у заходнесеміцкай міфалогіі насельнікі царства мёртвых. У міфалагічных паданнях Р. разам з багамі трапезнічаюць і дапамагаюць у рабоце вярх. богу Ілу, а на зямлі разам з жывымі людзьмі робяць ахвярапрынашэнні. Магчыма, Р. называлі таксама катэгорыю жывых людзей, што прайшлі спец. абрад пасвячэння (квазісмерць), які ўраўноўваў іх з насельнікамі царства мёртвых і дазваляў далучацца да тайнаў багоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУКА́Ўракі,
адгалінаванне рэчышча ракі. Узнікае ў выніку намнажэння наносаў у рэчышчы ў выглядзе асяродка або вострава, атаксама пры прарывах лукавін (гл.Меандры). На горных рэках Р. фарміруюцца звычайна пры выхадзе вадацёкаў на перадгорныя раўніны і ў міжгорных паніжэннях, дзе здольнасць ракі пераносіць наносы паслабляецца; на раўнінных рэках Р. характэрны для дэльт. Другарадныя Р. часта называюць пратокамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПЕ́Ру матэматыцы,
сукупнасць лінейна незалежных вектараў, якія маюць агульны пачатак, узятых у пэўным парадку. Калі вектары, што складаюць Р., папарна артаганальныя, то Р. наз. артаганальным, а калі пры гэтым яны маюць адзінкавую даўжыню — артанармаваным (гл.Артаганальная сістэма). Напр., у трохмернай прасторы Р. можа служыць любая тройка папарна непаралельных адной плоскасці вектараў. Гл.таксамаБазіс у матэматыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕСТЭ́РЦЫЙ (ад лац. sestertius),
сярэбраная і медная манета, атаксама грашова-лікавае паняцце ў Стараж. Рыме. З 269 да н.э. чаканіўся з серабра, з канца I ст. да н.э. — са сплаву каляровых металаў. Адзнака наміналу — IIS / 2 1/2 aca, ac — спачатку 1/10, з 217 да н.э. 1/16дэнарыя). На Беларусі выяўлены медныя С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРО́МА (ад грэч. strōma падсцілка),
аснова органаў жывёл, якая складаецца з неаформленай злучальнай тканкі. У С. знаходзяцца валакністыя структуры, што абумоўліваюць яе апорнае значэнне, размяшчаюцца спецыфічныя элементы органаў, праходзяць крывяносныя і лімфатычныя сасуды. Таксама С. наз. бялковую аснову эрытрацытаў і пластыд, спляценне гіфаў, на якім размешчаны пладовыя целы або канідыяносцы ў сумчатых і недасканалых грыбоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВАЯ АБАРО́НА,
права грамадзян, атаксама сукупнасць працэсуальных дзеянняў у судзе, накіраваных на абарону гонару і годнасці, жыцця і здароўя, асабістай свабоды і маёмасці ад злачынных пасяганняў замахаў*, на абвяржэнне абвінавачання або змякчэнне адказнасці абвінавачанага. Гэта права забяспечваецца ўдзелам абаронцы (адваката) у судаводстве па цывільных або крымін. справах. С.а. грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца Канстытуцыяй (арт. 60, 62).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФЕРЫ́ЧНЫЯ ФУ́НКЦЫІ,
спецыяльныя функцыі, якія ўзнікаюць пры вывучэнні фіз. з’яў у прасторавых абласцях, абмежаваных сферычнымі паверхнямі, атаксама пры рашэнні фіз. задач, што маюць сферычную сіметрыю. З’яўляюцца рашэннямі дыферэнцыяльнага ўраўнення, якое атрымліваецца пры раздзяленні пераменных у Лапласа ўраўненні ў сферычных каардынатах. Уведзены А.М.Лежандрам і П.С.Лапласам, маюць асн. дастасаванні ў тэорыі патэнцыялу ў матэм. фізіцы і механіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎКАНІ́ЦА,
бел.нац. страва; тоўчаная бульбяная каша. Называлі таксама таўпеня. Чышчаную бульбу вараць, адцэджваюць, таўкуць, заскварваюць салам з цыбуляй. Ядуць з малаком, агуркамі, капустай. Часта з Т. рабілі камы, таўчонікі — галушкі, якія падсмажвалі ў масле, тлушчы або абкочвалі ў канапляным семі і падсмажвалі ў печы. Вядома паўсюдна, а пад назвай Т. — на Гродзеншчыне, Палессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЯ́НСКІ КОНЬ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі вялізны драўляны конь (падарунак багіні Афіне і траянцам) са схаванымі ўнутры воінамі, з дапамогай якога грэкі (данайцы і інш.) у канцы Траянскай вайны захапілі Трою (таксамагл. ў арт.Данайцаў дары). У пераносным сэнсе «Т.К.» — падарунак ворагу з мэтай яго знішчэння, каварны падман.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУМЭ́Н (манг. — дзесяць тысяч),
вышэйшая арганізац.-тактычная адзінка мангола-тат. войска ў 12—14 ст. колькасцю 10 тыс. воінаў. Т. падзяляўся на тысячы, сотні і дзесяткі. Узначальваў Т. цемнік (прызначаўся з ліку феад. знаці). У баявых парадках мангола-тат. войска Т. складаў адну з яго частак (авангард, левае або правае крыло), атаксама ўваходзіў у склад гал. сіл.