рашэнне, прынятае па выніках назіранняў якой-н. з’явы, што падпарадкоўваецца не поўнасцю вядомым імавернасным заканамернасцям. Лічаць, што адпаведнае размеркаванне імавернасцей залежыць ад значэння невядомага параметра, якое ацэньваецца па выніках назіранняў. Дакладная матэм. фармулёўка паняццяў, датычных да С.р. і спосабаў іх параўнання, разглядаецца ў статыстычных рашэннях тэорыі.
Напр., пры хлараванні вады колькасць дададзенага хлору залежыць ад сярэдняй Колькасці бактэрый у адзінцы аб’ёму вады. Гэта значэнне ацэньваецца па выніках падліку колькасці бактэрый у незалежна выбраных адзінках аб’ёму пры дапушчэнні, што незалежныя выпадковыя велічыні маюць аднолькавае Пуасона размеркаваннез невядомым матэм. чаканнем, роўным шуканай сярэдняй колькасці бактэрый. С.р. аб колькасці дадзенага хлору залежыць ад якой-н. стат. ацэнкі сярэдняй колькасці, выбранай з улікам рызыкі непажаданых наступстваў: заніжаная колькасць хлору вядзе да недастатковага абеззаражвання вады, завышаная — да пагаршэння, напр., смакавых якасцей вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УРАДЖА́Й»,
прафсаюзнае сельскае спартыўнае таварыства. На Беларусі арганізавана ў 1956 на базе спарт. т-ваў «Калгаснік» і «Ураджай». Аб’ядноўвала фізкультурнікаў і спартсменаў вёскі, навучэнцаў с.-г. сярэдніх і вышэйшых навуч. устаноў, сельскую інтэлігенцыю. Праводзіла летнія і зімовыя сельскія спарт. гульні, спартакіяды па мнагабор’і, спаборніцтвы па асобных відах спорту і інш.Т-ва аб’ядноўвала (1981) больш за 4 тыс. калектываў фізкультуры, мела 57 стадыёнаў, 167 спарт. залаў, больш за 4 тыс. футбольных палёў, каля 15 тыс.спарт. пляцовак, 6 плавальных басейнаў (з іх 5 крытых), 297 стралковых ціраў, 76 лыжных баз і інш. Сярод выхаванцаў т-ва: чэмпіёны Алімп. гульняў Л.Тараненка, В.Угрумаў, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1978), уладальнік Кубка Еўропы (1977) у кіданні кап’я М.Грэбнеў, чэмпіён СССР (1976, 1977) па веславанні на байдарках і каноэ З.Сарока і інш. У 1993 т-ва падзелена на шэраг спарт. клубаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАХУ́ЛЯ (Desmana maschata),
млекакормячая жывёла сям. кратовых атр. насякомаедных (паінш. сістэматыках — падсям. або сям. хахулевых). Пашырана ў бас. рэк Волга, Дон, Урал.
Эндэмік. Жыве ў поймавых старыцах, затоках, па берагах невял. рэк і азёр у норах. На Беларусі ў 18 ст. траплялася ў р. Беседзь, з 1955 — у р. Асцёр на тэр. Клімавіцкага і Крычаўскага р-наў Магілёўскай вобл. У 1955—62 выпушчана 580 Х. у рэкі Сож і Пціч. Занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела 18—22, хваста 17—20 см, маса да 520 г. Футра густое, мяккае, не намакае, спіна буравата-карычневая, бруха серабрыстае. Морда выцягнута ў хабаток. Заднія лапы большыя за пярэднія, паміж пальцамі плавальныя перапонкі. Хвост сціснуты з бакоў, укрыты лускавінкамі і рэдкімі валасамі. Корміцца малюскамі, лічынкамі насякомых, п’яўкамі, рыбай, расліннасцю. 2 прыплоды за год па 1—2 дзіцяняці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́МІН Уладзімір Фёдаравіч (н. 20.5.1958, г. Нерчынск Чыцінскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне вірусалогіі, эпідэміялогіі, малекулярнай біялогіі. Д-рмед.н. (1998). Скончыў Мінскі дзярж.мед.ун-т (1982). З 1985 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Мін-ва аховы здароўя Беларусі (з 1998 кіраўнік лабараторыі і аддзела). Навук. працы па лабараторнай дыягностыцы вірусных і бактэрыяльных інфекцый (ВІЧ, гепатытаў A, B, C, D, герпесу і інш.), па вывучэнні біял. уласцівасцей ВІЧ, распрацоўцы падыходаў па стварэнні вакцыны супраць яго і інш.
