ГІ́НТАЎТ (Вітольд Міхайлавіч) (7.3.1922, в. Слабадшчына Мінскага р-на — 25.10.1987),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, механік-вадзіцель танка. Удзельнік баёў на Калінінскім напрамку, пад Ржэвам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, баёў у Германіі. Старшына Гінтаўт вызначыўся ў студз. 1944 ў баі пад Вінніцай (Украіна). З 1947 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ШЧАНКА (Мікалай Аляксеевіч) (н. 21.8.1937, г. Джанкой, Украіна),
бел. вучоны ў галіне электратэхналогіі. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1991). Скончыў Севастопальскі прыборабудаўнічы ін-т (1977). З 1978 у Магілёўскім тэхнал. ін-це, з 1980 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы і канструяванні абсталявання для атрымання электраактываванага паветра і электрааэрацыі раствораў у працэсах біятэхналогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАЗІ́ВА,
рака ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл. і ў Оўруцкім р-не Жытомірскай вобл. (Украіна), правы прыток р. Славечна (бас. Прыпяці). Даўж. 28,6 км, у т. л. 9 км на Беларусі (каналізаваная), 3,6 км на мяжы з Украінай. Пачынаецца за 1 км на З ад в. Гразіва Оўруцкага р-на. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці. Жывіць вадасх. Свяча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́НЧАНКА (Сяргей Уладзіміравіч) (н. 17.3.1937, г. Запарожжа, Украіна),
украінскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Кіеўскі ін-ттэатр. мастацтва (1965). З 1978 гал. рэжысёр Кіеўскага ўкр.драм.т-ра імя І.Франко Сярод пастановак: «Каменны ўладар» Л.Украінкі (1971), «Украдзенае шчасце» Франко (1979), «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (1980). Дзярж. прэміі Украіны імя Т Шаўчэнкі 1978 і СССР 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎБУШ (Алекса Васілевіч) (1700, с. Печанежын Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 4.9.1745),
кіраўнік нац.вызв. і антыфеад. руху ўкр.апрышкаў. Атрад Д. (каля 50 чал.) у 1738—45 дзейнічаў на тэр.зах. раёнаў Украіны (Галіцыя, Букавіна, Закарпацце), нападаў на маёнткі шляхты, арандатараў, захопліваў іх маёмасць і раздаваў сялянам. Быў забіты. Імя Д. вядома таксама ў Польшчы, Малдове, Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЯ́ЛЬНІЦКІ ЛІМА́Н.
На паўночна-заходнім узбярэжжы Чорнага м. каля г. Адэса (Украіна). Даўж. 28 км. Сярэдняя глыб. каля 3 м. Ад мора аддзелены пясчаным перасыпам шыр. да 3 км. Упадае р.Вял. Куяльнік. На дне — ілавыя адклады, якія змяшчаюць серавадарод. Летам т-ра вады да 28—30 °C. Салёнасць да 74,3‰. На беразе — бальнеагразевы Куяльніцкі курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗАРАЎ (Міхаіл Васілевіч) (н. 14.7.1946, г. Сімферопаль, Украіна),
вучоны ў галіне ваен.навук.Ген.-лейт. (1994). Канд.ваен.н. (1996). Скончыў Казанскае танк. вучылішча (1966), Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1978; Масква). З 1999 начальнік Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. працы па праблемах удасканалення і павышэння ўстойлівасці кіравання злучэннямі і часцямі ў армейскіх (карпусных) аперацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙБЕНЗО́Н (Леанід Самуілавіч) (26.6. 1879, г. Харкаў, Украіна — 15.3.1951),
расійскі вучоны ў галіне механікі, заснавальнік падземнай гідраўлікі. Акад.АНСССР (1943). Скончыў Маскоўскія ун-т (1901) і Вышэйшае тэхн. вучылішча (1906). У 1925 арганізаваў у Маскве першую ў СССР нафтапрамысл. лабараторыю. Навук. працы па тэорыі пругкасці, нафтапрамысл. механіцы, трываласці, геафізіцы і інш.Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Яўген Васілевіч) (н. 26.8.1924, г.п. Пачалма Пензенскай вобл., Расія — 20.10.1973),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка; 2-я цяжкая вага). Засл. майстар спорту СССР (1969). Суддзя рэсп. катэгорыі па цяжкай атлетыцы (1957). Чэмпіён Еўропы (1957, г. Катавіцы, Польшча), чэмпіён СССР (1957, г. Львоў, Украіна), сярэбраны (1952—55) і бронзавы (1951) прызёр. Рэкардсмен СССР (1952—55, 1957—58).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙТВАЛІ́ЕЎ (Сейтнафе) (29.5.1919, в. Таў-Кіпчак Белагорскага р-на, Крым, Украіна — 13.3.1983),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1941. Разлік гарматы знішчальнай процітанк. батарэі на чале са старшым сяржантам С. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні г. Жлобін і ў баі каля г.п. Мар’іна Горка, дзе адбіў некалькі контратак ворага.