самаходны агрэгат неперарыўнага дзеяння, якім мяккія раскрыўныя пароды, вынятыя пры адкрытай распрацоўцы радовішчаў, перамяшчаюць ваўнутр. адвал. Дзейнічае сумесна з ротарным або многакаўшовым экскаватарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́НІМАК (Unimak),
востраў на Пн Ціхага ак., самы буйны ў архіпелагу Алеуцкія астравы (ЗША, штат Аляска). Пл. 4,2 тыс.км². Аддзелены ад п-ва Аляска вузкім Ісаноцкім пралівам. Прыморскія раёны нізінныя, унутр. — пераважна горныя (выш. да 2860 м, вулкан Шышалдзіна). Ледавікі. Субарктычныя лугі, тундравая расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАБІЛІ́Н,
пігмент аранжава-чырв. колеру, які ўтвараецца ў выніку аднаўлення білірубіну. У арганізме прысутнічае ў выглядзе папярэдніка — урабілінагену, які ператвараецца ва У. на святле. Нармальная колькасць у мачы чалавека 0,9—3,7 мг/сут. Пры некат. захворваннях (напр., гепатыт, цыроз печані) канцэнтрацыя яго значна павялічваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАГА́Н (франц. ouragan ад ісп. huracán, слова з мовы карыбскіх індзейцаў),
вецер разбуральнай сілы (скорасць перавышае 30—35 м/с, па шкале Бофарта 12 балаў) і значнай працягласці. У. наз. таксама моцныя трапічныя цыклоны. Ва ўмераных шыротах аналагічныя У. вятры часта наз.бурамі або штормамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́ЛЮШСКІЯ ШОЎКАКРУЦІ́ЛЬНЫЯ ПРАДПРЫЕ́МСТВЫ.
Існавалі ў 1896—1905 ва ўрочышчы Фолюш Гродзенскага пав. (цяпер у межах г. Гродна) шоўкакруцільныя мануфактура і фабрыка розных уладальнікаў. Выраблялі аснову і ўток для шаўковых тканін. Мелі паравыя машыны і катлы. У 1900 на мануфактуры працавала 108 чал., на фабрыцы — 97.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́КІЯ.
Тракія, (Thracia), гіст. вобласць на У Балканскага п-ва, паміж Эгейскім, Чорным і Мармуровым морамі, дзе некалі жылі фракійцы. Усх. Ф. з г. Эдырне (да р. Марыца) у складзе Турцыі, Зах. Ф. — Грэцыі, Паўн. Ф. — Балгарыі. Дзярж. межы вызначаны Лазанскім мірным дагаворам 1923.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАКАДА́ТЭ,
горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хакайда. 306 тыс.ж. (1992). Найбуйн. порт вострава ў праліве Цугару, злучаны паромам і падводным тунэлем з г. Аомары (в-аў Хонсю). Прам-сць: судна- і станкабудаванне, нафтаперапр., хім., цэм., рыбакансервавая, дрэваапрацоўчая. Цэнтр рыбалоўства. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМЕ́ДЗІ,
горад у Японіі, на З в-ва Хонсю. 461 тыс.ж. (1992). Трансп. вузел. Порт на Унутраным Японскім моры. Прам-сць: металургічная (буйны камбінат), маш.-буд., тэкст., нафтаперапр., хім., дрэваапр., харчовая. Стараж. замак Хімедзі-дзё (14—17 ст.) уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́ЧЫНСКІ МАСЛАСЫРЗАВО́Д.
Пабудаваны ў г.Шчучын у 1968—70. У 1987 пабудаваны цэх сухога абястлушчанага малака, у 1996 — лакальныя ачышчальныя збудаванні, у 1992 — рэканструяваны сыраробны цэх. З 1998 — адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (2003): масла, сыр «Расійскі», цэльнамалочныя прадукты, малочны цукар, сухая сываратка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫНЕ́Ц Антон Эдвард (25.1.1804, в. Гейстуны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. — 15.1.1885),
польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. З роду Адынцоў. Скончыў Віленскі ун-т (1823). У Вільні пасябраваў з А.Міцкевічам, Я.Чачотам, Т.Занам, І.Дамейкам, І.Ходзькам. У 1821 стаў чл.т-вафіларэтаў, напісаў «Песню філарэтаў» (пераробка яе — «Песня» Ф.Багушэвіча). У 1823—24 зняволены па справе т-ва. У 1825—26 выдаў у Вільні 2-томнік «Паэтычныя творы». У 1829—37 падарожнічаў па Зах. Еўропе, жыў у Дрэздэне. З 1838 у Вільні. У 1841—59 рэдактар газ. «Виленский вестник». З 1866 у Варшаве. У 1888 з І.Дамейкам наведаў Беларусь. Аўтар мемуарных «Пісем з падарожжа» (1875—78), «Успамінаў з мінулага» (1884), вершаваных драм «Феліцыта, або Карфагенскія мучанікі» (1849), «Барбара Радзівілянка» (1860).
Літ.:
Цвірка К. Тэлемак з-пад Ашмянаў: Жыццё і творчасць А.Э.Адынца // Роднае слова. 1994. № 3.