інтэграл ад функцыі, зададзенай на якой-н. паверхні. Выкарыстоўваюцца пры рашэнні фіз. задач.
Да П.і. зводзіцца, напр., задача вылічэння масы, размеркаванай па зададзенай паверхні з пераменнай паверхневай шчыльнасцю (П.і. 1-га роду), што вядзе да вылічэння двайных інтэгралаў (гл.Кратны інтэграл). Некаторыя задачы фізікі, напр., задача вызначэння патоку вадкасці праз зададзеную паверхню, зводзяцца да вылічэння П.і., дзе паверхня мяркуецца арыентаванай (мае зададзены дадатны напрамак нармаліда яе). Такія інтэгралы наз. П.і. 2-га роду і звязаны з трайнымі інтэграламі па аб’ёме, які абмежаваны зададзенай паверхняй (гл.Астраградскага формула), а таксама з крывалінейнымі інтэграламі ўздоўж замкнутага контуру, які абмяжоўвае зададзеную паверхню (гл.Стокса формула).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЭСІ́ЙНАЕ ПРА́ВА (ад лац. possessio уладанне),
права, паводле якога ўладальнікам фабрык і заводаў недваранскага саслоўя дазвалялася набываць сялян для работы на прадпрыемствах. Устаноўлена ў Расіі указам Пятра I 18.1.1721, у адпаведнасці з якім створаны асобы разрад прыгонных фабрычных сялян, прыпісаных назаўсёды дапрамысл. устаноў без права адчужэння. Пасэсійныя рабочыя не атрымлівалі ўзнагароджання за працу на пасэсійных прадпрыемствах, але атрымлівалі зямельныя надзелы, якія яны апрацоўвалі для сябе. Да разраду пасэсійных адносіліся і «прыпісныя» сяляне, якіх урад замацоўваў за прыватнымі заводамі і фабрыкамі. Пры Пятру III у 1762 П.п. адменена, у 1798 адноўлена і праіснавала да 1863. Пасэсійнае валоданне землямі месцамі захавалася да 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯГА́НКІ (Tadorna),
род птушак сям. качыных. 7 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Афрыцы. Жывуць на марскіх узбярэжжах, у стэпавых, паўпустынных і пустынных ландшафтах па берагах азёр. Гняздуюцца ў норах, расколінах скал, пакінутых пабудовах, часам у кустоўі. На Беларусі адзначаны агар і П. звычайная (T. tadoma) — вельмі рэдкі гняздуючы і зімуючы від. П. хахлатая (T. cristata) у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 60 см, маса да 1,65 кг. Афарбоўка пярэстая (рус. «пегая» — адсюль назва); спалучэнне белага, чорнага і рыжага колераў. Кормяцца пераважна расліннасцю, дробнымі беспазваночнымі. Манагамы. Нясуць да 12 (зрэдку да 18) яец. Аб’екты палявання.
