клімат з залішнім увільгатненнем, у якім атм. ападкі перавышаюць выпарэнне і прасочванне вады ў глебу; лішак вады выдаляецца сцёкам ручаёў і рэк. Адрозніваюць палярны тып гуміднага клімату пры наяўнасці шматгадовай мерзлаты і адсутнасці грунтавога жыўлення паверхневых вод і фрэатычны тып з частковым прасочваннем ападкаў у глебу, наяўнасцю грунтавых вод і крыніц грунтавога жыўлення. Для гуміднага клімату характэрна лясная расліннасць і толькі ў высокіх шыротах з-за недахопу цяпла лес змяняецца тундравай расліннасцю. Да гуміднага клімату належаць зоны экватарыяльных лясоў, мяшаных і хвойных (у т. л.тэр. Беларусі), тундры. Тэрмін «гумідны клімат» прапанаваны ням. вучоным А.Пенкам пры геамарфалагічнай класіфікацыі кліматаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСЕ́ЛЬНІКАВА Ніна Іванаўна (н. 2.10.1924, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел. і рус. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Засл. арт. Беларусі (1951). Скончыла Бел. кансерваторыю (1950). У 1949—52 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, у 1952—64 — Вял.т-ра ў Маскве. На бел. сцэне стварыла пранікнёныя вобразы Марфы («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Антаніды («Іван Сусанін» М.Глінкі), Мікаэлы («Кармэн» Ж.Бізэ), Джыльды, Віялеты («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Лакмэ («Лакмэ» Л.Дэліба), Цэрліны («Фра-Д’ябала» Ф.Абера), Разіны («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Аксаны («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Дуні («Марозка» М.Красева). Лаўрэат конкурсу 2-га Сусв. кангрэсу студэнтаў (1950, Прага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЛЬТАН-ПЛАН (Dalton-Plan),
сістэма арганізацыі навуч.-выхаваўчай работы ў школе, засн. на прынцыпе індывідуальнага навучання. Узнікла ў пач. 20 ст. Аўтар Д.-п. — Е.Паркхерст. Упершыню выкарыстаны ў г. Долтан (штат Масачусетс, ЗША, адсюль назва). Пры арганізацыі работы паводле Д.-п. вучням давалася свабода ў выбары заняткаў і выкарыстанні свайго рабочага часу. Д.-п. дазваляў суаднесці тэмп навучання з магчымасцямі вучняў, прывучаў іх да самастойнасці, развіваў ініцыятыву, вымушаў шукаць рацыянальныя метады работы, выпрацоўваў пачуццё адказнасці за выкананне заданняў. У 1920-я г. ў сав. школе рабіліся спробы мадыфікацыі Д.-п. (форма брыгадна-лабараторнага метаду). Элементы Д.-п. захаваліся ў практыцы некаторых школ ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМДЗІ́НАЎ Мікалай Гармаевіч (н. 6.1.1932, улус Угнасай, Бурація, Рас. Федэрацыя),
бурацкі пісьменнік. Нар. паэт Бураціі (1973). Скончыў Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1957). Аўтар паэт. зб-каў «Баргузін» (1955), «Чатыры небы» (1963), «Красавік» (1973, за 2 апошнія Дзярж. прэмія Расіі імя М.Горкага 1975), «На гэтай планеце» (1979), п’ес «Даўняя справа» (1967—68), «Даржы Банзараў» (1969), «Кавалі перамогі» (1971), «Кальцо дзекабрыста» (1979 у вершах), кінааповесці «Пара таежнай пралескі» (1958), кніг літ.-крытычных артыкулаў. Паэзіі Д. ўласцівы эмацыянальная адкрытасць, інтэлектуальнасць, гуманізм і гіст. аптымізм.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. М., 1981.
