Дзейнічалі ў 1833—1914 умежах сучаснага г. Бабруйск Магілёўскай вобласці (4 цагельні). Выраблялі цэглу ад 745 да 7000 тыс. штук за год на 11—92 тыс.руб.У розныя гады працавалі ад 33 да 156 рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ШНЯ,
рака ў Беларусі (Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл.) і Расіі (Бранская вобл.), правы прыток Беседзі (бас. Дняпра). Даўж. 41 км, умежах Беларусі каля 15 км. Пл. вадазбору каля 280 км². Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. У вярхоўі каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІЧЫ́ І МА́Р’ІНА,
балота ў Любанскім і Салігорскім р-нах Мінскай вобл., у вадазборы р. Арэса. Нізіннага тыпу. Пл. 10,5 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 7,5 тыс.га. Сярэдняя глыб. торфу 1,7 м. Асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДААХО́ЎНАЯ ЗО́НА,
тэрыторыя, што мяжуе з акваторыямі рэк, азёр і інш. водных аб’ектаў, дзе ахоўваюцца падземныя і паверхневыя воды або наладжаны асаблівы рэжым гасп. дзейнасці. Водаахоўныя зоны могуць уключаць надпоймавыя тэрасы, берагі, а таксама лагчыны і яры, непасрэдна злучаныя з рачной далінай, лясныя насаджэнні на вадазборах, па берагах рэк і азёр (гл.Водаахоўныя лясы). У водаахоўнай зоне забараняецца выкарыстанне і захоўванне ядахімікатаў, складзіраванне мінер. угнаенняў, размяшчэнне жывёлагадоўчых комплексаў і фермаў, расшырэнне дзейных і буд-ва новых прамысл. прадпрыемстваў, стаянка і абслугоўванне аўтамотатранспарту і інш. віды гасп. дзейнасці. Умежах водаахоўнай зоны па берагах вадаёмаў вылучаюцца прыбярэжныя палосы, на тэр. якіх забараняюцца таксама аранне зямлі, выпас жывёлы, выкарыстанне ўгнаенняў, стварэнне месцаў адпачынку. Напр., на Беларусі для зберажэння прыроднага комплексу воз. Нарач вылучана водаахоўная зона ў межах яго вадазборнай плошчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЯЯ А́ЗІЯ,
прыродная краіна (часам разглядаецца як група прыродных краін) у Азіі, якая прымыкае да Ціхага ак. ва ўмераным, субтрапічным і трапічным паясах, на Пд ад 60°паўн. шыраты. Умежах У.А. размешчаны ўсх.ч.тэр.Рас. Федэрацыі і Кітая, Японія, КНДР, Рэспубліка Карэя; часам да яе адносяць Філіпіны. У рэльефе сярэдневышынныя і высокія горы і нагор’і (Джугджур, Сіхатэ-Алінь, Маньчжура-Карэйскія, Паўд.-Кітайскія і інш.) чаргуюцца з буйнымі акумулятыўнымі раўнінамі (Прыамур’я, Паўн.-Усх. Кітая, Вял. Кітайская). Значная ч. У.А. ў межахЗах.-Ціхаакіянскага геасінклінальнага пояса. Характэрны вулканізм (на Камчатцы і горна-астраўных дугах), моцная сейсмічнасць. Клімат мусонны з вільготным летам і адносна сухой зімой. Летам і восенню бываюць тайфуны, навадненні. Натуральная расліннасць — пераважна лясы, на Пн — мяшаныя і таежныя, на Пд шыракалістыя субтрапічныя і трапічныя. У менш вільготных раёнах — лесастэпавыя і стэпавыя фармацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАРПА́ЦЦЕ,
1) прыродная вобласць на ПдЗ Украіны, убас.р. Ціса, на стыку Сярэднедунайскай раўніны і Карпат. Умежах З. вылучаюцца Закарпацкая нізіна і перадгор’і Украінскіх Карпат. Значная частка тэр. ўзарана. Участкі дубова-грабавых лясоў. Гл.Закарпацкая вобласць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЦІ́ШЧА,
балота на Пн Маладзечанскага р-на Мінскай вобл., у пойме р. Уша. Нізіннага тыпу. Пл. 6,4 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 4,6 тыс.га. Глыб. торфу да 3,5 м, сярэдняя 1,4 м. Балота асушана, выкарыстоўваецца пераважна пад ворыва, сенажаць і пашу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРГУЗІ́НСКІ ХРЫБЕ́Т,
у Забайкаллі, у Бураціі, уздоўж паўн.-ўсх. ўзбярэжжа воз. Байкал. Даўж. 280 км, выш. да 2840 м. Складзены з гранітаў і крышт. сланцаў. На зах. схіле хваёва-лістоўнічная і цемнахвойная тайга, на ўсх. — лістоўнічныя лясы. Мінер. крыніцы. Умежах Баргузінскага хрыбта Баргузінскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМАМЕХАНІ́ЧНАЯ АПРАЦО́ЎКА металаў і сплаваў, сукупнасць аперацый пластычнай дэфармацыі, нагрэву і ахаладжэння, у выніку якіх канчатковая структура і ўласцівасці матэрыялу фарміруюцца з вял. колькасцю дэфектаў у крышталях (пераважна дыслакацый); адзін з асн. спосабаў павышэння трываласці канструкцыйных металаў і сплаваў. Бывае высока- і нізкатэмпературная.
Высокатэмпературная Т.а. — гарачая апрацоўка ціскам (коўка, пракатка і інш.) умежахт-р устойлівасці аўстэніту з неадкладным ахаладжэннем для папярэджання яго рэкрышталізацыі; нізкатэмпературная — дэфармацыя ў межахт-р няўстойлівасці аўстэніту і ніжэй за т-ру яго рэкрышталізацыі. З такога аўстэніту пры далейшай загартоўцы атрымліваецца мартэнсіт з асаблівай будовай, якая забяспечвае вельмі высокае супраціўленне разрыву (мяжу трываласці). Т.а. старэючых сплаваў (алюмініевых, медных, нікелевых і інш.) робяць халоднай пластычнай дэфармацыяй пасля загартоўкі, але перад штучным старэннем металаў.
Літ.:
Шаврин О.И. Технология и оборудование термомеханической обработки деталей машин. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІСНА́,
рака ў Віцебскай вобл. і Літве, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 178 км, умежах Беларусі каля 149 км. Пл. вадазбору 8180 км², умежах Беларусі каля 7730 км². Выцякае з воз. Дзіснай (Літва), цячэ па тэр. Браслаўскага (на мяжы з Літвой), Пастаўскага, Шаркаўшчынскага і Міёрскага р-наў па Дзісенскай нізіне — зах.ч. Полацкай нізіны. У верхнім цячэнні называецца Дзісенка. Асн. прытокі: Бірвета, Галбіца, Бярозаўка, Мнюта, Авута (справа), Дрысвята, Янка, Маціца (злева).
Даліна трапецападобная, шыр. 400—600 м, месцамі да 1,5 км. Рэчышча звілістае, на працягу 7,7 км каналізаванае, шыр. ад 20—30 м да 100 му нізоўях. Берагі ў вярхоўях нізкія, часткова забалочаныя, на астатнім працягу стромкія, выш. 2—7 м, у месцах выхаду грунтавых вод забалочаныя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 52,4 м³/с. Рака замярзае ў 2-й дэкадзе снеж., крыгалом у 1-й дэкадзе сакавіка.