САНКТ-ПЕЦЯРБУ́РГСКІ АКАДЭМІ́ЧНЫ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТРСанкт-Пецярбургскай філармоніі імя Дз.Шастаковіча,
старэйшы ў Расіі сімф. аркестр. Засл. калектыў Расіі (1934). Засн. ў 1882 як Прыдворны музыканцкі хор у Пецярбургу (з 1897 Прыдворны аркестр, які складаўся з 2 аркестраў: сімф. і духавога). З 1917 Дзярж.сімф. аркестр, з 1921 у складзе С.-Пецярбургскай філармоніі. Сярод дырыжораў, якія зрабілі значны ўклад у станаўленне аркестра, А.Нікіш, С.Кусявіцкі, Э.Купер, В.Бярдзяеў, М.Малько, А.Гаўк, Ф.Штыдры, Я.Мравінскі, Ю.Цемірканаў і інш. Ігра аркестра адметная стройнасцю і шматтэмбравасцю гучання асобных аркестравых груп, віртуознай ансамблевай сыгранасцю, глыбінёй і незвычайнасцю трактоўкі выконваемых твораў. У рэпертуары ўвесь залаты фонд сусветнага сімфанізму ад твораў Л.Бетховена, П.Чайкоўскага, Дз.Шастаковіча да найскладанейшых партытур Г.Берліёза, Г.Малера, а таксама твораў Я.Сібеліуса, А.Рэспігі, Б.Баргака, П.Хіцдэміта, Д.Міё, К.Шыманоўскага, І.Стравінскага. З аркестрам выступалі вядомыя дырыжоры і выканаўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ННЫ СПОРТ,
скарасны спуск на спарт. санках па спец. трасах. Спарт. санкі гібкія, з камбінаванымі (дрэва, метал) палазамі, выш. 15 см, даўж. 124—150 см, шыр. каляі да 45 см. Бываюць 1- і 2-месныя. Спартсмен кіруе санкамі лежачы на спіне, нагрузку на палазы змяняе пры дапамозе нацяжнога рэменя або перамяшчэннем цэнтра цяжару. Трасы штучныя, лядовыя на бетоннай ці драўлянай аснове, даўж. 700—1250 м, з 11—18 віражамі, шыр. лядовага жолаба 1,3—1,5 м, нахіл трасы да 10°.
Узнік у Швейцарыі ў канцы 19 ст. Першыя міжнар. спаборніцтвы адбыліся ў 1883 (г. Давос). Міжнар. аб’яднанне (Саюз) па С.с. ўзнікла ў 1913 (г. Дрэздэн, Германія), Міжнар. федэрацыя С.с. — у 1957. Чэмпіянаты Еўропы праводзяцца з 1914, свету — з 1955. З 1964 спаборніцтвы ўваходзяць у праграму Алімп. гульняў. Найб. развіты С.с. у Аўстрыі, Германіі, Італіі, Нарвегіі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Швейцарыі і інш.
На Беларусі секцыя С.с. створана ў 1968 (Мінскі аўтазавод). 1-ы чэмпіянат Беларусі праведзены ў 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САТУ́РН»
(Saturn),
серыя амер.ракет-носьбітаў (РН), створаных у 1964—67 па праграме «Апалон».
«С.-1» — эксперым. 2-ступеньчатая РН. «С.-1В» — 2-ступеньчатая РН, прызначаная для запуску на каляземную арбіту непілатуемых і пілатуемых касм. караблёў (КК) «Апалон». «С.-5» — 3-ступеньчатая РН для запуску пілатуемых КК «Апалон» на калямесяцавую арбіту, уключаючы высадку касманаўтаў на Месяц. Стартавая маса (разам зКК) да 2950 т. Даўжыня (з карысным грузам і сістэмай аварыйнага выратавання) 110,7 м, дыяметр (без стабілізатараў) 10,1 м. Макс. маса грузу, выведзенага на каляземную арбіту, 142,5 т. У 1967—73 здзейснена 13 пускаў «С.-5» (12 зКК «Апалон» і 1 з арбітальнай станцыяй «Скайлэб»), Запускаюцца з касмадрома на мысе Канаверал.
У.С.Ларыёнаў.
