УХВА́НАВА-ШМЫ́ГАВА Ірына Фролаўна (н. 19.6.1951, Мінск),
бел. мовазнавец, сацыёлаг. Д-рфілал.н. (1997), праф. (1997). Скончыла Мінскі пед.ін-т замежных моў (1973). З 1973 працуе ў БДУ (з 1999 заг. кафедры англ. мовы і маўленчай камунікацыі). Даследаванні па прагмалінгвістыцы, сацыялінгвістыцы, тэорыі мовы. Сааўтар кн. «Мова і ідэалогія» (1981), «Прагматычныя аспекты функцыянавання мовы» (1983), «Новыя даследаванні ў замежнай лінгвістыцы» (1996), «Метадалогія даследаванняў палітычнага дыскурсу: Актуальныя праблемы зместу аналізу грамадска-палітычных тэкстаў» (вып. 1—2, 1998—2000), «Электаральныя сацыялагічныя даследаванні» (2002), падручнікаў і навуч. дапаможнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЗЕРБІ (Wetherbee) Джэймс (н. 27.11.1952, г. Флашынг, штат Нью-Йорк, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў ун-т Нотр-Дам (1974). З 1975 у ВМФ ЗША. З 1984 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 9—20.1.1990 — на КК «Калумбія» (як пілот), 22.10—1.11.1992 — на КК «Калумбія», 3—11.2.1995 — на КК «Дыскаверы», 26.9—6.10.1997 — на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 8—21.3.2001 — на КК «Дыскаверы» па праграме работ з Міжнар.касм. станцыяй (усе палёты — як камандзір КК). У космасе правёў 52,65 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРБАПУ́ЛЬТ,
пераносны апарат для нанясення на паверхні сцен, столі нявязкіх фарбавальных саставаў пры аддзелачных работах. Уяўляе сабой помпу з ручным або эл. прыводам для ўсмоктвання фарбавальнага саставу і падачы яго па шлангу ў доўгую трубку з распыляльнай фарсункай на канцы. Найб. пашыраны Ф. ручнога дзеяння з плунжэрнымі, поршневымі і дыяфрагменнымі помпамі.
Літ.:
Технология строительного производства: Справ. М., 1991.
Фарбапульт: а — схема ручнога фарбапульта (1 — фарбараспыляльнік, 2 — кран, 3 — шланг, 4 — ручная помпа, 5 — усмоктвальны шланг з фільтрам); б — фарбараспыляльнікі з верхнім і ніжнім фарбаналіўным бачком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРМАЦЭЎТЫ́ЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна медыцынскай прамысловасці, прадпрыемствы якой вырабляюць лекавыя сродкі. Асн. прадукцыя — сінт. і фітахім. прэпараты, медыкаменты з расл. сыравіны, вітаміны, ферменты і каферменты мед. прызначэння, антыбіётыкі, кровазаменнікі, гатовыя лекі. Найб. развітая ў ЗША, Японіі, ФРГ, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Швейцарыі.
