сістэматызаваны збор узгодненых і ўзаемадапаўняльных карт, якія даюць шматбаковую характарыстыку тэрыторыі (акваторыі). Уключае розныя па тэматыцы карты: агульныя геаграфічныя, геалагічныя, тэктанічныя, геамарфалагічныя, глеб, кліматычныя, ландшафтныя, насельніцтва, эканомікі і інш. У залежнасці ад задач, якія вырашаюцца, комплексы карт могуць аб’ядноўвацца адпаведна пэўнай тэрыторыі або патрэб асобных галін нар. гаспадаркі ці н.-д. пытанняў. Гл. таксама Атлас геаграфічны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НСУЛЬСТВА,
назва перыяду ў гісторыі Францыі аддзярж. перавароту 9.11.1799 (Васемнаццатага брумера 8-га года рэспублікі) да абвяшчэння Напалеона Банапарта (гл.Напалеон I) 18.5.1804 імператарам; адна з форм ваен. дыктатуры, якая змяніла рэжым Дырэкторыі. Намінальна ўлада належала тром консулам, выбраным на 10 гадоў, фактычна — 1-му консулу Банапарту (у 1802 яны абвешчаны пажыццёвымі консуламі Франц. рэспублікі).
выраб копіі (кантратыпу) з негатыва фільма. Тыражыраванне кінафільмаў робяць з кантратыпу, што забяспечвае захаванасць арыгінала (негатыва) фільма.
З каляровага кінанегатыва кантратып атрымліваюць непасрэдным друкаваннем на абарачальную трохслойную кінаплёнку, з чорна-белага спачатку робяць прамежкавы пазітыў, з якога потым друкуюць кантратып. Кантратып фанаграмы робяць асобна (з кантратыпам відарысу сумяшчаецца ў кінакапіравальным апараце).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНЯ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Густатка, за 18 км на ПдУадг. Браслаў. Пл. 0,28 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 380 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 3,5 км². Схілы катлавіны вы ш. 2—4 м, пераважна пад хмызняком, на Пн разараныя. На З выцякае р. Корынка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАКАІ́Т (адгрэч. krokos шафран),
мінерал класа храматаў, храмат свінцу, Pb(CrO4). Прымесі серабра, цынку. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі пласціністыя; характэрны крышт. друзы. Бывае таксама зярністым. Колер аранжава-чырвоны. Бляск алмазны. Паўпразрысты. Цв. 2,5—3. Шчыльн. 5,9—6,1 г/см³. Утвараецца ў зоне акіслення гідратэрмальных радовішчаў, якія змяшчаюць сульфіды свінцу і залягаюць сярод ультраасноўных парод. Каштоўны калекцыйны мінерал.
1) вымяральны інструмент у выглядзе цыркуля з дугападобнымі ножкамі. Часам мае шкалу. Выкарыстоўваецца для параўнання дыяметраў дэталей з памерамі, узятымі па маштабнай лінейцы, канцавых мерах або калібры. Межы вымярэнняў — да 200 мм.
2) Чарцёжны цыркуль, у якога вугал фіксуецца мікраметрычным вінтом. Ім вычэрчваюць акружнасці дыям. 2—80 мм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́НА,
лікавая адзінка ў грашовай сістэме Стараж. Русі. Тэрмін паходзіць ад агульнаслав. «куны» — грошы (першапачатковае значэнне — шкуркі куніцы). У 10—11 ст. колькасць серабра ў К. адпавядала ⅟25 грыўні, у 12 — пач. 14 ст., у т. зв. «безманетны перыяд», К. раўнялася разане і складала 1/50 грыўні. У Расіі тэрмін «К.» ў дачыненні да грошай захаваўся да 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНІЛІ́НГУС (адлац. cunnus вонкавыя жаночыя палавыя органы + lingo лізаць), кумбітмака,
выкліканне палавога ўзбуджэння ў жанчыны ўздзеяннем на яе вонкавыя палавыя органы (найчасцей на клітар) губамі і языком. Адна з форм нармальнага палавога жыцця чалавека. У любоўнай гульні К. дазваляе эфектыўна правесці перыяд папярэдніх ласкаў, давесці ўзбуджэнне жанчыны да аргазму, К. іншы раз дасягаецца аргазм пасля коітуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАВІЧЫ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нежлеўка, за 20 км на ПдЗадг. Полацк, на паўд.-ўсх. ускраіне г.п. Ветрына. Пл. 0,26 км², даўж. 850 м, найб.шыр. 470 м, даўж. берагавой лініі 2,7 км. Пл. вадазбору 3 км². Схілы катлавіны выш. да 6 м (на З да 3 м), пераважна пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЯ́ЛЬНІЦКІ ЛІМА́Н.
На паўночна-заходнім узбярэжжы Чорнага м. каля г. Адэса (Украіна). Даўж. 28 км. Сярэдняя глыб. каля 3 м. Ад мора аддзелены пясчаным перасыпам шыр. да 3 км. Упадае р.Вял. Куяльнік. На дне — ілавыя адклады, якія змяшчаюць серавадарод. Летам т-ра вады да 28—30 °C. Салёнасць да 74,3‰. На беразе — бальнеагразевы Куяльніцкі курорт.