расійскі дзярж. дзеяч. Ген. ад кавалерыі (1874). Скончыў школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў і кав. юнкераў (1837). Удзельнік падаўлення Венгерскай рэвалюцыі 1848—49, Крымскай вайны 1853—56. З 24.5.1864 пам. віленскага ген.-губернатара М.М.Мураўёва. У 1868—74 віленскі, ковенскі, гродзенскі і мінскі ген.-губернатар, гал.нач. Віцебскай і Магілёўскайгуб., камандуючы войскамі Віленскай ваеннай акругі. Пры П. ў бел. губернях адменена ваен. становішча, у 1869—70 ад Віленскага генерал-губернатарства аддзелены Магілёўская, Віцебская і Мінская губ. Падтрымліваў праект Э.Т.Баранава перагледзець на карысць памешчыкаў умовы сял. рэформы 1861 на Беларусі. 3 ліп. 1874 шэф жандараў і гал.нач. 3-га аддзялення. Са снеж. 1874 у адстаўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЯ ПО́ЛЬСКАЯ ПЯХО́ТНАЯ ДЫВІ́ЗІЯ ІМЯ́ Т.КАСЦЮ́ШКІ, Першая Варшаўская пяхотная дывізія імя Т.Касцюшкі. Сфарміравана па ініцыятыве Саюза польскіх патрыётаў у СССР у маі 1943 на тэр.Сав. Саюза (в. Сяльцы, каля г. Разань, Расія) і з яго дапамогай. Першы бой дывізія на чале з ген. З.Берлінгам правяла разам з сав. войскамі 12—13.10.1943 каля в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскайвобл. З сак. 1944 у складзе 1-й Польскай арміі, якая 21.7.1944 аб’яднана з Арміяй Людовай у Войска Польскае. Назву «Варшаўская» атрымала за ўдзел у вызваленні сталіцы Польшчы. У гонар першага сумеснага бою часцей Чырв. Арміі і гэтай дывізіі ў в. Леніна адкрыты Музей савецка-польскай баявой садружнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСЬМЯНКО́Ў (Алесь) (Аляксандр Уладзіміравіч; н. 25.2.1957, в. Бялынкавічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскайвобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1980). У 1974—75 працаваў у касцюковіцкай раённай газеце, у 1980—82 у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». з 1999 яго гал. рэдактар, у 1982—99 у час. «Полымя». Друкуецца з 1974. Аўтар паэт. зб-каў «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1998, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі), «Планіда» (1994), «Вершы» (1997, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1998), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю» (2000), у якіх асэнсаванне гіст. мінулага народа, паэтызацыя роднай зямлі, філас. заглыбленасць, тэма кахання. Піша нарысы, эсэ, вершы, казкі для дзяцей (кн. «Заўзятары», 1993; «Ласуны-веселуны», 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ЎЧАНКА (Пётр Рыгоравіч) (н. 2.1.1947 г.п. Хоцімск, Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне анатоміі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974), працуе ў ім (з 1979 дэкан, у 1979—84 прарэктар). Навук. працы па структурна-функцыян. арганізацыі шэрага рэчыва спіннога мозга, уплыве рэнтгенаўскага выпрамянення на перыферычную нерв. сістэму, рэгенерацыі нерв. ствалоў, аднаўленні інервацыі ўнутр. органаў, эмбрыянальным развіцці і будове храмафіннай тканкі (парагангліяў), інфарм. аналізе. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Структура серого вещества спинного мозга человека и экспериментальных животных // Здравоохранение Беларуси. 1993. №10;
Закономерности регенерации подчревного нерва собаки при его трансплантации в стенку толстой кишки // Морфология: архив анатомии, гистологии и эмбриологии. 1997. Т. 111, №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ХАЎ (Адрыян Віктаравіч) (16.3.1846, г. Мсціслаў Магілёўскайвобл. — 14.5.1916),
расійскі і ўкр. гісторык мастацтва, археолаг, мастацкі крытык. Д-р мастацтвазнаўства (1879). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1867). Выкладаў гісторыю і тэорыю мастацтва ў Пецярбургскім (1873—87 і з 1897) і Кіеўскім (1887—97) ун-тах і пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1875—87, з 1880 — праф.). Даследаваў мастацтва Стараж. Егіпта і Грэцыі, Кіеўскай Русі, помнікаў царк. архітэктуры Валыні (1886). Аўтар адной з першых публікацый пра маст. спадчыну Т.Р.Шаўчэнкі. Рэдагаваў маст. раздзелы час. «Пчела» (1875—78) і «Художественные сокровища России» (1904—07). Адкрыў фрэскі 12 ст. ў Кірылаўскай царкве (Кіеў), для іх аднаўлення запрасіў М.