ДАШАНКО́Ў (Віталій Міхайлавіч) (н. 23.7.1931, г. Арол, Расія),

бел. вучоны ў галіне акустаэлектронікі і тэхн. электрадынамікі. Д фіз.-матэм. н. (1972), праф. (1974). Скончыў Саратаўскі дзярж. ун-т (1954), там і працаваў. З 1974 у Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па вагальных і каналізавальных сістэмах ЗВЧ, звязаных сістэмах, перыядычных хваляводах. Распрацаваў новыя тыпы запавольвальных сістэм, тэлевізійныя фільтры на паверхневых акустычных хвалях, фільтры спец. прызначэння.

Тв.:

Измерение параметров замедляющих систем методом связанных линий. Ч. 1—3. Вопросы радиоэлектроники. Сер. 1. Электроника. 1968. № 9—11;

Субоптимальный метод синтеза фильтров на поверхностных акустических волнах // Радиоэлектроника. 1985. № 9. (разам з А.​С.​Рухленкам).

т. 6, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІ́НЗБУРГ (Соня Ёселеўна) (13.11.1922, в. Татарск Смаленскай вобл., Расія — 25.8.1994),

бел. вучоны ў галіне нейрафізіялогіі. Д мед. н. (1972). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1947). З 1948 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі, з 1985 у Бел. НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі. Навук. працы па даследаванні эл. актыўнасці і гемадынамікі галаўнога мозга пры парушэнні мазгавога кровазвароту пры дэміэлінізавальных хваробах, пытаннях дыягностыкі метастатычнага пашкоджання галаўнога мозга, ацэнцы функцыян. стану галаўнога мозга пры лакальнай і агульнай гіпертэрміі ў выпадках комплекснага лячэння анкалагічных хворых.

Тв.:

Электрическая активность и гемодинамика головного мозга при окклюзии мозговых артерий. Мн., 1974;

Клинические и экспериментальные вопросы термолучевой терапии. Обнинск, 1989 (у сааўт).

т. 5, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЗА СВАБО́ДНУЮ БЕЛАРУ́СЬ»,

франтавая газета. Выдавалася з 18 сак. да ліст. 1942 на бел. мове палітупраўленнем Калінінскага фронту пры ўдзеле ЦК КП(б)Б. Рэдактар І.​Д.​Гурскі. Была разлічана на жыхароў акупіраванай тэр. рэспублікі і бел. партызан. Інфармавала пра падзеі на франтах і ў сав. тыле, пра партыз. барацьбу, злачынствы ворага. Змяшчала артыкулы пра герояў вайны, творы Я.​Коласа, П.​Броўкі, П.​Глебкі, К.​Губарэвіча, К.​Крапівы, П.​Панчанкі, М.​Танка, а таксама рус. пісьменнікаў У.​Вішнеўскага, А.​Суркова, М.​Ціханава, І.​Эрэнбурга і інш. Друкавала паведамленні пра дзейнасць навук. устаноў і творчых аб’яднанняў Беларусі ў сав. тыле. Выдавала сатыр. лісток «Партызанская дубінка».

М.​Ф.​Шумейка.

т. 6, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАТАЎКАНІЮ́К ((Zatovkaňuk) Мікалаш) (н. 21.9.1919, в. Палонкі Валынскай вобл., Украіна),

чэшскі мовазнавец. Д філасофіі (1952).’Скончыў Тбіліскі ун-т (1947). У 1947—49 вывучаў славістыку ў Карлавым ун-це (Прага; выкладаў курс «Уводзіны ў бел. мову» ў гэтым ун-це). Займаецца параўнальным вывучэннем бел., укр. і рус. моў, іх узаемадзеяннямі з зах.-слав. мовамі, тыпалогіяй блізкароднасных моў, псіхалінгвістыкай. Аўтар манаграфіі «Словазмяненне назоўнікаў ва ўсходнеславянскіх мовах» (1975), даследаванняў і артыкулаў па праблемах беларусістыкі: «Усходнеславянскія традыцыі і беларусістыка ў Пражскім універсітэце» (1970), «Пра лексічныя кантакты беларускай і польскай моў (з пункту гледжання моўнай інтэрферэнцыі)» (1973) і інш.

І.​І.​Лучыц-Федарэц.

т. 7, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ЙГАРАДАЎ (Аляксей Іванавіч) (14.11.1881, г. Ноўгарад, Расія — 27.9.1951),

бел. кліматолаг і геафізік. Акад. АН Беларусі (1947, чл.-кар. 1936), д фіз.-матэм. н. (1934), праф. (1949). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1908). З 1919 у Горацкім с.-г. ін-це, у 1930—39 дырэктар Бел. геафіз. абсерваторыі, адначасова (1932—38) у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. З 1940 у Маскве. Навук. працы па с.-г. метэаралогіі, даследаванні клімату і мікраклімату. Распрацаваў рэкамендацыі па тэрмінах сяўбы і інш. с.-г. работ для Беларусі, зрабіў класіфікацыю кліматаў зямнога шара.