На Беларусі ў 1996 створаны дзярж. канцэрн па вытв-сці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіял. прадукцыі («Белбіяфарм»), які ўзначальвае работу прадпрыемстваў Ф.п. і мікрабіял. прам-сці. Фармацэўтычную прадукцыю вырабляюць: акц.т-ва «Белмедпрэпараты», Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Гродзенскі з-д медпрэпаратаў, прадпрыемства «Экзон» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАУНІСТЫ́ЧНЫ КАДА́СТР,
сістэматызаваны збор звестак аб сукупнасці відаў дзікіх жывёл, якая гістарычна-эвалюцыйна склалася на пэўнай тэрыторыі (акваторыі). Аб’ект уліку — жывёлы, што пастаянна, часова або выпадкова існуюць у стане натуральнай свабоды на тэр. краіны. Уключае звесткі пра катэгорыі колькасці і распаўсюджанасці віду, гасп. статус, тэндэнцыі змены стану. Прызначаны для інфармавання пра аб’екты жывёльнага свету з мэтай захавання іх біял. разнастайнасці, кантролю за зменамі ў жывёльным свеце, распрацоўкі мер па рацыянальным выкарыстанні дзікіх жывёл і ўзнаўленні рэдкіх і знікаючых відаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАРУ́К Анатоль Тарасавіч (н. 1.4.1939, в. Хабы Брэсцкага р-на),
бел. вучоны ў галіне геабатанікі. Д-рбіял.н. (1991), праф. (1995). Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1961). З 1970 у БДУ, з 1976 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН (заг. лабараторыі, нам. дырэктара), з 1992 у Бел.пед. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, праблемах культурфітацэнозаў, папуляцый дрэвавых інтрадуцэнтаў, рэпрадукцыі кветкава-дэкар. раслін і садова-паркавага мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́ДЧАНКА Аляксей Паўлавіч (19.2.1844, г. Іркуцк, Расія — 15.9.1873),
расійскі натураліст і даследчык Сярэдняй Азіі. Скончыў Маскоўскі ун-т (1864). У 1868—71 падарожнічаў па Туркестане і нізоўях р. Сырдар’я. Даследаваў Алайскую і Ферганскую даліны, Заалайскі хр. з найвыш. вяршыняй — пік Леніна (7134 м). Склаў араграфічную схему горнай сістэмы Гісара-Алая. Сабраў багатыя бат. і заал. калекцыі. Асн. яго працы надрукаваны пасля смерці пад наз. «Падарожжа ў Туркестан А.П.Федчанкі» (т. 1—5, 1872—77, перавыд. ў 1950). Імем Ф. названы горны ледавік на Паміры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДЭРА́ЛЬНАЕ БЮРО́ РАССЛЕ́ДАВАННЯЎ (англ. Federal Bureau of Investigation, скарочана FBI; ФБР),
ведамства ЗША для расследавання парушэнняў федэральных законаў і забеспячэння дзярж. бяспекі. Засн. ў 1908 як Бюро расследаванняў, з 1.7.1935 сучасная назва. Падпарадкоўваецца федэральнаму міністру юстыцыі, узначальваецца дырэктарам (у 1924—72 Дж.Э.Гувер). Займаецца расследаваннем парушэнняў федэральнага крымін. заканадаўства, вядзе барацьбу з дзейнасцю замежных разведак і тэрарызмам, забяспечвае ахову прэзідэнта ЗША, крыміналагічную экспертызу рэчавых доказаў і вядзенне баз даных па злачынствах і злачынцах для інш. праваахоўных органаў. Штаб-кватэра ў Вашынгтоне.
мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр. Па паходжанні індзеец. З 1928 здымаўся ў кіно, пісаў сцэнарыі. Яго фільм «Марыя Кандэлярыя» (1944, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах) сведчыў пра нараджэнне новай самабытнай кінашколы. Выкарыстанне індзейскага нац. фальклору, спалучэнне прыгажосці і трагедыйнасці, пластычная выразнасць і жывапіснасць выяўлення ўласцівы яго фільмам «Пакінутыя» і «Бугамбілья» (1944), «Пепіта Хіменес» (1945), «Закаханая» (1946), «Жамчужына» (1946, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Рыо Эскандыда» (1948), «Сельская дзяўчына» (1949), «Дзень жыцця» (1950), «Чока» (1974), «Чырвоная зона» (1975), «Эротыка» (1978) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́ЦІ (Fetti, Feti) Даменіка (каля 1588, Рым — 16.4.1623), італьянскі жывапісец. Вучыўся ў Рыме ў Л.Чыголі. Зазнаў уплыў Караваджа, А.Эльсхаймера, майстроў венецыянскай школы 16 ст. З 1613 прыдворны мастак герцага Фердынанда Ганзага ў Мантуі, з 1622 працаваў у Венецыі. Творчасці ўласцівы тонкія па каларыстычным вырашэнні карціны, у якіх сюжэты міфалаг. («Геро і Леандр»), Старога і Новага Запаветаў трактуюцца як быт. сцэны, змешчаныя ў пейзажы або інтэр’еры, эмацыянальна сугучныя перажыванням персанажаў: «Вылячэнне Тавіта», «Прытчы», «Уцёкі ў Егіпет». Творы вылучаюцца прастатой і яснасцю кампазіцыі, свабоднай манерай пісьма.