Літ.:
Очирова Т.Н. Николай Дамдинов: Лит. портрет. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЕ́ЦКІ КРАЖ,
узвышша на ПдУсх.-Еўрапейскай раўніны, на Украіне і ў Расіі. Распасціраецца з ПнЗ на ПдУ на 370 км. Шыр. 160 км. Выш. да 367 м (г. Магіла-Мячэтная). Складзены пераважна з пясчанікаў, вапнякоў і сланцаў, з якімі звязаны радовішчы каменнага вугалю (гл.Данецкі вугальны басейн), поліметал. руд, будматэрыялаў, хім. сыравіны. Для рэльефу характэрна спалучэнне хвалістых міжрэччаў і глыбока ўрэзаных (да 150 м) рачных далін. Ярыстая эрозія, трапляецца карставы рэльеф. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -6 да -8 °C, ліп. 21—22 °C. Ападкаў 400—500 ммза год. Захаваліся ўчасткі шыракалістых лясоў (дуб, ясень, клён) і стэпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАВА́ЛЬНЫ НАДЗЕ́Л,
зямельны ўчастак, які паводле ўмоў сялянскай рэформы 1861 у Расіі памешчык са згоды селяніна аддаваў яму ва ўласнасць без выкупу («дараваў»). Складаў 1/4 вышэйшага надзелу, вызначанага рэформай для сялян пэўнай мясцовасці. Астатнія 3/4 надзелу заставаліся за памешчыкам. Пераход б. прыгонных на Д.н. быў найб. пашыраны ў чарназёмных губернях Рас. імперыі. У Беларусі (у Магілёўскай і 8 паветах Віцебскай губ.) ён складаў 1—1,4 дзесяціны. У Зах. і Цэнтр. Беларусі мясц. «Палажэннем» ад 19.2.1861 ён зусім не прадугледжваўся. Д.н. быў недастатковы для вядзення гаспадаркі сялянамі, і яны вымушаны былі працаваць на памешчыка. У народзе Д.н. называлі «жабрацкім», «сірочым».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРО́ЖНЫЯ ВО́СЫ (Pompilidae),
сямейства вос падатр. сцябліністабрухіх перапончатакрылых насякомых. Больш за 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках. На Беларусі 24 віды, з іх сярод камянёў і раслін на пясчаных дарогах найб. трапляюцца пампіл дарожны (Pompilus viaticus), павукалоў буры (Priocnemis fuscus).
Даўж. 3—25 мм. Пярэдняспінка развітая, брушка кароткае, сцябліністае. Малюнак цела чорны або чорны з чырвоным ці жоўтым. Ногі доўгія, пярэднія часта з капальным грэбенем. Палююць на павукоў. Большасць з іх рые ў зямлі гнёзды, выкарыстоўваюць і норкі павукоў, куды адкладваюць яйцы на паралізаваных уколамі джала павукоў, якія з’яўляюцца кормам для лічынак. Лічынка акукліваецца ў норцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎЖЫ́НЯў геаметрыі,
лікавая характарыстыка працягласці лініі.
Д. адрэзка прамой — адлегласць паміж яго канцамі, вымераная адрэзкам, прынятым за адзінку даўжыні. Д. ломанай — сума Д. яе звёнаў. Д. дугі крывой лініі —ліміт Д. ломаных, упісаных у гэтую дугу, калі лік звёнаў неабмежавана павялічваецца і Д. найбольшага звяна імкнецца да нуля. Д. S плоскай лініі, зададзенай у прамавугольных каардынатах ураўненнем y=f(x), a≤x≤b, дзе f(x) — мае неперарыўную вытворную f′(x), вылічаецца па формуле
. Для прасторавай лініі, зададзенай у параметрычнай форме x=x(t), y=y(t), z=z(t), α≤t≤β,
.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАФІНЭ́ (Dauphiné),
гістарычная вобласць і сучасны эканам. раён на ПдУ Францыі, гал.ч. у Альпах і ў даліне р. Рона. Уключае дэпартаменты Ізер, Дром, Верхнія Альпы. Пл. 20,4 тыс.км². Нас. каля 1,5 млн.чал. (1994). Гал. горад — Грэнобль. Рэльеф пераважна горны. Клімат умераны, вільготны, у гарах халодны. Ападкаў каля 900 ммза год. На базе гідраэнергетыкі (ГЭС на Роне і Ізеры) развіты электрахімія і электраметалургія. Прам-сць: маш.-буд., тэкст., абутковая, харч., дрэваапр., папяровая (цэнтр Грэнобль і Валанс); цэнтр атамнай прам-сці — г. П’ерлат. Пасевы збожжавых, вінаградарства, садоўніцтва, агародніцтва, пераважна ў далінах. У гарах малочная жывёлагадоўля, авечкагадоўля. Турызм і горны спорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРО́ВЫЯ ЛЮ́ДЗІ,
1) у Стараж. Русі пры дварах баяр, вял. і ўдзельных князёў ваен. слугі і выканаўчая адміністрацыя (цівуны, ключнікі, дзесяцкія, акольнічыя і інш.).
2) У Расіі з канца 17 ст. да 1861 катэгорыя прыгоннага насельніцтва без зямлі, становішча якога было блізкім да рабства. Жылі ў панскіх дварах, займаліся абслугоўваннем іх сем’яў, выкарыстоўваліся на с.-г. работах, вотчынных прадпрыемствах. Шырока практыкаваліся гандаль Д.л., абмен, дарэнні, заклад. У 1857 Д.л. ў Расіі складалі 6,8% ад колькасці прыгонных, у Беларусі — 3,4%. У час падрыхтоўкі адмены прыгоннага права колькасць Д.л. у Беларусі пабольшала за кошт пераводу цяглых сялян у дваровыя. Паводле рэформы 1861 Д.л. атрымалі асабістую свабоду без зямельнага надзелу.