бел. вучоны ў галіне паталаг. анатоміі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1993). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1961). З 1966 у Гродзенскім мед. ун-це. Навук. працы па патамарфалогіі энцэфалітаў, энцэфалапатый плода і нованароджаных, патамарфалогіі органаў зроку, клініка-анат. аналізе ўрачэбных памылак.
Тв.:
Врожденные пороки и аномалии развития глаз // Тератология человека: Руководство для врачей. 2 изд. М., 1991;
Патоморфология органа зрения в перинатальном периоде. Мн., 1993 (разам з Ю.Р.Бойка);
Клиникоанатомический анализ врачебных ошибок. Мн., 1994 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНГ (Synge) Рычард Лоўрэнс Мілінгтан (28.10.1914, г. Ліверпул, Вялікабрытанія — 1994),
англійскі біяхімік, адзін з заснавальнікаў аналіт. хіміі бялкоў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1950). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1936). З 1941 у Асацыяцыі шарсцяной прам-сці, з 1943 у Лістэраўскім ін-це ў Лондане, з 1948 — у Роўэцкім даследчым ін-це ў г. Абердзін, у 1967—76 у Ін-це прадуктаў харчавання г. Норыдж. Навук. працы па выдзяленні і раздзяленні біялагічна актыўных злучэнняў. Распрацаваў метады размеркавальнай храматаграфіі на паперы (1944). Нобелеўская прэмія 1952 (разам з А.Д.П.Марцінам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНО́Д БЕЛАРУ́СКАЙ ПРАВАСЛА́ЎНАЙ ЦАРКВЫ́,
сход вышэйшых духоўных асоб у Беларускай праваслаўнай царкве. Дзейнічае з усталяваннем у 1989 Беларускага экзархата. Яму належыць вышэйшая царк.заканад., выканаўчая і суд. ўлада ў межах экзархата. Складаецца з 5 (4 часовыя і 1 пастаянны экзарх) членаў і з 10 кіруючых архірэяў Бел.правасл. царквы. Часовыя члены па чарзе выклікаюцца на пасяджэнні, якія праводзяцца не радзей як 4 разы за год. Сінод дзейнічае ў межах кампетэнцыі, вызначанай царк. канонамі і Статутам Бел. экзархата. Падсправаздачны Сіноду Рускай правасл. царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНХРАФАЗАТРО́Н (ад грэч. synchronos адначасовы + фазатрон), пратонны сінхратрон,
цыклічны рэзанансны паскаральнік зараджаных часціц (у асн. пратонаў). Паскарэнне часціц у С. адбываецца ў высокачастотным эл. полі, частата якога змяняецца (у адрозненне ад сінхратрона) адначасова са зменамі напружанасці магн. поля так, каб радыус раўнаважнай арбіты часціц заставаўся нязменным. У кожным цыкле паскараецца да 1013 часціц На Серпухаўскім С. (Расія) пратоны паскараюцца да энергіі 76 ГэВ; на тэватроне (С. са звышправоднымі магнітамі; ЗША) — да 1 ТэВ. Выкарыстоўваецца ў навук. даследаваннях паядз. фізіцы і фізіцы элементарных часціц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІПА́РАЎ Іосіф Мікітавіч (27.9.1924, в. Задарожжа Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 10.9.1994),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Д-рмед.н., праф. (1975). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952). З 1963 гал. хірург Віцебскага абл. аддзела аховы здароўя. З 1966 у Віцебскім мед. ін-це (у 1979—84 рэктар). Навук. працы па таракальнай хірургіі і вывучэнні рэактыўнасці арганізма пры пасляаперацыйных гнойных ускладненнях.