Да арт. «Сатурн». а — запуск 3-ступеньчатай ракеты-носьбіта «Сатурн-5»; 1 — момант старту, 1-я ступень уключаецца на поўную магутнасць; 2—1-я ступень выгарае і адпадае; 3—2-я ступень выгарае і адпадае; 4—3-я ступень выносіць карысны груз у касмічную прастору; б — агульны выгляд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́РДЭЛЬ Леанід Ісакавіч (н. 14.8.1933, г. Крывы Рог Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
бел. кампазітар. Скончыў Крыварожскі горна-рудны ін-т (1956), Бел. кансерваторыю (1968, кл. А.Багатырова). Працаваў у Крыварожскім НДІмех. апрацоўкі чорных металаў. З 1963 канцэртмайстар Мінскага пед. ін-та і дзіцячага хору Бел. тэлебачання і радыё. З 1968 выкладчык Маладзечанскага муз. вучылішча, з 1974 — Рэсп. школы-інтэрната па музыцы і выяўл. мастацтве. Аўтар музыкі для дзяцей і юнацтва, якая вызначаецца меладызмам і прастатой апрацовак бел.нар. песень для дзіцячага, мяшанага і жаночага хароў. Сярод твораў: сімфонія, кантаты «Размова з сынам» (абедзве 1968), «Рознакаляровая зямля» (1975), араторыя «Дзень добры, родны край» (1983), сюіта для дзіцячага хору і нар.арк. «Беларускія карцінкі» (1981), харавы цыкл «У заапарку» (1979—87), вак.-харэагр. кампазіцыя «Нам хораша жыць» (1983); балады для хору і сімф.арк. «Лаўскі бой» (1982) і «Песня лясных волатаў» (1987) і інш.; музыка для спектакляў. З 1990 жыве за МЯЖОЙ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́КУН Віталь Іванавіч (н. 21.11.1935, г. Чарнігаў, Украіна),
бел. псіхолаг і сацыёлаг. Д-рпсіхал.н. (1989). Скончыў Чалябінскі пед.ін-т (1957) і Ленінградскі ун-т (1966). З 1971 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. З 1981 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1990 заг. аддзела Ін-та сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па псіхалогіі асобы, праблемах псіхічнай рэгуляцыі дзейнасці і паводзін чалавека, механізмаў фарміравання свядомасці, псіхалогіі кіравання, ментальных працэсаў у грамадстве. Распрацаваў тэорыю першасных і другасных (дзейна апасродкаваных) рыс асобы і іх ролі ў рэгуляцыі паводзін чалавека, канцэпцыю актыўнасці асобы і яе асн. форм.
Тв.:
Индивидуально-психологические особенности и взаимоотношения студентов: (Опыт социал.-психол. исслед.) Мн., 1976;
Психология активности. Мн., 1996;
Понимание морально-психологического состояния офицерским составом Вооруженных Сил. Ч. 1—2. Мн., 1999 (разам з А.М.Гурам);
Особенности понимания демократии офицерским корпусом (разам з Л.Мальцавым) // Бел. думка. 2001. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРО́Ў Аляксандр Аляксандравіч (н. 15.2.1944, Масква),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1982). Лётчык-касманаўт СССР (1982). Канд.тэхн.н. (1974). Скончыў Маскоўскі фіз.-тэхн.ін-т (1967). З 1976 у ракетна-касм. карпарацыі «Энергія» імя С.П.Каралёва, адначасова ў 1978—95 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 19—27.8.1982 з Л.І.Паповым і С.Я.Савіцкай здзейсніў (як бортінжынер) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз Т-7» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-7» (вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз Т-5»); 20—22.4.1983 (як касманаўт-даследчык) з У.Г.Цітовым і Г.М.Стракалавым — на КК «Саюз Т-8»; 6.9.1989—19.2.1990 (як бортінжынер) з А.С.Віктарэнкам — на КК «Саюз ТМ-8» і АС «Мір»; 1.7.1993—14.1.1994 (як бортінжынер) з В.В.Цыбліевым і Ж.П.Эньерэ (Францыя) — на КК «Саюз ТМ-17» і АС «Мір». Правёў у космасе 372,95 сут. Здзейсніў 10 выхадаў у адкрыты космас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРГІЕ́ВІЧ Зміцер Рыгоравіч (н. 8.8.1912, в. Сухое Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. З 1929 у Мінску. Працаваў у Радыёцэнтры Беларусі. Вучыўся ў Мінскім вышэйшым пед. ін-це (1932). У 1933 рэпрэсіраваны. У 1935 вярнуўся ў г. Калінкавічы Гомельскай вобл. Працаваў на фанернай ф-цы ў Мазыры. У Вял.