АЎСЯ́НКІН Вадзім Аўдзеевіч (8.4.1939, г. Палтава, Украіна — 15.6.1968),
бел. спартсмен (самалётны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1967). Чэмпіён свету ў камандным і асабістым заліках (1964, Більбао, Іспанія) і сярэбраны прызёр у асабістым заліку (1966, Масква). Чэмпіён СССР (1963) па вышэйшым пілатажы, абсалютны чэмпіён СССР і Усесаюзнай спартакіяды патэхн. відах спорту (1965). Загінуў у час паказальнага парнага палёту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАФОТАТАПАГРА́ФІЯ,
раздзел тапаграфіі, які вывучае метады стварэння тапаграфічных картаў па матэрыялах аэрафотаздымкі. Вылучаюць камбінаваны метад аэрафотатапаграфіі (контурная частка карты складаецца на падставе аэрафотаздымкаў, рэльеф мясцовасці адлюстроўваецца гарызанталямі па выніках мензульнай здымкі) і стэрэатапаграфічны метад (контуры і гарызанталі наносяцца універсальнымі стэрэафотаграмметрычнымі прыладамі). Пры пабудове контурнай часткі карты карыстаюцца вынікамі палявога і камеральнага дэшыфравання аэрафотаздымкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫДЫ́ШКА Вячаслаў Іосіфавіч (н. 10.3.1949, в. Ліпск Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спартсмен (шахматы). Міжнар. гросмайстар (1995). Скончыў БДУ (1973). З 1992 спартсмен-інструктар нац. зборнай каманды па шахматах. Чэмпіён Беларусі па шахматах у 1965, 1971, 1973, 1979, 1980, 1982, 1988, 1992. Пераможца міжнар. турніру «Берлінскае лета» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПЕ́РСІЯдыфракцыйнай рашоткі,
здольнасць дыфракцыйнай рашоткі (або інш. спектральнай прылады) раздзяляць у прасторы прамяні розных даўжынь хваль. Лінейная (вуглавая) Д. вызначаецца па формуле De(φ) = Δx/Δλ, дзе Δx — лінейная (вуглавая) адлегласць паміж спектральнымі лініямі, якія адрозніваюцца па даўжыні хваль на Δλ. Пры невял. вуглах Dφ = m/d, дзе m — парадак спектра, d — перыяд дыфракцыйнай рашоткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЭІ́Н,
алкалоід опію фенантрэнавага раду, вытворнае марфіну. Ёсць у опійным маку. Белы крышт. парашок ці бясколерныя крышталі без паху, горкія на смак. Па ўздзеянні на арганізм блізкі да марфіну, па прыгнечвальным дзеянні на ц. н. с. значна саступае яму. Выкарыстоўваецца як болепатольны, заспакаяльны сродак і супраць кашлю. Пры ўжыванні К. доўгі час можа развіцца цяга да яго (наркаманія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ Міхаіл Рыгоравіч (н. 13.11.1946, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне апрацоўкі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў БПІ (1969). З 1969 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы патэарэт. асновах, тэхналогіі і абсталяванні ультрагукавой паверхневай апрацоўкі звышцвёрдых матэрыялаў, па канструяванні і вытв-сці прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РА СІЛ,
дзве роўныя па модулі і процілеглы па напрамку паралельныя сілы, прыкладзеныя да аднаго цела. Утварае вярчальнае дзеянне, якое характарызуецца момантам П.с. (гл.Момант сілы), і не мае раўнадзейнай. Адлегласць паміж лініямі дзеяння сіл наз. плячом сілы. Сістэма П.с., прыкладзеных да аднаго цела, мех. эквівалентная адной П.с., момант якой роўны геам. суме момантаў гэтых сіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ДЭРСЕН (Pedersen) Чарлз (3.10.1904, г. Пусан, Рэспубліка Карэя — 26.10.1989),
амерыканскі хімік-арганік. Па паходжанні нарвежац. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1927). У 1927—69 у канцэрне «Дзюпон дэ Немур энд компані». Навук. працы паарган. сінтэзе. Атрымаў (1962) і распрацаваў метады сінтэзу макрагетэрацыклічных злучэнняў, названых ім краўн-эфірамі. Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Д.Дж.Крэмам, Ж.М.Ленам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЫЯНАЛІЗА́ТАРСКАЯ ПРАПАНО́ВА,
тэхнічнае рашэнне па новай і карыснай змене канструкцыі ці матэрыялу вырабаў, тэхналогіі вытв-сці і тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца, і інш. У адрозненне ад вынаходства з’яўляецца прапановай па ўдасканаленні і больш рацыянальным выкарыстанні ўжо вядомых тэхн. сродкаў. Аўтар Р.п. мае права на аўтарства, узнагароду і інш. правы і льготы, прадугледжаныя заканадаўствам. Гл. таксама Вынаходніцкае права, Вынаходніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМІНА́Р (ад лац. seminarium рассаднік),
групавыя заняткі па асобных дысцыплінах у ВНУ, таксама заняткі паспец. падрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі, адукацыі і інш.; адзін з асн. відаў практычных заняткаў. Уключае абмеркаванне студэнцкіх, аспіранцкіх дакладаў, рэфератаў і інш.самаст. работ, паглыбленае вывучэнне пэўнага курса, найб. важных тэм, галіны навукі і г.д.
Існуюць таксама міжнар.навук. С. даследчага характару.