А.Урубеля. У 1884—96 кіраваў будаўніцтвам і ўнутр. аздабленнем Уладзімірскага сабора ў Кіеве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУ́МАЎ (Адам Яфімавіч) (н. 25.5.1929, в. Траўна Краснапольскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1970). Скончыў Пінскі настаўніцкі ін-т (1950), Мінскую вышэйшую парт. школу (1964). Настаўнічаў, быў дырэктарам і інспектарам школ у Пінскім р-не. З 1968 у Мінскім лінгвістычным ун-це (у 1974—78 дэкан перакладчыцкага ф-та, у 1978—97 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эфектыўнасці вытв-сці, малога бізнесу і прадпрымальніцтва, развіцця банкаўскай і грашова-крэдытнай сістэм.
Тв.:
Совершенствование системы премирования и повышение ее эффективности. Мн., 1971 (разам з В.І.Мураўёвым);
Премирование рабочих. Мн., 1973;
Основы совместного предпринимательства. Мн., 1994;
Контроллинг в кредитном учреждении. Мн., 1999 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСЯНКО́ВА (Валянціна Ягораўна) (н. 5.12.1927, в. Юраўка Дрыбінскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне селекцыі с.-г. культур. Д-рс.-г.н. (1984). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1987). Скончыла БСГА (1959). У 1962—42 у Бел.НДІ земляробства і кармоў (у 1971—75 заг. аддзела). Навук. працы па селекцыі яравой пшаніцы і трыцікале. Аўтар і сааўтар раянаваных сартоў яравой пшаніцы: Беларуская 12, Беларуская 80; азімага трыцікале: Дар Беларусі, Мара, Міхась; яравога трыцікале Інеса.
Тв.:
Изучение и селекционное использование короткостебельных сортов яровой пшеницы // Проблемы экспериментальной генетики. Мн., 1972;
Проявление гетерозиса у гибридов яровой пшеницы в условиях БССР // Генетические и цитологические исследования ядерной и цитоплазматической наследственности. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДКІН (Піліп Мікітавіч) (27.11.1893, в. Чорная Сасна Мсціслаўскага р-на Магілёўскайвобл. — 12.10.1954),
Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр танк. войск (1943). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1937). З 1915 у арміі, з 1917 у Чырв. гвардыі, з 1918 у органах ВЧК, НКУС: камандзір атрада, палка, дывізіі. Удзельнік баёў пад Дзвінскам, Псковам, задушэння паўстанняў у Маскве, Разані, Кранштаце, Булак-Балаховіча паходу 1920. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Карэльскім, Паўд.-Зах., 3-м Бел. франтах: камандзір танк. брыгады, корпуса, нам. камандуючага бранятанк. і механізаванымі войскамі фронту. Вызначыўся ў баях пад Кантэміраўкай, Валуйкамі і Харкавам (Украіна). Да 1952 на адказных пасадах у ваен. акругах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ РЭЗЬ,
манументальна-дэкаратыўная аб’ёмна-ажурная разьба па дрэве, якой бел. майстры аздаблялі храмы і палацы ў Маскоўскай дзяржаве ў 17 ст. Вядомая і як «флемская» разьба (ад ням. Flamme полымя). На ўзорах беларускай рэзі расліны пераплятаюцца з гронкамі, у іх уплятаюцца выявы птушак, жывёл, чалавека. Разьбу пакрывалі ляўкасам і залацілі. Да сярэдзіны 17 ст. на Русі існавала плоская разьба. Бел. майстры прынеслі ў Маскоўскую дзяржаву майстэрства разьбы, што развілася на Беларусі з канца 16 ст. пад уплывам мастацтва рэнесансу і барока. Лепшыя яе ўзоры — іканастасы Богаяўленскага сабора (2-я чвэрць 17 ст., не захаваўся) і Магілёўскай Мікалаеўскай царквы. У Маскоўскай дзяржаве бел. разьбяры выканалі работы ў Васкрасенскім саборы Новаіерусалімскага манастыра на Істры (1658), аздобілі іканастасы цэркваў у Ізмайлаве і ў Данскім манастыры пад Масквой. У 1667—68 яны ўпрыгожылі пазалочаныя калонкі, капітэлі, карнізы, ліштвы, а таксама мэблю Каломенскага палаца. Сярод работ бел. майстроў Каломенскага палаца асабліва вылучаецца буйнамаштабны іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра ў Маскве (1683—86) з 84 калонкамі, пераплеценымі вінаграднай лазой, карнізамі і картушамі. Беларуская рэзь дасягнула росквіту на мяжы 17—18 ст.; яе традыцыі захоўваліся да пач. 19 ст. (іканастас Хаціслаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы). Сярод майстроў беларускай рэзі найб. вядомыя К.Міхайлаў, старцы Арсеній і Іпаліт, пазалотчык Д.Залатароў.
