КІ́РУНА (Kiruna),

горад на Пн Швецыі, за Палярным кругам. Засн. ў 1898, гар. правы з 1908. 26 тыс. ж. (1991). Буйнейшы цэнтр здабычы жал. руды ў Еўропе (больш за 25 млн. т штогод; руда ідзе на экспарт пераважна праз нарв. порт Нарвік).

т. 8, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛАВУ́РАВІЧЫ,

вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр. сельсавета і калгаса. За 39 км на У ад горада і 43 км ад чыг. ст. Пінск, 214 км ад Брэста. 264 ж., 104 двары (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі.

т. 7, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМЕ́ННЫЯ ЛА́ВЫ,

вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 15 км на Пд ад г. Шклоў, 21 км ад Магілёва, 1 км ад чыг. ст. Лотва. 162 ж., 75 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 7, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМЯНЕ́ЦКІ ПАВЕ́Т,

адм.-тэр. адзінка ў Беларусі ў 15—16 ст. Цэнтрг. Камянец. Утвораны ў 1413 у складзе Трокскага ваяводства, з 1520 — Падляшскага ваяводства. У выніку ўзбуйнення паветаў паводле адм.-тэр. рэформы 1565—66 увайшоў у склад Брэсцкіх павета і ваяводства.

т. 7, с. 555

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНАНЕ́А (Cananea),

буйное радовішча медных руд у Мексіцы (штат Санора). Гідратэрмальнага паходжання. Распрацоўваецца з 1899. Запасы руды больш за 1,7 млрд. т з сярэдняй колькасцю медзі 0,72—0,75%. У рудзе прымесі малібдэну, золата, цынку і інш. Цэнтр здабычы і выплаўкі — г. Кананеа.

т. 7, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАГІ́ШЫНСКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у складзе Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. Цэнтрг.п. Лагішын. Пл. раёна 1,1 тыс. км² (1941). У 1940 падзелены на 11 сельсаветаў. 25.12.1962 Л.р. скасаваны, тэрыторыя далучана да Пінскага раёна.

т. 9, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУНАЁК,

вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Грэза. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Быхаў, 68 км ад Магілёва. 507 ж., 204 двары (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖАЛЕЗНАГО́РСК,

горад у Расіі, цэнтр раёна ў Курскай вобл. 90,4 тыс. ж. (1992). Чыг. ст. Аўтадарога Тросна—Кіеў. Прадпрыемствы горна-абагачальнай (жал. руда) і будматэрыялаў прам-сці. Узнік у 1957 як пасёлак у сувязі з асваеннем Міхайлаўскага радовішча жал. руд (Курская магнітная анамалія).

т. 6, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖАСЦІ́НАЕ,

вёска ў Акалоўскім с/с Лагойскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 39 км на Пн ад Лагойска, 79 км ад Мінска, 60 км ад чыг. ст. Смалявічы. 330 ж., 114 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕЗЕ́Н (Leysin),

горнакліматычны курорт у Швейцарыі. На ПдУ ад г. Лазан, на схілах Бернскіх Альпаў паблізу ад Жэнеўскага возера. Мяккі, сухі горны клімат, лясное паветра, сонечнае надвор’е спрыяльныя для клімататэрапіі хвароб органаў дыхання і функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Цэнтр турызму і зімовага спорту.

т. 9, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)