у беларусаў дзявочы галаўны ўбор. Называлі таксама апаяска, завязка, шырынка. Кроілі ў выглядзе ручніка з даматканага кужэльнага палатна рознай танальнай адбелкі, радзей з белага паркалю або з бела-чырвонай у бела-блакітныя папярочныя паскі баваўнянай даматканкі (шыр. 10—30, даўж. 70—140 см). Завязвалі на патыліцы так, каб не закрывала макаўку галавы, а свабодныя канцы звісалі на спіну ці грудзі. Шылі С. з 3 частак — вузкай, сярэдняй і шырокіх бакавых. Шырокія С. складвалі па даўжыні ў 2—4 столкі; у тую частку, што абвязвала галаву, устаўлялі паперу, кардон, луб або падшывалі палатно. Святочныя С. аздаблялі вышыўкай (крыжыкам, процягам, мярэжкай, гафтам), узорыстым натыканнем, карункамі, мохрыкамі, аплікацыяй і інш. Часцей выкарыстоўвалі геам. арнамент: па канцах С. размяшчалі шырокі ўзорысты шляк, адзін або два падоўжныя бакі аздаблялі вузкімі ўзорыстымі паскамі. Каларыт арнаменту чырвона-малінавы з чорнымі і блакітнымі ўкрапінамі, радзей белы з чырвоным. У вясельным касцюме С. дапаўняў вянок з кветак. Шырока бытавала да канца 19 ст. амаль па ўсёй Беларусі, у 1-й пал. 20 ст. захавалася ў калінкавіцкім строі.
М.Ф.Раманюк.
Дзяўчына ў скіндачцы. Светлагорскі раён Гомельскай вобл. Пачатак 20 ст.
нямецкі мовазнавец-славіст. Замежны чл.-кар.АНСССР (з 1928). Скончыў Пецярб.ун-т, з 1909 выкладаў у ім. З 1917 праф. Саратаўскага і Юр’еўскага (г. Тарту) ун-таў. З 1921 узначальваў кафедру славістыкі Лейпцыгскага, з 1926 Берлінскага ун-таў. У 1925 заснаваў у Лейпцыгу міжнар.час. «Zeitschrift für slavische Philologie» («Часопіс славянскай філалогіі», выд. працягваецца). Даследаваў уплыў на слав. мовы інш. індаеўрап. (найперш грэч.) і неіндаеўрап. моў, слав. запазычанні ў неслав. мовах. На падставе вывучэння геагр. назваў лакалізаваў прарадзіму славян на Палессі («Матэрыялы па гістарычнай этналогіі Усходняй Еўропы», 1932—34). Выдаў серыю манаграфій па філалогіі і культуры слав. народаў (т. 1—10, 1925—33). Стварыў «Этымалагічны слоўнік рускай мовы» (т. 1—3, 1953—58) — найб. поўны збор усх.-слав., у т. л.бел., этымалагічнага матэрыялу. Бел. анамастычны матэрыял прадстаўлены ў распачатых ім шматтомных выданнях: «Слоўнік рускіх гідронімаў» (выходзіць з 1961), «Слоўнік рускіх геаграфічных назваў» (з 1962). Прымаў удзел у акад. канферэнцыі па рэформе бел. правапісу і азбукі (1926, Мінск).
