касманаўт ЗША. Д-р медыцыны, капітан 1-га рангу ВМС ЗША. Скончыў каледж «Холі Крос» у Вустэры (1953), Паўн.-Зах.ун-т (1957, г. Чыкага), школу ваен.-марской авіяц. медыцыны. З 1965 у групе касманаўтаў НАСА. 25.5—22.6.1973 з П.Вейцам і Ч.Конрадам здзейсніў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як член 1-га экіпажа), учас якога выходзіў у адкрыты космас. Працягласць палёту 28,03 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДДАВА́ШКІН Аляксандр Васілевіч (25.9.1919, ст. Карпава Адэскай вобл., Украіна — 23.1.1976),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Палтаўскае танк. вучылішча (1943), Вышэйшую афіцэрскую бранятанк. школу (1947). УЧырв. Арміі з 1939. УВял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Паўд., Паўн.-Каўказскім, 1-м і 2-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір танк. роты лейтэнант П. вызначыўся 24.4.1945 учас Берлінскай аперацыі. Да 1967 уСав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТУ́НДУС (Мялецкі Аўгусцін; ? — 1582),
прававед, грамадскі і дзярж. дзеяч ВКЛ. Звесткі пра час і месца нараджэння не захаваліся. У 1538 вучыўся ў Вітэнбергскім ун-це, у 1542 упамінаецца як д-р кананічнага і свецкага права ў гэтым ун-це. Пры вял. князю Жыгімонце I Старым займаў пасаду сакратара дзярж. канцылярыі. Займаўся сістэматызацыяй магдэбургскага права. Удзельнічаў у падрыхтоўцы праектаў Статутаў ВКЛ 1566 і 1588. Апошнія гады жыцця быў сакратаром уСтафана Баторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНА́ТАР (лац. senator),
1) у Старажытным Рыме член сената, а з канца 1 ст. да н.э. таксама прадстаўнік вышэйшага саслоўя. Званне С. было пажыццёвым, у імператарскі час перадавалася ў спадчыну ці магло быць падаравана імператарам.
2) У Рэчы Паспалітай член дзярж. рады манарха і вышэйшай палаты сойма.
3) УРас. імперыі і некат. сучасных дзяржавах член сената. Маюць тыя ж правы, што і дэпутаты ніжніх палат (гл.Парламент).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕРАСІ́ЙСКІ СЯЛЯ́НСКІ САЮ́З,
масавая арг-цыя сялян учасрэвалюцыі 1905—07 у Расіі (470 мясц. арг-цый, каля 200 тыс. членаў). Створаны ў жн. 1905 у Маскве, дзейнічаў пад кіраўніцтвам партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Праграма ўключала патрабаванні нацыяналізацыі зямлі, склікання Устаноўчага сходу. Быў звязаны з Пецярб. саветам рабочых дэпутатаў, «Працоўнай групай» уДзярж. думе. Аднавіўся пасля Лют. рэвалюцыі 1917, яго кіраўніцтва падтрымлівала Часовы ўрад. Распаўся пасля Кастр. рэвалюцыі 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАСФАРАСЦЭ́НЦЫЯ,
доўгачасовая люмінесцэнцыя, працягласць якой ад некалькіх мікрасекунд да некалькіх сутак пасля спынення ўзбуджэння.
У крышталефасфораў (неарган. крышталічных люмінафораў) узнікае пры рэкамбінацыі электронаў і дзірак, раздзеленых у часе ўзбуджэння. Павелічэнне часу паслясвячэння звязана з захопам электронаў і дзірак рознымі «пасткамі», на вызваленне з якіх патрабуецца дадатковая энергія (напр., пры павышэнні т-ры змяншаецца час затухання Ф.). У складаных арган. малекул Ф. звязана са знаходжаннем іх у метастабільным стане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДАНО́ВІЧ Леў Сяргеевіч (н. 15.11.1923, в. Струмень Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў Гомельскі рачны тэхнікум (1950). УВял.Айч. вайну з 1942 падрыўнік 1-й Гомельскай партыз. брыгады, з 1943 на Бел., 2-м Бел. франтах. Нам. камандзіра ўзвода разведкі ст. сяржант Х. вызначыўся ў 1944 учас аперацыі «Баграціён» і ў 1945 у баях на тэр. Польшчы. Пасля вайны да 1983 у рачным флоце Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАСІ́ДЫ,
дынастыя арабскіх халіфаў, якая правіла ў Багдадзе ў 750—1258 (гл.Абасідаў халіфат). Паходзіць ад Абаса, дзядзькі Мухамеда. Заснавальнік дынастыі Абу-ль-Абас ас-Сафах [750—754], які скінуў Амеядаў. Найб. буйныя прадстаўнікі — Мансур [754—775], Харун ар-Рашыд [786—809], Мамун [813—833]. Пасля захопу Буідамі ў 945 Багдада Абасіды пазбаўлены свецкай улады. Апошні з Абасідаў аль-Мустасім [1242—58] учас нашэсця манголаў пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ТНЕР (Hettner) Альфрэд (6.8.1859, г. Дрэздэн, Германія — 31.6.1941),
нямецкі географ. Праф. Лейпцыгскага (з 1894) і Гейдэльбергскага (1899—1928) ун-таў. Падарожнічаў па Паўд. Амерыцы, Егіпце, Алжыры, Тунісе, Паўд. і Усх. Азіі. Даследаванні ў галіне краіназнаўства, геамарфалогіі, кліматалогіі, геаграфіі чалавека, методыцы выкладання гісторыі і метадалогіі геаграфіі. У 1895 заснаваў і 40 гадоў узначальваў час. «Geographische Zeitschrift» («Геаграфічныя запіскі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́СІС (франц. glacis),
ахоўны земляны насып перад абарончым ровам замка; элемент абарончых збудаванняў. Уключалі прамежкавыя і вонкавыя ўмацаванні, за якімі хаваліся стралкі, што абаранялі падыходы да замка, і атрады, што рабілі раптоўныя набегі на ворага. Часам перад гласісам будавалі абарончыя сухія або вадзяныя равы. Пад прыкрыццём гласісу размяшчалася спец. дарога для перамяшчэння воінаў учас аблогі.