Літ.:

Максимов С.А. А.​И.​Кайгородов // Метеорология и гидрология. 1951. № 10.

А.І.Кайгарадаў.

т. 7, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАБА́Н (Сцяпан Ігнатавіч) (8.1.1902, в. Дзехнаўка Мінскага р-на — 14.1.1974),

бел. літ.-знавец. Д філал. н. (1960), праф. (1961). Скончыў БДУ (1931). З 1934 працаваў у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1937 у Мінскім пед. ін-це. Друкаваўся з 1938. Даследаваў філас., літ.-эстэт. погляды В.​Бялінскага і Дз. Пісарава. Вывучаў светапогляд і праблематыку творчасці Я.​Купалы. Аўтар нарысаў па гісторыі бел. літ. крытыкі і эстэт. думкі, у якіх не пазбег вульгарна-сацыялагічных ацэнак.

Тв.:

Очерки истории белорусской эстетической мысли и литературной критики. Мн., 1971;

Нарысы гісторыі беларускай савецкай крытыкі 20—30-х гг. Мн., 1971.

т. 8, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЗЕ́НКА (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 24.12.1929, Мінск),

бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі і гігіены. Д мед. н. (1974), праф. (1984). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953). У 1953—69 і з 1976 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. З 1982 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Беларусі (да 1987 заг. кафедры). Навук. працы па эпідэміялогіі і прафілактыцы заанозных, прыродна-ачаговых і асабліва небяспечных інфекц. хвароб, даследаванні ратавірусаў, гігіене фіз. культуры і спорту, валеалогіі.

Тв.:

Гигиеническое обеспечение занятий физической культурой и спортом. Мн., 1986 (у сааўт.);

Валеология — наука о здоровье (история и современность) (разам з І.​У.​Брусковай) // Тайны долголетия: О некоторых эффективных направлениях продления жизни. Гомель, 1996.

т. 8, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЗНЯЦО́Ў (Аляксандр Пятровіч) (н. 28.9.1951, Масква),

бел. вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Д тэхн. н. (1992), праф. (1993). Брат У.П.Кузняцова. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). З 1973 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі эл. ланцугоў і аўтам. кіравання.

Распрацаваў метады аналізу і сінтэзу нелінейных дыскрэтных сістэм аўтам. кіравання, навук. асновы тэорыі сістэм імпульсна-фазавай аўтападстройкі частаты.

Тв.:

Анализ и параметрический синтез импульсных систем с фазовым управлением. Мн., 1993 (разам 3 М.​П.​Батурам, Л.​Ю.​Шыліным);

Теория электрических цепей. Мн., 1999 (разам з А.​П.​Курулёвым, М.​П.​Батурам).

М.​П.​Савік.

А.Кузняцоў. Памяці душы. 1989.

т. 8, с. 561

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЗНЯЦО́Ў (Мікалай Васілевіч) (н. 6.10.1938, в. Будкі Глушкоўскага р-на Курскай вобл., Расія),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1988), праф. (1993). Скончыў БДУ (1966). З 1978 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ, з 1991 заг. аддзела, гал. рэдактар час. «Беларуская мінуўшчына», з 1993 праф. Бел. эканам. ун-та. Даследуе пытанні гісторыі Беларусі, паліталогіі, дзейнасць паліт. партый, геапалітыку Беларусі. Адзін з аўтараў прац: «Анталогія педагагічнай думкі Беларускай ССР» (1986), «Ветэраны ленінскай партыі» (1987), «На скрыжаванні думак: Вучоныя аб «белых плямах» гісторыі Беларусі» (1990), «Паліталогія» (1995).

Тв.:

В.​Г.​Кнорин: Страницы биогр. Мн., 1979;

Политические партии Беларуси: от истории — к современности. Мн., 1995.

т. 8, с. 562

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́КРАШ (Леанід Васілевіч) (н. 27.7.1938, в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1995, чл.-кар. 1992), д с.-г. н. (1983). Скончыў БСГА (1960). З 1972 у Бел. НДІ земляробства і кармоў (з 1984 заг. аддзела, з 1987 нам. дырэктара), з 1994 гал. саветнік упраўлення АПК Савета Міністраў Беларусі. Навук. працы па павышэнні прадукцыйнасці зернебабовых культур. Вывеў (у сааўт.) сарты гароху Белус і Агат, яравой вікі Наталі, яравога трыцікале Інэса.

Тв.:

Вика. М., 1989;

Вика яровая: Биология и культигенез. Мн., 1991;

Горох. Мн., 1997 (разам з Н.​П.​Лукашэвіч).

т. 8, с. 568

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)