турбіна, у якой унутраная (патэнцыяльная) энергія рабочага цела (газу, пары, вадкасці) пераўтвараецца ў знешнюю (кінетычную) у нерухомых соплавых прыстасаваннях. Далейшае пераўтварэнне кінетычнай энергіі ў энергію вярчэння ротара адбываецца толькі ў выніку змены напрамку руху рабочага цела на лапатках турбіны. У актыўнай турбіне ціск патоку газу (пары, вадкасці) на ўваходзе і выхадзе з рабочага кола аднолькавы. Гл. таксама Рэактыўная турбіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ЧНЫ ГРАДЫЕ́НТ, бараметрычны градыент,
паказчык стану атмасферы, які характарызуе змяненне атм. ціску на адзінку адлегласці па вертыкалі і гарызанталі, вызначаецца ў напрамку, перпендыкулярным ізабары. Звычайна гарызантальны барычны градыент складае 1—3 гПа на 100 км (у трапічных ураганах павялічваецца ў дзесяткі разоў). Замест вертыкальнага барычнага градыенту часта карыстаюцца барычнай ступенню. Ад барычнага градыенту залежаць напрамак і сіла ветру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМІНА́РНАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
упарадкаванае цячэнне вадкасці (або газу), пры якім яе рух адбываецца слаямі, паралельнымі напрамку цячэння. Назіраецца ў вязкіх вадкасцях, пры малых скарасцях цячэння, пры абцяканні цел малых памераў. З павелічэннем скорасці ў пэўны момант пераходзіць у неўпарадкаванае турбулентнае цячэнне. Тэарэтычна Л.ц. вывучаюцца з дапамогай ураўненняў Наўе—Стокса. Вязкае Л.ц. вадкасці ў трубе вызначаецца Пуазёйля законам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛЕНГА́ЦЫЯ,
вызначэнне напрамку на які-н. аб’ект праз вуглавыя каардынаты. Адрозніваюць пасіўную П. на аснове натуральнай кантрастнасці аб’екта на навакольным фоне і актыўную П., калі аб’ект апрамяняецца эл.-магн. ці акустычнымі хвалямі. Праводзіцца з дапамогай аптычных (пры аптычнай лакацыі), радыётэхн. (пры радыёлакацыі), акустычных (пры гукавой лакацыі) ці інш. метадаў. У караблеваджэнні абмяжоўваюцца вызначэннем пеленга (працэс пеленгавання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛЯТЫВІ́СЦКІЯ ЭФЕ́КТЫ,
фізічныя з’явы, якія назіраюцца пры скарасцях руху, параўнальных са скорасцю святла ў вакууме. Вынікаюць з Лорэнца пераўтварэнняў і разглядаюцца ў спец.адноснасці тэорыі. Да іх адносяць: рэлятывісцкае скарачэнне падоўжных (унапрамку руху) даўжынь, рэлятывісцкае запавольванне часу і інш. Рэлятывісцкімі наз. таксама эфекты агульнай тэорыі адноснасці (рэлятывісцкай тэорыі прыцягнення), напр., эфект запавольвання часу ў моцным гравітацыйным полі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЕЧНАЯ ПЕЧ,
геліяўстаноўка для плаўкі і тэрмаапрацоўкі матэрыялаў. Складаецца з геліяканцэнтратара, камеры нагрэву (уласна печ) і аўтам. сістэмы паварочвання геліяканцэнтратара ў напрамку да Сонца. Камера нагрэву звычайна герметычная ёмістасць з святлопранікальным акном, размяшчаецца ў фокусе геліяканцэнтратара. У ёй можна ствараць вакуум, атмасферу інертных газаў і інш. ўмовы, неабходныя для канкрэтнай тэрмаапрацоўкі. Т-ра ў С.п. 3500—3800 °C.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТВІСТ (ад англ. twist літар. — кручэнне),
папулярны бытавы маладзёжны танец, блізкі да рок-н-рола. Паявіўся ў 1960-я г. ў ЗША, заснавальнікам лічыцца Х.Бэлард. У 1960—70-я г. распаўсюдзіўся ў многіх краінах свету. Муз. памер 4/4, з акцэнтам на цотных чвэрцях такта. Яго вызначаюць актыўныя маторыка і характэрныя звілістыя рухі корпуса, супрацьлеглыя напрамку руху ступняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗРУХу тэктоніцы,
перамяшчэнне блокаў горных парод адносна адзін аднаго па разломе ў гарыз.напрамку. Паводле структуры змяшчальных парод вылучаюць З. левыя, правыя, згодныя, нязгодныя, папярочныя, падоўжныя і косыя. Даўж. ад некалькіх метраў да многіх соцень кіламетраў, амплітуда ад некалькіх сантыметраў да многіх соцень кіламетраў (напр., З. Сан-Андрэас у Каліфорніі цягнецца на 1000 км, з амплітудай больш за 100 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНЬ ЧА́О (32—102),
старажытнакітайскі палкаводзец і дыпламат. Брат гісторыка Бань Гу. У 73 пасланы з ваен.-дыпламат. місіяй у «Зах. край» (Усх. Туркестан), пазней аднавіў тут кіт. ўплыў і стаў намеснікам кіт. імператара. У 90 разбіў войска кушанскага цара Канішкі, у 91 разграміў гунаў. Яго перамогі спрыялі аднаўленню Вялікага шаўковага шляху. Адправіў шэраг дыпламат. місій узах.напрамку, у т. л. да Персідскага заліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВО́ЙНАЕ ПРАМЕНЕПЕРАЛАМЛЕ́ННЕ,
падваенне светлавых прамянёў пры праходжанні праз анізатропнае асяроддзе (напр., крышталь). Абумоўлена залежнасцю пераламлення паказчыка дадзенага асяроддзя ад напрамкуэл. вектара светлавой хвалі (гл.Анізатрапія ў фізіцы, Крышталяоптыка).
Пры падзенні светлавой хвалі на анізатропнае асяроддзе ў ёй узнікаюць 2 хвалі з узаемна перпендыкулярнымі плоскасцямі палярызацыі (гл.Палярызацыя святла). У аднавосевых крышталях адна з хваль мае плоскасць палярызацыі, перпендыкулярную да плоскасці, якая праходзіць праз напрамак праменя святла і аптычную вось крышталя (звычайны прамень), плоскасць палярызацыі другой хвалі паралельная гэтай плоскасці (незвычайны прамень). Скорасць распаўсюджвання звычайнай хвалі і яе паказчык пераламлення не залежаць ад напрамку распаўсюджвання, а скорасць і паказчык пераламлення незвычайнай хвалі — залежаць, і для яе парушаюцца звычайныя законы пераламлення, напр., незвычайны прамень не можа ляжаць у плоскасці падзення. П.п. назіраецца таксама ў асяроддзях са штучнай анізатрапіяй, напр., пры накладанні эл. поля (Кера эфект), магн. поля (Катона—Мутона эфект) або поля пругкіх сіл (гл.Палярызацыйна-аптычны метад даследаванняў, Фотапругкасць).
Падвойнае праменепераламленне ў аднавосевым крышталі: 1 — падаючы прамень, 2 — крышталь, 3 — звычайны прамень, 4 — незвычайны прамень, α — вугал падвойнага праменепераламлення, OZ — аптычная вось крышталю.