Тв.:
Обширные резекции кишечника. Мн., 1974 (разам з У.М.Велічэнкам);
Клиника и лечение синдрома укороченного кишечника. Мн., 1988 (разам з М.Р.Лудам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́РАНАВЫЯ, сіраны (Sirenidae),
сямейства хвастатых земнаводных [паінш. сістэме падатр. (Sirenoidea або Meantes) атр. трахістомавых (Trachystomata)]. 2 роды, 3 віды сіран: вялікі (Siren lacertina), карлікавы (S. intermedia) і паласаты гразевы (Pseudobranchus striatus). Пашыраны ў паўд.-ўсх.ч.Паўн. Амерыкі. Жывуць у азёрах, балотах, зарослых вадаёмах.
Даўж. 15—90 см. Цела доўгае, валлекаватае, з веслападобным хвастом. Маюць толькі пярэднія недаразвітыя канечнасці з 4 або 3 пальцамі. Дыхаюць вонкавымі перыстымі жабрамі і лёгкімі. Вугрападобнымі рухамі яны могуць усвідроўвацца ў глей або ў вільготны грунт. С. уласціва неатэнія. Кормяцца дробнымі рыбамі, беспазваночнымі і земнаводнымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ТА (стараж.-інд. — баразна),
у старажытнаіндыйскай ведычнай міфалогіі багіня раллі, у вішнуізме — аватара (увасабленне) жонкі бога Вішну Лакшмі, у эпасе «Рамаяна» — жонка героя Рамы. Паводле «Рамаяны», С. выкрадзена царом злых дэманаў (ракшасаў) Раванам. Пасля многіх подзвігаў Рама перамог Равану і вызваліў С., аднак неўзабаве прагнаў яе ў лес, бо яго падданыя падазравалі С. ў шлюбнай нявернасці. Пустэльнік Вальмікі (легендарны аўтар «Рамаяны») даў прытулак С. і выхаваў двух яе сыноў, а пасля, разам з імі, вярнуў яе Раме. Аднак пры сустрэчы з мужам С., па яе просьбе, паглынула яе маці — Зямля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАКУНЫ́, павукі-скакуны (Salticidae),
сямейства павукоў. Каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках. Трапляюцца на глебе, дрэвах, у траве і інш. На Беларусі каля 15 відаў.
Даўж. цела 2—9 мм. Покрыва шчыльнае, часта стракатае і ярка афарбаванае, асабліва ў самцоў. Галавагрудзі спераду прыўзнятыя. ззаду сплюшчаныя. Вочы размешчаны ў 3 рады, у пярэднім — 4 вокі, у задніх — па 2. Актыўныя ўдзень. Характэрны т.зв. «шлюбныя танцы». Кормяцца насякомымі. На здабычу скачуць, перамяшчаюцца скачкамі (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЯ́РАЎ Валерый Анатолевіч (н. 7.3.1950, г. Новасібірск, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Ульянаўскі політэхн.ін-т (1972). З 1972 у НДІ сродкаў аўтаматызацыі. У 1979—95 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1987 заг. кафедры). З 1995 за мяжой. Навук. працы па лагічным сінтэзе і аптымізацыі лічбавых устройстваў і сістэм. Распрацаваў графічную мову апісання, мадэлі і метады лагічнага праектавання рэканфігуравальных лічбавых устройстваў і сістэм.
Тв.:
Язык С+ и объектно-ориентированное программирование: Справ. пособие. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́БЛЯ,
прылада для здзірання кары з бярвення і грубага іх стругання. Вядома з эпохі палеаліту. У каменным і бронзавым вяках — крамянёвая пласцінка з выгнутым дугападобным рабочым краем. У жал. веку выраблялася з жалеза. Двухручныя жал. С. класічнай формы (пласціна-дуга з вострым краем і тронкамі для драўляных ручак на канцах) шырока выкарыстоўваліся ў 10—13 ст. Іх канструкцыя заставалася практычна нязменнай на працягу ўсяго сярэдневякоўя і дажыла да нашых дзён. На Беларусі стараж. С. вядомы паархеал. і этнагр. матэрыялах, знойдзеных у Верхнядзвінску, Віцебску, Гродне, Чачэрску і інш.