ЧЫРВО́НАЯ СЛАБАДА́,
вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. Да 1946 наз. Узніцкая Слабада. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Быхаў, 60 км ад Магілёва. 412 ж., 173 двары (2003). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 316
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛАЁЎКА,
вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр Грыбавецкага с/с і калгаса. За 26 км на ПнУ ад г.п. Кіраўск, 62 км ад Магілёва, 31 км ад чыг. ст. Нясета. 194 ж., 79 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 361
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАШКІ́,
вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Стоўбцы—Івянец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 98 км ад Мінска. 487 ж., 186 двароў (2003). Унітарнае прадпрыемства «Нёманскае». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 398
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЗВІНА,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., чыг. ст. на лініі Полацк—Віцебск. Цэнтр сельсавета. За 10 км на У ад г.п. Шуміліна. 30 км ад Віцебска, на аўтадарозе Віцебск—Полацк. 489 ж. 191 двор (2003). Базавая школа. б-ка, Дом культуры. аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 18, кн. 1, с. 245
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́МІНСК,
вёска ў Любанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.-г. вытв. кааператыва. За 25 км на У ад г. Любань, 170 км ад Мінска, 50 км ад чыг. ст. Урэчча. 663 ж., 277 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 18, кн. 1, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯМУСУ́КРА (Yamoussoukro),
сталіца (з сак. 1983) Рэспублікі Кот-д’Івуар. Размешчана за 260 км на Пн ад г. Абіджан, на шашы Абіджан—Буаке. 120 тыс. ж. (1996). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Рэзідэнцыя прэзідэнта «Дом партыі». Прам-сць: харч., дрэваапрацоўчая. У раёне Я. вырошчваюць каву, какава, ямс, бананы і інш. с.-г. культуры, гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак, коз.
т. 18, кн. 1, с. 268
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНО́ЎКА,
вёска ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і унітарнага камунальнага с.-г. прадпрыемства. За 25 км на ПнУ ад Краснаполля, 148 км ад Магілёва, 41 км ад чыг. ст. Камунары. 440 ж., 144 двары (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воіна і Я.Дз.Косава.
т. 18, кн. 1, с. 275
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́МІНА,
вёска ў Гомельскім р-не. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПнЗ ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Касцюкоўка, на аўтадарозе Гомель—Магілёў. 6066 ж., 2052 двары (2003). Сярэдняя і муз. школы, маладзёжны спарт. цэнтр, Дом культуры, 2 б-кі, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 18, кн. 1, с. 304
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОБР,
гарадскі пасёлак у Беларусі, у Крупскім р-не Мінскай вобл., на р. Бобр. За 10 км ад Крупак, 2 км ад чыг. ст. Бобр на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. 1509 ж., 740 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, аддз. сувязі.
Вядомы з 1516. З 1559 уласнасць Хадкевічаў, Гаштольдаў, Пацаў, Камароў, Сапегаў, Агінскіх і інш. У 1573 мястэчка Аршанскага пав. У 1614 — 172 дамы, млын. У 1762 атрымаў магдэбургскае права, герб. З 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Сенненскага пав. У 1863 у Бабры 1113 ж., у 1885 — 2 царквы, касцёл, капліца, сінагога, лячэбніца, нар. вучылішчы, 4 школы, 2 млыны, 22 крамы, 3 кірмашы на год, у 1904 — 2 цагельні. З 1919 у РСФСР, з 1924 у БССР, мястэчка ў Крупскім р-не. З 1938 вёска, з 17.2.1941 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну гітлераўцы расстралялі 961 ж. У 1969 — 3 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапр., харч. прам-сці. Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяраў фашызму (за 1,5 км ад пасёлка).
т. 3, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЫ́НКАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Беседзь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПдУ ад г. Касцюковічы, 174 км ад Магілёва, 2 км ад чыг. ст. Бялынкавічы, 606 ж., 214 двароў (1995), лясніцтва.
У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца ў 1613 як вёска ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, падаравана Р.А.Пацёмкіну. З 1784 — мястэчка ў Клімавіцкім пав. У 1880 — цэнтр воласці; 339 ж., 76 дамоў, правасл. царква, яўр. малітоўная школа, карчма, у фальварку — бровар. У 1886 у Бялынкавічах 292 ж., 51 двор; штогод праводзіўся кірмаш. З 1924 у Калінінскім пав. З 17.7.1924 да 4.8.1927 цэнтр Бялынкавіцкага раёна. З 1927 цэнтр сельсавета Касцюковіцкага р-на, з 1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 да 27.9.1943 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У 1970 у Бялынкавічах 725 ж., 197 двароў.
У Бялынкавічах сярэдняя школа, вучэбна-вытв. камбінат, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, дом-інтэрнат, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
У.Р.Ламінскі (гісторыя).
т. 3, с. 403
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)