Айч. вайну на фронце. З 1945 у газ. «За честь Родины» (Вена). З 1950 у газ. «Зищитник Родины» (Адэса). У 1956—61 у газ.Паўд. групы войск «Ленинское знамя» (Будапешт). З 1961 жыве ў Адэсе. Дэбютаваў вершамі на бел. мове ў 1930 (пад псеўд. Змітро Віталін). Аўтар зб. вершаў «Будзем жыць!» (1932). У Адэсе пад сваім прозвішчам на рус. мове выдаў кнігі прозы пераважна на ваен. тэматыку: «На блакітным Дунаі» (1955), «Першы бой» (1957), «Прывітанне з юнацтва» (1964), «Трывожная восень» (1966), «Высокі востраў» (1969), «Маршавая рота» (1971), «Навальніца на світанні» (1973), «Сосны пасярод поля» (1975), «Добрыя прыкметы» (1978), «Няма апошніх рубяжоў» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РДАВА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 24 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 1,1 км², даўж. 2,9 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі 6,86 км. Пл. вадазбору 3,6 км². Катлавіна складанага тыпу, мае 2 плёсы. Схілы выш. 10—25 м (на ПнЗ 30—35 м), на З пад выганам, на У пад агародамі; на выш. 2—6 м абразійны ўступ. Пойма (на Пн, ПдУ і З) шыр. 20—30 м, забалочаная, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, часткова пад хмызняком, на Пн і З сплавінныя. Ёсць 2 вял. (на Пд і З) і некалькі меншых заліваў, 5 астравоў агульнай пл. 9 га. Дно да глыб. 4 м пясчанае, глыбей ілістае. Мінералізацыя вады да 250 мг/л, празрыстасць 1,6 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае. Шыр. паласы надводнай расліннасці 2—10 м, пашырана да глыб. 2,2 м; падводная расце да глыб. 2,5—3,5 м. Упадаюць 2 ручаі, на Пн злучана ручаём звоз. Рудзёнкава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЎРУК Уладзімір Мікалаевіч (н. 6.6.1932, Мінск),
бел.парт. і грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык. Канд.філал.н. (1967). Скончыў БДУ (1954), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1966). З 1954 на камсам., парт. і журналісцкай рабоце ў Мінску, Магадане. З 1966 у апараце ЦККПСС. У 1980—88 каардынатар саветніцкай дзейнасці КПСС па пытаннях ідэалогіі, навукі, культуры, адукацыі ў Афганістане. У 1988—91 першы нам. рэдактара газ. «Известия», рэдактар газ. «Неделя». З 1993 заг. аддзела ў ін-це «Белінфармпрагноз», з 1995 нам. дырэктара Бел.нац. прэс-цэнтра, заг. аддзела Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 1998 памочнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Складальнік зб-каў гісторыка-літ. публіцыстыкі «Як канчаюцца войны» (1968), «Масква—Сталінград» (1970), «Моладзь ідзе ў рэвалюцыю» (1973), «Пароль: Перамога!» (т. 1—2, 1985) і інш. Напісаў сцэнарыі дакумент.-маст. фільмаў пра падзеі ў Афганістане (1979—85) «Праўда красавіцкай рэвалюцыі» (1981; прэмія Ленінскага камсамола 1981) і «Сцяг красавіцкай рэвалюцыі» (1985). Перакладае на рус. мову творы бел. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ВЕРЦАВА Галіна Міхайлаўна (н. 3.8.1947, г. Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Жонка В.Я.Сіверцава. Скончыла Уральскае вучылішча прыкладнога мастацтва (1966), Маскоўскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча (1972). З 1975 працавала на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва (з 1994 дырэктар), з 1998 нам. дырэктара Цэнтра дэкар.-прыкладнога мастацтва ў Мінску. Працуе ў галіне габелена, сцэн. касцюма, сувенірных вырабаў. Творы вызначаюцца вобразнай змястоўнасцю, эмацыянальнасцю, структурным адзінствам каларыту і малюнка. Аўтар манум. габеленаў «Казкі купальскай ночы» (серыя, 1986) для Дома культуры ВА «Хімвалакно» ў Магілёве, «Каля возера» (1998) для рэстарана «Свіцязь» у Мінску; габеленавых заслон для Дома літаратара ў Мінску (1980), для Дома культуры нафтаперапр.з-да ў Мазыры (1992), дзіцячай школы мастацтваў у Магілёве (1993). Сярод інш. твораў: габелены «Чорнае і белае» (1977), «Вехі» (1982), «Па газонах не хадзіць» (1990), «Спляценне лёсу» (1991), «Знак» (1992) і інш.
Г.Сіверцава. Фрагмент габелена з серыі «Казкі купальскай ночы». 1986.