пілатуемы касмічны апарат. Адметная асаблівасць — наяўнасць герметычнай кабіны з сістэмай жыццезабеспячэння касманаўтаў. Адрозніваюць: караблі-спадарожнікі — для палётаў па геацэнтрычных арбітах; міжпланетныя К.к. — для палётаў да інш. нябесных цел; транспартныя — для дастаўкі касманаўтаў і грузаў на борт арбітальных станцый і вяртання іх на зямлю. Бываюць аднаразовага і шматразовага выкарыстання. К.к. мае некалькі адсекаў і забяспечаны рухальнай устаноўкай, сістэмамі навігацыі, кіравання, энергасілкавання, сувязі, аварыйнага выратавання, вяртання на Зямлю і інш. Першы ў свеце К.к., выведзены на арбіту ШСЗ, — «Усход» (12.4.1961; Ю.А.Гагарын). Здзейснены запускі інш. К.к.: y СССР — «Узыход», «Саюз», трансп. «Прагрэс»; у ЗША — «Меркурый», «Джэміні», «Апалон», «Спейс шатл». Іл.гл. да арт.Касманаўтыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСПА́РАЎ (Гары Кімавіч) (н. 13.4.1963, Баку),
расійскі спартсмен (шахматы). Міжнар. гросмайстар (1980), засл. майстар спорту СССР (1985). Скончыў Азерб.пед.ін-т замежных моў (1986). Чэмпіён свету (1980), СССР (1975—77) сярод юнакоў. Чэмпіён свету (1985—97), па версіі ПША (Прафес. Шахматная Асацыяцыя), СССР (1981, 1988), шахматных Алімпіяд (1980, 1982, 1986). Уладальнік Кубка свету (1989, г. Шэлефтэо, Швецыя), прыза «Шахматны Оскар» (1982—83, 1985—88, 1995—96). Пераможца міжнар. турніраў (1980, Баку; 1982, г. Бугойна і 1983, г. Нікшыч, Югаславія; 1986—87, Брусель; 1990, г. Тылбург, Нідэрланды). З 1986 прэзідэнт ПША, прэзідэнт дзіцячага клуба «Камп’ютэр».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́СПШАК ((Kasprzak) Марцін) (2.11.1860, г. Чолаў Срэмскага пав., Польшча — 8.9.1905),
дзеяч польскага рабочага руху. Друкар. Адзін з заснавальнікаў сацыяліст. арг-цыі ў г. Познань (1885—86), польскай рэв. партыі «Пралетарыят» 2-і (1888, кіраваў яе дзейнасцю ў 1888—91). Тройчы быў зняволены. У 1891—93 у эміграцыі ў Лондане. У 1896—97 чл. Польскай сацыяліст. партыі (ПСП) на землях, якія знаходзіліся пад уладай Прусіі; выключаны за адмову асудзіць палітыку Р.Люксембург у адносінах да ПСП па пытанні незалежнасці Польшчы. У 1902—03 рэдактар с.-д. выдання «Gazeta Ludowa» («Народная газета»), У 1904 чл. Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. Аказаў узбр. супраціўленне пры нападзе жандараў на падпольную с.-д. друкарню ў Варшаве. Зняволены і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯ́Н (Сяргей Іванавіч) (н. 15.1.1941, в. Усохі Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык, дзярж. дзеяч. Чл.-кар. Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры (1998). Канд.гіст.н. (1980). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1970). З 1966 на камсам. і парт. рабоце ў Мазырскім р-не. З 1979 у Мазырскім пед. ін-це: ст. выкладчык, заг. кафедры гісторыі і паліталогіі, дацэнт (1981). Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1995—96). Дэп. Палаты прадстаўнікоў Нац. Сходу Рэспублікі Беларусь, нам. старшыні камісіі паміжнар. справах і сувязях з СНД (з 1996). Нам. старшыні міжпарламенцкага слав. саюза (з 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 27 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,56 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 660 м, найб.глыб. 22,9 м, даўж. берагавой лініі каля 3,4 км. Пл. вадазбору 59,6 км². Схілы катлавіны выш. 10—19 м (на Пн і У да 6 м), пераважна разараныя. Берагі выш. да 0,2 м, пясчаныя, паПн і З зліваюцца са схіламі. Дно да глыб. 3—3,5 м (на Пд да 5,5—8 м) пясчанае і іліста-пясчанае, ніжэй — ілістае. Шыр. паласы падводнай расліннасці 20—25 м, на ПдУ да 75 м. На Пд упадае р. Дзіва, выцякае ручай у р. Лукомка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТУ́ЛЬСКАЯ (Алена Кліменцьеўна) (2.6.1888, г. Адэса, Украіна — 19.11.1966),
расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Нар.арт.СССР (1965). Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю (1909). Дэбютавала ў партыі Лакмэ (аднайм. опера Л.Дэліба) у Марыінскім т-ры. У 1913—46 салістка Вял.т-ра. З 1948 выкладала ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1950 праф.). Валодала голасам прыгожага мяккага тэмбру вял. дыяпазону, бездакорнай тэхнікай, высокай сцэн. культурай. Сярод партый: Антаніда, Людміла («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Марфа, Снягурачка («Царская нявеста», «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Віялета, Джыльда, Леанора («Травіята». «Рыгалета», «Трубадур» Дж.Вердзі), Лейла («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ). Аўтар артыкулаў павак. майстэрстве і інш. Сярод яе вучняў: Т.Мілашкіна, А.Масленікаў. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎЛІ́НІЯ (Caulinia),
род кветкавых падводных раслін сям. наядавых. Каля 45 відаў. Пашыраны ў цёплых і ўмерана цёплых краінах. На Беларусі 2 віды К.: гнуткая (C. flexilis) і малая (C. minor), занесеныя ў Чырв. кнігу. Трапляюцца ў азёрах і старыцах Бел. Паазер’я, наваколлі Магілёва, Лоева, у воз. Свіцязь Навагрудскага р-на і інш. Аб’ект біял. даследаванняў. Паводле выкапнёвых рэшткаў К. вызначаюць узрост адкладаў міяцэну, пліяцэну і антрапагену.
Аднагадовыя травяністыя расліны з тонкім разгалінаваным гнуткім або ломкім сцяблом даўж. 8—40 см. Лісце лінейнае, па краях зубчастае, супраціўнае або ў кальчаках. Кветкі адзіночныя, непрыкметныя, у пазухах лісця. Тычынкавыя кветкі абкружаны двухлопасцевым калякветнікам. Цвітуць і апыляюцца пад вадой. Плод касцянкападобны. Кармавыя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎРУ́С (Алесь Аляксандравіч) (н. 18.5.1935, в. Брусы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1965). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1959). З 1965 выкладаў у Мазырскім пед. ін-це. З 1968 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1974 у выд-ве «Народная асвета», з 1981 у Бел.пед. ун-це. Даследуе мову маст. л-ры і сродкаў масавай інфармацыі, бел. тэрміналогію, культуру мовы, стылістыку і інш. Аўтар кніг «З крыніц народнай мовы» (1968), «Стылістыка беларускай мовы» (1980, 3-е выд. 1992), «Культура слова» (1983), «Слова наша роднае» (1986), «Мова народа, мова пісьменніка» (1989), «Дакумент па-беларуску» (1994), дапаможніка «Уводзіны ў стараславянскую мову» (1998, з М.М.Круталевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦ (Арнольд Міхайлавіч) (н. 18.9.1924, Баку),
расійскі дырыжор. Засл. дз. маст. Расіі (1970). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Ін-тваен. дырыжораў (1945), Ленінградскую кансерваторыю па класах скрыпкі (1949) і дырыжыравання (1951). З 1956 маст. кіраўнік і гал. дырыжор сімф. аркестра Новасібірскай філармоніі. З 1957 выкладае ў Новасібірскай кансерваторыі (з 1980 праф.). У рэпертуары творы рус. і зах.-еўрап.муз. класікі, сучасных айч. і замежных аўтараў (Л.Бетховен, М.Глінка, П.Чайкоўскі, М.Мусаргскі, С.Рахманінаў, А.Скрабін, І.Стравінскі, А.Анегер, М.Равель, Б.Брытэн, Б.Бартак, С.Пракоф’еў, Дз.Шастаковіч, Р.Шчадрын, А.Хачатуран, Г.Свірыдаў і інш.). Выступае таксама як оперны дырыжор. Дзярж. прэмія Расіі 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАДЫ́ЖНІК (Athyrium),
род папарацей сям. аспленіевых. Каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я. На Беларусі па ўсёй тэрыторыі трапляецца К. жаночы, або папараць жаночая (A. filix-femina, нар. назва папарацень). Расце ў сырых цяністых хваёвых, радзей мяшаных лясах, зарасніках хмызняку.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 40—120 см. Карэнішча тоўстае, кароткае, з рэшткамі старых лісцевых чаранкоў. Лісце шматлікае, каля асновы сабрана ў разыходны пучок. Лісцевая пласцінка ў верхняй ч. двойчы-, у ніжняй тройчыперыстарассечаная. Сорусы падоўжаныя, акруглыя ці выгнутыя з індузіямі, размешчаны ў 1, радзей 2 рады ўздоўж сярэдняй жылкі на ніжнім баку долек ліста. Зарастак наземны, зялёны, двухполы. Лек., дэкар., тэхн. і харч. расліны.