Тв.:
Фенотипическая характеристика изолятов ВИЧ, выявленных на территории Республики Беларусь // Вопр. вирусологии. 1998. Т. 43, № 3;
Some Aspects of HIV Pathogenesis (у сааўт.) // Molecular biology. 1998. Vol. 32, № 6;
Extreme founder effect in an HIV type 1 subtype A epidemic among drug users in Svetlogorsk, Belarus (у сааўт.) // AIDS Res. Hum. Retrov. 1998. № 14.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НДНЕР (Lindner) Райнер (н. 28.1.1966, г. Іена, Германія),
нямецкі гісторык. Вучыўся ў Іенскім (1987—91) і Цюбінгенскім (1991—93) ун-тах, дзе спецыялізаваўся паўсх.-еўрап. гісторыі. У 1990 працаваў у Мінску, абараніў дысертацыю па тэме «Палітыка і гісторыя ў Беларусі ў XIX—XX стст.». З 1998 працуе ў Канстанцкім ун-це. Аўтар кніг «Гісторыкі і ўлада: Нацыяўтварэнне і гістарычная палітыка ў Беларусі ў XIX і XX стст.» (1999), «Украіна і Беларусь у трансфармацыі» (2001), адзін з аўтараў і рэдактараў «Падручніка па гісторыі Беларусі» (Гётынген, 2001). Чл. прэзідыума Ням.-бел. т-ва, чл.рэд. рады час. «Беларускі гістарычны агляд».
Тв.:
Бел.пер. — Нязменнасць і змены ў постсавецкай гістарыяграфіі Беларусі // Кантакты і дыялогі. 1996. № 3;
Беларускія гісторыкі пад Сталіным (1870—1945) // Бел.гіст. агляд. 1999. Т. 6, сш. 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКИЙ УЧИ́ТЕЛЬСКИЙ ВЕ́СТНИК»,
штомесячны пед. часопіс. Выдаваўся з мая 1910 да пач. 1911 у Магілёве на рус. мове. Створаны па ініцыятыве Т-ва ўзаемадапамогі настаўнікам нар. вучылішчаў Магілёўскай губ. Друкаваў матэрыялы па педагогіцы і нар. асвеце, пра становішча настаўнікаў. Пэўнай грамадска-паліт. пазіцыі не выявіў, але ў культ.-нац. аспекце прымыкаў да акцябрыстаў (ігнараваў праблемы развіцця бел. л-ры і нац. школы). Выйшла 6 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМА́ДСКІ АБВІНАВА́ЎЦА,
асоба, якая па даручэнні грамадскай арганізацыі або працоўнага калектыву прымае ўдзел у судовым разглядзе справы і выконвае функцыі грамадскага абвінавачання. Грамадскі абвінаваўца самастойны ўдзельнік судовага працэсу і не звязаны з пазіцыяй па справе дзярж. абвінаваўцы — пракурора. Ён мае права адмовіцца ад абвінавачання, калі даныя судовага следства даюць для гэтага падставу. Працэсуальнае становішча грамадскага абвінаваўцы ў Рэспубліцы Беларусь рэгламентавана крымінальна-працэсуальным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́СТАЎ Іван Георгіевіч (нарадзіўся 18.3.1928, вёска Каралеўшчына Заходнядзвінскага раёна Цвярской вобласці, Расія),
беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1979), прафесар (1981). Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1952). З 1962 працуе ў ім. Працы па фармакалогіі і таксікалогіі фосфарарганічных злучэнняў, ферментных прэпаратах і іх выкарыстанні для прафілактыкі хвароб і павышэння прадукцыйнасці жывёл, па паразіталогіі свіней, вывучэнні фармакалагічных сродкаў для лячэння і прафілактыкі хвароб страўнікава-кішачнага тракту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНЬША́НЬ,
горы ў Кітаі, на Пнвял. лукавіны р. Хуанхэ. Даўж. 650 км. Выш. за 2187 м. Шэраг кулісападобных глыбавых хрыбтоў са спадзістымі паўн. і стромкімі паўд. схіламі. Складзены пераважна з гранітаў і гнейсаў. Радовішчы каменнага вугалю, жалеза. На верхніх частках паўд. схілаў горныя стэпы, па цяснінах хвойнікі і бярозавыя гаі, па далінах рэк зараснікі лаўралістай таполі. На паўн. схілах участкі мяшаных лясоў, паўпустыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРЫНІ́ЦА»,
культуралагічны штомесячны часопіс. Выдаецца з 1988 у Мінску на бел. мове (да 1994 на бел. і рус. мовах). Засн. як літ.-маст. часопіс для моладзі. Змяшчае арыгінальныя творы паэзіі і прозы, пераклады, публіцыстыку, матэрыялы павыяўл. мастацтве, кіно, тэатры і інш., артыкулы па культуралогіі і філасофіі. У рубрыцы «Постаці» асвятляе эстэт. прынцыпы, інтэлектуальную спадчыну айчынных і замежных дзеячаў гісторыі, культуры мінулага і сучаснасці.