Літ.:
Абецедарский Л.С. Белорусы в Москве XVII в.: Из истории рус.-бел. связей. Мн., 1957.
Я.М.Сахута.
Да арт.Беларуская рэзь. Царскія вароты Магілёўскай Мікалаеўскай царквы. 1669—72. Магілёўскі краязнаўчы музей.Да арт.Беларуская рэзь. Клім Міхайлаў, Дарафей Залатароў. Іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра ў Маскве. 1683—86. Фрагмент.Да арт.Беларуская рэзь. Клім Міхайлаў, Дарафей Залатароў. Іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра ў Маскве. 1683—86. Фрагмент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕНТА́РНАЯ РЭФО́РМА 1840—50-х ГАДО́Ў,
спроба ўрада Расійскай імперыі рэгуляваць адносіны паміж памешчыкамі і прыгоннымі сялянамі ўвядзеннем абавязковых інвентароў у Літве, Беларусі і Правабярэжнай Украіне. Была адной з мер паліт. супакаення краю пасля паўстання 1830—31. У 1840 Камітэт na справах заходніх губерняў 1832—48 пачаў выпрацоўваць умовы рэформы. 27.4.1844 цар зацвердзіў «Палажэнне», паводле якога ў зах. губернях ствараліся «Камітэты для разгляду і складання інвентароў памешчыцкім маёнткам», у склад якіх уваходзілі царскія чыноўнікі і прадстаўнікі мясц. дваранства. На працягу 1846—48 абавязковыя інвентары ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках зах. і цэнтр. Беларусі (Віленская, Гродзенская і Мінская губ.). Тут памер асн. павіннасцей залежаў ад велічыні і якасці зямельнага ўчастка і вызначаўся ў 1/3 валавога даходу селяніна. За карыстанне лесам, пашай, вадаёмам і інш. вызначаліся дадатковыя павіннасці. Памешчыкі Віцебскай і Магілёўскайгуб. выступілі супраць такой сістэмы і лічылі магчымым увесці інвентары пры ўмове захавання трохдзённай паншчыны з рабочай душы ў тыдзень. Па ўсіх маёнтках гэтых губерняў інвентары былі складзены ў 1849, але ўвесці іх у дзеянне ўрад не рашыўся з прычыны перавышэння ў іх норм феад. эксплуатацыі, якія фактычна існавалі. У 1852 прыняты ўказ аб увядзенні ва ўсіх бел. і літоўскіх губ. інвентарных правіл, зацверджаных у 1848 для губерняў Правабярэжнай Украіны, паводле якіх сялянам пакідалася зямля, што была ў іх карыстанні. Перагляд і выпраўленне інвентарных правіл цягнуліся да 1857, калі пачалася падрыхтоўка адмены прыгоннага права. Да гэтага часу абавязковыя інвентары ўведзены ў дзеянне прыкладна ў дзесятай частцы памешчыцкіх маёнткаў Віцебскай і Магілёўскайгуб. Нягледзячы на прыгонніцкую абмежаванасць рэформы, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў.