ПРЫХО́ДЗЬКА Сяргей Якаўлевіч (н. 18.3.1947, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),

бел. спартсмен і трэнер (фехтаванне на шаблях). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1970). Засл. трэнер Беларусі. З 1977 трэнер Мінскага абл. савета фізкульт.-спарт. т-ва «Дынама». Чэмпіён свету (1970, Анкара; 1975, Будапешт) у камандным першынстве.

т. 13, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЛЕНЦІ́НА (Salentina), Апулія,

паўвостраў на ПдУ Італіі, ч. Апенінскага п-ва. Абмываецца Адрыятычным і Іанічным морамі і пралівам Отранта. Даўж. каля 150 км. Узгорыстая раўніна выш. да 300 м. Складзена пераважна з вапнякоў і даламітаў, развіты карст. Міжземнаморская расліннасць. Вінаградарства, тытуняводства. Парты: Таранта, Брындызі.

т. 14, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САМАРЫ́НДА (Samarinda),

горад у Інданезіі, на У в-ва Калімантан. Адм. ц. прав. Усходні Калімантан. Каля 350 тыс. ж. (2000). Марскі порт у нізоўях р. Махакам. Вузел аўтадарог. Цэнтр раёна здабычы вугалю і нафты. Вываз вугалю, нафты, драўніны, каўчуку. Дрэваапр. прадпрыемствы. Суднаверф. Ун-т.

т. 14, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́ЎТ-УЭ́СТ (South West),

нацыянальны парк у Аўстраліі, на ПдЗ в-ва Тасманія. Засн. ў 1968. Пл. 442,2 тыс. га. Размешчаны на выш. да 1250 м. Лясы з паўд. буку, эўкаліптаў, вял. ўчасткі пустак. Рэдкія віды арнітафауны (земляны папугай і інш.). Біясферны рэзерват. Турызм.

т. 14, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕНТ-ДЖО́РДЖЭС (Saint George’s),

горад, сталіца дзяржавы Грэнада, на зах. беразе в-ва Грэнада. Засн. ў 1650. Каля 40 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Порт на ўзбярэжжы Карыбскага м. (вываз какавы, мускатнага арэха, бананаў), вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Харчасмакавая прам-сць. Бат. сад. Кліматычны курорт.

т. 14, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕРКАВІ́ЦКІ ШКЛОЗАВО́Д.

Дзейнічаў у 1897—1925 ва ўрочышчы Серкавіца Аршанскага пав. (цяпер вёска ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл.). Вырабляў паўбелае ліставое шкло і бутэлькі. У 1913 меў 5 паравых рухавікоў, 2 паравыя катлы. У 1910 працавала 297 рабочых, выпушчана 10 тыс. скрынак шкла.

т. 14, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНГАПУ́РСКІ ПРАЛІ́Ў Паміж паўд. часткай п-ва Малака і в-вам Сінгапур на Пн і архіпелагам Рыау на Пд. Злучае Паўд.-Кітайскае м. і Андаманскае м. праз Малакскі праліў. Даўж. 114 км, шыр. 12—37 км, найменшая глыб. на фарватэры 22 м. Порт Сінгапур.

т. 14, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІСТЭ́МА ЎДЗЕ́ЛУ,

скупка галаўной кампаніяй кантрольнага пакета акцый інш. кампаніі, у т. л. даччынага т-ва, якое, у сваю чаргу, набывае акцыі інш. т-ваў. У выніку С.ў. ствараецца шматступенная залежнасць прадпрыемстваў ад галаўной кампаніі, што ў многіх дзяржавах забаронена або строга абмежавана антыманапольным заканадаўствам.

т. 14, с. 421

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЫРО́Д,

вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 120 км ад Гомеля. 643 ж., 231 двор (2002). Акц. т-ва «Бытсервіс». Базавая школа, Дом маст. самадзейнасці, б-ка, аддз. сувязі.

т. 15, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАЯ́МА,

горад у Японіі, на З цэнтр. часткі в-ва Хонсю. Адм. ц. аднайм. прэфектуры. Каля 350 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Японскім моры. Аэрапорт. Прам-сць: каляровая і чорная металургія, нафтахім., маш.-буд., тэкст., фармацэўтычная, цэлюлозна-папяровая, суднабудаўнічая. Ун-т.

т. 15, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)