ВАРАНГА́Л,

горад на Пд Індыі, у штаце Андхра-Прадэш. Каля 400 тыс. ж. (1990). Цэнтр с.-г. раёна. Вытв-сць баваўняных тканін і дываноў.

т. 3, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАНЬЧЖО́Ў,

горад на У Кітая, на р. Ганьцзян, прав. Цзянсі. Каля 0,5 млн. ж. (1994). З-д металургічнага абсталявання, прадпрыемствы тэкст., дрэваапр. прам-сці.

т. 5, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

М’ЕЙ, Мергуі,

горад на Пд М’янмы. Каля 400 тыс. ж. (1997). Порт на Андаманскім м. Цэнтр здабычы волава і вальфраму. Рыбалоўства, здабыча жэмчугу. Суднабудаванне.

т. 10, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАСІ́ФЕ,

спадарожнік Юпітэра. Адлегласць ад планеты 23,5 млн. км, дыяметр каля 40 км. Сідэрычны перыяд абарачэння 735 сут. Адкрыты Ф.​Ж.​Мелатам (Вялікабрытанія, 1908).

т. 12, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕ́БХА,

аазіс у Сахары на ПдЗ Лівіі. Каля 10 тыс. ж. (2001). Вузел аўтамаб. і караванных дарог. Вырошчваюць фінікавую пальму, пладовыя дрэвы, агародніну. Рамёствы.

т. 14, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТО́РСХАЎН (Thorshavn),

горад, адм. цэнтр Фарэрскіх астравоў, на в-ве Стрэймай. Каля 15 тыс. ж. (2001). Порт. Аэрапорт. Прам-сць: рыбаперапр., маш.-буд., тэкстыльная.

т. 15, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЫ́РАС (Tyras),

старажытнагрэчаская назва р. Днестр; такую ж назву меў стараж.-грэч. горад у вусці р. Днестр на зах. беразе яго лімана (гл. Тыра).

т. 16, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРА́НЬЕСТАД,

(Oranjenstad), горад, адм. ц. Аруба (архіпелаг М.​Антыльскіх а-воў). 20 тыс. ж. (1988). Гавань. Міжнар. аэрапорт Куін Беатрыкс. Ачыстка нафты. Суднарамонтнае прадпрыемства. Турызм.

т. 1, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАНУ́С (Lanús),

горад у Аргенціне, уваходзіць у Вял. Буэнас-Айрэс. Больш за 500 тыс. ж. (1995). Трансп. вузел. Прам-сць: аўтамаб., хім., папяровая, лёгкая, харчовая.

т. 9, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЗІСІ́,

горад на ПнУ Кітая, у верхнім цячэнні р. Мулінхэ, прав. Хэйлунцзян. 683 тыс. ж. (1990). Цэнтр вуглездабычы. Прам-сць: маш.-буд., буд., дрэваапр., харчовая.

т. 17, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)