Тв.:
Рус.пер. — Этимологический словарь русского языка. Т. 1—4. 3 изд. СПб., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХЕ́ЕЎ Валерый Міхайлавіч (н. 2.10.1952, Капенгаген),
бел. сацыёлаг і філосаф. Д-р сацыялаг. н. (2001), канд.філас.н. (1994). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1974) і Гродзенскі с.-г.ін-т (1990). Настаўнічаў. У 1976—91 на камсамольскай і парт. рабоце. З 1996 у Брэсцкім аблвыканкоме. З 1997 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1999 заг. аддзелаў кадравай і ўліковай работы і па сувязях з грамадскімі аб’яднаннямі, нам.нач.гал.ідэалаг. ўпраўлення, з 2003 нам.нач. ўпраўлення па ўзаемаадносінах з органамі мясц. самакіравання). Навук. працы па праблемах філасофіі гісторыі, сац. філасофіі, сацыялогіі духоўнага жыцця. Заснавальнік і адзін з аўтараў серыі тэматычных кніг: «Дзяржаўнае кіраванне: вопыт, праблемы, шляхі вырашэння» (1999), «Дзяржаўнае кіраванне: практыка і перспектывы» (1999), «Дзяржаўнае кіраванне: палітыка ў дзеянні» (2000). За серыю гісторыка-літ. партрэтаў выдатных дзеячаў Расіі Усерас. Булгакаўская прэмія 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЫН Антон Іосіфавіч (28.9.1910, в. Шпількі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 22.10.1962),
Герой Сав. Саюза (1954), контр-адмірал (1951). Скончыў ваенна-марское вучылішча імя Фрунзе (1932), Ваенна-марскую акадэмію імя Варашылава (1948). У ВМФз 1928. У 1935—40 штурман дывізіёна падводных лодак, камандзір падводнай лодкі, эскадранага мінаносца. У Вял.Айч. вайну зчэрв. 1941 на Паўн. флоце, камандзір дывізіёна эскадраных мінаносцаў; толькі з 1944 удзельнічаў у 18 баявых аперацыях, суправаджаў 95 транспартаў, камандаваў 10 аперацыямі па канваіраванні саюзных транспартаў і аперацыямі па пошуку падводных лодак ворага. З 1949 нач. штаба і камандзір злучэння караблёў, нач. кафедры Ваенна-марской акадэміі імя Варашылава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ВАЗ СЯЛЯ́НСКІ,
у Расіі 15—17 ст. перавоз, звоз сялян ад аднаго феадала да другога (па дамоўленасці з ім ці гвалтоўна). Паводле Судзебнікаў 1497 і 1550, сялянам дазваляўся пераход ад аднаго памешчыка да другога ў Юр’еў дзень. З узмацненнем заняволення сялян і абвастрэннем барацьбы феадалаў за працоўныя рукі выхад сялянскі абмяжоўваўся вывазам сялянскім. Урад змагаўся з гвалтоўным вывазам сялянскім. Паводле Саборнага ўлажэння 1649 быў устаноўлены бестэрміновы вышук па справах аб вывезеных і беглых сялянах. У запаведныя гады нароўні з выхадам сялянскім вываз сялянскі быў забаронены.
Літ.:
Греков Б.Д. Крестьяне на Руси с древнейших времен до XVII в. Кн. 1—2. 2 изд. М., 1952—54.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГААЦЫ́НЫ (Opisthocomidae),
сямейства птушак атр. курападобных. 1 від — гаацын (Opisthocomus hoazin). Жыве на ПнУПаўд. Амерыкі ў далінах рэк і іх прытокаў, у затопленых лясах; трымаецца чародамі (да 40 асобін).
