16,5 °C і 18,5 °C адпаведна. Гал. рака Вісла з прытокамі Ніда, Каменна, Чарна. Глебы падзолістыя, наУ бурыя і чарназёмныя. Пад лесам 27%. Гаспадарка аграрна-прамысловая. С.-г. ўгоддзі займаюць каля 63%. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, жыта, цукр. буракі, бульбу, рапс. Садоўніцтва (асабліва каля Сандаміра). Гадуюць буйн. раг. жывёлу, коней, птушак. Прам-сць: маш.-буд. (трансп., эл.-тэхн.), чорная металургія (электрасталь, пракат), буд. матэрыялаў (цэмент, шкло, кераміка і інш.), харч. (цукр., кансервавая і інш.), лёгкая (швейная, абутковая). Здабыча жал. руды, сыравіны для буд. матэрыялаў. Турызм. Бальнеагразевы курорт Буска-Здруй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНД,
правінцыя наПдУ Пакістана, у бас. нізоўяў р.Інд. Мяжуе наУ з Індыяй, наПд абмываецца Інд.ак.Пл. 151,4 тыс.км², нас. каля 35,7 млн.чал. (2000), пераважна сіндхі. Адм. і гал.прамысл. цэнтр — г.Карачы. Паверхня раўнінная і нізінная. Клімат субтрапічны. Ападкаў каля 100 мм за год. Адзіная р. Інд, якая шырока выкарыстоўваецца на арашэнне. Натуральная расліннасць пустынная і паўпустынная. У С. (пераважна ў г. Карачы) засяроджана амаль палавіна прамысл. вытв-сці краіны; буйныя прамысл. цэнтры Хайдарабад і Сукур. Асн. галіны прам-сці: тэкст., харч. і харчасмакавая, хімічная. Ёсць прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі. Шматгаліновае арашальнае земляробства ў даліне Інда. С. дае каля 50% агульнанац. збору рысу, 15% пшаніцы і цукр. трыснягу, 30% бавоўны і алейных культур, 35% джавара (від проса). Характэрна высокая таварнасць с.-г. вытворчасці. Жывёлагадоўля мае другараднае значэнне, буйн. раг. жывёла выкарыстоўваецца як цяглавая сіла. Рыбалоўства. Транспарт чыг. і аўтамабільны. Знешнія сувязі марскім транспартам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІТАВА́ТАЯ ГУ́МА, порыстая гума,
эластычны порысты матэрыял, выраблены на аснове латэксу ці цвёрдага каўчуку. С.г. з латэкснай сумесі наз. пенагумай, з сумесей на аснове цвёрдага каўчуку — губчатай ці ячэістай гумай.
Пенагума мае поры памерам 0,01—1 мм, уяўная шчыльн. 40—250 кг/м³ адноснае падаўжэнне 90—350%. Газа- і водапранікальная (90—95% пор злучаны паміж сабой). Атрымліваюць мех. успеньваннем сумесей на аснове латэксу натуральнага ці (і) латэксаў сінтэтычных з наступнай вулканізацыяй пены ў формах пры 100—140 °C; вырабляюць у выглядзе блокаў ці пласцін. Губчатая гума мае поры ад 0,4 мкм (мікрапорыстая гума) да 0,2—0,4 мм, злучаныя або замкнутыя; для С.г. на аснове натуральнага каўчуку ўяўная шчыльн. 500—700 кг/м³. адноснае падаўжэнне 200—300%. Яе вырабляюць у выглядзе лістоў, пласцін і вырабаў з гумавых сумесей (гл. Гума), якія маюць пораўтваральнікі, што ўспеньваюць сумесь пры вулканізацыі. Выкарыстоўваюць С.г. для вырабу амартызатараў, цепла- і гукаізаляцыйных пракладак, плывучых і выратавальных сродкаў, мэблі, сядзенняў трансп. сродкаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СКА́ЙЛЭБ»
(англ. Skylab ад sky laboratory нябесная лабараторыя),
амерыканская эксперыментальная арбітальная станцыя для палёту па каляземнай арбіце; таксама праграма яе распрацоўкі, запуску і эксплуатацыі. Прызначалася для вывучэння ўздзеяння бязважкасці на арганізм чалавека ў час працяглых касм. палётаў, правядзення навук.-тэхн. і тэхнал. эксперыментаў, даследаванняў Сонца, прыродных рэсурсаў Зямлі і інш. Выведзена на арбіту 14.5.1973 ракетай-носьбітам «Сатурн-5» (без экіпажа). Маса 77 т, даўжыня 25 м. Аб’ём жылых адсекаў каля 340 м³.
Станцыя складалася з асн. блока (лабараторны і бытавы адсекі). прыборнага адсека, шлюзавай камеры (забяспечвала выхад касманаўтаў у адкрыты космас), прычальнай канструкцыі з асн. і рэзервовым стыковачнымі вузламі і платформы з комплексам астр. прылад. Не прызначалася для вяртання на Зямлю, дастаўка і змена экіпажаў праводзіліся пры дапамозе трансп.касм. карабля «Апалон». У 1973—74 на станцыі працавалі 3 экіпажы касманаўтаў (па 3 чал.). Макс. працягласць палёту 84 сут. З лютага 1974 у аўтам. рэжыме, 9.7.1979 спыніла існаванне. Іл.гл. да арт.Арбітальная станцыя.