адносіны велічыні, што характарызуе ўзровень рэакцыі прыёмніка (выхаднога сігналу), да патоку энергіі монахраматычнага выпрамянення. які выклікаў гэтую рэакцыю. Адрозніваюць абсалютную С.а. (выражаецца, напр., у амперах на ват, калі рэакцыя прыёмніка выражаецца ў амперах) і адносную С.а. — адносіны С.а. пры дадзенай даўжыні хвалі выпрамянення да максімальнай С.а. ці да С.а. пры пэўнай фіксаванай (эталоннай) даўжыні хвалі. С.а. вока (спектральная светлавая эфектыўнасць выпрамянення) — адносіны светлавога патоку монахраматычнага выпрамянення да поўнага патоку выпрамянення, успрынятага вокам чалавека; найб. значэнне мае для даўжыні хвалі 555 нм. Спосабы вызначэння абсалютнай і адноснай С.а. вока пакладзены ў аснову пабудовы сістэмы светлавых велічынь. Гл. таксама Прыёмнікі аптычнага выпрамянення, Сенсібілізацыя, Сенсітаметрыя, Фотаметрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКРАІ́НСКАЕ КАЗА́ЦКАЕ ВО́ЙСКА,
зборная назва ўкр. казацтва ў 15—18 ст. (гл.Запарожская Сеч; Задунайская Сеч). Пасля далучэння Украіны даРас. дзяржавы (гл.Пераяслаўская рада 1654) укр. казакі Левабярэжнай Украіны сталі наз. маларасійскімі; іх войска налічвала каля 60 тыс.чал. і падзялялася на 10 палкоў. На чале войска стаяў гетман. Казакі мелі права асабістай свабоды, уласнасці на зямлю і заняцця промысламі. Да 1730-х г. у выніку росту феад. земляробства войска скарацілася да 10 тыс.чал. Астатнія казакі («падпамочнікі») сталі феад. залежнымі ад старшын і манастыроў. У 1783 разам з ліквідацыяй аўтаноміі Украіны маларас. казакі пераведзены ў падатковае саслоўе, блізкае дадзяржаўных сялян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРЭ́РСКАЯ МО́ВА,
адна з астраўных скандынаўскіх моў. Разам з найб. блізкай ісландскай мовай уваходзіць у паўн. групу герм. моў. Адна з афіц. моў жыхароў Фарэрскіх астравоў. Мае значную дыялектную дыферэнцыяцыю (6 дыялектных зон). Фанетычна блізкая дазах.-нарв. дыялектаў, лексічна — дадацкай мовы. Ф.м. ўласціва пэўная архаічнасць грамат. ладу (багатая сістэма формаўтварэння імя і дзеяслова). Дапач. 19 ст. была беспісьмовай (функцыі пісьмовай выконвала дацкая мова). Да канца 18 ст. адносяцца першыя запісы фарэрскіх нар. балад, якія ствараліся ў 14—17 ст. У 1846 В.У.Хамершаймб распрацаваў пісьменнасць для Ф.м. на лац. аснове. З 1906 выкладаецца ў школах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЕ БЮРО́ КП(б)Б [ЦБ КП(б)Б],
вышэйшы кіруючы орган Кампартыі Беларусі паміж з’ездамі са снеж. 1918 дасак. 1919 і з вер. 1920 далют. 1924. З сак. 1919 давер. 1920 КП(б)Б была аб’яднана з КП(б) Літвы і Беларусі. Выбіралася з’ездам для ажыццяўлення паліт., гасп. і культ. кіраўніцтва ў рэспубліцы, рэалізацыі рашэнняў з’ездаў РКП(б) і КП(б)Б. Мела Сакратарыят і Прэзідыум, з лют.да мая 1924 у сувязі з правядзеннем узбуйнення БССР замест ЦБ існавала Часовае Беларускае Бюро ЦК РКП(б). VIII з’езд КП(б)Б (12—14.5.1924) выбраў ЦККП(б)Б (гл.Цэнтральны Камітэт КПБ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАГАВЫ́ ХРЫБЕ́Т (Coast Range),
горны хрыбет у сістэме Кардыльер Паўн. Амерыкі, у Канадзе і ЗША. Даўж. каля 1700 км. Выш.да 4042 м (г. Уодынгтан). Складзены пераважна з гранітаў. Моцна расчлянёны глыбокімі папярочнымі далінамі і фіёрдамі. Давыш. 1000—1800 м хвойныя лясы (дугласія, зах. хемлак, туя, сітхінская елка), вышэй — альпійскія лугі і горныя тундры. Вечныя снягі і ледавікі, якія месцамі апускаюцца да ўзроўню мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАР Публій Квінтылій (Publius Quintilius Varus; каля 53 дан. э. — 9 н. э.),
старажытнарымскі палкаводзец. Быў консулам (13 дан. э.), правіцелем Сірыі (6—4 дан.э.) і Германіі (6—9 н. э.). У час задушэння паўстання герм. плямён пад кіраўніцтвам Армінія Вар на чале з рым. легіёнаў трапіў у акружэнне ў Тэўтабургскім лесе. У выніку чатырохдзённай бітвы яго войска было знішчана, Вар скончыў самагубствам.