Даўж. цела каля 60 см. Апярэнне зверху аліўкавае з белымі стракацінамі, знізу рыжаватае. Большая ч. грудзіны і грудной мускулатуры рэдукавана ў сувязі з наяўнасцю вял. валляка. Лятае дрэнна, таму лазіць па галінах дрэў. Корміцца лісцем трапічных раслін, пераважна ароідных, якое насычана каўчукавым сокам. Гнёзды на дрэвах над вадой. Птушаняты вылупліваюцца амаль голыя з 2 добра развітымі пальцамі з кіпцюрамі, пры дапамозе якіх лазяць па дрэвах; добра плаваюць і ныраюць (дарослыя не могуць). Маюць непрыемны пах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫБО́ЎСКІ Уладзіслаў Іванавіч (18.4.1838, маёнтак Адамарын Вілейскага пав., цяпер Маладзечанскі р-н — 27.7.1910),
бел. заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фалькларыст. Д-р мінералогіі (1878). Брат Б.І.Дыбоўскага. Скончыў Тартускі ун-т (1862). За ўдзел у паўстанні 1863—64 прыгавораны да турэмнага зняволення. З 1871 працаваў у Тартускім ун-це. З 1878 жыў у маёнтку Нянькава на Навагрудчыне. Аўтар прац па выкапнёвых рэштках Усх. Прыбалтыкі, Сібіры (матэрыялы дасылаў брат); даследаваў флору і фауну Навагрудчыны і інш. Збіраў бел. фальклор. У час. «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі») апублікаваў арт. «Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета» (1881), «Беларускія загадкі з Мінскай губерні» (1886).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФАЗІЯ́СТР (Diphasiastrum),
род споравых раслін сям. дзеразовых. 25 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца Д. сплюшчаны (D. complanatum) і Д. трохкаласковы (D. tristachyum), якія зрэдку скрыжоўваюць з утварэннем шэрагу прамежкавых форм, напр., Д. Зейлера (D. × zeileri). Растуць у імшыстых хваёвых лясах.
Шматгадовазялёныя дзярэзападобныя расліны з доўгімі паўзучымі падземнымі парасткамі. Сцёблы да 1 мдаўж., сплюшчаныя, дыхатамічныя, укрытыя дробным лускападобным супраціўным лісцем. Стробілы тупыя, размешчаны па 1—6 (да 12) на доўгіх дыхатамічна разгалінаваных ножках. Спарафілы акругла-яйцападобныя, з 1 спарангіем. Гаметафіт (зарастак) падземны, клубнепадобны, з мікарызай. Лек., фарбавальныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́ДЖ (англ. college),
навучальная ўстанова (вышэйшая, сярэдняя, павышаная сярэдняя) у Вялікабрытаніі, ЗША і некаторых іншых краінах. Самастойныя К. звычайна даюць агульную сярэднюю адукацыю. Могуць уваходзіць у склад ун-та (навучанне ў К. — першая ступень вышэйшай прафес. адукацыі). Узніклі ў пач. 13 ст. ў Англіі.
На Беларусі ствараюцца з 1990. Забяспечваюць паглыбленую сярэднюю спец. адукацыю, інтэграваную з агульнай сярэдняй і вышэйшай пры арыентацыі на канкрэтную галіну прафес. дзейнасці. Падрыхтоўка вядзецца на 2 узроўнях. Першы (узровень тэхнікума) рыхтуе спецыялістаў з сярэдняй спец. адукацыяй, 2-і — з паглыбленай сярэдняй адукацыяй (у праграмы ўключаны дысцыпліны, якія вывучаюцца ў ВНУ, што дазваляе пры паступленні ў ВНУпа профілі займацца па скарочанай праграме).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАН (Kahn) Герман (15.2.1922, г. Беён, ЗША — 7.7.1983),
амерыканскі сацыёлаг, адзін з заснавальнікаў футуралогіі. У 1948—61 супрацоўнічаў з карпарацыяй РЭНД па распрацоўцы пытанняў вайск. стратэгіі ЗША (працы «Аб тэрмаядзернай вайне», 1960; «Аб эскалацыі: метафары і сцэнарыі», 1965, і інш.). Арганізатар і кіраўнік (з 1961) Гудзонаўскага ін-та, які стаў міжнар. цэнтрам па распрацоўцы сац., паліт., эканам., тэхн. і інш. прагнозаў. У футуралагічных працах «Год 2000-ы» (1967), «Наступныя 200 гадоў» (1976) і інш. (напісаны ў сааўтарстве з супрацоўнікамі Гудзонаўскага ін-та) выступаў прыхільнікам канцэпцыі постіндустрыяльнага грамадства. Станоўчы погляд К. на будучыню сучаснага чалавецтва заснаваны на тэхнал. аптымізме.